Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск)

Вуліца ў Верхнім Горадзе Мінска
(Пасля перасылкі з Валоцкая вуліца (Мінск))

Інтэрнацыяна́льная ву́ліца — вуліца ў Верхнім Горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспектам Незалежнасці. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Гарадскога Вала.

Інтэрнацыянальная вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць 994[1]
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Кастрычніцкая (250 м),
Няміга (310 м)
Помнікі Помнік Валенцію Ваньковічу
Дзяржаўныя ўстановы Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, дом-музей Ваньковічаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

З XVI стагоддзя заходняя частка вуліцы звалася Зборавай ад збудаванага на ёй тым часам[2] кальвінскага збору пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла Чорнага і фундацыі менскіх заможных пратэстантаў. Назву Зборавая гэта частка вуліцы захоўвала да 1866 года[2].

 
Жаночая гімназія. Пачатак 20-га стагоддзя

У 1673 годзе на вуліцы пабудавалі каменны касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак у стылі сталага барока. Да 1830-х гадоў вуліца ўпіралася ў земляны гарадскі вал, які праходзіў прыклада па трасе сучаснай вуліцы Гарадскі Вал. Калі вал зрылі, вуліцу працягнулі ў Раманаўскае прадмесце. Пасля задушэння вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак канфіскавалі і перадалі Рускай праваслаўнай царкве, у іх будынках адкрылі Праабражэнскі манастыр, у 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў псеўдарускім стылі. У 1866 годзе вуліцу пераназвалі ў Турэмную, бо яна вяла з горада да новапабудаванага турэмнага замка. У 1882 годзе па ініцыятыве жыхароў вуліцу пераназвалі ў Праабражэнскую[3]. У 1899 годзе ў раёне турмы адкрыта жаночая ўрадавая гімназія, у якой пазней вучылася Стэфанія Станюта.

Праабражэнская была адной з цэнтральных вуліц губернскага Мінска[2]. Даўжыня вуліцы ад Губернатарскай да Нова-Раманаўскай складала 175 сажняў (367,5 метры). Вуліца была забрукавана, мела тратуары і вячэрняе асвятленне. Забудоўваць яе можна было толькі каменнымі дамамі. Частка Інтэрнацыянальнай ад сучаснай вуліцы Леніна да Гарадскога Валу — адна старэйшых вуліц Мінска[2].

Усходнюю частку вуліцы прынамсі з XVI ст. называлі Валоцкай. У 1866 годзе Валоцкая перайменавана ў Хрышчэнскую.

Пасля ўсталявання савецкай улады Праабражэнская вуліца перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Валоцкая — у Кастрычніцкую, у 1-й палове 1960-х гадоў часткі вуліцы аб’яднаны пад агульнай назвай Інтэрнацыянальная. Цяперашні комплекс гістарычнай забудовы склаўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, будынкі прымыкаюць адзін да другога, арыентаваны галоўнымі фасадамі на лінію за­будовы і ўтвараюць ураўнаважаную кампазіцыю[4].

Апісанне

правіць

Накіравана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Працягвае вуліцу Валадарскага (ад скрыжавання з Гарадскім Валам). Вуліцу перасякаюць вуліцы Камсамольская, Леніна, Энгельса, далей ад вуліцы Інтэрнацыянальнай пачынаецца вуліца Зыбіцкая і ідзе на захад.

Канчаецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы.

Характэрныя будынкі і збудаванні

правіць

Па няцотным баку

правіць
 
Пажарнае дэпо, здымак канца ХIX ст.
  • Будынак Мінскага пажарнага дэпо (зараз Дэпо № 1), хоць і знаходзіцца па адрасе Гарадскі Вал, 12/1, таксама адносіцца да комплексу архітэктурнай забудовы на Інтэрнацыянальнай. Дэпо было пабудавана на рагу тагачасных Праабражэнскай (Інтэрнацыянальнай) і Нова-Раманаўскай па ініцыятыве вольна-пажарнага грамадства, якое адкрылася 21 студзеня 1885 года. Каб зарабіць грошы, пажарнае таварыства зацейвала ледзяную коўзанку, вечары і гулянні, здавала ў арэнду пляц пад цырк і звярынец. Зараз тут змяшчаецца музей пажарнай справы[5].
 
Вул. Інтэрнацыянальная № 1
  • № 1 (Гарадскі Вал № 10) — пяціпавярховы жылы дом.
 
Дом № 3
  • № 3 — недабудаваны бізнес-цэнтр «Верхні горад», які складаецца з трохпавярховага будынка з мансардай і даўгабуда ў двары. Пры рэканструкцыі будынка ў катлаване, на глыбіні чатырох метраў знойдзены дзве 400-кілаграмовыя 6-фунтовыя палявыя гарматы XVIII стагоддзя, якія стралялі на 2-2,5 км літымі ядрамі, разрыўнымі гранатамі і карцеччу[6]. У 1980-я гады ў дварах пачалося будаўніцтва гасцініцы, якая з прычыны роспуску СССР ператварылася ў даўгабуд. У 2001 годзе яго выкупіла выкупіў ТАА «Сулона». Па ініцыятыве «Сулоны» гасцініца перапрафілявана ў бізнес-цэнтр «Верхні горад», узвядзенне якога пачалося толькі ў 2005 годзе пасля працяглых паравалок з дакументамі і ўзгадненнямі. У 2003—2005 гадах дольшчылі аддалі на будоўлю амаль 36 мільярдаў рублёў (16,8 мільёна долараў), з якіх рэальна на будаўніцтва бізнес-цэнтра пайшло толькі 6,5 мільёна долараў. У канцы 2010 года дольшчыкі звярнуліся да прэзідэнта з просьбай дазволіць самастойна дабудаваць аб’ект. У 2012 годзе, скарыстаўшыся прапановай Адміністрацыі Прэзідэнта, дольшчыкі стварылі ГА «Абарона правоў дольшчыкаў бізнес-цэнтра „Верхні горад“», выкупілі частку ТАА «Сулона» і сталі новым інвестарам бізнес-цэнтра. У 2015 годзе 78 чалавек пісалі адкрыты ліст з просьбай дазволіць за ўласныя грошы дабудаваць бізнес-цэнтр. Увесну таго ж года адзін з сузаснавальнікаў ТАА «Сулона» Сяргей Дзямчук, якому належала траціна кампаніі, прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення свабоды за тое, што прысвоіў грошы дольшчыкаў. На ўсе аб’екты, да якіх мелі дачыненне кантралюемыя ім кампаніі, былі накладзены арышты. Некалькі спроб дабудаваць аб’ект не мелі поспеху. Увосень 2016 года зямля ў «Сулоны» была адабраная Мінгарвыканкамам для наступнага продажу з аўкцыёну. У лютым 2018 года прынята рашэнне знесці даўгабуд у двары[7].
  • № 5 — будынак «Мінскрамбуда» (2-я палова XIX ст.)[8], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
 
Дом № 7
 
Вул. Інтэрнацыянальная № 9, былая гасцініца «Мачыз»
  • № 9 — гасцініца «Мачыз» Махліна (XIX ст.)[11], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]. Перабудаваны.
 
Гатэль «Гарні»
  • № 11 — гатэль «Гарні» ці гасцініца купца Б. А. Суціна (1880-я)[11], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9] ў стылі эклектыкі[12]. У вайну будынак амаль не пацярпеў, але яго аблічча змянілася ў 1960-я: зніклі балконы і частка дэкору, з’явілася ўязная арка[12]. У канцы ХХ стагоддзя ў ім знаходзілася кафэ «Адпачынак», а таксама атэль «Мінатэль». У 2008 годзе вырашылі вярнуць будынку першапачатковыя функцыі і выгляд 1887 года. У кастрычніку 2011 года скончана рэканструкцыя (арх. С. В. Машковіч), якая вярнула гэтаму будынку ўсе архітэктурныя асаблівасці[12]. У трохзоркавым гатэлі «Гарні» 70 нумароў рознай камфортнасці з стылізаванымі пад XIX стагоддзе інтэр'ерамі. Дабудаваныя дадатковыя два паверхі, а на чацвёртым паверсе зроблена мансарда, з прычыны чаго вышыня будынка павялічылася на 8 метраў. На даху — назіральная пляцоўка[12][13][14][15]
     
Вуліца ў 1930-я г. Злева гатэль «Гарні», далей — дом Берлянда Перспектыва Праабражэнскай вуліцы ў канцы 19 стагоддзя. Злева гасцініца «Мачыз», далей — «Гарні», справа — Праабражэнскі жаночы манастыр Вуліца Праабражэнская на скрыжаванні з Багадзельнай (былой Феліцыянаўскай, цяпер Камсамольскай). 1915 г.
  • № 11а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
  • № 11б
  • № 13 — дом Берлянда, унікальны аб’ект міжнароднага значэння (канец XIX ст.)[9]. У 1908 годзе ў гэтым будынку адкрылася банкірская кантора Берлянда. З 1911 года — таксама Мінскае гандлёва-прамысловае таварыства ўзаемнага крэдыту[2]. У 1916 — сталовая Мінскага земскага і гарадскога саюзаў[11].
  • № 13а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
  • № 15 — жылы дом.
  • № 17 (пл. Свабоды № 5) — жылы дом. У будынку размяшчаецца мастацкая галерэя «Верхні горад» і «Беларускі саюз кампазітараў».
 
вул. Інтэрнацыянальная з прыступак Палаца Рэспублікі
  • № 19
 
Дамы № 21 — 31
  • № 21 (вул. Энгельса № 3) — дом Фрэнкеля[11] або «Дом Манюшкі»[4] (1797[16]), аб’ект міжнароднага значэння[9]. Будынак упершыню пазначаны на плане Мінска 1797 г. З боку двара паўночна-усходні фасад узмоцнены масіўнымі контрфорсамі. З боку вул. Інтэрнацыянальнай размешчаны два балконы на адліваных чыгунных кранштэйнах. Першы і другі паверхі падзелены двума карнізнымі паясамі. У канцы 1820-х гадоў дом належаў нейкаму Клімкевічу.[17], напачатку XX стагоддзя да першапачаткова двухпавярховага будынка быў надбудаваны трэці паверх. Тут у 1830—1831 гадах жыў кампазітар Станіслаў Манюшка[4].
 
Дамы № 23 — 31
  • № 23 — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
  • № 25 — будынак забаўляльнага комплексу «Журавінка» (арх. Эркут Шахінбаш  (тур.)), унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
  • № 27 — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
  • № 29 — будынак Кіравання ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (XIX ст.)[18], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
  • № 29а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
 
Дамы № 31 і № 33
  • № 31 — дом Ленскай (XIX ст.), унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]. Сюды (тады гэта частка вуліцы насіла назву Хрышчэнская) ў 1904 з вуліцы Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) пераведзена Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна. У 1908 годзе ў якасці ганаровага члена бібліятэкі быў абраны Леў Талстой. Бібліятэкай было набыта 3 асобнікі яго сачыненняў і партрэт для бібліятэкі[19]. У 1916—1917 гадах чытачом бібліятэкі быў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. У падвале гэтага дома размяшчалася падпольная тыпаграфія адной з рэвалюцыйных газет[20] У сакавіку 1938 года бібліятэка была рэарганізавана ў Мінскую абласную бібліятэку імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны рэдкія выданні твораў Пушкіна, успаміны, дзённікі сучаснікаў паэта і дакументы былі або знішчаны, або вывезены ў Германію. У 1966 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна на вуліцы Гікалы ў цэнтры горада, куды бібліятэка пераехала ў лістападзе 1971 года[21][22], але аб ёй нагадвае мемарыяльная дошка на будынку[2]. У бліжэйшай будучыні ў доме размесціцца аддзел рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[23].
  • № 31а
 
Гарадская сядзіба Ваньковічаў
 
Дом № 33 — паўднёва-заходні флігель сядзібы
У 1848 годзе сядзіба складалася з жылога дома, двух флігеляў, стайні (якія прылягаюць да былой Пушкінскай бібліятэкі), у двары раслі пірамідальныя таполі, а ў сядзібу вяла каменная брама, якую «вартавалі» скульптуры сабачак. Пасля рэвалюцыі дом падзялілі на камунальныя кватэры. У канцы 1970-х будынак збіраліся знесці, але ўмяшаўся першы сакратар ЦК КПБ Ціхан Кісялёў.
У 1990-я гады мінулага стагоддзя сядзіба, якая знаходзілася ў запусценні, рэканструявана па праекце архітэктара І. Дорахавай.[25]
  • № 33б — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9].
 
Cядзіба Ваньковічаў. З правага боку адноўлены флігель кіраўніка
  • № 33в — паўночна-ўсходні флігель кіраўніка гарадская сядзіба Ваньковічаў. Першы паверх яго быў мураваны, другі — з дрэва. Па цэнтры размяшчаўся пяцігранны мураваны эркер з вежападобным завяршэннем, якое з’яўлялася своеасаблівай дамінантай у сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска, надавала строгаму ансамблю рамантычны характар. Зруйнаваны, паводле некаторых звестак, у 1975 годзе, адноўлены ў 2008 годзе турыстычнай кампаніяй «АлатанТур»[16].

Па цотным баку

правіць
 
Дом № 2
  • № 2 (Гарадскі Вал № 8) — жылы дом (1954)[26]
  • № 4 — жылы дом[27], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
  • № 6 — жылы дом[27] (пачатак XX ст.)[28], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
 
Дамы № 8-10-12-14
  • № 8 — адміністрацыйны будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9] У будынку размешчана Кіраванне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. У 2011 пачалася рэстаўрацыя: было заменена крыццё, нарошчаны парапет, адноўлена тынкоўка, ліквідаваны гараж у праёме аркі. Усе працы плануецца скончыць не раней III квартала 2012 года[29].
  • № 10 — адміністрацыйны будынак (сярэдзіна XIX ст.)[30], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
  • № 12 — жылы дом, адміністрацыйны будынак[27] (1917)[31], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
  • № 14 — жылы дом[27] (1917[32]), унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
 
Дом Ліўшыца
  • № 16 — дом Ліўшыца (1913)[11], унікальны аб’ект міжнароднага значэння.[9] Зверху на фасадзе захаваўся надпіс «1913»[2]. Будынак уяўляе сабой адзін з найбольш цікавых і добра захаваных узораў мінскай сецэсіі  (руск.)[23].
 
Вуліца Інтэрнацыянальная ў кірунку да Гарадскога Вала
  • № 18 (Камсамольская № 18) — дом Ліфшыца ці пякарня і кандытарскі магазін Офлі (XIX ст.)[11][33], унікальны аб’ект міжнароднага значэння[9]
  • № 20 — кінатэатр «Перамога», гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[9] (1929[9];1947, арх. І. Лангбард, М. Бакланаў)[34]. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны часткі разбуранага бамбёжкамі[35] Клуба харчавікоў імя Сталіна[36] (1929), размешчанага ў адным з карпусоў былога Спаса-Праабражэнскага манастыра, які на пачатку ХХ стагоддзя займала гасцініца «Бельвю», а пад час нямецкай акупацыі салдацкі клуб[36]. Будынак быў сярод першых у Мінску, адноўленых пасля вайны[37]. У вонкавым абліччы будынка адгадваюцца элементы палацавай архітэктуры 19-га стагоддзя і стыль канструктывізму 30-х гадоў 20-га стагоддзя[37].
 
Будынак Пракуратуры Рэспублікі Беларусь
  • № 22 — адміністрацыйны будынак Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У 1633 годзе на гэтым месцы быў збудаваны касцёл Св. Войцеха, які ўваходзіў у комплекс кляштара бенедыкцінак. Кляштар у 1871[36] годзе ліквідаваны і ў 1872 годзе ў яго будынках адкрылі праваслаўны Праабражэнскі жаночы манастыр[38]. У пачатку 1920-х гадоў савецкія ўлады ліквідавалі мінскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква працягвала дзейнічаць у будынку былога касцёла, але ў 1930-я гады яе прыстасавалі пад клуб. У 50-х гадах тагачасны дырэктар кінатэатра «Перамога» Ізраіль Кагановіч марыў аднавіць храм і рэканструяваць яе пад яшчэ адну кіназалу, але ў сярэдзіне 1960-х гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі сучасны адміністрацыйны будынак з чырвонай цэглы.
     
Касцёла Войцеха да яго перабудовы ў праваслаўную царкву. Не пазней за 1871 год. План жаночага Праабражэнскага манастыра, 19101918 гг. НГАБ. Праваслаўны Праабражэнскі манастыр. 1904 год.
 
Гатэль «Еўропа» і будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
 
Гасцініца «Еўропа» пасля рэканструкцыі ў 1906—1908 гадах
  • № 28 — Гатэль «Еўропа» (адноўлены ў 2007). Дарэвалюцыйная гасцініца была ўзведзена на сродкі выхадца з найбагацейшай мінскай купецкай дынастыі Веньяміна Поляка і належала яму. У сярэдзіне XIX стагоддзя да паўночна-ўсходняй часткі гасцініцы быў прыбудаваны трохпавярховы корпус. Пасля пажару 1881 года гасцініца рэканструявана — вышыня ўсіх частак даведзена да трох паверхаў — і перайменавана ў «Еўропа». У 1906—1908 гадах была перабудавана ў стылі мадэрн. «Еўропай» у шэсць паверхаў, якой тым часам валодалі браты Рыгор і Якаў Полякі, стала буйнейшым грамадзянскім збудаваннем дарэвалюцыйнага Мінска і буйнейшай гасцініцай у тагачасным Паўночна-Заходнім краі. У 1913 годзе ў гасцініцы працавалі першакласны рэстаран А. Г. Саўлевіча, жаночая і мужчынская цырульня, чытальная зала. У кожным з 130 нумароў «Еўропы» былі тэлефон, рукамыйнік, электраасвятленне, вадзяное ацяпленне, ванна, дзейнічаў першы ў горадзе ліфт. У 1925 годзе гасцініца была перайменавана ў «Цэнтральную гасцініцу Мінскай камунальнай гаспадаркі». У 1939 годзе ў будынку размяшчалася мінскае аддзяленне Інтурыста  (руск.). Гасцініца разбурана ў 1944 годзе падчас Другой сусветнай вайны ў выніку савецкага наступу на горад.[40]
15 красавіка 2004 годзе была прынятае рашэнне наконт аднаўлення гасцініцы «Еўропа». Пешых наведвальнікаў гасцініца прыняла ў 2007 годзе.
 
Дом Я. Байкова, фрагмент акварэлі Ю. Пешкі (кан. XVIII стагоддзя)
У XVII стагоддзі на месцы сучаснай гасцініцы «Еўропа» быў менскі палац Радзівілаў[41][42], у канцы XVIII стагоддзя прададзены мінскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825[43] годзе адбылася рэканструкцыя будынка, пасля якой там размясцілі першы гарадскі тэатр. Двухпавярховы будынак тэатра — помнік архітэктуры класіцызму, меў сіметрычную кампазіцыю з рызалітам (выступам) і трохвугольным франтонам пасярэдзіне галоўнага фасада.[44] 30 мая 1835 года тэатр згарэў, але быў адбудаваны. У памяшканнях Мінскага гарадскога тэатра, акрамя спектакляў, давалі балі і маскарады, ладзілі аматарскія канцэрты.
 
Будынак па цэнтры — гарадскі тэатр. Справа — гасцініца «Еўропа», пачатак XX ст.
Пасля пажару 1881 года будынак тэатра неаднаразова перабудоўваўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя класіцыстычныя рысы.[44]
З 1895 года ў ім знаходзілася мінскае аддзяленне Пецярбургска-Азоўскага банка, якое з 1901 года змяніла філіял Паўночнага банка, а ў 1913 годзе тут размясцілася аддзяленне Расійска-Азіяцкага банка, які «праглынуў» Паўночны.[45] У 1920—1930-х гадах да будынка надбудавалі чацвёрты паверх.
Мінскі гарадскі тэатр не быў пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, аднак у 1984 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, савецкія ўлады зруйнавалі ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.
 
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Еўропа
  • № 30 — Будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння[9] (1958, арх. Р. Гегарт)[34]
  • № 32
  • № 40 — Гімназія № 24. Раней на гэтым месцы змяшчалася гарадская амбулаторыя. Тут, у прыватнасці, мінчанам рабілі бясплатныя прышчэпкі ад воспы[2].
  • № 42

Сучасная Інтэрнацыянальная канчаецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы, але да рэвалюцыі, калі гэта частка вуліцы яшчэ звалася Хрышчэнскай, яна ішла да Свіслачы. На беразе з сярэдзіны XIX стагоддзя працавалі лазні Плаўскага. Паблізу лазняў была сядзіба братоў Луцкевічаў, Антона і Івана — дзеячаў беларускага нацыянальнага руху. У 1905 годзе ў ёй размяшчаўся склад зброі. Напачатку XX стагоддзя Хрышчэнская адносілася да другога разраду гарадскіх вуліц, мела маставую, а даўжыня складала 260 сажняў (546 метраў).[2]

Паркі і скверы

правіць

Сквер Адама Міцкевіча

правіць

Вуліца бярэ пачатак ад скрыжавання з Гарадскім Валам каля сквера Адама Міцкевіча, які атрымаў сваю назву ад імя выбітнага беларуска-польскага паэта 23 верасня 2003 года. У тым жа годзе ў парку ўстаноўлены бронзавы помнік (лаўрэат дзяржаўнай прэміі А. Заспіцкі, скульптар А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў)[38].

Сквер «Зялёны тэатр»[46]

правіць
 
Сквер, паштоўка пачатку ХХ ст.
 
Помнік Аляксандру II

На плошчы Свабоды, якая прылягае да вуліцы Інтэрнацыянальнай, за гарадской ратушай разбіты невялікі сквер. Беларускі этнограф і пісьменнік П. Шпілеўскі, які бываў у Мінску напачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя, пісаў, што ў цэнтры плошчы

  … размешчаны невялікі круглы бульвар, абрамлены ў два шэрагі векавымі пірамідальнымі таполямі, якія ўтвараюць з сябе даволі цяністую алею, у сярэдзіне бульвара разведзены маленькі парк ці, правільней, кветнік. Бульвар наведваецца мінчукамі больш улетку, калі каля ратушы грае гарадская музыка: тым часам па вечарах абедзве алеі, круглая і папярочная, напаўняюцца лепшым светам гараджан і гараджанак, прыбраных не горш пецярбургскіх прыгажунь[38].  

Менавіта ў гэтым скверы ў студзені 1901 года быў адкрыты першы скульптурны помнік у Мінску — Аляксандра II, на чорным гранітным пастаменце якога былі выбіты словы:

 
Помнік Аляксандру II у скверы
  Императору Александру II. Благодарные граждане города Минска. 1900 год
(бел.: Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900 год)
 

У адпаведнасці з прадпісаннем гарадскога савета ў парк было забаронена ўпускаць асоб «непрыстойна і брудна апранутых: гандляроў, чорнарабочых і майстравых».

Пасля рэвалюцыі 1917 года, помнік новай уладай быў дэмантаваны. Замест яго быў усталяваны помнік «Салдат-рэвалюцыянер» па праекце мінскага архітэктара і скульптара А. Краснапольскага. Ён уяўляў сабой фігуру байца (хутчэй за ўсё з гіпсу) у салдацкім шынялі з вінтоўкай у руках. Але гэты помнік прастаяў нядоўга — да германскай акупацыі 1918 года. Ён быў разбураны — у лютым 1918 года, кайзераўскія салдаты, якія ўвайшлі ў Мінск, разбілі скульптуру прыкладамі вінтовак.

З аднаўленнем Мінскай ратушы ў 2003 годзе сквер быў рэканструяваны: былі разбіты дзве авальныя алеі з высаджанымі пірамідальнымі таполямі, устаноўлены чыгунныя ліхтары і лаўкі.

Сквер на вуліцы Леніна

правіць

З іншага боку Інтэрнацыянальнай, уздоўж вуліцы Леніна, да вул. Карла Маркса цягнецца бульвар. Бульвар на вуліцы Леніна быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі арх. Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна арх. М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — арх. Шміт; у 1949 годзе архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар.[9] У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[47]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (арх. А. Сардараў). Былі створаны два невялікія фантаны са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[48].

Парк імя Янкі Купалы

правіць

Упіраецца Інтэрнацыянальная ў парк імя Янкі Купалы, разбіты пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы, дзе раней стаялі адна- двухпавярховыя хаты.

Помнікі, мемарыяльныя дошкі і памятныя знакі

правіць

Помнікі

правіць

Мемарыяльныя дошкі

правіць

Транспарт

правіць

Аўтамабільны рух на ўсёй працягласці вуліцы двухбаковы.

За 250 м ад скрыжавання з вуліцай Энгельса — «Кастрычніцкая», а за 310 метраў ад скрыжавання з вуліцай Леніна знаходзіцца станцыя метро «Няміга».

Наземны грамадскі транспарт

правіць

Трамвайная лінія, якая праходзіла па вуліцы Інтэрнацыянальнай, існавала з 1929 года. У паваенны час у 1949 годзе на вуліцы была адноўлена трамвайная лінія, але ў 1967 годзе падчас памяншэння трамвайнай сеткі была лінія разбурана.[49]

Падземная вуліца

правіць
Асноўны артыкул: Падземныя хады Мінска  (руск.)

Пры будаўніцтве ведамасных гаражоў, у 1960-х гадах, рабочыя раскапалі на тэрыторыі былога кляштара бенедыкцінак сетку падземных хадоў[50], якія ішлі ў кірунку кінатэатра «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20), а таксама да дамініканскага і францысканскага кляштараў. Большая частка падземных манастырскіх канструкцый была пазней знішчана падчас будаўніцтва пракуратуры.

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, падчас земляных работ каля будынка Мінскай кансерваторыі, коўш экскаватара натыкнуўся на цагляныя скляпенні падземнага ходу. Перад будаўнікамі адкрылася падземная галерэя, пабудаваная прыкладна ў XVIII стагоддзі[51]. Коўш экскаватара пашкодзіў скляпеністую столь ходу і археолагі змаглі прайсці па ім не больш за 7—10 метраў, далей усё было завалена. Вышыня тунэля была каля паўтара метры, шырыня — метр. Меркавана гэты падземны ход, улічваючы кірунак, ішоў ад дамініканскага сабора пры мужчынскім манастыры да езуіцкага.

