Адкрыць галоўнае меню
Горад
Бабруйск
Babrujsk Montage.jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Старшыня гарвыканкама
Заснаваны
Плошча
90,02[1] км²
Насельніцтва
217 940 чалавек[2] (2017)
Шчыльнасць
2 565 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 83,06 %,
рускія — 13,22 %,
украінцы — 1,89 %,
іншыя — 1,83 %[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Аўтамабільны код
6
Афіцыйны сайт
http://www.bobruisk.by/  (руск.) 
Бабруйск на карце Беларусі ±
Бабруйск (Беларусь)
Бабруйск
Бабруйск (Магілёўская вобласць)
Бабруйск

Бабру́йск[4] (афіц. транс.: Babrujsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Насельніцтва 217 940 чал. (2017)[2].

Змест

ГісторыяПравіць

Ёсць меркаванне, што магчыма ў часы Русі на месцы сучаснага Бабруйска знаходзілася вёска, жыхары якой займаліся рыбалоўствам і бабровым промыслам. У першыню згадваецца пад 1387 годам (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек). Цэнтр воласці ў Вялікім княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 годзе ў Рэчыцкім павеце. Спалены карнымі войскамі ВКЛ у 1649 годзе, потым казакамі ў час вайны 1654—1667 гадоў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме. У 1807—1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць, 10.8.1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.

У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[5]. У 1897 годзе — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).

З 1924 г. цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупаваны 28.6.1941, акупанты стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся т.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) горад быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталей і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.

НасельніцтваПравіць

 

У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23.10.1988 пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.

ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца аднім з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавай аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».

У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.

Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, т.зв. бабруйскай керамікі.

КультураПравіць

АдукацыяПравіць

СпортПравіць

У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з’яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.

СМІПравіць

СлавутасціПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

У філатэлііПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 2,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. 3,0 3,1 Вынікі перапісу 2009 года
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  5. Таўціева В. Х. Бабруйская метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 205.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

СпасылкіПравіць