Смаргонь

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Смаргоні)

Смарго́нь[2] (трансліт.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на рацэ Оксне (левы прыток Віліі) і яе прытоку Гервятцы. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37 527 чал. (2018)[3].

Горад
Смаргонь
У цэнтры горада
У цэнтры горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231000, 231041, 231042, 231044, 231045
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Смаргонь на карце Беларусі ±
Смаргонь (Беларусь)
Смаргонь
Смаргонь (Гродзенская вобласць)
Смаргонь

НазваПравіць

Згодна з В. Жучкевічам, назва балцкага паходжання і звязаная з балцкім коранем smurg-[4]. Больш старажытнай, чым «Смаргонь», лічыцца засведчаная ў літоўскім маўленні гэтага рэгіёна (у Рымдзюнах) форма Smurgainys («Смургойні»)[5]. Такім жа чынам, з дапамогай утваральніка -jn-, у гэтай частцы Павілля ўтвораныя і тапонімы Дукойні, Жукойні. Назва звязаная з літ. smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), ад smurgas «лядаш са страхі; соплі» i smurgti «накропваць, імжыць». Верагодна, гэта было імя «мянушкавага» тыпу першага пасяленца ў Смаргоні. Такім жа чынам утвораная і назва недалёкіх ад Смаргоні Кушлянаў, ад kušlys «сляпец» (хто падслепаваты).

ГісторыяПравіць

Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[6]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[7] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.

У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У Першую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.

З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.

4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.

У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.

У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».

КультураПравіць

 
Карціна З. Развадоўскага «Напалеон у Смаргоні»

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[10][11].

Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).

Мастак Зыгмут Развадоўскі[uk] ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»[12], якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Ганаровыя грамадзяне СмаргоніПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  5. http://vietovardziai.lki.lt/?zodis=Smurgainys&id=2405980
  6. Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мiнск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 8.
  7. Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
  8. а б в Беларусь, 1995
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  11. Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец//«Рэгіянальная газета»
  12. http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/
  13. Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне (svaboda.org)
  14. Міхась Чарняўскі:Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць