Агінскія

вялікалітоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Агінскіх)

Агінскія — княжацкі род герба «Брама» (або «Агінец») у Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Аўстрыі і Расійскай імперыі.

Герб «Агінскі» складаецца з дзвюх частак. У верхняй (чырвонай) — Юрый Пераможца, у ніжняй (блакітнай) — герб «Агінец».

Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў (казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводле іншай версіі, пачынальнік роду — смаленскі князь Іван Глушонак. Назва паходзіць ад маёнтка Агінты каля Коўна. У ХVІ ст. род падзяліўся на дзве лініі: старэйшую, прадстаўнікі якой ужывалі княжацкі, а пасля і графскі тытул, і малодшую, якая страціла княжацкі тытул, але захавала за сабой шляхецтва. 3 красавіка 1868 улады Расійскай імперыі прызналі Ірэнеюша Агінскага разам з сынамі ў княжацкай годнасці і ўнеслі іх у V частку Радаводных кніг.

Ад пачатку вызнавалі праваслаўе, у XVII ст. прынялі каталіцтва.

Уладанні правіць

Прадстаўнікам роду ў розны час належалі землі і маёнткі на Смаленшчыне, Гузаў, Саколаў (Польшча), Еўе, Кроны, Рэтаў, Плунге (Літва), і на Беларусі: Віцебск, Маладзечна, Ганута, Залессе  (руск.), Бабры, Мсціславец, Бялынічы, Слонім, Чачэрск, Пінск і г. д.

Радавод правіць

Васіль Глазына, атрымаў ад вялікага князя Казіміра маёнтак Мсціславец на Смаленшчыне. У пачатку 1480-х гадоў перайшоў на бок вял.кн. маскоўскага Івана III.

  1. Іван Глазына, уцёк у Маскву, але яго жонка і дзеці былі вернуты ў ВКЛ
    1. Юрый, згадваецца ў 1496
    2. Дзмітрый Глушонак (? — да 1510), у 1486—1487 гг. атрымаў ад вял. кн. Казіміра землі на Смаленшчыне, пазней ад вял. кн. Аляксандра маёнтак Агінты ў Жыжмарскім павеце.
      1. Багдан (? — да 1555), у 1510 атрымаў у спадчыну маёнтак Агінты, у 1542 судзіўся з князем Бароўскім за дом у Вільні. Ж. — Багуміла.
        1. Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.
        2. Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; вялікі маршалак літоўскі, кашталян віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі
    3. Іван (?—1515), за страчаныя ў час войнаў з Маскоўскай дзяржавай землі на Смаленшчыне атрымаў у 1514 г. ад вялікага князя Жыгімонта Старога маёнтак Носава ў Мельніцкім павеце.
      1. Цімох Пузына, пачынальнік роду Пузынаў
    4. Леў
    5. Міхал, у бітве на Ведрашы 1500 г. трапіў у маскоўскі палон.
    6. Андрэй
  2. Алехна Глазына (Аляксандр Глазынін, ? — да 1508), браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам у 1458 годзе, акольнічы смаленскі (з 1486), намеснік лучынскі (1494—1500). У 1492 годзе атрымаў сяло Мамаеўскае, у 1496 — Кожухава, Вэхры, Разрабовічы, Нямлёнава, Наскова ў Смаленскай зямлі, у 1498 — Шчарбіны, Казлоў, Чулкаў, у 1499 — Давыдкаў, Скавародна, у 1500 — «двор» Опсу ў Браслаўскім павеце. Жанаты з дачкой Сямёна Сапегі.
    1. Фядора Глазынава, м. — Аляксандр Солтанавіч, маршалак гаспадарскі

Старэйшая (княжацкая) галіна правіць

Мацей (?—1564), заснавальнік старэйшай галіны, прадстаўнікі якой ужывалі графскі і княжацкі тытул; цівун віленскі, лоўчы літоўскі, у 1556 падпісаўся князем Агінскім.

  1. Багдан (?—1625), ж. — Раіна Валовіч, д. смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча.
    1. Раман (?)
    2. Ян Фелікс (? — каля 1640), разам з бацькам і братам фундаваў праваслаўны манастыр Святых Пятра і Паўла ў Мінску, у 1612 падпісаў зварот супраць уніяцтва. Фундаваў Богаяўленскі манастыр у Магілёве. Ад 1620 староста кармялаўскі, староста царквы Святога Духа ў Вільні, з 1633 кашталян мсціслаўскі
    3. Аляксандр (15901653), ваявода менскі, кашталян троцкі
      1. Багдан (? — 1649), падчашы брацлаўскі з 1635, харужы надворны ВКЛ з 1645
      2. Ян (? — 1678)
      3. Марцыян Аляксандр (16321690), ваявода троцкі ад 1670, канцлер ВКЛ ад 1684, граф на Дуброўне
    4. Дзмітрый
      1. Юрый (?)
    5. Леў Самуэль (каля 1595—1657), стольнік троцкі з 1620, ротмістр каралеўскі з 1625, цівун троцкі з 1633; уладальнік Агінтаў і Еўя ў Троцкім ваяводстве і Мікуліна і Лёзна ў Віцебскім. Разам з браслаўскім земскім суддзём Себасцьянам Мірскім быў адноўнікам Віцебскага Маркава манастыра. Ж. — Соф’я Бялевіч.
      1. Сымон Караль (каля 16201699), ваявода мсціслаўскі 16821685; ж. — а) Т.Стакманс, дачка бургамістра Франекера; б) Тэадора з Корсакаў; в) Тэрэза з Война-Ясянецкіх
        1. (ад а) Соф’я
        2. (ад а) Багуслаў Казімір Агінскі
          1. Караль (каля 16901716)
            1. Юзаф (каля 17131787)
              1. Ігнацы (17551787), староста дарсунішскі, ж. — Юзэфа Агінская (17621841), д. Андрэя Агінскага
                1. Габрыэль (17841842)
        3. (ад б) Марцыян Міхал (16721750), ваявода віцебскі з 1730; ж. — а) 1701 Тэрэза Бжастоўская (?—1721), д. троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага; б) 1723 Тэрэза Тызенгаўз; в) 1733 Крысціна Абрамовіч (?—1738); г) 1745 Тэкля Ганна Лярская
          1. Станіслаў Юрый (?—1748), староста вяжбоўскі, з 1738 кашталян мсціслаўскі, з 1740 кашталян віцебскі
            1. Мацей (?—1786)
            2. Алаіз (? — пасля 1769)
          2. Францішак Ксаверый (? — пасля 1750), у 1733 уступіў у ордэн езуітаў, быў рэктарам Віленскага, Віцебскага і Мінскага езуіцкіх калегіумаў.
          3. Тадэвуш Францішак (17121783), ваявода троцкі з 1770; ж. — а) 1737 Ізабела Кацярына Радзівіл; б) 1763 Ядзвіга Тэрэза Залуская
            1. (ад а) Андрэй (17401787), ад 1783 ваявода троцкі; ж. — 1763 Паўліна з Шэмбекаў, д. Марка Шэмбека і Ядзвігі з Рудніцкіх
              1. Юзэфа (17621841), м. — а) Ігнацы Агінскі (17551787); б) Ян Лапацінскі, староста мсціслаўскі; в) Ігнацы Шышка
              2. Міхал Клеафас (17651833), расійскі сенатар, кампазітар; ж. — а) 17891803 Ізабела Лясоцкая (17641852); б) 1803 Марыя дэ Неры (17781851), дачка карчмара
                1. Тадэвуш Антоні (17981844), у 1821 разам з братам Францішкам Ксаверыем прызнаны ў княжацкай годнасці Каралеўства Польскага
                2. Францішак Ксаверый (18011873)
                  1. Фелікс (1828—?), цырымоніймайстар імператарскага двара ад 1883
                3. Амелія (10 ліпеня 18031858), м. — 1826 Караль Тэафіл Залускі (17941845), маршалак шляхты Упіцкага павета
                4. Ірэнеюш Клеафас (18081863 ці 1870), гафмайстар; ж. — а) Юзафіна Каліноўская (18161844), д. генерала Юзафа Каліноўскага; б) 1845 Вольга Каліноўская (?—1899), сястра папярэдняй
                  1. Багдан Міхал Юзаф Францішак (18481909), стацкі дарадца з 1899; ж. — Габрыэла Патуліцкая
                  2. Міхал Мікалай Северын Марк (18501902), стацкі дарадца з 1899; ж. — Марыя Скаржэўская (18571945)
                5. Эма (18101871), м. — а) 1827 Іпаліт Бжастоўскі; б) Высоцкі
                6. Іда (1813—?)
            2. (ад а) Францішак Ксаверый Станіслаў (17421814), кухмістр ВКЛ з 1775
          4. Казімір Ігнацы (? — пасля 1769)
          5. Ігнацы (16981775), пасол у Расіі; ж. — 1739 Алена Агінская (каля 17001790)
        4. (ад б) Ежы
        5. (ад б) Хрысціна
        6. (ад б) Элеанора
        7. (ад в) Аляксандр
        8. Самуіл (?)
      2. Караль
      3. Ян (?—1684), гетман польны ВКЛ, ж. — 1645 Ганна Сямашка, 1660 Яна Тэадора Нарушэвіч
        1. Мікалай Францішак, маршалак ваўкавыскі 16801685, мечнік ВКЛ, з 1695 падскарбі надворны літоўскі, з 1711 кашталян троцкі і пасол у Расіі
          1. Людвік Караль (?—1718), смаленскі біскуп
          2. Юрый
          3. Антоні
        2. Рыгор Антоні (?—1709), гетман польны літоўскі ў 1709
          1. Казімір Марцыян (?—1727), падстолі ВКЛ 1722, староста мсцібаўскі і езярышчанскі
            1. Ян (?—1747)
          2. Ян (?—1710), староста мсцібаўскі, з 1709 кухмістр ВКЛ
        3. Леан Казімір (?—1700), з 1689 падстолі ВКЛ
          1. Міхал Антоні
        4. Аляксандр
        5. Казімір Дамінік (?—1773), з 1698 староста гарждоўскі, ваявода троцкі з 1709, віленскі з 1730. Ж. — 1692 Элеанора Вайнянка
          1. Марцыбэля
          2. Тэрэза
          3. Алена (каля 17001790, Варшава), у 1761 падаравала Бялыніцкаму касцёлу цудатворны абраз Дзевы Марыі, пахаваная ў Віцебскім езуіцкім касцёле. М. — 1739 Ігнацы Агінскі (?—1775)
          4. Марыяна
          5. Юзаф Тадэвуш (каля 16931736), генерал-маёр войска літоўскага (1728), мечнік літоўскі з 1729, ваявода троцкі з 1730. Ж. — Ганна, д. Міхала Сервацыя Вішнявецкага
            1. Міхал Казімір (17281800), вялікі гетман літоўскі 17681793, ж. — 18 кастрычніка 1761 Аляксандра, д. Міхала Чартарыйскага
            2. Аўгуста
            3. Генавефа
            4. Кацярына
            5. Казіміра
            6. Альжбета (1731—1771)
        6. Марцыян Антоні (?—1703), кашталян мсціслаўскі
        7. Ганна
        8. Марыяна
        9. Алена
  2. Ян, стольнік ВКЛ

Малодшая (брацлаўская) галіна правіць

Фёдар (?—1575), заснавальнік малодшай, браслаўскай галіны, прадстаўнікі якой страцілі княжацкі тытул; маршалак ВКЛ, кашталян Віленскі, дзяржаўца магілёўскі, староста гаінскі

  1. Багдан (? — да 1607), падстолі троцкі 15931601, кцітар Царквы Святога Духа ў Вільні, стараста праваслаўнага брацтва
  2. Рыгор
    1. Багдан (?—1658)
      1. Міхал (?—1712)
        1. Ян
          1. Ігнацы
            1. Ян, палкоўнік ад 1785
            2. Алёіз
          2. Міхал, маршалак браслаўскі, у 1793 кашталян брацлаўскі
            1. Тадэвуш
            2. Канстанцін
              1. Аўгуст (1810—?)
              2. Артур Юзаф Маўрыцы Аўгуст (1838—?)
                1. Эдмунд Юзаф Ксаверый Анджэй Сымон
                2. Ян Маўрыцы Юзаф Віктар (1849—?)
              3. Маўрыцы Станіслаў (1811—?)
              4. Вацлаў (1815 — да 1883)
                1. Уладзіслаў
                  1. Вацлаў
                  2. Лявон
            3. Юзаф Казімеж Вінцэнт (1767—?), шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага
              1. Міхал (17941855)
                1. Фердынанд
                  1. Вітальд
                  2. Браніслаў
                2. Раймунд Напалеон (1826—?)
                  1. Марыян
                3. Мікалай (1831—?)
                  1. Багдан
              2. Канстанты (1795—?)
              3. Юзаф (1797—?)
    2. Дзмітрый
    3. Пётр Багдан
      1. Ян Ежы (?—1678), маршалак Браслаўскага павета

Літаратура правіць