Вікіпедыя:Выдаленне старонак

Выдаленне старонак — тэхнічнае дзеянне, якое даступна ўдзельнікам з правамі адміністратара. Адміністратары таксама могуць праглядаць выдаленыя версіі і аднаўляць старонкі. Высоўваць старонкі на выдаленне і ўдзельнічаць у адпаведных абмеркаваннях маюць права ўсе ўдзельнікі.

Гэтае правіла ўсталёўвае агульныя прынцыпы і працэдуру выдалення старонак у беларускім раздзеле. Яно мае сілу як датычна артыкулаў, так і старонак іншых прастораў назваў.

Агульныя палажэнні

правіць

Выдаленымі могуць быць старонкі, якія з’яўляюцца вынікам вандалізму і не маюць папярэдніх версій з карысным зместам, напісаныя нелітаратурнай мовай, а таксама старонкі, якія груба парушаюць правілы Вікіпедыі, напрыклад не адпавядаюць крытэрыям значнасці.

Намінацыя

правіць

Каб выставіць артыкул да выдалення, трэба зайсці праз закладку правіць у акенца рэдагавання артыкула, у першым радку паставіць {{да выдалення|}}, пажадана пасля рыскі падаць прычыну, згодна з якой прапануецца выдаленне, і націснуць кнопку Запісаць. Артыкулы, пазначаныя шаблонам {{да выдалення}}, трапляюць у адмысловую катэгорыю Артыкулы да выдалення, якую праглядаюць адміністратары і пры неабходнасці выдаляюць змешчаныя туды артыкулы.

Пасля прастаноўкі шаблона варта стварыць адпаведную тэму на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення ў новым раздзеле, названым гэтак жа, як і высунутая на выдаленне старонка. Намінацыі, прастаўленыя шаблонам, але без тэмы на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення, і наадварот узнятыя на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення без прастаноўкі шаблона, могуць быць хутка закрытыя.

Калі некалькі старонак могуць быць высунутыя на выдаленне па аднолькавых прычынах, то рэкамендуецца высунуць і праводзіць абмеркаванне толькі адной са спрэчных старонак, пры гэтым у абмеркаванні пазначыць, што існуюць і іншыя падобныя. У гэтым выпадку вынік абмеркавання можа быць распаўсюджаны на іншыя падобныя старонкі.

Альтэрнатывы

правіць

Не варта высоўваць старонкі на абмеркаванне Вікіпедыя:Да выдалення ў наступных выпадках:

Абмеркаванне і падвядзенне вынікаў

правіць

Абмеркаванне можа доўжыцца адвольны час, пакуль не будзе выпрацаваны кансэнсус, аднак рэкамендуецца трымаць старонку на намінацыі не меней за тыдзень. Старонка Вікіпедыя:Да выдалення не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі   Выдаліць і   Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.

Вынік можа быць падведзены любым удзельнікам, калі кансэнсус становіцца зразумелым. У складаных выпадках перад падвядзеннем канчатковага выніку можа быць запісаны папярэдні вынік у падраздзел Папярэдні вынік, які пры адсутнасці супярэчанняў можа быць зроблены канчатковым. Для падвядзення канчатковага выніку абмеркаванне хаваецца ў шаблоны {{закрыта}} і {{канец закрытай секцыі}}, вынік запісваецца пасля апошняга ў асобным падраздзеле Вынік. Разам з падвядзеннем выніку згодна з рашэннем або старонка выдаляецца, або прыбіраецца шаблон {{да выдалення}}. У выпадку, калі вынік на выдаленне падводзіць не адміністратар, ён можа асобна папрасіць выканаць выдаленне адміністратараў.

У выпадку, калі нехта нязгодны з падведзеным вынікам, ён можа папрасіць патлумачыць рашэнне ў падраздзеле Вынік. Калі згоды дасягнуць не ўдалося, пакінутая старонка можа быць высунута на выдаленне наноў, а выдаленая — высунута на аднаўленне.

Абмеркаванне — не месца для распрацоўкі правіл

правіць

На старонцы Вікіпедыя:Да выдалення вырашаюцца прыватныя пытанні, звязаныя з адной канкрэтнай старонкай. Калі ў выніку абмеркавання высветлілася, што сітуацыя патрабуе агульнага падыходу, то варта прапанаваць і зацвердзіць правіла ці рэкамендацыю згодна з Вікіпедыя:Правілы на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл, і ўжо прынятае правіла выкарыстоўваць у абмеркаванні на выдаленне. Прыняты датычна аднаго артыкула вынік не можа быць аўтаматычна распаўсюджаны на іншыя падобныя выпадкі, калі на тое не было яўнага кансэнсусу.

Альтэрнатыўныя вынікі

правіць

Акрамя двух асноўных магчымых вынікаў (выдаленне старонкі або пакіданне) магчымыя іншыя:

  • Змест можа быць перанесены ў іншую старонку, зроблена або не зроблена перасылка
  • Старонка можа быць перанесена пад іншую назву або падзелена на некалькі
  • Старонка можа быць перанесена ў іншую прастору назваў, для якой дзейнічаюць іншыя правілы і старонка можа існаваць без выдалення

Як варыянт, старонка можа быць перанесена ў асабістую прастору ўдзельніка, аднак толькі ў выпадку, калі ўдзельнік яўна аб гэтым папросіць ці яўна дасць сваю згоду. Перасылка ў гэтым выпадку не захоўваецца.

Пасля выдалення

правіць

Выдаленыя старонкі могуць праглядацца і быць адноўленыя адміністратарамі. Калі ўдзельнік зацікаўлены ў праглядзе ці аднаўленні старонкі, ён можа звярнуцца на старонку Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў ці старонку размоў канкрэтнага адміністратара. Старонка можа быць адноўлена ў асабістай прасторы ўдзельніка па яго запыце, каб пасля дапрацоўкі быць вернутай у асноўную прастору. Для запытаў на аднаўленне таксама існуе старонка Вікіпедыя:Аднаўленне выдаленых старонак.

Архівацыя

правіць

Для прадухілення перапаўнення старонкі Вікіпедыя:Да выдалення старыя абмеркаванні архівуюцца. Архівы ствараюцца па аднаму на год на падстаронку Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне, напрыклад Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2017. Перанос закрытага абмеркавання ў архіў адбываецца перманентна па меры падвядзення вынікаў. Рэкамендуецца пасля падвядзення выніку пратрымаць яго некалькі дзён на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення перад архівацыяй, каб зацікаўленыя маглі азнаёміцца з вынікам і задаць пытанні па выніку.