Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2014


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (англ.: China Open 2014) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 31 сакавіка — 6 красавіка 2014
Арэна Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £478,000
Прызавыя пераможцы £85,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фінал
Пераможца Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 10:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 68 (+64)
Колькасць матчаў 62 (+64)
Колькасць фрэймаў 462 (+444)
Колькасць соценных серый 23 (+22)
Найвышэйшая серыя 142 (Сяа Гадун)
(кваліфікацыя: 141 (Дуэйн Джонс))
←2013Адкрыты чэмпіянат Кітая2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Players Championship Grand Final Чэмпіянат свету→

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.

Турнір правіць

 
Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2014

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 стаў 15-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адзінаццатым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Прызавыя грошы правіць

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£21,000
Чвэрцьфіналісты
£12,500
1/8 фіналу
£8,000
1/16 фіналу
£6,500
1/32 фіналу
£3,000
Найвышэйшы брэйк
£2,000
Агульны прызавы фонд
£478,000
Максімальны брэйк
£10,000

Рэйтынгавыя ачкі правіць

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі
Пераможца
7.000
Фіналіст
5.600
Паўфіналісты
4.480
Чвэрцьфіналісты
3.500
1/8 фіналу
2.660
1/16 фіналу
1.960
1/32 фіналу
1.260
1/64 фіналу (квал.)
560

Фармат турніру правіць

На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Кваліфікацыйны раўнд 16—18 лютага 9 5
Уайлдкард раўнд 31 сакавіка 9 5
1/32 фіналу 31 сакавіка — 1 красавіка 9 5
1/16 фіналу 2 красавіка 9 5
1/8 фіналу 3 красавіка 9 5
1/4 фіналу 4 красавіка 9 5
1/2 фіналу 5 красавіка 11 6
Фінал 6 красавіка 19 10

Кваліфікацыя правіць

Кваліфікацыйныя матчы правіць

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Ніл Робертсан (1) 5-3   Лі Янь (81)   Дзін Дзюньхуэй (3) 5-0   Танават Тырапонгпайбун (77)
  Энтані Хэмілтан (42) 5-3   Алекс Борг (115)   Робі Уільямс (63) 2-5   Джон Эстлі (94)
  Энтані МакГіл (39) 5-0   Майкл Лэслі (90)   Кен Доэрці (33) 5-1   Эндру Норман (103)
  Марк Уільямс (18) 5-1   Дэніэл Уэлс (83)   Бэн Вуластан (30) 1-5   Цепчая Ун-Нух (67)
  Мэцью Стывенс (19) 0-5   Джэймс Уотана (66)   Майкл Уайт (32) 5-0   Скот Дональдсан (74)
  Марк Джойс (38) 5-2   Крыстафер Кеоган   Лю Чуан (49) 2-5   Сэм Бэйрд (76)
  Юй Дэлу (48) 5-0   Лю Хаацян (98)   Стыў Дэвіс (58) 3-5   Майкл Уослі (75)
  Джо Пэры (15) 2-5   Дуэйн Джонс   Джон Хігінс (10) 5-2   Віні Калабрэзэ (105)
  Марк Ален (11) 5-2   Джэймс Кэхіл (111)   Марка Фу (9) 5-1   Адам Уічэрд
  Джэймі Бёрнэт (37) 3-5   Лука Брэсэль (68)   Цаа Юйпэн (53) 4-5   Лі Хан (92)
  Джэк Лісоўскі (36) 5-4   Шэйн Кэсл   Адыт’я Мехта (61) 5-2   Аляксандр Урсенбахер (116)
  Дамінік Дэйл (26) 5-1   Ахмед Саіф (117)   Марк Кінг (24) 5-1   Крыс Норбэры (106)
  Грэм Дот (17) 5-0   Алекс Дэйвіс (95)   Маркус Кэмбэл (29) 4-5   Кірэн Уілсан (88)
  Роры МакЛаўд (47) 5-4   Напон Саенхам (97)   Алан МакМанус (41) 1-5   Джэймі О’Ніл (91)
  Дэйв Харальд (50) 5-4   Джан Аньда (73)   Фергал О’Браен (34) 5-1   Пол Дэвісан (70)
  Стывен Магуайр (7) 5-2   Крыс Уэйкелін (102)   Бары Хокінс (5) 5-2   Цаа Сіньлун (112)
  Шон Мёрфі (8) 5-4   Адам Дафі (69)   Сцюарт Бінэм (6) 5-2   Алан Тэйлар (110)
  Джэймі Коўп (45) 5-0   Гарэт Грын   Дэвід Гілберт (35) 1-5   Мартын О'Донэл (86)
  Дэчават Пумджаенг (56) 5-3   Рачаёцін Ятарук (107)   Ян Бэрнс (64) 3-5   Крэйг Стэдмэн (80)
  Лян Вэньбо (23) 4-5   Дэвід Грэйс (84)   Майкл Холт (20) 5-2   Энтані Пэрсанс
  Сяа Гадун (25) 5-2   Эндру Пэджэт (99)   Том Форд (28) 4-5   Майк Дан (65)
  Джэрард Грын (60) 4-5   Хамад Міа (101)   Пітэр Лайнс (54) 5-3   Джоэль Уолкер (82)
  Панкай Адвані (62) 5-3   Чэнь Джэ (78)   Цянь Пэнфэй (57) 5-0   Шон О’Саліван (89)
  Рыкі Уолдэн (12) 5-3   Ліам Хайфілд (72)   Роберт Мілкінс (14) 3-5   Гэры Уілсан (85)
  Алістэр Картэр (16) 5-1   Лі Пэйдж (108)   Марк Дэвіс (13) 1-5   Дэвід Морыс (87)
  Джэймі Джонс (40) 5-1   Мічэл Трэвіс   Джымі Уайт (59) 5-2   Джо Свэйл (96)
  Мэцью Сэлт (55) 5-0   Джэк Джонс (114)   Альфрэд Бёрдэн (44) 5-1   Рос М’юр (100)
  Раян Дэй (21) 5-2   Халід Бэлаід (118)   Эндру Хігінсан (27) 3-5   Тоні Драга (79)
  Пітэр Эбдан (22) 5-4   Фрэйзер Патрык (113)   Мартын Гоўлд (31) 3-5   Бары Пінчэс (71)
  Джымі Робертсан (51) 5-3   Сідні Уілсан   Найджэл Бонд (52) 5-1   Сандэрсан Лэм
  Курт Мэфлін (46) 5-0   Рыс Кларк   Род Лоўлер (43) 3-5   Сцюарт Кэрынгтан (93)
  Джад Трамп (4) 5-0   Эліят Слесар (104)   Марк Сэлбі (2) 5-0   Раян Кларк (109)

Соценныя серыі правіць

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 22 соценныя серыі. Тры гульца зрабілі па два сэнчурыДуэйн Джонс (141 і 137), Раян Дэй (126 і 123) і Альфрэд Бёрдэн (122 і 109). Акрамя таго, Дуэйн Джонс аформіў вышэйшы брэйк раўнда у матчы супраць Джо Пэры — 141 ачко.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 100+ Усе серыі 100+
  Дуэйн Джонс 2 141, 137
  Панкай Адвані 1 136
  Джымі Уайт 1 135
  Джон Хігінс 1 134
  Майкл Холт 1 127
  Раян Дэй 2 126, 123
  Альфрэд Бёрдэн 2 122, 109
  Дэвід Морыс 1 118
  Майк Дан 1 117
  Шон Мёрфі 1 116
  Энтані МакГіл 1 115
  Джоэль Уолкер 1 113
  Дамінік Дэйл 1 112
  Марк Ален 1 112
  Кен Доэрці 1 107
  Марк Сэлбі 1 107
  Рыкі Уолдэн 1 103
  Роры МакЛаўд 1 100
  Дэвід Грэйс 1 100
Увогуле 22 Найвышэйшы брэйк: 141 (Дуэйн Джонс)

Удзельнікі правіць

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).

Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у пятнаццатым (з пятнаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ​​ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічала 23 дэбютанты: Майкл Уайт (32), Марк Джойс (38), Мэцью Сэлт (55), Адыт’я Мехта (61), Панкай Адвані (62), Цепчая Ун-Нух (67), Лука Брэсэль (68), Майкл Уослі (75), Сэм Бэйрд (76), Крэйг Стэдмэн (80), Дэвід Грэйс (84), Гэры Уілсан (85), Мартын О'Донэл (86), Дэвід Морыс (87), Кірэн Уілсан (88), Джэймі О’Ніл (91), Сцюарт Кэрынгтан (93), Джон Эстлі (94), Хамад Міа (101), Дуэйн Джонс, Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Пітэр Эбдан — 2 разы (2009, 2012), а Джон Хігінс (1999), Дзін Цзюньхуэй (2005), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 51-гадовы Джымі Уайт. Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду падчас турніру было па 48 гадоў, а Дэйву Харальду — 47.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/100+[у 1] Ф/50+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 1   Ніл Робертсан 11.02.1982 2006 Перамога (2013) 8 18 11 7 61,1% 138 74 64 53,6% 49 11 147 2,82 12,55 124,070
2 2   Марк Сэлбі 19.06.1983 2002 Фінал (2011, 2013) 9 27 19 8 70,4% 216 126 90 58,3% 86 23 140 2,51 9,39 121,645
3 3   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2002 Перамога (2005) 10 28 19 9 67,9% 229 130 99 56,8% 87 26 137 2,63 8,81 84,975
4 6   Джад Трамп 20.08.1989 2009 Перамога (2011) 5 11 7 4 63,6% 95 54 41 56,8% 34 6 130 2,79 15,83 87,765
5 4   Бары Хокінс 23.04.1979 2006 Паўфінал (2007) 7 12 5 7 41,7% 86 39 47 45,3% 21 6 137 4,1 14,33 40,765
6 5   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 1999 Чвэрцьфінал (2013) 8 15 7 8 46,7% 119 57 62 47,9% 29 4 134 4,1 29,75 47,710
7 9   Стывен Магуайр 13.03.1981 1999 Перамога (2008) 10 24 15 9 62,5% 200 107 93 53,5% 70 10 147 2,86 20 128,145
8 8   Шон Мёрфі 10.08.1982 2006 Фінал (2008) 8 22 14 8 63,6% 173 89 84 51,4% 59 9 137 2,93 19,22 83,540
9 7   Марка Фу 08.01.1978 1999 Чвэрцьфінал (2005, 2007, 2010) 10 21 11 10 52,4% 163 78 85 47,9% 53 7 124 3,08 23,29 56,985
10 10   Джон Хігінс 18.05.1975 1999 Перамога (1999) 13 37 25 12 67,6% 301 171 130 56,8% 107 20 140 2,81 15,05 148,870
11 14   Марк Ален 22.02.1986 2008 Паўфінал (2010) 6 13 7 6 53,8% 97 50 47 51,5% 37 5 135 2,62 19,4 43,175
12 11   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2005 Чвэрцьфінал (2005) 7 18 11 7 61,1% 128 71 57 55,5% 35 8 140 3,66 16 43,300
16 13   Алістэр Картэр 25.07.1979 2002 Паўфінал (2010) 9 21 12 9 57,1% 157 88 69 56,1% 50 3 119 3,14 52,33 63,850
17 17   Грэм Дот 12.05.1977 1999 Перамога (2007) 12 22 11 11 50% 169 88 81 52,1% 53 10 126 3,19 16,9 87,275
18 18   Марк Уільямс 21.03.1975 1997 Перамога (2002, 2006, 2010) 14 40 29 11 72,5% 322 188 134 58,4% 111 25 137 2,9 12,88 224,650
20 22   Майкл Холт 07.08.1978 1999 1/8 фіналу (2006) 8 11 3 8 27,3% 75 29 46 38,7% 20 6 140 3,75 12,5 40,030
21 20   Раян Дэй 23.03.1980 2005 Паўфінал (2008, 2009) 5 15 10 5 66,7% 109 62 47 56,9% 44 3 123 2,48 36,33 45,020
22 24   Пітэр Эбдан 27.08.1970 1999 Перамога (2009, 2012) 13 31 20 11 64,5% 248 135 113 54,4% 80 10 138 3,1 24,8 178,770
24 26   Марк Кінг 28.03.1974 1999 Чвэрцьфінал (2010) 10 17 7 10 41,2% 125 58 67 46,4% 35 2 112 3,57 62,5 53,210
25 25   Сяа Гадун 10.02.1989 2005 1/8 фіналу (2009) 3 6 3 3 50% 45 21 24 46,7% 10 1 108 4,5 45 5,200
26 23   Дамінік Дэйл 29.12.1971 1999 1/8 фіналу (2000) 5 6 1 5 16,7% 40 14 26 35% 5 1 137 8 40 35,090
32 30   Майкл Уайт 05.07.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 3,000
33 29   Кен Доэрці 17.09.1969 1999 Паўфінал (2005, 2006) 10 24 14 10 58,3% 171 93 78 54,4% 58 8 140 2,95 21,38 64,235
34 32   Фергал О’Браен 08.03.1972 1999 1/16 фіналу (1999, 2000, 2002,
2008, 2009, 2010)
7 8 1 7 12,5% 63 26 37 41,3% 18 2 139 3,5 31,5 38,590
36 39   Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 4 3 1 75% 32 19 13 59,4% 13 2 131 2,46 16 13,300
38 37   Марк Джойс 11.08.1983 2014 Уайлдкард раўнд (2013) 0 0 0 0 0 0 0 10,925
39 44   Энтані МакГіл 05.02.1991 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 14 6 8 42,9% 1 0 53 14 6,000
40 45   Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37,5% 3 0 80 2,67 8,300
42 40   Энтані Хэмілтан 29.06.1971 1999 Фінал (2002) 7 13 6 7 46,2% 117 62 55 53% 36 6 129 3,25 19,5 62,350
44 46   Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2007 Уайлдкард раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28,6% 0 0 <50 11,085
45 49   Джэймі Коўп 12.09.1985 2006 Фінал (2007) 8 15 7 8 46,7% 119 60 59 50,4% 35 5 145 3,4 23,8 47,340
46 41   Курт Мэфлін 08.08.1983 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 17 9 8 52,9% 5 1 103 3,4 17 7,225
47 47   Роры МакЛаўд 26.03.1971 2010 1/8 фіналу (2013) 3 6 3 3 50% 37 19 18 51,4% 6 2 134 6,17 18,5 23,565
48 48   Юй Дэлу 11.10.1987 2006 1/16 фіналу (2006, 2007, 2009) 6 9 3 6 33,3% 66 31 35 47% 21 2 117 3,14 33 3,800
50 57   Дэйв Харальд 09.12.1966 1999 1/8 фіналу (2002, 2005, 2009) 7 11 4 7 36,4% 83 41 42 49,4% 21 5 140 3,95 16,6 38,125
51 53   Джымі Робертсан 03.05.1986 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 11 5 6 45,5% 4 3 142 2,75 3,67 7,400
52 56   Найджэл Бонд 15.11.1965 1999 Чвэрцьфінал (2008) 7 13 6 7 46,2% 91 43 48 47,3% 18 4 138 5,06 22,75 40,680
54 55   Пітэр Лайнс 11.12.1969 1999 Чвэрцьфінал (1999) 2 5 3 2 60% 36 20 16 55,6% 4 0 65 9 17,030
55 58   Мэцью Сэлт 07.03.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 5,300
56 54   Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 15 8 7 53,3% 7 0 91 2,14 6,000
57 52   Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2006 1/8 фіналу (2009, 2010) 4 8 4 4 50% 60 30 30 50% 18 2 105 3,33 30 2,825
59 61   Джымі Уайт 02.05.1962 1997 Фінал (1997)
1/8 фіналу (2000, 2002, 2005, 2007)
8 16 8 8 50% 119 59 60 49,6% 22 2 110 5,41 59,5 32,485
61 59   Адыт’я Мехта 31.10.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,900
62 63   Панкай Адвані 24.07.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
65 73   Майк Дан 20.11.1971 2008 1/16 фіналу (2008, 2010) 2 3 1 2 33,3% 20 9 11 45% 7 0 92 2,86 17,775
66 69   Джэймс Уотана 17.01.1970 1997 Паўфінал (1997)
1/8 фіналу (2006)
5 8 3 5 37,5% 59 29 30 49,2% 14 1 147 4,21 59 23,770
67 62   Цепчая Ун-Нух 18.04.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
68 71   Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,500
71 68   Бары Пінчэс 13.07.1970 2005 1/8 фіналу (2008) 2 5 3 2 60% 34 19 15 55,9% 11 3 127 3,09 11,33 16,200
75 75   Майкл Уослі 23.02.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
76 70   Сэм Бэйрд 17.06.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,050
79 81   Тоні Драга 22.09.1965 1999 1/16 фіналу (1999, 2002, 2010) 3 4 1 3 25% 25 7 18 28% 3 1 120 8,33 25 19,520
80 80   Крэйг Стэдмэн 14.07.1982 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
84 86   Дэвід Грэйс 05.05.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,300
85 83   Гэры Уілсан 11.08.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,100
86 88   Мартын О'Донэл 04.06.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
87 89   Дэвід Морыс 27.11.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,325
88 90   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
91 94   Джэймі О’Ніл 19.08.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
92 95   Лі Хан 04.10.1990 2006 1/8 фіналу (2011) 5 9 4 5 44,4% 66 29 37 43,9% 13 2 133 5,08 33 0
93 98   Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
94 100   Джон Эстлі 13.01.1989 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
101 106   Хамад Міа 06.07.1993 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
А[у 3]   Дуэйн Джонс 30.04.1993 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Чэнь Цзыфань 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Юань Сыцзюнь 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Янь Бінтаа 16.02.2000 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Чжаа Сіньтун 03.04.1997 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 14 7 7 50% 3 0 74 4,67 0
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
  3. а б в г д Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг

Рэферы правіць

Матчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 абслугоўвала 17 рэферы, з якіх толькі Тэры Камільеры і Леа Скальян былі вопытнымі прафесійнымі суддзямі. Астатнія 15 рэферы былі прадстаўнікамі Кітая.

Уайлдкард раўнд правіць

Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь, Янь Біньтаа і Чжаа Сіньтун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Юя Дэлу, Лукі Брэсэля, Джона Эстлі і Сэма Бэйрда.

Першы гулец Лік Другі гулец
  Юй Дэлу (48) 5-2   Чэнь Цзыфань
  Лука Брэсэль (68) 5-2   Юань Сыцзюнь
  Джон Эстлі (94) 5-2   Янь Біньтаа
  Сэм Бэйрд (76) 2-5   Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка правіць

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                                         
1    Ніл Робертсан 5  
42    Энтані Хэмілтан 4  
  1    Ніл Робертсан 5  
  18    Марк Уільямс 4  
39    Энтані МакГіл 3
18    Марк Уільямс 5  
  1    Ніл Робертсан 5  
  48    Юй Дэлу 4  
66    Джэймс Уотана 5  
38    Марк Джойс 0  
  66    Джэймс Уотана 1
  48    Юй Дэлу 5  
48    Юй Дэлу 5
   Дуэйн Джонс 3  
  1    Ніл Робертсан 5  
  17    Грэм Дот 3  
11    Марк Ален А  
68    Лука Брэсэль П  
  68    Лука Брэсэль 5
  26    Дамінік Дэйл 1  
36    Джэк Лісоўскі 3
26    Дамінік Дэйл 5  
  68    Лука Брэсэль 2
  17    Грэм Дот 5  
17    Грэм Дот 5  
47    Роры МакЛаўд 4  
  17    Грэм Дот 5
  50    Дэйв Харальд 4  
50    Дэйв Харальд П
7    Стывен Магуайр А  
1    Ніл Робертсан 6  
16    Алістэр Картэр 2  
8    Шон Мёрфі 5  
45    Джэймі Коўп 1  
  8    Шон Мёрфі 5  
  56    Дэчават Пумджаенг 0  
56    Дэчават Пумджаенг 5
84    Дэвід Грэйс 3  
  8    Шон Мёрфі 3  
  12    Рыкі Уолдэн 5  
25    Сяа Гадун 5  
101    Хамад Міа 2  
  25    Сяа Гадун 3
  12    Рыкі Уолдэн 5  
62    Панкай Адвані 1
12    Рыкі Уолдэн 5  
  12    Рыкі Уолдэн 3
  16    Алістэр Картэр 5  
16    Алістэр Картэр 5  
40    Джэймі Джонс 0  
  16    Алістэр Картэр 5
  55    Мэцью Сэлт 2  
55    Мэцью Сэлт 5
21    Раян Дэй 2  
  16    Алістэр Картэр 5
  22    Пітэр Эбдан 3  
22    Пітэр Эбдан 5  
51    Джымі Робертсан 3  
  22    Пітэр Эбдан 5
  4    Джад Трамп 4  
46    Курт Мэфлін 1
4    Джад Трамп 5  
1    Ніл Робертсан 5
3    Дзін Дзюньхуэй 10
3    Дзін Дзюньхуэй 5  
94    Джон Эстлі 1  
  3    Дзін Дзюньхуэй 5  
  67    Цепчая Ун-Нух 3  
33    Кен Доэрці 0
67    Цепчая Ун-Нух 5  
  3    Дзін Дзюньхуэй 5  
  10    Джон Хігінс 2  
32    Майкл Уайт 5  
УК    Джаа Сіньтун 2  
  32    Майкл Уайт 1
  10    Джон Хігінс 5  
75    Майкл Уослі 2
10    Джон Хігінс 5  
  3    Дзін Дзюньхуэй 5  
  24    Марк Кінг 2  
9    Марка Фу 5  
92    Лі Хан 3  
  9    Марка Фу 3
  24    Марк Кінг 5  
61    Адыт’я Мехта 4
24    Марк Кінг 5  
  24    Марк Кінг 5
  91    Джэймі О’Ніл 3  
88    Кірэн Уілсан 3  
91    Джэймі О’Ніл 5  
  91    Джэймі О’Ніл 5
  34    Фергал О’Браен 2  
34    Фергал О’Браен П
5    Бары Хокінс А  
3    Дзін Дзюньхуэй 6
65    Майк Дан 0  
6    Сцюарт Бінэм А  
86    Мартын О'Донэл П  
  86    Мартын О'Донэл 4  
  80    Крэйг Стэдмэн 5  
80    Крэйг Стэдмэн 5
20    Майкл Холт 1  
  80    Крэйг Стэдмэн 3  
  65    Майк Дан 5  
65    Майк Дан 5  
54    Пітэр Лайнс 4  
  65    Майк Дан 5
  57    Цянь Пэнфэй 3  
57    Цянь Пэнфэй 5
85    Гэры Уілсан 2  
  65    Майк Дан 5
  2    Марк Сэлбі 3  
87    Дэвід Морыс 2  
59    Джымі Уайт 5  
  59    Джымі Уайт 5
  44    Альфрэд Бёрдэн 3  
44    Альфрэд Бёрдэн П
79    Тоні Драга А  
  59    Джымі Уайт 1
  2    Марк Сэлбі 5  
71    Бары Пінчэс 2  
52    Найджэл Бонд 5  
  52    Найджэл Бонд 1
  2    Марк Сэлбі 5  
93    Сцюарт Кэрынгтан 3
2    Марк Сэлбі 5  

Фінал правіць

Ніл Робертсан, лідар сусветнага рэйтынгу, выйшаў у чацвёрты рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014, выйграўшы два з трох папярэдніх: Усі Класік і чэмпіянат Вялікабрытаніі. У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013 ён саступіў Марка Фу з Ганконга з лікам 6:9. Апроч таго, ён прайграў у рашаючым паядынку першага этапу еўратура Джону Хігінсу (1:4). Для Дзіна Дзюньхуэя гэты фінал стаў шостым фіналам рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне. Ён выйграў ужо чатыры турніры, Шанхай Мастэрс, адкрыты чэмпіянат Індыі, International Championship і German Masters, і ў выпадку пятай перамогі ён мог паўтарыць рэкорд Стывена Хендры, які выйграў 5 рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. У апошнім фінальным паядынку, на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, ён прайграў Роні О’Салівану з лікам 3:9. Як і супернік, Дзін аднойчы ў сезоне быў у фінале міні-рэйтынгавага турніру і пацярпеў паражэнне: у фінале пятага этапу еўрапейскага туру ён прайграў Марку Алену (1:4).

Дзін Дзюньхуэй у трэці раз выйшаў у фінал адкрытага чэмпіянату Кітая. У 2005 годзе ён атрымаў уайлдкард і выйграў на турніры, адолеўшы ў фінальным паядынку Стывена Хендры (9:5). У фінале розыгрышу 2010 года ён саступіў у фінальным матчы Марку Уільямсу з лікам 6:10. Ніл Робертсан да гэтага аднойчы выходзіў у фінал турніру і з'яўляўся яго дзеючым чэмпіёнам, атрымаўшы перамогу ў 2013 годзе: у фінале ён перайграў Марка Сэлбі з лікам 10:6. І Дзін і Робертсан былі адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якім удавалася выйсці ў фінал гэтага турніру.

Да гэтага першынства гульцы двойчы перасякаліся ў рашаючым паядынках на рэйтынгавых турнірах, атрымаўшы па адной перамоге: у фінале Гран-пры 2009 года Робертсан перамог суперніка з лікам 9:4, а ў Гранд-фінале PTC 2013 кітайскі снукерыст выйграў у фінальным матчы з лікам 4:3.

Для Дзіна Дзюньхуэя фінал адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 стаў чатырнаццатым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён прайграў тры, выйграўшы дзесяць тытулаў. У прафесійнай кар'еры Ніла Робертсана гэты фінал таксама стаў чатырнаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на дзевяці рэйтынгавых турнірах і чатыры разы саступаў у фіналах.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 6 красавіка 2014
Ніл Робертсан (1)
  Аўстралія
5:10 Дзін Дзюньхуэй (3)
  Кітай
Дзённая сесія: 0:98 (87), 0:63 (61), 58:67, 74:21, 0:123 (119), 6:110 (59), 20:71, 102:1 (102), 57:71
Вячэрняя сесія: 63:13 (57), 5:125 (104), 64:49, 0:87 (67), 74:9 (57), 13:98 (66)
102 Найвышэйшая серыя 119
1 Соценныя серыі 2
3 Серыі 50+ 7

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

Нягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася амаль у 2 разы (з 38 да 62) на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было зроблена толькі 23 соценныя серыі, што на восем сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 231 брэйка.

Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Дзюньхуэй і Ніл Робертсан, якія зрабілі 41 серыю «50+» на дваіх (24 і 17 адпаведна). Апроч таго, Дзін стаў адзіным гульцом, які зрабіў тры соценныя серыі, з якіх дзве ён аформіў у фінальным матчы. Найвышэйшую серыю на турніры, 142 балы, аформіў Сяа Гадун у матчы першага раўнда супраць Хамада Міа, за што атрымаў дадатковы прыз, які складаў 2000£.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
  Сяа Гадун 4 1 3 142; 81, 52, 51
  Лі Хан 3 1 2 136; 55, 51
  Бары Пінчэс 1 1 0 133
  Дэвід Морыс 2 1 1 130; 61
  Цянь Пэнфэй 5 1 4 129; 74, 72, 61, 57
  Юй Дэлу 11 2 9 129, 104; 81, 78, 71, 69, 67, 66, 62, 59, 51
  Дуэйн Джонс 1 1 0 128
  Раян Дэй 1 1 0 127
  Пітэр Эбдан 7 2 5 126, 119; 86, 65, 58, 56, 53
  Дзін Дзюньхуэй 24 3 21 124, 119, 104; 87, 87, 83, 72, 69, 67, 67, 66, 64, 62, 61, 59, 58, 56, 56, 55, 54, 53, 53, 53, 53
  Хамад Міа 2 1 1 117; 73
  Джон Хігінс 6 2 4 115, 103; 86, 63, 55, 53
  Джымі Уайт 5 1 4 110; 91, 72, 60, 60
  Майкл Уайт 6 1 5 109; 85, 72, 70, 64, 64
  Марк Сэлбі 10 1 9 107; 78, 73, 68, 67, 67, 67, 64, 54, 51
  Алістэр Картэр 10 1 9 106; 71, 62, 61, 59, 58, 57, 55, 53, 50
  Ніл Робертсан 17 1 16 102; 91, 86, 86, 79, 71, 70, 69, 67, 63, 60, 60, 60, 59, 57, 57, 57
  Рыкі Уолдэн 7 1 6 100; 81, 73, 69, 68, 51, 50
  Марка Фу 6 0 6 97, 76, 68, 54, 51, 50
  Шон Мёрфі 6 0 6 96, 90, 69, 69, 55, 51
  Сцюарт Кэрынгтан 1 0 1 96
  Дэчават Пумджаенг 4 0 4 95, 70, 53, 50
  Джэймс Уотана 3 0 3 93, 66, 62
  Джэймі О’Ніл 9 0 9 92, 87, 72, 66, 61, 60, 54, 54, 53
  Джаа Сіньтун 4 0 4 85, 83, 79, 50
  Лука Брэсэль 5 0 5 84, 74, 55, 55, 50
  Найджэл Бонд 2 0 2 84, 68
  Энтані Хэмілтан 3 0 3 84, 59, 56
  Грэм Дот 7 0 7 83, 71, 64, 54, 52, 52, 51
  Майкл Уослі 2 0 2 82, 61
  Цепчая Ун-Нух 6 0 6 81, 69, 67, 61, 59, 53
  Курт Мэфлін 1 0 1 80
  Крэйг Стэдмэн 4 0 4 79, 73, 63, 62
  Марк Кінг 7 0 7 85, 79, 62, 59, 58, 54, 52
  Кірэн Уілсан 1 0 1 75
  Марк Уільямс 6 0 6 74, 74, 70, 58, 57, 54
  Джад Трамп 6 0 6 70, 70, 63, 62, 62, 54
  Роры МакЛаўд 2 0 2 69, 63
  Джымі Робертсан 2 0 2 68, 63
  Энтані МакГіл 3 0 3 68, 54, 52
  Дамінік Дэйл 3 0 3 65, 51, 50
  Альфрэд Бёрдэн 1 0 1 65
  Фергал О’Браен 1 0 1 65
  Гэры Уілсан 1 0 1 65
  Майк Дан 4 0 4 63, 60, 59, 57
  Дэйв Харальд 2 0 2 63, 51
  Дэвід Грэйс 1 0 1 62
  Джэк Лісоўскі 1 0 1 62
  Сэм Бэйрд 2 0 2 60, 59
  Мэцью Сэлт 2 0 2 55, 50
  Джон Эстлі 1 0 1 52
Увогуле 231 23 208 Вышэйшы брэйк: 142 (Сяа Гадун)

Статыстыка турніру правіць

Дзін Дзюньхуэй выйграў на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў другі раз, зраўняўшыся па колькасці перамог з Роні О’Саліванам і Пітэрам Эбданам. Тры разы турнір выйграваў толькі Марк Уільямс.

Дзін выйграў свой шаснаццаты прафесійны і адзінаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама пяты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991.

Выйграўшы на адкрытым чэмпіянаце Кітая, Дзін Дзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джымі Уайта і ўвайшоў у шасцёрку гульцоў, якія выйгралі больш за 10 тытулаў рэйтынгавага тыпу, Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (26), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).

Статыстыка гульцоў правіць

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£) РА
  Дзін Дзюньхуэй Фінал:   Ніл Робертсан 10:5 6 6 0 49 36 13 73,5 % 24 3 124 2,04 16,33 85,000 7,000
  Ніл Робертсан Фінал:   Дзін Дзюньхуэй 5:10 6 5 1 58 31 27 53,4 % 17 1 102 3,41 58 35,000 5,600
  Алістэр Картэр 1/2 фіналу:   Ніл Робертсан 2:6 5 4 1 36 22 14 61,1 % 10 1 106 3,6 36 21,000 4,480
  Майк Дан 1/2 фіналу:   Дзін Дзюньхуэй 0:6 5 4 1 39 20 19 51,3 % 4 0 63 9,75 21,000 4,480
  Марк Сэлбі 1/4 фіналу:   Майк Дан 3:5 4 3 1 28 18 10 64,3 % 10 1 107 2,8 28 12,500 3,500
  Рыкі Уолдэн 1/4 фіналу:   Алістэр Картэр 3:5 4 3 1 30 18 12 60 % 7 1 100 4,29 30 12,500 3,500
  Грэм Дот 1/4 фіналу:   Ніл Робертсан 3:5 4 3 1 33 18 15 54,5 % 7 0 83 4,71 12,500 3,500
  Марк Кінг 1/4 фіналу:   Дзін Дзюньхуэй 2:5 4 3 1 32 17 15 53,1 % 7 0 85 4,57 12,500 3,500
  Шон Мёрфі 1/8 фіналу:   Рыкі Уолдэн 3:5 3 2 1 19 13 6 68,4 % 6 0 96 3,16 8,000 2,660
  Юй Дэлу 1/8 фіналу:   Ніл Робертсан 4:5 4 3 1 30 19 11 63,3 % 11 2 129 2,73 15 8,000 2,660
  Джон Хігінс 1/8 фіналу:   Дзін Дзюньхуэй 2:5 3 2 1 20 12 8 60 % 6 2 115 3,33 10 8,000 2,660
  Лука Брэсэль 1/8 фіналу:   Грэм Дот 2:5 3 2 1 20 12 8 60 % 5 0 84 4 8,000 2,660
  Джэймі О’Ніл 1/8 фіналу:   Марк Кінг 3:5 3 2 1 23 13 10 56,5 % 9 0 92 2,56 8,000 2,660
  Крэйг Стэдмэн 1/8 фіналу:   Майк Дан 3:5 3 2 1 23 13 10 56,5 % 4 0 79 5,75 8,000 2,660
  Джымі Уайт 1/8 фіналу:   Марк Сэлбі 1:5 3 2 1 21 11 10 52,4 % 6 1 110 3,5 21 8,000 2,660
  Пітэр Эбдан 1/8 фіналу:   Алістэр Картэр 3:5 3 2 1 25 13 12 52 % 7 2 126 3,57 12,5 8,000 2,660
  Цепчая Ун-Нух 1/16 фіналу:   Дзін Дзюньхуэй 3:5 2 1 1 13 8 5 61,5 % 6 0 81 2,17 6,500 1,960
  Джад Трамп 1/16 фіналу:   Пітэр Эбдан 4:5 2 1 1 15 9 6 60 % 6 0 70 2,5 6,500 1,960
  Джэймс Уотана 1/16 фіналу:   Юй Дэлу 1:5 2 1 1 11 6 5 54,5 % 3 0 93 3,67 6,500 1,960
  Сяа Гадун 1/16 фіналу:   Рыкі Уолдэн 3:5 2 1 1 15 8 7 53,3 % 4 1 142 3,75 15 6,500 1,960
  Цянь Пэнфэй 1/16 фіналу:   Майк Дан 3:5 2 1 1 15 8 7 53,3 % 5 1 129 3 15 6,500 1,960
  Марк Уільямс 1/16 фіналу:   Ніл Робертсан 4:5 2 1 1 17 9 8 52,9 % 6 0 74 2,83 6,500 1,960
  Марка Фу 1/16 фіналу:   Марк Кінг 3:5 2 1 1 16 8 8 50 % 6 0 97 2,67 6,500 1,960
  Мэцью Сэлт 1/16 фіналу:   Алістэр Картэр 2:5 2 1 1 14 7 7 50 % 2 0 55 7 6,500 1,960
  Майкл Уайт 1/16 фіналу:   Джон Хігінс 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 5 1 109 2,6 13 6,500 1,960
  Найджэл Бонд 1/16 фіналу:   Марк Сэлбі 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 2 0 84 6,5 6,500 1,960
  Дамінік Дэйл 1/16 фіналу:   Лука Брэсэль 1:5 2 1 1 14 6 8 42,9 % 3 0 65 4,67 6,500 1,960
  Дэчават Пумджаенг 1/16 фіналу:   Шон Мёрфі 0:5 2 1 1 13 5 8 38,5 % 4 0 95 3,25 6,500 1,960
  Дэйв Харальд 1/16 фіналу:   Грэм Дот 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 2 0 63 4,5 6,500 1,960
  Мартын О'Донэл 1/16 фіналу:   Крэйг Стэдмэн 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 6,500 1,960
  Альфрэд Бёрдэн 1/16 фіналу:   Джымі Уайт 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 65 8 6,500 1,960
  Фергал О’Браен 1/16 фіналу:   Джэймі О’Ніл 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 0 65 7 6,500 1,960
  Джаа Сіньтун 1/32 фіналу:   Майкл Уайт 2:5 2 1 1 14 7 7 50 % 4 0 85 3,5 3,000 0
  Джон Эстлі 1/32 фіналу:   Дзін Дзюньхуэй 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 1 0 52 13 3,000 1,260
  Энтані Хэмілтан 1/32 фіналу:   Ніл Робертсан 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 3 0 84 3 3,000 1,260
  Роры МакЛаўд 1/32 фіналу:   Грэм Дот 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 2 0 69 4,5 3,000 1,260
  Пітэр Лайнс 1/32 фіналу:   Майк Дан 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 44 3,000 1,260
  Адыт’я Мехта 1/32 фіналу:   Марк Кінг 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 42 3,000 1,260
  Лі Хан 1/32 фіналу:   Марка Фу 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 3 1 136 2,67 8 3,000 1,260
  Дуэйн Джонс 1/32 фіналу:   Юй Дэлу 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 1 128 8 8 3,000 0
  Энтані МакГіл 1/32 фіналу:   Марк Уільямс 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 3 0 68 2,67 3,000 1,260
  Джымі Робертсан 1/32 фіналу:   Пітэр Эбдан 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 2 0 68 4 3,000 1,260
  Сцюарт Кэрынгтан 1/32 фіналу:   Марк Сэлбі 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 96 8 3,000 1,260
  Кірэн Уілсан 1/32 фіналу:   Джэймі О’Ніл 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 75 8 3,000 1,260
  Дэвід Грэйс 1/32 фіналу:   Дэчават Пумджаенг 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 62 8 3,000 1,260
  Джэк Лісоўскі 1/32 фіналу:   Дамінік Дэйл 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 62 8 3,000 1,260
  Дэвід Морыс 1/32 фіналу:   Джымі Уайт 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 1 130 3,5 7 3,000 1,260
  Хамад Міа 1/32 фіналу:   Сяа Гадун 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 1 117 3,5 7 3,000 1,260
  Бары Пінчэс 1/32 фіналу:   Найджэл Бонд 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 1 133 7 7 3,000 1,260
  Раян Дэй 1/32 фіналу:   Мэцью Сэлт 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 1 127 7 7 3,000 1,260
  Майкл Уослі 1/32 фіналу:   Джон Хігінс 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 0 82 3,5 3,000 1,260
  Гэры Уілсан 1/32 фіналу:   Цянь Пэнфэй 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 0 65 7 3,000 1,260
  Курт Мэфлін 1/32 фіналу:   Джад Трамп 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 1 0 80 6 3,000 1,260
  Панкай Адвані 1/32 фіналу:   Рыкі Уолдэн 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 45 3,000 1,260
  Джэймі Коўп 1/32 фіналу:   Шон Мёрфі 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 39 3,000 1,260
  Майкл Холт 1/32 фіналу:   Крэйг Стэдмэн 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 38 3,000 1,260
  Джэймі Джонс 1/32 фіналу:   Алістэр Картэр 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 46 3,000 1,260
  Марк Джойс 1/32 фіналу:   Джэймс Уотана 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 36 3,000 1,260
  Кен Доэрці 1/32 фіналу:   Цепчая Ун-Нух 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 35 3,000 1,260
  Сэм Бэйрд УК раўнд:   Джаа Сіньтун 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 0 60 3,5 3,000 1,260
  Юань Сідзюнь УК раўнд:   Лука Брэсэль 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 40 0 0
  Янь Біньтаа УК раўнд:   Джон Эстлі 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 39 0 0
  Чэнь Зіфан УК раўнд:   Юй Дэлу 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 34 0 0

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна 1/32 фіналу 1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
КУ КУ КУ КУ КУ КУ
  Кітай 6 9,38 4 12,5 2 12,5 1 12,5 1 25 1 50
  Аўстралія 1 1,56 1 3,13 1 6,25 1 12,5 1 25 1 50
  Англія 34 53,13 16 50 10 62,5 5 62,5 2 50 0 0
  Шатландыя 4 6,25 2 6,25 2 12,5 1 12,5 0 0 0 0
  Бельгія 1 1,56 1 3,13 1 6,25 0 0 0 0 0 0
  Уэльс 6 9,38 3 9,38 0 0 0 0 0 0 0 0
  Тайланд 3 4,69 3 9,38 0 0 0 0 0 0 0 0
  Ірландыя 3 4,69 1 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0
  Ганконг 1 1,56 1 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0
  Індыя 2 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
  Нарвегія 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
  Мальта 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
  Паўночная Ірландыя 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0

Агульная статыстыка правіць

Кваліфікацыя УК раўнд 1/32 фіналу 1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 128 8 64 32 16 8 4 2 68
Колькасць матчаў 64 4 27 16 8 4 2 1 62
Колькасць фрэймаў 444 (576) 28 (36) 194 (243) 119 (144) 61 (72) 31 (36) 14 (22) 15 (19) 462 (572)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 6,94 7 7,19 7,44 7,63 7,75 7 15
Самая буйная перамога 5:0 (12) 5:2 (4) 5:0 (3) 5:0 (1) 5:1 (1) 5:2 (1) 6:0 (1) 10:5 (1) 6:0 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 10 0 4 4 1 0 0 0 9
Колькасць серый 50+ 235 12 103 58 24 14 10 10 231
Колькасць соценных серый 22 1 12 2 4 0 1 3 23
Найвышэйшая серыя 141 (Д.Джонс) 129 (Юй Д.) 142 (Сяа Г.) 110 (Дж.Уайт) 126 (П.Эбдан) 85 (М.Кінг) 106 (А.Картэр) 119 (Дзін Цз.) 142 (Сяа Г.)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы 3,67 3 3,81 3,63 3 3,5 5 10 3,73
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы 0,34 0,25 0,44 0,13 0,5 0 0,5 3 0,37
Ф/50+ 1,89 2,33 1,88 2,05 2,54 2,21 1,4 1,5 2
Ф/100+ 20,18 28 16,17 59,5 15,25 14 5 20,09

Змены ў рэйтынгу правіць

Сітуацыя да турніру правіць

Апошні рэйтынг перад адкрытым чэмпіянатам Кітая 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга рэйтынгавага турніру — Гранд-фінала PTC 2014. Па ім была праведзена жараб'ёўка на галоўны турнір сезона - чэмпіянат свету, такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая ўжо не ўплываў на расстаноўку сіл удзельнікаў пры фарміраванні сеткі сусветнага першынства. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Дзюньхуэй, заставалася нязменнай ужо на працягу пяці месяцаў (з 4 лістапада 2013 года), адарваўшыся ад бліжэйшага пераследніка, Бары Хокінса, больш чым на 10000 балаў. За Бары ішлі следам Сцюарт Бінэм (адставанне ад Хокінса - 1180 ачкоў) і Джад Трамп (адставанне ад Бінэма - 680 ачкоў). Марка Фу з Ганконга, які здолеў увайсці ў топ-7 да жараб'ёўкі чэмпіянату свету[сдт 1], адставаў ад Трампа на 1890 ачкоў. За ім размясціўся Шон Мёрфі з адставаннем у 490 балаў. Мёрфі і Фу мелі добрую магчымасць выкарыстаць адкрыты чэмпіянат Кітая, каб абагнаць або наблізіцца да сваіх бліжэйшых супернікаў, бо англічанін саступіў на турніры 2012 года ў першым матчы, а Марка наогул не прайшоў кваліфікацыю на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2012 года. За імі ішлі шатландцы Стывен Магуайр (адставанне ад Мёрфі - 5220 ачкоў) і Джон Хігінс (адставанне ад Магуайра - 685 ачкоў). Хігінс таксама мог разлічваць на ўздым у рэйтынгу паводле вынікаў турніру, бо Стывен, фіналіст чэмпіянату ў 2012 годзе, за некалькі дзён да матчаў першага раўнда зняўся з турніру і, адпаведна, страціў больш за 4000 ачкоў паводле вынікаў першынства. За шатландскімі гульцамі размясціліся Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса - больш за 3000 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Уолдэна - 295 ачкоў), аднак Марк саступіў у кваліфікацыі да турніру і забяспечыў сабе страту 245 балаў. Замыкалі топ-15 сусветнага рэйтынгу, якія забяспечылі сабе трапленне на чэмпіянат свету без кваліфікацыйных матчаў[сдт 1], Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса - 440 ачкоў), Марк Ален (адставанне ад Картэра - 395 ачкоў) і Джо Пэры (адставанне ад Алена - 640 ачкоў). Марк Ален меў нядрэнныя шанцы абагнаць па меншай меры двух бліжэйшых супернікаў, бо ў 2012 годзе вылецеў у першым крузе ў той час, як Картэр дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. Шаснаццатае месца займаў Роберт Мілкінс з адставаннем ад Пэры больш чым у 1000 балаў. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які займаў 24 месца ў рэйтынгу і знаходзіўся ў дрэннай форме ў апошні час, мог упершыню з 1993 года апынуцца за межамі топ-32, бо губляў 7000 балаў пасля чэмпіянату. Дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які не прыехаў на турнір і забяспечыў сабе страту 3500 рэйтынгавых ачкоў, таксама паставіў пад пытанне сваё знаходжанне сярод 32 лепшых снукерыстаў.

  1. а б Звычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.

Сітуацыя пасля турніру правіць

Паколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за адкрыты чэмпіянат Кітая 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках адкрытага чэмпіяната Кітая 2012.

Пераможца турніру, Дзін Дзюньхуэй, пасля пяцімесячнага знаходжання на трэцяй пазіцыі абышоў Марка Сэлбі і ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Адрыў Дзіна ад англічаніна пасля адкрытага чэмпіянату Кітая склаў больш за 800 балаў. Дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, Шон Мёрфі падняўся на тры радкі і заняў пятае месца ў рэйтынгу, абышоўшы Сцюарта Бінэма на 20 ачкоў, Марка Фу — на 35 ачкоў і Джада Трампа, які апусціўся на восьмую пазіцыю, — на 840 ачкоў. Фіналіст турніру 2012 года, Стывен Магуайр, які не прыехаў на чэмпіянат, страціў больш за 4000 ачкоў і ўпаў на чатыры радкі, заняўшы трынаццатую пазіцыю. Гэта пацягнула за сабой уздым Джона Хігінса на дзевятае месца, Рыкі Уолдэна — на дзесятае месца і паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Кітая, Алістера Картэра, — на адзінаццатае месца. Чвэрцьфіналіст турніру Марк Кінг падняўся на 23-е месца. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які выйшаў у 1/8 фіналу, упаў на 6 радкоў, але здолеў захаваць месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, замацаваўшыся на 30-м месцы. А пяціразовы і дзеючы чэмпіён свету Роні О’Саліван упершыню з 1994 года вылецеў з топ-32, таксама апусціўшыся на 6 пазіцый. 56-гадовы Стыў Дэвіс, які праводзіў у мэйн-туры 36-ы сезон, прайграўшы ў кваліфікацыі, вылецеў з топ-64 і апусціўся на 68 месца ў грашовым рэйтынгу[спт 1], што пакідала яму мала шанцаў на тое, каб застацца на наступны сезон сярод прафесіяналаў. У сваю чаргу, другі ўзроставы гулец мэйн-тура Джымі Уайт, які знаходзіўся ў падобнай сітуацыі, дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, умацаваўся на 61-й пазіцыі ў ачковым і 60-й пазіцыі ў грашовым рэйтынгу[спт 1].

  1. а б Вылет гульцоў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2013/2014 ажыццяўляўся не паводле вынікаў ачковага рэйтынгу, а паводле вынікаў двухгадовага грашовага рэйтынгу, які павінен увайсці ў сілу ў якасці афіцыйнага сусветнага рэйтынгу з сезона 2014/2015.

У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Кітая 2014.

Гулец АДТ МДТ СА НА АПТ МПТ ЗР
  Ніл Робертсан 88,800 1 3,500 5,600 90,900 1
  Дзін Дзюньхуэй 83,660 3 4,480 7,000 86,180 2  1
  Марк Сэлбі 84,480 2 2,660 3,500 85,320 3  1
  Бары Хокінс 73,500 4 1,960 1,260 72,800 4
  Шон Мёрфі 69,260 8 980 2,660 70,940 5  3
  Сцюарт Бінэм 72,320 5 2,660 1,260 70,920 6  1
  Марка Фу 69,750 7 805 1,960 70,905 7
  Джад Трамп 71,640 6 3,500 1,960 70,100 8  2
  Джон Хігінс 63,395 10 2,660 2,660 63,395 9  1
  Рыкі Уолдэн 60,350 11 2,660 3,500 61,190 10  1
  Алістэр Картэр 59,615 13 3,500 4,480 60,595 11  2
  Марк Дэвіс 60,055 12 805 560 59,810 12
  Стывен Магуайр 64,080 9 5,600 1,260 59,740 13  4
  Марк Ален 59,220 14 980 1,260 59,500 14
  Джо Пэры 58,580 15 1,960 560 57,180 15
  Роберт Мілкінс 57,165 16 630 560 57,095 16
  Грэм Дот 55,480 17 2,660 3,500 56,320 17
  Марк Уільямс 55,165 18 2,660 1,960 54,465 18
  Мэцью Стывенс 52,260 19 980 560 51,840 19
  Раян Дэй 49,655 20 805 1,260 50,110 20
  Лян Вэньбо 49,610 21 1,610 560 48,560 21
  Майкл Холт 47,100 22 1,960 1,260 46,400 22
  Марк Кінг 43,270 26 1,960 3,500 44,810 23  3
  Дамінік Дэйл 44,370 23 1,960 1,960 44,370 24  1
  Сяа Гадун 43,670 25 1,260 1,960 44,370 24  1
  Майкл Уайт 40,145 30 1,260 1,960 40,845 26  4
  Бэн Вуластан 41,755 28 1,960 560 40,355 27  1
  Кен Доэрці 40,380 29 1,610 1,260 40,030 28  1
  Фергал О’Браен 39,825 32 1,960 1,960 39,825 29  3
  Пітэр Эбдан 44,050 24 7,000 2,660 39,710 30  6
  Дэвід Гілберт 40,045 31 910 560 39,695 31
  Эндру Хігінсан 39,520 33 805 560 39,275 32  1
  Роні О’Саліван 42,640 27 3,500 0 39,140 33  6
  Марк Джойс 38,155 37 455 1,260 38,960 34  3
  Алан МакМанус 39,040 34 1,610 560 37,990 35  1
  Мартын Гоўлд 38,115 38 980 560 37,695 36  2
  Курт Мэфлін 36,155 41 0[зр 1] 1,260 37,415 37  4
  Маркус Кэмбэл 38,670 35 1,960 560 37,270 38  3
  Том Форд 38,650 36 1,960 560 37,250 39  3
  Род Лоўлер 36,135 42 0[зр 1] 560 36,695 40  2
  Джэк Лісоўскі 36,880 39 1,610 1,260 36,530 41  2
  Энтані Хэмілтан 36,480 40 1,610 1,260 36,130 42  2
  Энтані МакГіл 35,120 44 455 1,260 35,925 43  1
  Альфрэд Бёрдэн 34,250 46 910 1,960 35,300 44  2
  Джэймі Бёрнэт 35,200 43 630 560 35,130 45  2
  Юй Дэлу 33,605 48 1,610 2,660 34,655 46  2
  Джэймі Джонс 34,835 45 1,960 1,260 34,135 47  2
  Роры МакЛаўд 33,760 47 1,960 1,260 33,060 48  1
  Цянь Пэнфэй 30,180 52 0[зр 1] 1,960 32,140 49  3
  Цаа Юйпэн 31,150 50 0[зр 1] 560 31,710 50
  Дэчават Пумджаенг 29,625 54 0[зр 1] 1,960 31,585 51  3
  Джымі Робертсан 30,135 53 455 1,260 30,940 52  1
  Джэймі Коўп 31,390 49 1,960 1,260 30,690 53  4
  Найджэл Бонд 29,025 56 630 1,960 30,355 54  2
  Лю Чуан 30,875 51 1,610 560 29,825 55  4
  Мэцью Сэлт 28,280 58 630 1,960 29,610 56  2
  Пітэр Лайнс 29,265 55 1,260 1,260 29,265 57  2
  Дэйв Харальд 28,460 57 1,260 1,960 29,160 58  1
  Адыт’я Мехта 27,770 59 0[зр 1] 1,260 29,030 59
  Цепчая Ун-Нух 26,530 62 0 1,960 28,490 60  2
  Джымі Уайт 27,155 61 1,960 2,660 27,855 61
  Панкай Адвані 26,450 63 0 1,260 27,710 62  1
  Джэрард Грын 27,555 60 630 560 27,485 63  3
  Майк Дан 23,290 72 630 4,480 27,140 64  8
  Стыў Дэвіс 26,280 64 1,610 560 25,230 71  7
  1. а б в г д е Гулец вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2011/2012, апынуўшыся за межамі топ-64. Нягледзячы на тое, што ён вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў, рахунак яго рэйтынгавых ачкоў пачаўся з нуля.

Відэа правіць

Кваліфікацыя правіць

Спасылкі правіць