Заўвагі

правіць
  1. Улица Интернациональная на minsk-old-new Архівавана 23 студзеня 2013. (руск.)
  2. а б в г д е ё ж з і Улица Интернациональная (руск.)
  3. Іван САЦУКЕВІЧ. ТАПАНІМІЯ ВУЛІЦ І ПЛОШЧАЎ МЕНСКА Ў ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ. Архівавана 24 жніўня 2011.
  4. а б в Улица Интернациональная(недаступная спасылка). Официальный сайт «Минской Спадчины». Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2014.
  5. Сайт, прысвечаны вуліцы Інтэрнацыянальнай (руск.)
  6. В Минске откопали две старинные пушки
  7. Дольщики в шоке: долгострой в центре Минска, в который они вложили 6,5 млн долларов, снесут Архівавана 28 верасня 2018.
  8. Ахоўная таблічка, № 5(недаступная спасылка)
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  10. Ахоўная таблічка, № 7(недаступная спасылка)
  11. а б в г д е Мінск // Глобус Беларусі
  12. а б в г Гасцініцу XIX стагоддзя ў Мінску аднавілі па архіўных фота
  13. Першая гасцініца спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года адкрыецца ўжо сёлета(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
  14. Гостиница «Гарни»: ул. Интернациональная, 11 Архитектура и строительство
  15. Відэа аб будынку Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  16. а б Здані муроў старога Мінска Віктар КОРБУТ
  17. Улица Энгельса Архівавана 23 студзеня 2013.
  18. Ахоўная таблічка на доме № 29(недаступная спасылка)
  19. Гісторыя Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 1 ліпеня 2013.
  20. .Таямнічыя шкілеты ў цэнтры горада Архівавана 12 красавіка 2012.
  21. ГІСТОРЫЯ БІБЛІЯТЭКІ Архівавана 26 студзеня 2013. Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна
  22. Электронны каталог Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 1 ліпеня 2013.
  23. а б Верхний город Архівавана 7 жніўня 2013. (руск.)
  24. Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя. Мінск
  25. Минская шляхта Архівавана 1 сакавіка 2012.
  26. Пашпарт дома № 2(недаступная спасылка)
  27. а б в г Перечень жилых домов, включенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь по г. Минску Архівавана 28 красавіка 2012.
  28. Ахоўная таблічка, № 6(недаступная спасылка)
  29. Фасад дома № 8 на вуліцы Інтэрнацыянальнай адновяць да канца года(недаступная спасылка)
  30. Ахоўная таблічка, № 10(недаступная спасылка)
  31. Паспорт дома(недаступная спасылка)
  32. Паспорт дома(недаступная спасылка)
  33. Ахоўная таблічка, № 18(недаступная спасылка)
  34. а б А.С. Шамрук. Архітэктура Беларусі ХХ-пачатку ХХI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси ХХ-начала ХХI в.:эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
  35. Па іншай версіі ўзарваны падпольшчыкамі ў 1943-м
  36. а б в МУЛЬТЫПЛЕКС пасляваеннага Мінска Архівавана 22 верасня 2015. Некалькі старонак з гісторыі кінатэатра «Перамога»
  37. а б Освобождение Минска. День Победы (руск.)
  38. а б в Улица Интернациональная Архівавана 23 студзеня 2013. Мінск стары і новы (руск.)
  39. мемарыяльная дошка Чацверыкова(недаступная спасылка)
  40. Гісторыя гасцініцы «Еўропа» Архівавана 3 лютага 2013. (англ.)
  41. Еўрапейскі фасад // Наша Ніва
  42. «Еўропа» ў цэнтры Мінску(недаступная спасылка) Polskie Radio S.A
  43. В. М. Ярмалінская. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 420. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  44. а б Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 99
  45. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 260
  46. Схема культурна-гістарычнага цэнтра(недаступная спасылка)
  47. До 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара Архівавана 14 чэрвеня 2010.
  48. Бульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован Архівавана 5 сакавіка 2016.
  49. Трамвайныя лініі Мінска Архівавана 23 студзеня 2013.
  50. (кляштор) ордена бенедиктинок(недаступная спасылка) (руск.)
  51. Археолагі шукаюць падземны ход у цэнтры Мінска

Спасылкі

правіць
Панарамы: