Адкрыць галоўнае меню

Шанхай Мастэрс 2013 (снукер)

(Пасля перасылкі з Шанхай Мастэрс 2013, снукер)

Шанха́й Ма́стэрс 2013 (англ.: Shanghai Masters 2013, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 22 верасня 2013 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £425,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Шанхай Мастэрс 2013
Фота
Сезон: 2013/2014
Тэрміны: 16 — 22 верасня 2013
Арэна: Шанхайская гранд-сцэна
Горад: Шанхай
Краіна: Кітай
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Bank of Communications
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £425,000
Прызавыя пераможцы: £80,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фінал
Пераможца: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Фіналіст: Сцяг Кітая Сяа Гадун
Лік: 10:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 40 (+96)
Колькасць матчаў: 39 (+94)
Колькасць фрэймаў: 300 (+697)
Колькасць соценных серый: 27 (+18)
Найвышэйшая серыя: 140 (Бары Хокінс)
(кваліфікацыя: 137 (Джэймі Бёрнэт))
←2012Шанхай Мастэрс2014→
Снукерны сезон 2013/2014
←Чэмпіянат свету
па снукеры з 6-цю
чырвонымі шарамі
Адкрыты чэмпіянат Чжанцзягана→

Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 7 па 10 жніўня 2013 года ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Леташні фіналіст турніру Джад Трамп быў разгромлены Майклам Холтам у першым раўндзе з лікам 5:1. Джон Хігінс, пераможца Шанхай Мастэрс 2012, прайграў Марку Дэвісу ў другім раўндзе першынства. Кайрэн Уілсан, які займаў 100-е месца ў сусветным рэйтынгу перад турнірам, упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага спаборніцтва і здолеў дайсці да чвэрцьфіналу, перайграўшы Сцюарта Бінэма ў 1/16 фіналу (5:1) і Марка Фу ў 1/8 фіналу (5:3). Сяа Гадун і Майкл Холт, якія да гэтага ніколі не праходзілі далей чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, сустрэліся ў 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс 2013, дзе кітайскі снукерыст перамог з лікам 6:3. Другім фіналістам стаў яго суайчыннік Дзін Цзюньхуэй, які ў чвэрцьфінале перамог лідара афіцыйнага рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі (5:2). Такім чынам, фінал Шанхай Мастэрс 2013 стаў першым выпадкам у гісторыі снукеру, калі ў вырашальным паядынку турніру рэйтынгавага ўзроўню сустрэліся два кітайскія снукерысты. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Бары Хокінс у чвэрцьфінальным матчы супраць 2-га нумара рэйтынгу Марка Сэлбі.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Дэвіда Гілберта (5:2), Шона Мёрфі (5:4), лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана (5:2), Бары Хокінса (6:2), і свайго суайчынніка Сяа Гадуна ў фінальным паядынку (10:6). Гэтая перамога стала трынаццатым прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры кітайца, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам за паўгода (у сакавіку 2013 года ён выйграў Гранд-фінал PTC). Апроч таго, перамога на Шанхай Мастэрс паспрыяла ўздыму кітайскага снукерыста ў рэйтынгу на пяць пазіцый (з дванаццатай на сёмую).

ТурнірПравіць

 
Забаўляльны цэнтр «Doncaster Dome» — месца праведзення кваліфікацыі турніру

Шанхай Мастэрс 2013 года стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіў штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай[1].

Шанхай Мастэрс 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014[2][3].

Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся на чатырох сталах на шанхайскай гранд-сцэне, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла больш, чым за месяц да гэтага ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія[4][5].

Прызавыя грошыПравіць

Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс[6][7]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £15,000 і склаў £425,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2012 года атрымаў пераможца турніру — £80,000[8].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£80,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£19,500
Чвэрцьфіналісты
£11,000
1/8 фіналу
£7,500
1/16 фіналу
£6,000
1/24 фіналу
£2,300
1/32 фіналу
£1,500
1/48 фіналу
£250
Вышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£200
Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Агульны прызавы фонд
£425,000

Рэйтынгавыя ачкіПравіць

Шанхай Мастэрс 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, World Open і Адкрыты чэмпіянат Кітая), але яго адрозненне ад іх заключалася ў структуры кваліфікацыйных раўндаў. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў)[9].

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7.000
Фіналіст
5.600
Паўфіналісты
4.480
Чвэрцьфіналісты
3.500
1/8 фіналу
2.660
1/16 фіналу
1.960
980
1/24 фіналу (квал.)
1.610
805
1/32 фіналу (квал.)
1.260
1/48 фіналу (квал.)
910
455
1/64 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Фармат турніруПравіць

 
Шанхайскі крыты стадыён — месца праведзення Шанхай Мастэрс

На Шанхай Мастэрс 2013 прыняло ўдзел 136 ігракоў, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 15 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 117, 4 снукерысты, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 7 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 7 жніўня 2013 года (больш, чым за месяц да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 8 жніўня 2013 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 9 жніўня 2013 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 10 жніўня 2013 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю[4][10].

Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай[5][11].

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Першы кваліфікацыйны раўнд 7 жніўня 9 5
Другі кваліфікацыйны раўнд 8 жніўня 9 5
Трэці кваліфікацыйны раўнд 9 жніўня 9 5
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 10 жніўня 9 5
Уайлдкард раўнд 16—17 верасня 9 5
1/16 фіналу 16—18 верасня 9 5
1/8 фіналу 19 верасня 9 5
1/4 фіналу 20 верасня 9 5
1/2 фіналу 21 верасня 11 6
Фінал 22 верасня 19 10

КваліфікацыяПравіць

Кваліфікацыйная сеткаПравіць

[12][3][4]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чацвёрты раўнд
да 5 перамог
                                     
84    Мартын О'Донэл 5   42    Найджэл Бонд 1
107    Віні Калабрэзэ 4   84    Мартын О'Донэл 5     84    Мартын О'Донэл 3     20    Дамінік Дэйл 3
67    Цепчая Ун-Нух 5   61    Майк Дан 5   61    Майк Дан 5     61    Майк Дан 5
101    Джо Свэйл 2   67    Цепчая Ун-Нух 4
72    Танават Тырапонгпайбун 0   56    Адам Дафі 5
108    Рос М'юр 5   108    Рос М'юр 2     56    Адам Дафі 5     18    Алістэр Картэр 5
96    Эндру Пэджэт 5   38    Джэймі Бёрнэт 5   38    Джэймі Бёрнэт 4     56    Адам Дафі 4
105    Лі Пэйдж 3   96    Эндру Пэджэт 3
66    Ліам Хайфілд П   55    Пітэр Лайнс 5
117    Цзінь Лун А   66    Ліам Хайфілд 4     55    Пітэр Лайнс 5     31    Майкл Уайт 2
89    Пасакорн Суванават 4   57    Род Лоўлер 1   98    Махамед Хайры 0     55    Пітэр Лайнс 5
98    Махамед Хайры 5   98    Махамед Хайры 5
90    Майкл Лэслі 3   64    Цянь Пэнфэй 5
   Дуэйн Джонс 5      Дуэйн Джонс 1     35    Цянь Пэнфэй 2     30    Пітэр Эбдан 0
82    Лі Янь 5   35    Сяа Гадун 5   64    Сяа Гадун 5     35    Сяа Гадун 5
110    Раян Кларк 1   82    Лі Янь 2
95    Алекс Дэйвіс 2   63    Бары Пінчэс 1
97    Кайрэн Уілсан 5   97    Кайрэн Уілсан 5     97    Кайрэн Уілсан 5     27    Маркус Кэмбэл 3
73    Чжан Аньда 4   59    Джэймс Уотана 5   59    Джэймс Уотана 2     97    Кайрэн Уілсан 5
114    Крыс Норбэры 5   114    Крыс Норбэры 3
75    Чэнь Чжэ 5   48    Альфрэд Бёрдэн 5
   Сандэрсан Лэм 3   75    Чэнь Чжэ 1     48    Альфрэд Бёрдэн 4     29    Бэн Вуластан 3
87    Шон О'Саліван 5   58    Цаа Юйпэн 5   58    Цаа Юйпэн 5     58    Цаа Юйпэн 5
112    Джэймс Кэхіл 4   87    Шон О'Саліван 4
92    Дэвід Морыс 5   54    Джэрард Грын 1
113    Эліят Слесар 1   92    Дэвід Морыс 5     92    Дэвід Морыс 5     21    Мартын Гоўлд 5
78    Скот Дональдсан 5   33    Лян Вэньбо 5   33    Лян Вэньбо 1     92    Дэвід Морыс 0
104    Эндру Норман 3   78    Скот Дональдсан 2
83    Сайман Бэдфард П   49    Мэцью Сэлт 4
116    Цаа Сіньлун А   83    Сайман Бэдфард 5     83    Сайман Бэдфард 4     25    Майкл Холт 5
68    Лука Брэсэль 5   43    Роры МакЛаўд 5   43    Роры МакЛаўд 5     43    Роры МакЛаўд 4
   Мічэл Трэвіс 2   68    Лука Брэсэль 3
91    Гэры Уілсан 5   50    Стыў Дэвіс 5
102    Напон Саенхам 4   91    Гэры Уілсан 4     50    Стыў Дэвіс 5     22    Эндру Хігінсан 5
71    Адыт'я Мехта 5   40    Джэймі Джонс 5   40    Джэймі Джонс 1     50    Стыў Дэвіс 2
100    Хамад Міа 0   71    Адыт'я Мехта 4
65    Ян Бэрнс 5   46    Марк Джойс 5
   Ахмед Саіф 0   65    Ян Бэрнс 3     46    Марк Джойс 5     32    Фергал О'Браен 4
69    Пол Дэвісан 3   37    Энтані Хэмілтан 5   37    Энтані Хэмілтан 2     46    Марк Джойс 5
115    Алан Тэйлар 5   115    Алан Тэйлар 3
80    Крэйг Стэдмэн 5   51    Лю Чуан 5
99    Лю Хаацян 2   80    Крэйг Стэдмэн 4     51    Лю Чуан 3     26    Раян Дэй 5
88    Джэймі О'Ніл 5   53    Джымі Уайт 5   53    Джымі Уайт 5     53    Джымі Уайт 1
   Энтані Пэрсанс 1   88    Джэймі О'Ніл 3
94    Джон Эстлі 5   52    Дэйв Харальд 5
   Рыс Кларк 1   94    Джон Эстлі 1     52    Дэйв Харальд 1     23    Том Форд 2
85    Дэвід Грэйс 5   44    Энтані МакГіл 3   85    Дэвід Грэйс 5     85    Дэвід Грэйс 5
106    Патрык Айнсле 4   85    Дэвід Грэйс 5
77    Сэм Бэйрд 5   62    Дэчават Пумджаенг 1
   Алекс Борг 4   77    Сэм Бэйрд 5     77    Сэм Бэйрд 2     28    Кен Доэрці 1
79    Тоні Драга 5   45    Юй Дэлу 5   45    Юй Дэлу 5     45    Юй Дэлу 5
   Дылан Мічэл 3   79    Тоні Драга 1
93    Лі Хан 5   39    Дэвід Гілберт 5
113    Джэк Джонс 3   93    Лі Хан 4     39    Дэвід Гілберт 5     17    Марк Уільямс 4
81    Дэніэл Уэлс 5   34    Джэк Лісоўскі 5   34    Джэк Лісоўскі 2     39    Дэвід Гілберт 5
111    Фрэйзер Патрык 2   81    Дэніэл Уэлс 2
74    Майкл Уослі 5   47    Джымі Робертсан 1
   Рачаёцін Ятарук 1   74    Майкл Уослі 5     74    Майкл Уослі 5     24    Марк Кінг 5
70    Панкай Адвані 5   41    Алан МакМанус 4   70    Панкай Адвані 4     74    Майкл Уослі 1
   Робін Хал 4   70    Панкай Адвані 5
86    Джоэль Уолкер 5   60    Курт Мэфлін 5
   Сідні Уілсан 3   86    Джоэль Уолкер 0     60    Курт Мэфлін 4     19    Джо Пэры 5
76    Робі Уільямс 5   36    Джэймі Коўп 3   76    Робі Уільямс 5     76    Робі Уільямс 3
109    Крыс Уэйкелін 2   76    Робі Уільямс 5

Соценныя серыіПравіць

У 94 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 18 соценных серый. Ніводны гулец не выканаў у кваліфікацыі два сэнчуры. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе 38-ы сеяны турніру Джэймі Бёрнэт у паядынку супраць Адама Дафі зрабіў брэйк у 137 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, шатландскі снукерыст атрымаў узнагароду ў £200 за вышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[13][14].

Гулец 100+ Усе серыі 100+
  Джэймі Бёрнэт 1 137
  Дэніэл Уэлс 1 128
  Пітэр Лайнс 1 127
  Гэры Уілсан 1 125
  Лі Хан 1 120
  Цаа Юйпэн 1 120
  Сайман Бэдфард 1 118
  Джон Эстлі 1 115
  Джэк Лісоўскі 1 113
  Майк Дан 1 108
  Марк Джойс 1 106
  Робі Уільямс 1 105
  Панкай Адвані 1 105
  Дэвід Гілберт 1 104
  Том Форд 1 103
  Мэцью Сэлт 1 100
  Джэймі Джонс 1 100
  Джо Пэры 1 100
Увогуле 18 Найвышэйшы брэйк: 137 (Джэймі Бёрнэт)

УдзельнікіПравіць

 
Леташні фіналіст турніру Джад Трамп.

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

Восем снукерыстаў: Ніл Робертсан[15], Марк Сэлбі[16], Шон Мёрфі[17], Сцюарт Бінэм[18], Дзін Цзюньхуэй[19], Мэцью Стывенс[20], Алістэр Картэр[21] і Раян Дэй[22] прымалі ўдзел у сёмым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Чжоу Юэлун, Чжаа Сіньтун, Лу Нін, Чжу Інхуэй і Ван Юйчэнь, якія ўжо атрымлівалі такі ​​ж прывілей у 2012 годзе (усе пяць гульцоў прайгралі свае матчы ў уайлдкард раўндзе Шанхай Мастэрс 2012)[7], а таксама навічкі турніру Юань Сыдзюнь, Лінь Шуай і Фан Сюнмань.

У 2013 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 9 дэбютантаў: Дэвід Гілберт (39)[23], Марк Джойс (46)[24], Пітэр Лайнс (55)[25], Цаа Юйпэн (58)[26], Дэвід Грэйс (85)[27], Кайрэн Уілсан (97)[28], Юань Сыдзюнь[29], Лінь Шуай[30] і Фан Сюнмань[31].

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Чатыры ўдзельнікі розыгрышу 2013 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2008), Алістэр Картэр (2010), Марк Сэлбі (2011) і Джон Хігінс (2012)[1].

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 года стаў 43-гадовы Пітэр Лайнс. Майку Дану і Марку Дэвісу падчас турніру было па 41 году, а Марку Кінгу і Джо Пэры — па 39.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс[32][33][34][35][6][7].

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 6   Джон Хігінс 18.05.1975 2007 Перамога (2012) 5 16 12 4 75% 127 75 52 59,1% 43 6 147 2,95 21,17 108,275
2 1   Ніл Робертсан 11.02.1982 2007 Паўфінал (2011) 6 11 5 6 45,5% 82 42 40 51,2% 26 0 90 3,15 37,890
3 2   Марк Сэлбі 19.06.1983 2007 Перамога (2011) 6 19 14 5 73,7% 148 89 59 60,1% 38 8 131 3,89 18,5 114,140
4 3   Джад Трамп 20.08.1989 2008 Фінал (2012) 4 9 5 4 55,6% 82 40 42 48,8% 35 7 135 2,34 11,71 44,825
5 4   Шон Мёрфі 10.08.1982 2007 Паўфінал (2009, 2012) 6 15 9 6 60% 114 62 52 54,4% 38 8 143 3 14,25 54,125
6 5   Стывен Магуайр 13.03.1981 2007 Паўфінал (2008) 5 11 6 5 54,5% 89 46 43 51,7% 30 5 124 2,97 17,8 34,200
7 9   Бары Хокінс 23.04.1979 2008 1/8 фіналу (2009) 3 3 0 3 0% 25 10 15 40% 3 0 64 8,33 21,045
8 8   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2007 Чвэрцьфінал (2007, 2012) 6 14 8 6 57,1% 101 51 50 50,5% 26 6 142 3,88 16,83 39,795
9 7   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2008 Перамога (2008) 4 12 9 3 75% 102 59 43 57,8% 33 6 139 3,09 17 75,050
10 10   Марк Ален 22.02.1986 2009 1/8 фіналу (2011, 2012) 4 6 2 4 33,3% 44 20 24 45,5% 13 1 100 3,38 44 25,915
11 12   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Чвэрцьфінал (2009) 6 10 4 6 40% 75 35 40 46,7% 22 2 132 3,41 37,5 31,175
12 14   Мэцью Стывенс 11.09.1977 2007 Чвэрцьфінал (2007, 2010, 2011) 6 13 7 6 53,8% 91 47 44 51,6% 20 3 131 4,55 30,33 39,320
13 11   Марка Фу 08.01.1978 2007 Чвэрцьфінал (2008) 5 8 3 5 37,5% 65 32 33 49,2% 21 2 124 3,1 32,5 27,145
14 13   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2010 1/8 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 43 23 20 53,5% 12 1 109 3,58 43 19,725
15 17   Марк Дэвіс 12.08.1972 2010 Чвэрцьфінал (2010) 3 5 2 3 40% 39 17 22 43,6% 10 2 105 3,9 19,5 22,775
16 18   Грэм Дот 12.05.1977 2007 Паўфінал (2007) 5 13 8 5 61,5% 99 50 49 50,5% 27 2 108 3,67 49,5 37,640
18 16   Алістэр Картэр 25.07.1979 2007 Перамога (2010) 6 13 8 5 61,5% 107 56 51 52,3% 25 3 129 4,08 34 85,570
19 19   Джо Пэры 13.08.1974 2008 Чвэрцьфінал (2012) 3 6 3 3 50% 44 26 18 59,1% 17 4 131 2,59 11 24,865
21 22   Мартын Гоўлд 14.09.1981 2010 1/8 фіналу (2010, 2011) 3 6 3 3 50% 47 24 23 51,1% 9 1 101 5,22 47 20,975
22 25   Эндру Хігінсан 13.12.1977 2009 1/8 фіналу (2010) 3 5 2 3 40% 31 11 20 35,5% 5 0 59 6,2 18,590
24 24   Марк Кінг 28.03.1974 2008 Паўфінал (2011) 5 13 8 5 61,5% 97 45 52 46,4% 22 2 114 4,41 48,5 40,865
25 26   Майкл Холт 07.08.1978 2007 1/8 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 37 17 20 45,9% 10 2 102 3,7 18,5 19,940
26 27   Раян Дэй 23.03.1980 2007 Фінал (2007) 6 16 10 6 62,5% 123 67 56 54,5% 48 9 135 2,56 13,67 52,250
35 39   Сяа Гадун 10.02.1989 2007 1/16 фіналу (2007) 2 3 1 2 33,3% 20 8 12 40% 4 0 93 5 4,250
39 40   Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 0 0 0 0 0 0 0 7,475
45 50   Юй Дэлу 11.10.1987 2007 1/16 фіналу (2007) 3 4 1 3 25% 33 15 18 45,5% 8 0 84 4,13 0
46 47   Марк Джойс 11.08.1983 2013 0 0 0 0 0 0 0 7,175
55 57   Пітэр Лайнс 11.12.1969 2013 0 0 0 0 0 0 0 4,400
58 60   Цаа Юйпэн 27.10.1990 2013 0 0 0 0 0 0 0 3,000
61 64   Майк Дан 20.11.1971 2007 Уайлдкард раўнд (2007, 2010) 2 2 0 2 0% 14 4 10 28,6% 2 0 82 7 13,200
85 88   Дэвід Грэйс 05.05.1985 2013 0 0 0 0 0 0 0 2,300
97 100   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2013 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Юань Сыдзюнь 2013 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Чжоу Юэлун 24.01.1998 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 9 4 5 44,4% 2 0 58 4,5 0
УК А[у 3]   Чжаа Сіньтун 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37,5% 2 0 80 4 0
УК А[у 3]   Лінь Шуай 2013 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Лу Нін 01.01.1994 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28,6% 1 0 77 7 0
УК А[у 3]   Фан Сюнмань 2013 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3]   Чжу Інхуэй 13.05.1996 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 6 1 5 16,7% 0 0 26 0
УК А[у 3]   Ван Юйчэнь 05.08.1997 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 31 0
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг

Ход турніруПравіць

Першы дзень (16 верасня)Правіць

Выбылі:   Юань Сыдзюнь,   Джо Пэры (19),   Юй Дэлу (45),   Чжоу Юэлун,   Майк Дан (61),   Лу Нін,   Чжаа Сіньтун,   Фан Сюнмань

Асноўная стадыя Шанхай Мастэрс 2013 пачалася 16 верасня на шанхайскай гранд-сцэне, а матчы гуляліся на працягу дзвюх сесій за чатырма сталамі адначасова. У першы гульнявы дзень турніру праходзілі паядынкі папярэдняга ўалдкард раўнда і 1/16 фіналу. 35-ы сеяны Сяа Гадун хутка перайграў свайго 13-гадовага суайчынніка Юаня Сыдзюня, паўфіналіста чэмпіянату свету сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года[36], у ўайлдкард раўндзе, не прайграўшы ніводнай партыі. З вышэйшымі серыямі ў 61, 54, 122 (відэа), 47 і 40 балаў ён разграміў саперніка з лікам 5:0, дазволіўшы яму зрабіць лепшы падыход да стала ў 14 ачкоў, і выйшаў у асноўную сетку Шанхай Мастэрс на Стывена Магуайра[відэа 1][37]. Праз паўтары гадзіны на чэмпіянаце адбылася першая сенсацыя: 19-ы нумар пасеву Джо Пэры саступіў уладальніку ўайлдкард Вану Юйчэню з лікам 3:5. Кітаец выйграў дзве першыя партыі з вышэйшым брэйкам у 32 ачкі, пасля чаго чвэрцьфіналіст леташняга розыгрышу[7] ўзяў наступны фрэйм з пераможнай серыяй у 67 балаў, а таксама чацвёртую партыю на каляровых шарах. Ван пакінуў за сабой пяты фрэйм з брэйкам у 44 бала і зноў выйшаў наперад з лікам 3:2, а ў шостай партыі Пэры здзейсніў падыход у 45 ачкоў і пазней лік стаў 46:9 на яго карысць, але 16-гадовы кітайскі снукерыст выдрапаў яшчэ адно ачко на каляровых шарах, дзякуючы некалькім падыходам да стала. Англічанін скараціў адставанне ў ліку, выйграўшы сёмую партыю з серыямі ў 30 і 41 бал, але яго сапернік аформіў брэйк у 76 ачкоў у пачатку наступнага фрэйма, пасля чаго не дазволіў Джо набраць неабходную колькасць балаў і ўпершыню дасягнуў 1/16 фіналу рэйтынгавага першынства[38][39], патрапіўшы на лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана. У гэты час 5-ы сеяны турніру Шон Мёрфі і кітайскі прафесіянал Юй Дэлу адкрывалі першы раўнд плэй-оф турніру. Брытанскі гулец бадзёра пачаў паядынак, выйграўшы два першых фрэйма з брэйкамі ў 116 (відэа) і 77 балаў, але яго апанент зраўняў лік, дзякуючы серыям у 80 і 72 ачкі. Паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2009 і 2012 гадоў перамог у пятай партыі на апошнім чорным шары, пасля чаго Юй зрабіў лік 3:3 з пераможным брэйкам у 55 балаў у шостым фрэйме. Пры ліку 28:33 у сёмай партыі Мёрфі здзейсніў пераможны брэйк у 43 ачкі, зноў выйшаўшы наперад, але 25-гадовы азіят перавёў паядынак у вырашальную партыю, зрабіўшы серыю ў 54 бала. Пры ліку 0:31 у дзявятым фрэйме Шон аформіў брэйк у 60 ачкоў і пры двух чырвоных шарах на стале зрабіў адыгрыш. Юй Дэлу атрымаў магчымасць павесці атаку, але выканаў дрэнны удар па чорным шары пры адным чырвоным на стале, паставіўшы сабе снукер і дазволіўшы англічаніну давесці партыю і паядынак да перамогі з лікам 5:4[відэа 2][40]. Такім чынам, 31-гадовы Шон Мёрфі стаў першым удзельнікам 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс 2013[41].

 
Абаронца тытула Джон Хігінс

Апошнім матчам, які завяршыўся падчас першай сесіі турніру, стаў паядынак паміж кітайцамі Цаа Юйпэнам, 58-м нумарам пасеву, і ўладальнікам уайлдкард Чжоу Юэлунам. Цаа пакінуў за сабой дзве першыя партыі з вышэйшым брэйкам у 36 балаў, пасля чаго выканаў серыю ў 48 ачкоў у пачатку трэцяга фрэйма. Пасля гэтага яго 15-гадовы сапернік набраў 36 балаў, але Юйпэн выйшаў пераможцам у наступнай пазіцыйнай барацьбе і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. Пачаўшы чацвёртую партыю з брэйка ў 51 ачко і пазней давёўшы яе да перамогі, Чжоу размачыў лік у матчы, а ў пятым фрэйме ён саступаў праціўніку з лікам 23:51, але ўпэўнена трымаўся ў наступнай тактычнай дуэлі і выдрапаў яшчэ адно ачко на апошнім ружовым шары. Пры ліку 0:44 у шостай партыі Юйпэн аформіў брэйк у 86 балаў і аднавіў сваю перавагу ў два ачкі — 4:2. Юэлун адказаў серыяй у 82 пункта ў сёмым фрэйме, а пры ліку 34:32 у наступнай партыі зачысціў усе каляровыя шары і, давёўшы лік да 4:4, перавёў высвятленне пераможцы ў дзявяты вырашальны фрэйм. Цаа Юйпэн лідыраваў у вырашальнай партыі з лікам 29:4, пасля чаго яго малады сапернік выйшаў наперад, 48:29, дзякуючы брэйку ў 39 ачкоў, але клірэнс у 34 бала дапамог 22-гадоваму Юйпэну давесці паядынак да перамогі і выйсці ў 1/16 фіналу спаборніцтва[42].

У другой сесіі гульнявога дня хутка вырашыўся пераможца матча паміж леташнім чэмпіёнам[7] Джонам Хігінсам і 41-гадовым Майкам Данам, які першы раз гуляў у 1/16 фіналу Шанхай Мастэрс[43]. Шатландзец выйграў першую партыю з серыяй у 36 балаў і другую — на апошнім чорным шары. Дан скараціў адставанне, выканаўшы брэйк у 74 бала ў трэцім фрэйме, але чатырохразовы чэмпіён свету здзейсніў дзве соценныя серыі, 100 (відэа) і 107 (відэа), у наступных партыях, пасля чаго давёў матч да перамогі, дамінуючы ў шостым фрэйме, — 5:1[відэа 3][44]. 26-ы нумар пасеву валіец Раян Дэй гуляў у ўайлдкард раўндзе супраць кітайскага аматара Лу Ніна. Фіналіст першага розыгрышу Шанхай Мастэрс 2007 года[32] ўзяў верх у дзвюх стартавых партыях з брэйкамі ў 42 і 65 ачкоў, пасля чаго здзейсніў выдатны пераможны клірэнс у 67 балаў пасля серыі яго саперніка ў 61 ачко ў трэцім фрэйме. Чарговая паўсоценная серыя, 88, дапамагла яму давесці сваю перавагу да ліку 4:0, пасля чаго кітайскі гулец здолеў выйграць першае ачко, пачаўшы пяты фрэйм з брэйка ў 45 балаў і пазней давёўшы яго да перамогі. Дэй дамінаваў у шостай партыі і з брэйкам у 51 бал выйграў паядынак з лікам 5:1[відэа 4][45]. 21-ы сеяны турніру Мартын Гоўлд сустракаўся ў уайлдкард раўндзе з чарговым кітайскім аматарам Чжаай Сіньтунам. Уладальнік уайлдкард адкрыў лік у матчы, пасля чаго брытанец зраўняў лік з брэйкам у 50 ачкоў. Сіньтун пакінуў за сабой трэці фрэйм з серыямі ў 48 і 33 бала, але Гоўлд узяў верх у наступнай партыі на каляровых. Чжаа зноў выйшаў наперад, зрабіўшы серыю ў 67 ачкоў пры ліку 0:37 у пятым фрэйме і падвоіў сваю перавагу з серыяй у 98 балаў у шостым — 4:2. Мартын Гоўлд, які два разы даходзіў да 1/8 фіналу на турніры[46], упэўнена зраўняў лік з дзвюма паўсоценнымі серыямі — 62 і 95. У вырашальнай партыі ён павёў у ліку 43:1, пасля чаго яго апанент выканаў падыход у 44 ачкі, выйшаўшы наперад, але англійскі снукерыст давёў трэці запар фрэйм да перамогі на каляровых шарах і выйшаў у наступны круг, патрапіўшы на Рыкі Уолдэна[47]. Апошнім паядынкам, які завяршыўся 16 верасня, стала гульня папярэдняга ўайлдкард раўнда паміж дэбютантам турніру Дэвідам Гілбертам і кітайцам Фанам Сюнманям. 32-гадовы брытанец выйграў першы фрэйм на апошнім чорным, пасля чаго яго праціўнік зрабіў брэйк у 54 ачкі ў пачатку другой партыі і зраўняў лік у матчы. Гілберт выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 44 і 56 балаў, пасля чаго Фан зрабіў сэнчуры, 109, у пятым фрэйме і пакінуў за сабой шостую партыю з пераможнай серыяй у 49 ачкоў, зраўняўшы лік. Дэвід выйшаў наперад 4:3 з брэйкам у 76 балаў, але Сюнмань дамінаваў у восьмым фрэйме і давёў матч да вырашальнай партыі. Пры ліку 25:34 у дзявятым фрэйме кітайскі гулец здзейсніў два выніковыя падыходы да стала і зрабіў лік 38:34 на сваю карысць, але Дэвід Гілберт лепш гуляў у наступнай тактычнай барацьбе і давёў гэты матч да перамогі, забіўшы апошні ружовы шар у вырашальнай партыі[48][49][50][5].

Уайлдкард раўнд
Сяа Гадун (35)
  Кітай
5-0 Юань Сыдзюнь
  Кітай
77-13 (61), 64-25 (54), 136-0 (122), 73-13, 67-12[хт 1]
Джо Пэры (19)
  Англія
3-5 Ван Юйчэнь
  Кітай
30-53, 17-93, 74-14 (67), 72-46, 25-72, 46-61, 71-0, 32-77 (76)
Цаа Юйпэн (58)
  Кітай
5-4 Чжоу Юэлун
  Кітай
73-30, 78-8, 80-37, 6-75 (51), 63-74, 86-44 (86), 12-82 (82), 32-61, 63-48
Раян Дэй (26)
  Уэльс
5-1 Лу Нін
  Кітай
104-18, 96-34 (65), 67-65 (61 Лу, 67), 88-4 (88), 50-66, 90-11 (51)
Мартын Гоўлд (21)
  Англія
5-4 Чжаа Сіньтун
  Кітай
24-74, 67-10 (50), 14-82, 67-40, 37-67 (67), 12-98 (98), 67-42 (62), 95-0 (95), 73-45
Дэвід Гілберт (39)
  Англія
5-4 Фан Сюнмань
  Кітай
61-51, 35-71 (54), 62-7, 73-45 (56), 4-109 (109), 17-60, 76-0 (76), 0-66, 69-38
1/16 фіналу
Шон Мёрфі (5)
  Англія
5-4 Юй Дэлу (45)
  Кітай
129-22 (116), 89-1 (77), 0-80 (80), 5-127 (72), 71-58, 6-81 (55), 71-33, 10-65 (54), 84-43 (60)
Джон Хігінс (1)
  Шатландыя
5-1 Майк Дан (61)
  Англія
71-23, 66-63, 8-75 (74), 100-0 (100), 107-6 (107), 78-0

Другі дзень (17 верасня)Правіць

Выбылі:   Дэвід Грэйс (85),   Ван Юйчэнь,   Чжу Інхуэй,   Алістэр Картэр (18),   Цаа Юйпэн (58),   Джад Трамп (4),   Эндру Хігінсан (22),   Мэцью Стывенс (12)

У другі гульнявы дзень Шанхай Мастэрс працягвалася стадыя 1/16 фіналу, а таксама былі згуляныя астатнія матчы ўайлдкард раўнда. Бары Хокінс, які да гэтага не выйграў ніводнага матча на турніры[51], хутка перамог 85-га сеянага Дэвіда Грэйса, які выйграў чатыры кваліфікацыйных паядынкі для траплення ў асноўную стадыю. З серыямі ў 107, 55 і 70 ачкоў ён выйшаў у другі круг, не прайграўшы ніводнай партыі, — 5:0[52]. Усяго праз 10 хвілін скончыўся матч паміж першым нумарам рэйтынгу Нілам Робертсанам з Аўстраліі і Ванам Юйчэнем, які за дзень да гэтага перайграў Джо Пэры ў папярэднім уайлдкард раўндзе. Робертсан пакінуў за сабой першы фрэйм з брэйкам у 122 бала, пасля чаго дамінаваў у другой і трэцяй партыях з вышэйшым падыходам у 46 ачкоў і зрабіў лік 3:0. Кітайскі аматар узяў верх у наступным фрэйме, але аўстраліец, які выйграў два папярэдніх рэйтынгавых тытула ў Кітаі, адкрыты чэмпіянат Кітая і Усі Класік[53][54], не дазволіў яму завязаць барацьбу і давёў паядынак да ліку 5:1 на сваю карысць з брэйкамі ў 73 і 48 балаў[55][відэа 5]. У матчы ўайлдкард раўнда 24-ы сеяны Марк Кінг сустракаўся з Чжу Інхуэем. Паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2011[6] адкрыў лік у матчы з серыяй у 85 ачкоў, пасля чаго выйграў другую партыю на каляровых шарах і трэцюю з лепшым падыходам у 45 балаў. 17-гадовы кітаец скараціў адставанне да ліку 1:3, дамінуючы ў чацвёртым фрэйме, але брытанскі гулец выйграў пятую партыю з брэйкам у 51 бал і дамінаваў у шостым фрэйме, які стаў апошнім у паядынку, усталяваўшы фінальны лік — 5:1[56]. 15-ы нумар пасеву Марк Дэвіс гуляў супраць пераможцы розыгрышу 2010 года[35] Алістэра Картэра. Дэвіс, які толькі аднойчы дайшоў да 1/4 фіналу турніру ў 2010 годзе[57], дамінаваў у першай партыі, пасля чаго пакінуў за сабой дзве наступныя з брэйкамі ў 122 (відэа) і 102 ачкі (відэа), дазволіўшы Картэру зрабіць толькі адзін выніковы падыход у 20 балаў. Пераможца чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі і запрашальнага турніру General Cup працягваў сваё дамінаванне ў наступным фрэйме, выйшаўшы наперад 55:0, але яго сапернік здзейсніў выдатны клірэнс у 67 ачкоў і здабыў першае ачко, пасля чаго ўзяў верх у пятай партыі з брэйкам у 65 балаў, скараціўшы адставанне да аднаго фрэйма — 2:3. Марк не адступаўся ад атакуючай гульні і выйграў яшчэ адно ачко з падыходам у 44 бала, пасля чаго выйграў сёмую партыю, забіўшы апошні сіні шар, і выйшаў у 1/8 фіналу першынства[відэа 6][58][59].

У другой сесіі 17 верасня 13-ы сеяны Марка Фу з Ганконга сустракаўся з дэбютантам турніру Цаа Юйпэнам, які за дзень да гэтага перайграў аматара Чжоу Юэлуна з лікам 5:4. З брэйкамі ў 74, 78, 72 і 78 ачкоў Фу, які здабыў свой другі рэйтынгавы тытул на апошнім рэйтынгавым турніры ў Аўстраліі ў ліпені[60], разграміў праціўніка, лепшым падыходам якога стала серыя ў 17 балаў, з лікам 5:0 і выйшаў у 1/8 фіналу[відэа 7][61]. Леташні фіналіст[7] 24-гадовы Джад Трамп гуляў супраць 25-га сеянага Майкла Холта. Холт, які толькі ў 2011 годзе сумеў дайсці да 1/8 фіналу на Шанхай Мастэрс[62], дамінаваў у першай партыі, выйграўшы яе з серыямі ў 36 і 38 балаў, пасля чаго Трамп, які займаў трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу, зраўняў лік, дзякуючы перамозе ў наступнай партыі, якая праходзіла ў тактычнай барацьбе, на апошнім ружовым шары. Майкл выканаў сэнчуры, 115, у трэцім фрэйме і аднавіў сваю перавагу, пасля чаго перамог у 38-хвіліннай чацвёртай партыі, нягледзячы на 36 штрафных балаў, якія зарабіў Джад. Яшчэ адзін высокі брэйк, 97 ачкоў, павялічыў лідарства 35-гадовага англічаніна да трох фрэймаў, а, выканаўшы серыю ў 60 пунктаў у шостай партыі, ён не дазволіў Джаду Трампу дагнаць сябе і аформіў крупную перамогу над фіналістам Шанхай Мастэрс 2012 — 5:1[відэа 8][63]. У апошнім матчы ўайлдкард раўнда 22-гі сеяны спаборніцтва Эндру Хігінсан сустракаўся з кітайцам Лінем Шуаем. Брытанскі снукерыст выйграў першы фрэйм з пераможный серыяй у 53 бала, пасля чаго Лінь зраўняў лік, дзякуючы брэйку ў 86 ачкоў. Хігінсан адказаў серыяй у 96 пунктаў у трэцяй партыі, але кітайскі гулец перамог у наступным фрэйме, забіўшы апошні сіні шар, і зрабіў лік 2:2. Пасля гэтага Шуай дамінаваў у пятай партыі, пакінуўшы яе за сабой з падыходамі ў 28 і 31 ачко. У шостым фрэйме пасля кароткіх выніковых падыходаў усталяваўся лік 49:23 на карысць азіята пры адным чырвоным шары на стале, але Хігінсан забіў чырвоны і пазней каляровыя шары з жоўтага да ружовага, скараціўшы адставанне да ліку 44:49 пры апошнім чорным шары на стале. Пераможцам у пазіцыйнай дуэлі за чорны стаў Лінь Шуай, які выйграў трэцяе ачко запар і зрабіў лік 4:2. У дзвюх наступных партыях Эндру, які дайшоў да 1/8 фіналу розыгрышу 2010 года[64], дамінаваў каля стала, дазволіўшы апаненту набраць толькі 19 балаў, і зрабіў лік 4:4 з серыямі ў 53 і 40 балаў. У пачатку вырашальнага фрэйма кітайскі аматар павёў у ліку 24:0, але, дзякуючы некалькім падыходам, фіналіст адкрытага чэмпіянату Уэльса 2007 выйшаў наперад, 34:24, пакінуўшы два чырвоных на стале. Наступныя выніковыя падыходы здзяйсняў Лінь, які забіў жоўты і зялёны шары, зрабіўшы лік 37:34. 35-гадовы Эндру Хігінсан здолеў забіць руды, але сіні і ружовы шары дасталіся ўладальніку ўайлдкард, які перамог у матчы з лікам 5:4 і ўпершыню выйшаў у 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру[65][66], дзе быў павінен гуляць супраць другога нумара рэйтынгу Марка Сэлбі. 12-ы сеяны Мэцью Стывенс з Уэльса сустракаўся з 57-м нумарам рэйтынгу Пітэрам Лайнсам. Англічанін адкрыў лік у паядынку з серыямі ў 35 і 61 бал у стартавым фрэйме. Стывенс, які тры разы выходзіў у чвэрцьфіналы Шанхай Мастэрс[20], дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з брэйкам у 50 ачкоў, у той час як яго праціўнік набраў у іх толькі 10 балаў. Пры ліку 1:52 у трэцім фрэйме дэбютант спаборніцтва Лайнс пачаў атаку, але спыніўся на 27 балах, пасля чаго валіец здолеў давесці партыю да перамогі, зрабіўшы лік 3:1. Ён працягваў дамінаваць у наступным фрэйме, узяўшы яго з лікам 69:1, але пры ліку 45:48 у шостай партыі англійскі снукерыст забіў зялёны, руды, сіні і ружовы шары, скараціўшы адставанне да двух фрэймаў. У сёмай партыі Пітэр зрабіў некалькі выніковых падыходаў, якія дапамаглі яму выйграць трэцяе ачко, а пры ліку 18:34 у восьмым фрэйме забіў некалькі чырвоных шароў, пасля чаго зачысціў стол да чорнага шару, зраўняўшы лік у паядынку — 4:4. Мэцью ішоў наперадзе ў дзявятай партыі з лікам 36:11, але яго сапернік у чарговы раз добра згуляў у канцоўцы фрэйма і, дзякуючы двум падыходам да стала, выйграў чацвёртае ачко запар з лікам 58:36 і выйшаў у другі раўнд Шанхай Мастэрс 2013[67][68][69][5].

Уайлдкард раўнд
Марк Кінг (24)
  Англія
5-1 Чжу Інхуэй
  Кітай
85-21 (85), 74-51, 64-15, 0-84, 79-34 (51), 94-7
Эндру Хігінсан (22)
  Англія
4-5 Лінь Шуай
  Кітай
78-45 (53), 0-86 (86), 100-1 (96), 28-61, 11-74, 44-56, 64-18 (53), 77-1, 38-48
1/16 фіналу
Бары Хокінс (7)
  Англія
5-0 Дэвід Грэйс (85)
  Англія
107-21 (107), 74-40, 60-32, 79-8 (55), 70-17 (70)
Ніл Робертсан (2)
  Аўстралія
5-1 Ван Юйчэнь
  Кітай
122-1 (122), 90-9, 70-0, 25-70, 89-8 (73), 69-17
Марк Дэвіс (15)
  Англія
5-2 Алістэр Картэр (18)
  Англія
91-0, 122-0 (122), 102-20 (102), 55-67 (67), 16-72 (65), 61-9, 66-50
Марка Фу (13)
  Ганконг
5-0 Цаа Юйпэн (58)
  Кітай
73-22, 88-25 (74), 126-5 (78), 72-0 (72), 83-12 (78)
Джад Трамп (4)
  Англія
1-5 Майкл Холт (25)
  Англія
0-82, 76-52, 0-115 (115), 51-75, 0-97 (97), 17-84 (60)
Мэцью Стывенс (12)
  Уэльс
4-5 Пітэр Лайнс (55)
  Англія
0-96 (61), 66-1 (50), 61-9, 77-39, 69-1, 48-63, 2-55, 34-44, 36-58

Трэці дзень (18 верасня)Правіць

Выбылі:   Рыкі Уолдэн (9),   Сцюарт Бінэм (8),   Стывен Магуайр (6),   Грэм Дот (16),   Лінь Шуай,   Марк Ален (10),   Дэвід Гілберт (39),   Марк Джойс (46)

Падчас дзвюх сесій другога гульнявога дня на Шанхай Мастэрс былі згуляныя 8 астатніх матчаў 1/16 фіналу. 8-ы сеяны Сцюарт Бінэм гуляў супраць Кайрэна Уілсана, які праводзіў другі сезон у мэйн-туры і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру[70], дзякуючы чатыром перамогам у кваліфікацыі. Сцюарт пачаў матч з ліку 31:0 у першым фрэйме, але некалькі ўдалых падыходаў яго саперніка прынеслі яму перамогу на каляровых шарах. У другой партыі 97-ы сеяны павёў у ліку 65:1, а пазней выйграў яе, забіўшы апошні руды шар. Уілсан таксама дамінаваў у трэцім фрэйме, а ў чацвёртым ішоў на максімальны брэйк, але памыліўся на чорным шары пры двух чырвоных на стале, спыніўшыся на 97 балах, але зрабіўшы лік 4:0 на сваю карысць. З паўсоценнай серыяй, 56 ачкоў, Бінэм, які даходзіў да чвэрцьфіналаў на турнірах 2007 і 2012 гадоў[18], размачыў лік і меў некалькі шанцаў у шостым фрэйме, але пры ліку 0:25 21-гадовы Кайрэн Уілсан аформіў серыю ў 54 бала, пасля чаго давёў партыю і паядынак да перамогі — 5:1, упершыню выйшаўшы ў 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру[71]. Пераможца Шанхай Мастэрс 2008[33] Рыкі Уолдэн гуляў супраць 21-га сеянага Мартына Гоўлда, які за два дні да гэтага ў цяжкім матчы перайграў Чжаа Сіньтуна ў уайлдкард раўндзе. Гоўлд адкрыў лік, узяўшы першую партыю з падыходамі ў 33 і 58 балаў, пасля чаго падвоіў сваю перавагу, здзейсніўшы серыю ў 48 ачкоў пры ліку 14:44 у другім фрэйме. 7-ы нумар сусветнага рэйтынгу пакінуў за сабой трэцюю партыю з брэйкамі ў 33 і 66 балаў і зраўняў лік, выйграўшы чацвёрты фрэйм з пераможным падыходам у 41 ачко. Ён таксама выйграў пятую партыю з вышэйшай серыяй у 44 бала, выйшаўшы наперад у матчы з лікам 3:2 у той час, як яго апанент забіў толькі тры чырвоных шара ў трох апошніх фрэймах. Уолдэн працягваў дамінаванне, аформіўшы падыод у 48 ачкоў у пачатку шостай партыі, але Мартын вярнуўся ў гульню, выйграўшы фрэйм з пераможным брэйкам у 75 балаў. Ён выйшаў наперад з лікам 4:3, узяўшы сёмую партыю з падыходамі ў 48 і 38 пунктаў, а ў восьмай партыі здзейсніў серыю ў 69 ачкоў, пасля чаго Рыкі не сумеў адыграцца, нягледзячы на 10 заробленых штрафных ачкоў[72]. Такім чынам, 32-гадовы Мартын Гоўлд у трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[46]. 5-ы нумар пасеву Стывен Магуайр з Шатландыі сустракаўся з Сяа Гадунам, які ўпершыню з 2007 года гуляў у 1/16 фіналу гэтага турніру[73]. 24-гадовы кітайскі снукерыст здзейсніў выдатны пачатак матча, выйграўшы чатыры стартавых партыі запар з серыямі ў 89, 54, 45 і 69 балаў. Азіят павёў у пятым фрэйме 42:0 і меў магчымасць усухую абыграць свайго больш вопытнага саперніка, але паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2008 зрабіў брэйк у 75 ачкоў і зрабіў лік 1:4. З падыходамі ў 22 і 46 балаў Магуайр павёў у шостай партыі з лікам 68:4, пасля чаго Сяа набраў 38 ачкоў і пазней зачысціў усе каляровыя шары да чорнага, зрабіўшы лік 62:68, але 32-гадовы шатландзец забіў чорны шар і скараціў адставанне да дзвюх партый. Стывен ішоў наперадзе у сёмым фрэйме з лікам 36:22, але Гадун скараціў адставанне і давёў партыю да перамогі на каляровых шарах, у пяты раз выйшаўшы ў 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру[відэа 9][74]. Такім чынам, Стывен Магуайр стаў чацвёртым гульцом з топ-8 рэйтынгу, які саступіў у першым крузе турніру пасля Джада Трампа, Рыкі Уолдэна і Сцюарта Бінэма. Іншы шатландскі гулец 16-сеяны турніру Грэм Дот сустракаўся з 24-м нумарам рэйтынгу Маркам Кінгам. 39-гадовы англічанін выйграў першую партыю з сэнчуры 106 балаў, пасля чаго падвоіў лік з найвышэйшым падыходам у 40 ачкоў у другім фрэйме. Паўфіналіст розыгрышу 2007 года[32] Дот перахапіў ініцыятыву, дамінуючы ў трэцяй партыі, а пазней узяўшы чацвёртую з пераможнай серыяй у 81 бал і пятую з лепшым брэйкам у 34 ачкі. Прайграўшы тры фрэйма запар і саступаючы з лікам 2:3, Марк, які дайшоў да 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс у 2011 годзе[75], выйграў шостую партыю з пераможным паўсоценным брэйкам у 54 бала і зраўняўся з праціўнікам. Грэм аформіў серыю ў 49 пунктаў у пачатку сёмага фрэйма, але Кінг зарабіў 13 штрафных ачкоў, пазней зрабіўшы лік 40:49, і здабыў перамогу ў партыі, забіўшы апошні ружовы. Серыя ў 70 балаў у восьмым фрэйме прынесла Марку Кінгу канчатковую перамогу з лікам 5:3 і пуцёўку ў другі раўнд першынства[76][77][78].

Другі нумар сусветнага рэйтынгу снукерыстаў Марк Сэлбі сустракаўся з уладальнікам уайлдкард кітайскім аматарам Лінем Шуаем. Азіятскі снукерыст выйграў стартавы фрэйм з брэйкам у 55 балаў, пасля чаго Сэлбі зраўняў лік з пераможнай серыяй у 53 ачкі ў другой партыі і выйграў трэцюю з падыходамі ў 39 і 24 бала. У пачатку чацвёртага фрэйма брытанец аформіў падыход у 42 ачкі, пасля чаго выйграў партыю на каляровых шарах, зрабіўшы лік 3:1 на сваю карысць, а Лінь дамінаваў у пятым фрэйме, узяўшы другое ачко. Пераможца Шанхай Мастэрс 2011 перамог у шостай партыі, зачысціўшы каляровыя шары да чорнага, пасля чаго аформіў сэнчуры-брэйк, 120 (відэа), і выйшаў у наступны раўнд турніру[відэа 10][79]. 10-ы сеяны Марк Ален з Паўночнай Ірландыі гуляў супраць Раяна Дэя, які займаў 27-е месца ў рэйтынгу. Пераможца World Open[80] Ален дамінаваў у першай партыі, пасля чаго валіец зраўняў лік, з 28-мю штрафнымі ачкамі выйграўшы доўгі другі фрэйм на апошнім зялёным шары. Дэй, фіналіст першага Шанхай Мастэрс 2007 года[32], прадэманстраваў добрую сярыйнасць, пакінуўшы за сабой дзве наступныя партыі з брэйкамі ў 72 і 55 ачкоў. У пятым фрэйме 33-гадовы гулец з Уэльса выканаў серыю ў 43 ачкі, пасля чаго выйграў партыю на каляровых шарах, зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць. Аформіўшы яшчэ адзін брэйк за 50, 73 бала, Раян узяў верх у пятым фрэйме запар і выйграў матч з лікам 5:1[81]. 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу Дзін Цзюньхуэй з Усі сустракаўся з Дэвідам Гілбертам, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю спаборніцтва[23]. Дзін узяў першы фрэйм з серыяй у 68 ачкоў, пасля чаго ішоў наперадзе у другой партыі з лікам 48:4, але 39-ы сеяны турніру выканаў падыход у 43 бала і пазней выйграў фрэйм на каляровых шарах. Азіят, які дайшоў да чвэрцьфіналу першынства ў 2009 годзе[34], дамінаваў у доўгай трэцяй партыі, пасля чаго выйграў два наступных фрэйма з выдатнымі брэйкамі ў 129 і 106 балаў (відэа), зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць. Гілберт выканаў падыход у 57 ачкоў у пачатку шостай партыі, на які Дзін адказаў 58-мю баламі, але брытанец давёў фрэйм да перамогі на апошнім ружовым шары. 26-гадовы кітаец здзейсніў падыход у 49 ачкоў у пачатку сёмай партыі, пасля чаго давёў фрэйм і паядынак да перамогі, патрапіўшы ў 1/8 фіналу на Шона Мёрфі[відэа 11][82]. Апошнім паядынкам, які завяршыўся 18 верасня, стала сустрэча паміж Робертам Мілкінсам, які займаў 13-ы радок у афіцыйным рэйтынгу, і дэбютантам Шанхай Мастэрс Маркам Джойсам. 46-ы сеяны выйграў першую партыю з серыяй у 75 балаў, пасля чаго Мілкінс, які толькі аднойчы дайшоў да 1/8 фіналу турніру ў 2011 годзе[83], выйграў наступны фрэйм на каляровых шарах, прайграючы па ходзе з лікам 21:58. 30-гадовы Джойс зноў выйшаў наперад у матчы, зрабіўшы падыход у 48 ачкоў у пачатку трэцяй партыі, але Роберт усталяваў лік 2:2 з пераможным брэйкам у 47 балаў у чацвёртым фрэйме. Марк выйграў пятую і шостую партыі з серыямі ў 53 і 45 ачкоў, і лік у матчы стаў 4:2 на яго карысць. У сёмым фрэйме 37-гадовы Роберт Мілкінс выканаў падыход у 32 бала, павёўшы ў ліку 32:26, але яго сапернік адказаў 35-цю ачкамі, пасля чаго снукерыст з Глостэра, які дайшоў да паўфіналаў на двух першых рэйтынгавых турнірах у сезоне, Усі Класік[54] і адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі[60], аформіў клірэнс у 33 бала і скараціў адставанне да аднаго ачка. Пасля гэтага Мілкінс дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з найвышэйшымі серыямі ў 41 і 45 балаў і вырваўшы перамогу ў паядынку з лікам 5:4[84][85][5].

1/16 фіналу
Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
3-5 Мартын Гоўлд (21)
  Англія
0-91 (58), 44-62, 99-4 (66), 93-8, 63-7, 48-76 (75), 0-91, 42-75 (69)
Сцюарт Бінэм (8)
  Англія
1-5 Кайрэн Уілсан (97)
  Англія
32-58, 43-72, 14-89, 0-97 (97), 59-15 (56), 37-74 (54)
Стывен Магуайр (6)
  Шатландыя
2-5 Сяа Гадун (35)
  Кітай
23-97 (89), 23-75 (54), 26-57, 32-75 (69), 79-42 (75), 75-62, 37-55
Грэм Дот (16)
  Шатландыя
3-5 Марк Кінг (24)
  Англія
4-107 (106), 27-65, 66-17, 123-16 (81), 66-8, 17-77 (54), 57-71, 0-70 (70)
Марк Сэлбі (3)
  Англія
5-2 Лінь Шуай
  Кітай
31-72 (55), 94-12 (53), 63-2, 75-38, 20-69, 66-46, 120-6 (120)
Марк Ален (10)
  Паўночная Ірландыя
1-5 Раян Дэй (26)
  Уэльс
92-12, 39-70, 20-92 (72), 36-86 (55), 44-66, 9-78 (73)
Дзін Цзюньхуэй (11)
  Кітай
5-2 Дэвід Гілберт (39)
  Англія
86-34 (68), 60-82, 55-19, 129-6 (129), 106-0 (106), 58-72 (57 Гілберт, 58 Дзін), 82-26
Роберт Мілкінс (14)
  Англія
5-4 Марк Джойс (46)
  Англія
7-77 (75), 69-58, 32-69, 57-9, 18-69 (53), 23-61, 72-62, 75-11, 74-7

Чацвёрты дзень (19 верасня)Правіць

Выбылі:   Джон Хігінс (1),   Пітэр Лайнс (55),   Марка Фу (13),   Мартын Гоўлд (21),   Раян Дэй (26),   Марк Кінг (24),   Шон Мёрфі (5),   Роберт Мілкінс (14)

19 верасня на шанхайскім крытым стадыёне прайшлі ўсе 8 двубояў 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс 2013. Дзеючы чэмпіён турніру[7] Джон Хігінс з Шатландыі сустракаўся з Маркам Дэвісам, чвэрцьфіналістам Шанхай Мастэрс 2010[35]. 41-гадовы англічанін, які ў верасні 2013 года ўжо выйграў чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі[86] і General Cup[87], узяў верх у стартавай партыі з серыяй у 76 балаў, пасля чаго выйграў другі фрэйм на апошнім рудым шары, а пры ліку 46:43 у трэцяй партыі забіў сіні і ружовы шары, замацаваўшы сваё лідарства — 3:0. Хігінс пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм з пераможным брэйкам у 50 ачкоў, але Марк выйграў пятую партыю з серыяй у 52 бала, дазволіўшы саперніку забіць толькі два чырвоныя шары і вярнуўшы сабе перавагу ў тры ачкі. У шостым фрэйме Джон вёў у ліку 44:29, але яго апанент перахапіў ініцыятыву і з пераможным падыходам у 26 ачкоў выйграў партыю на каляровых шарах, выйшаўшы ў чвэрцьфінал з лікам 5:1[88]. Такім чынам, 17-ы нумар рэйтынгу, які прайграў чатырохразоваму чэмпіёну свету ў першых чатырох вочных рэйтынгавых паядынках, уключаючы матч першага раўнда Шанхай Мастэрс 2011, перамог яго ў шосты раз запар, пачынаючы з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і ўключаючы гульню першага круга чэмпіянату свету 2013, дзе Марк Дэвіс аказаўся мацней з лікам 10:6[89]. 55-ы сеяны Пітэр Лайнс гуляў супраць 24-гадовага кітайца Сяа Гадуна. 43-гадовы брытанец перамог у першым фрэйме на каляровых шарах, пасля чаго дамінаваў у другой партыі, выйграўшы яе з вышэйшай серыяй у 45 балаў. Ён ішоў наперадзе ў трэцім фрэйме з лікам 44:4, але 39-ы нумар сусветнага рэйтынгу зрабіў падыход у 37 ачкоў і скараціў адставанне, пасля чаго завязалася тактычная барацьба. Пры ліку 53:50 Лайнс, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю першынства[25], зарабіў 20 штрафных балаў, пакінуўшы на стале ўсе каляровыя шары. Кітайскі ігрок, які адолеў Магуайра ў першым крузе, здолеў забіць жоўты і зялёны шары, пасля чаго здзейсніў клірэнс і выдрапаў партыю апошнім шарам. Лайнс зноў дамінаваў у чацвёртым фрэйме, вярнуўшы адрыў у два ачкі, з найвышэйшым брэйкам у 61 бал. Пры ліку 1:3 Сяа выйграў пятую партыю з серыямі ў 47 і 62, пасля чаго зраўняўся з праціўнікам, узяўшы шосты фрэйм з падыходамі ў 34 і 32 бала. Выканаўшы пераможны брэйк у 45 ачкоў у сёмай партыі, Гадун выйшаў наперад у паядынку з лікам 4:3, а пазней пакінуў за сабой і чацвёрты фрэйм запар, забіўшы руды і сіні шары ў восьмай партыі і скончыўшы матч з лікам 5:3 на сваю карысць[90]. Такім чынам, Сяа Гадун, які ніколі не выходзіў у 1/2 фіналу рэйтынгавых турніраў[91], у трэці раз у сваёй кар'еры пасля гранд-фіналаў PTC 2012 і 2013 гадоў[92] выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню. 100-ы нумар сусветнага рэйтынгу Кайрэн Уілсан сустракаўся з пераможцам адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013[60] Марка Фу з Ганконга. 35-гадовы Фу выйграў першы фрэйм з серыяй у 50, на якую яго сапернік адказаў пераможным падыходам у 65 ачкоў у другой партыі і зраўняў лік. Брытанскі снукерыст, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага першынства[70], узяў верх у трэцім фрэйме, забіўшы апошні жоўты шар, пасля чаго выканаў сэнчуры-брэйк у 133 бала, зрабіўшы лік 3:1 на сваю карысць. Марка, які ў 2008 годзе дайшоў да 1/4 фіналу турніру[33], адказаў дзвюма паўсоценнымі серыямі ў дзвюх наступных партыях, 71 і 98, зраўняўшыся з сапернікам. Доўгі сёмы фрэйм з лікам 61:19 застаўся за 21-гадовым англічанінам, а пры ліку 0:31 у восьмай партыі Уілсан аформіў серыю ў 59 балаў і пазней давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах, выйграўшы матч з лікам 5:3 і працягнуўшы сваё шэсце на Шанхай Мастэрс 2013[93]. Апошнім двубоем, які скончыўся падчас першай сесіі чацвёртага гульнявога дня стала сустрэча англічан Мартына Гоўлда, які займаў 22-е месца ў рэйтынгу, і 25-га сеянага Майкла Холта. 35-гадовы Холт перамог у стартавай партыі, забіўшы ўсе каляровыя шары да ружовага, пасля чаго яго апанент зраўняў лік з найвышэйшым брэйкам у 45 ачкоў у наступным фрэйме. Майкл выйграў трэцюю партыю на апошнім сінім шары і ўзяў чацвёрты фрэйм з серыяй у 41 бал, зрабіўшы лік 3:1 на сваю карысць. Пасля гэтага Гоўлд, які два разы выходзіў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[46], але ніколі не праходзіў далей, прадэманстраваў выдатную сярыйнасць, узяўшы тры партыі запар з брэйкамі ў 55, 109 і 127 ачкоў (відэа) і выйшаўшы наперад з лікам 4:3, у той час як яго сапернік здолеў набраць толькі 31 бал у трох фрэймах. Майкл Холт з Нотынгема здзейсніў падыход у 49 ачкоў пры ліку 4:16 у наступнай партыі, пасля чаго давёў яе да перамогі на каляровых і перавёў гульню ў вырашальны фрэйм. Ён атрымаў магчымасць на серыю ў дзявятай партыі, але спыніўся на 22 балах, пасля чаго 32-гадовы Мартын Гоўлд зрабіў падыход у 39 ачкоў. Пазней Холт выйшаў наперад з лікам 56:39, дамінаваўшы ў фрэйме, а яго праціўнік скараціў адставанне, зарабіўшы 13 штрафных балаў у пазіцыйнай гульне за апошні жоўты шар. 26-ы нумар сусветнага рэйтынгу, які даходзіў на гэтым турніры да 1/8 фіналу ў 2011 годзе[62], здолеў забіць жоўты, зрабіўшы лік 63:53, але не сумеў працягнуць атаку, што дазволіла Гоўлду забіць зялёны і руды шары, пасля чаго ён зрабіў спробу забіць дальні сіні, які вывеў бы яго наперад, і, памыліўшыся, аддаў свайму апаненту шанец забіць сіні і ружовы шары, якім ён скарыстаўся і здабыў перамогу ў паядынку[відэа 12][94]. Такім чынам, Майкл Холт, які ніводнага разу ў сваёй кар'еры не даходзіў да паўфіналаў на рэйтынгавых спаборніцтвах[95], у шосты раз выйшаў у 1/4 фіналу турніру рэйтынгавага ўзроўню на Кайрэна Уілсана[96][97].

У другой сесіі валіец Раян Дэй сустракаўся з 9-м нумарам сусветнага рэйтынгу Бары Хокінсам. 34-гадовы Хокінс, які даходзіў да 1/8 фіналу на Шанхай Мастэрс у 2008 годзе[51], зрабіў серыю ў 91 бал у стартавай партыі, пасля чаго падвоіў лік з брэйкамі ў 59 і 34 ачкі ў другім фрэйме. Англічанін здзейсніў падыход у 41 бал у трэцяй партыі, пасля чаго давёў яе да перамогі, забіўшы ружовы і чорны шары, а ў чацвёртым фрэйме аформіў брэйк у 93 ачкі, усталяваўшы лік 4:0 на сваю карысць. Фіналіст розыгрышу 2007 года скараціў адставанне, выйграўшы пятую партыю з пераможнай серыяй у 63 бала, а ў пачатку шостага фрэйма набраў 48 ачкоў, пасля чаго давёў яго да перамогі з падыходам у 31 бал, зрабіўшы лік 2:4. Хокінс зрабіў падыходы ў 20, 21 і 22 ачкі ў сёмай партыі, пасля чаго Раян не здолеў адыграцца і саступіў праціўніку з лікам 2:5, прапусціўшы яго ў чвэрцьфінал[98]. 24-ы сеяны Марк Кінг гуляў супраць аўстралійца Ніла Робертсана, які займаў 1-ы радок у афіцыйным рэйтынгу. У першай партыі брытанец, які дайшоў да 1/2 фіналу турніру ў 2011 годзе[6], ішоў наперадзе з лікам 53:21 пры пяці каляровых шарах на стале (25 балаў). Ніл забіў зялёны шар, пасля чаго атрымаў чатыры штрафныя балы, дзякуючы снукеру на рудым шары, і забіў руды, зрабіўшы лік 32:53 пры васемнаццаці ачках на стале. Аўстраліец цудоўна адыгрываўся і зарабіў яшчэ 10 штрафных ачкоў, пасля чаго зачысціў тры апошнія шары і выйграў фрэйм. 39-гадовы Кінг выканаў серыю ў 59 ачкоў у пачатку другой партыі, але Робертсан, які, як і яго сапернік, даходзіў да паўфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс толькі ў 2011 годзе[15], аформіў выдатны клірэнс у 65 балаў і падвоіў лік у паядынку. Пераможная серыя ў 84 ачкі дазволіла Марку скараціць адставанне да аднаго фрэйма, а, забіўшы ружовы і чорны шары ў чацвёртай партыі, ён выйграў яе з лікам 65:51, і лік у двубоі стаў 2:2. 31-гадовы аўстралійскі снукерыст зрабіў брэйк у 82 ачкі ў пятым фрэйме і зноў выйшаў наперад, але Кінг пакінуў за сабой шостую партыю з падыходамі ў 43 і 37 балаў. Ніл Робертсан дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з вышэйшай серыяй у 35 ачкоў і давёўшы матч да перамогі з лікам 5:3[відэа 13][99]. 4-ы нумар сусветнага рэйтынгу Шон Мёрфі сустракаўся з кітайцам Дзінам Цзюньхуэем. 11-ы сеяны пачаў атаку ў стартавай партыі, але спыніўся на 42 ачках, пасля чаго Шон, які два разы даходзіў да 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс[17], аформіў серыю ў 86 балаў і адкрыў лік у матчы. З брэйкамі ў 74 і 67 ачкоў чвэрцьфіналіст розыгрышу 2009 года[34] Дзін зраўняўся з сапернікам і выйшаў наперад з лікам 2:1, пасля чаго 31-гадовы Мёрфі зраўняў лік з пераможнай серыяй у 62 ачкі ў чацвёртым фрэйме. 26-гадовы кітайскі снукерыст зрабіў лік 3:2, дзякуючы яшчэ адной паўсоценнай серыі, 84 бала, а ў шостай партыі брытанец аформіў першую сотню ў матчы — 102 (відэа). У сёмым фрэйме паміж ігракамі, якія дэманстравалі выдатную сярыйную гульню ў паядынку, зацягнулася тактычная барацьба, вынікам якой стала перамога Цзюньхуэя, які забіў апошнія сіні, ружовы і чорны шары і зрабіў лік 4:3 на сваю карысць. Шон выканаў свой чацвёрты паўсоценны брэйк, 84 ачкі, і перавёў высвятленне пераможцы ў дзявятую партыю. Дзін, які толькі адзін раз, у 2005 годзе, выйграў рэйтынгавы турнір у Кітаі[100], зрабіў падыход у 40 балаў у пачатку вырашальнай партыі, пасля чаго давёў лік да 61:0 і, недазволіўшы праціўніку адыграцца, здабыў перамогу ў паядынку з лікам 5:4 і ў другі раз выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтва[19] на лідара рэйтынгу Ніла Робертсана[101][відэа 14].

Марк Сэлбі, які пачаў сезон на першым месцы ў сусветным рэйтынгу снукерыстаў-прафесіяналаў[102], а перад турнірам займаў другі радок[103], сустракаўся з 14-м нумарам пасеву Робертам Мілкінсам. Роберт, які ў другі раз выйшаў у 1/8 фіналу турніру пасля розыгрышу 2011 года[83], зрабіў серыю ў 46 балаў у стартавым фрэйме, пасля чаго давёў яго да перамогі. Пераможца Шанхай Мастэрс 2011 адказаў брэйкам у 80 ачкоў у другім фрэйме, пасля чаго набраў 52 балы ў трэцяй партыі, але 37-гадовы Мілкінс аформіў пераможную серыю ў 66 ачкоў і зрабіў лік 2:1 на сваю карысць. Сэлбі здзейсніў соценную серыю, 107 балаў, у чацвёртым фрэйме, зраўняўшы лік, але Роберт Мілкінс выйграў пятую партыю з брэйкам у 71 ачко, пасля чаго дамінаваў у шостым фрэйме, і лік у матчы стаў 4:2 на карысць снукерыста з Глостэра, які дасягнуў двух рэйтынгавых паўфіналаў на першых турнірах сезона[54][60]. У сёмай партыі 30-гадовы Марк зрабіў серыю ў 48 балаў, пасля чаго здабыў перамогу на каляровых шарах, нягледзячы на 32 штрафных ачкі, якія зарабіў Мілкінс. Роберт набраў 41 бал у пачатку восьмага фрэйма, але, дзякуючы цудоўнай абарончай гульне, Марк Сэлбі зарабіў 20 штрафных пунктаў і выйграў партыю з лікам 71:41, зрабіўшы лік у паядынку 4:4. 3-ці сеяны турніру пачаў вырашальную партыю з падыходу ў 25 балаў, але пасля гэтага даў магчымасць апаненту выканаць серыю ў 54 ачкі. Пры ліку 33:56 і пяці каляровых шарах на стале Сэлбі атрымаў магчымасць забіць зялёны шар і зачысціў стол, выйграўшы партыю з лікам 58:56 і двубой з лікам 5:4[104][105][106][107][5].

1/8 фіналу
Джон Хігінс (1)
  Шатландыя
1-5 Марк Дэвіс (15)
  Англія
0-76 (76), 35-62, 43-57, 77-11 (50), 2-79 (52), 44-71
Пітэр Лайнс (55)
  Англія
3-5 Сяа Гадун (35)
  Кітай
70-44, 73-0, 73-77, 71-0 (61), 8-109 (62), 16-74, 5-71, 53-82
Кайрэн Уілсан (97)
  Англія
5-3 Марка Фу (13)
  Ганконг
0-71 (50), 102-5 (65), 68-33, 133-0 (133), 12-97 (71), 12-98 (98), 61-19, 77-39 (59)
Мартын Гоўлд (21)
  Англія
4-5 Майкл Холт (25)
  Англія
39-49, 58-20, 41-54, 16-65, 64-6 (55), 109-25 (109), 127-0 (127), 29-73, 60-74
Раян Дэй (26)
  Уэльс
2-5 Бары Хокінс (7)
  Англія
17-92 (91), 0-93 (59), 49-58, 14-103 (93), 69-25 (63), 84-36, 29-71
Марк Кінг (24)
  Англія
3-5 Ніл Робертсан (2)
  Аўстралія
53-60, 59-65 (59 Кінг, 65), 92-4 (84), 65-51, 6-82 (82), 93-23, 0-70, 8-93
Шон Мёрфі (5)
  Англія
4-5 Дзін Цзюньхуэй (11)
  Кітай
86-42 (86), 30-79 (74), 34-70 (67), 71-15 (62), 0-84 (84), 102-22 (102), 34-74, 94-1 (84), 30-83
Марк Сэлбі (3)
  Англія
5-4 Роберт Мілкінс (14)
  Англія
6-86, 80-0, 52-66 (52 Сэлбі, 66), 107-0 (107), 1-102 (71), 11-61, 77-63, 71-41, 58-56 (54 Мілкінс)

Пяты дзень (20 верасня)Правіць

Выбылі:   Кайрэн Уілсан (97),   Марк Дэвіс (15),   Ніл Робертсан (2),   Марк Сэлбі (3)

20 верасня падчас дзвюх гульнявых сесій на двух сталах шанхайскай гранд-сцэны былі згуляныя чвэрцьфінальныя паядынкі Шанхай Мастэрс 2013. Кайрэн Уілсан, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру[70], сустракаўся з 25-нумарам пасеву Майклам Холтам. Да гэтага снукерысты толькі аднойчы гулялі паміж сабой на прафесійным спаборніцтве: у 1/16 фіналу сёмага этапу PTC 2011/2012 Уілсан, якому тады было 19 гадоў, перайграў Холта з лікам 4:1[108]. Майкл дамінаваў у першай партыі, выйграўшы яе з пераможный серыяй у 44 ачкі, пасля чаго выканаў паўсоценны брэйк, 85, і падвоіў лік у матчы. Яго сапернік пакінуў за сабой трэці фрэйм з падыходамі ў 44 і 25 балаў, але Холт вярнуў сабе адрыў у дзве партыі, узяўшы наступны фрэйм з серыяй у 64 ачкі. 35-гадовы брытанскі снукерыст, які выйграў два турніры міні-рэйтынгавай серыі PTC, але ніколі не праходзіў далей 1/4 фіналу на спаборніцтвах рэйтынгавага ўзроўню[95], пачаў пятую партыю з брэйка ў 44 бала, пасля чаго давёў яе да перамогі і дамінаваў у пазіцыйнай гульне ў шостым фрэйме, скончыўшы яго серыяй у 80 ачкоў[відэа 15][109]. Такім чынам, Майкл Холт, які стаў прафесіяналам у 1996 годзе, у першы раз у сваёй кар'еры выйшаў у 1/2 фіналу рэйтынгавага першынства[110], стаўшы першым паўфіналістам Шанхай Мастэрс 2013. За суседнім сталом 15-ы сеяны Марк Дэвіс гуляў супраць кітайца Сяа Гадуна, які выйшаў у свой трэці рэйтынгавы чвэрцьфінал[92], выйграўшы тры кваліфікацыйныя паядынкі, матч уайлдкард раўнда, а таксама два двубоя ў асноўнай сетцы. Да гэтага ігракі перасякаліся толькі ў кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Кітая 2010 года, дзе Марк атрымаў перамогу з лікам 5:3[111]. 41-гадовы брытанец узяў стартавы фрэйм з серыяй у 63 ачкі, пасля чаго яго праціўнік зраўняў лік з пераможным брэйкам у 50 балаў у другой партыі. Дэвіс дамінаваў у дзвюх наступных партыях, выйграўшы іх з серыямі ў 71 і 87 балаў, і зрабіў лік 3:1 на сваю карысць, але брэйк у 67 ачкоў дапамог Сяа скараціць адставанне да аднаго ачка. Англічанін пачаў шосты фрэйм з падыхода ў 37 ачкоў, пасля чаго 24-гадовы кітаец сумеў выйсці наперад у партыі з лікам 48:37, але Марк давёў яе да перамогі на каляровых шарах, выйшаўшы наперад з лікам 4:2. Гадун узяў верх у сёмым фрэйме з брэйкам у 61 бал, пасля чаго дамінаваў у восьмай партыі, выйграўшы яе з лікам 56:12, і перавёў паядынак у вырашальны фрэйм. Азіятскі снукерыст пачаў дзявяты фрэйм з падыходу ў 61 ачко і пазней давёў трэцюю запар партыю да перамогі і выйшаў у свой першы, як і ў яго будучага апанента Майкла Холта, рэйтынгавы паўфінал[112][113], стаўшы другім удзельнікам 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 16][114].

У другой сесіі гульнявога дня 11-ы сеяны Дзін Цзюньхуэй сустракаўся з лідарам сусветнага рэйтынгу[103] Нілам Робертсанам. Ігракі трынаццаць разоў перасякаліся на прафесійных першынствах, і ў сямі выпадках перамога даставалася Нілу, а ў шасці — яго праціўніку. З чатырох вочных двубояў на рэйтынгавым узроўні снукерысты атрымалі па дзве перамогі: у чвэрцьфінале чэмпіянату Вялікабрытаніі 2005 18-гадовы Цзюньхуэй перамог апанента з лікам 9:5, пасля чаго чэмпіён свету 2010 года перайграваў кітайца ў фінале Гран-пры 2009 (9:4) і ў 1/4 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 (6:2), але апошняя рэйтынгавыя сустрэча ігракоў, якая адбылася ў фінале заключнага турніру серыі PTC 2012/2013, засталася за Дзінам (4:3)[115]. 26-гадовы кітаец выйграў першы фрэйм з серыямі ў 58 і 62 бала, пасля чаго аўстраліец, які выйграў два апошнія рэйтынгавыя спаборніцтвы ў Кітаі[53][54], адказаў брэйкам у 70 балаў у другой партыі, зраўняўшы лік. Прайграючы з лікам 5:37 у трэцім фрэйме Дзін перахапіў ініцыятыву і пакінуў яго за сабой з лепшым падыходам у 28 балаў, а ў чацвёртай партыі 31-гадовы Робертсан выканаў сэнчуры, 104 (відэа), і да перапынку зрабіў лік 2:2. Ніл пачаў пяты фрэйм з атакі, але спыніўся на 36 балах, пасля чаго азіят паказаў выдатную тактычную гульню і, зарабіўшы 19 штрафных ачкоў, скончыў партыю перамогай на каляровых шарах. Пры ліку 3:2 Цзюньхуэй дамінаваў у двух наступных фрэймах і з серыямі ў 75 і 109 ачкоў (відэа) скончыў паядынак перамогай з лікам 5:2, упершыню выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс[відэа 17][116][19]. У гэты час пераможца розыгрышу 2011 года[6] Марк Сэлбі сустракаўся з 34-гадовым Бары Хокінсам. Да гэтага Марк і Бары адзінаццаць разоў гулялі паміж сабой на прафесійных снукерных чэмпіянатах, і Хокінс пакінуў за сабой шэсць матчаў. З сямі паядынкаў, якія ігракі правялі на рэйтынгавым узроўні, Бары Хокінс перамог у пяці: у 1/16 фіналу трафея Паўночнай Ірландыі 2007 (5:4), у 1/32 фіналу World Open 2010 (3:2), у 1/16 фіналу чэмпіянату свету 2012 (10:3), у чвэрцьфінале German Masters 2013 (5:1) і зноў у іх апошнім двубоі на чэмпіянаце свету ў 2013 годзе (13:10). Марк, у сваю чаргу, быў мацней за праціўніка ў 1/16 фіналу Усі Класік 2012 (5:2) і ў 1/8 фіналу World Open 2013 (5:1)[117]. Хокінс з графства Кент зрабіў падыход у 48 балаў у першай партыі, пасля чаго забіў апошнія руды, сіні і ружовы, скончыўшы фрэйм на сваю карысць. 30-гадовы Сэлбі прадэманстраваў выдатную сярыйнасць у наступных партыях, аформіўшы брэйкі ў 101, 83 і 74 бала ў другім, трэцім і чацвёртым фрэймах адпаведна, дазволіўшы праціўніку набраць у іх толькі 30 ачкоў. З падыходамі ў 32 і 33 бала Бары выйграў пятую партыю, але снукерыст з Лестэра здзейсніў чарговую серыю за 50 балаў, 68, і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. Пасля гэтага Бары дамінаваў у сёмым фрэйме, узяўшы яго з брэйкамі ў 38 і 40 балаў, а ў восьмай партыі аформіў найвышэйшую серыю на турніры, 140 ачкоў (відэа), зраўняўшы лік у паядынку — 4:4. Перамогшы ў дзвюх істотных партыях запар, Хокінс працягваў кантраляваць гульню і выйграў вырашальны фрэйм з падыходамі ў 25, 25 і 24 ачкі, упершыню выйшаўшы ў стадыю 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс[відэа 18][118][51], як і ўсе астатнія паўфіналісты[119][120][5].

20 верасня
Кайрэн Уілсан (97)
  Англія
1-5 Майкл Холт (25)
  Англія
21-72, 0-85 (85), 69-16, 0-79 (64), 27-88, 0-122 (80)
20 верасня
Марк Дэвіс (15)
  Англія
4-5 Сяа Гадун (35)
  Кітай
63-11 (63), 22-88 (50), 77-1 (71), 87-0 (87), 0-92 (67), 64-48, 23-65 (61), 12-56, 8-69 (61)
20 верасня
Дзін Цзюньхуэй (11)
  Кітай
5-2 Ніл Робертсан (2)
  Аўстралія
134-0 (58, 62), 0-70 (70), 68-37, 22-104 (104), 80-45, 75-0 (75), 113-11 (109)
Соценныя серыі: Дзін: 109; Робертсан: 104
20 верасня
Марк Сэлбі (3)
  Англія
4-5 Бары Хокінс (7)
  Англія
34-83, 113-9 (101), 91-21 (83), 118-0 (74), 18-73, 75-42 (68), 12-78, 0-140 (140), 25-79
Соценныя серыі: Сэлбі: 101; Хокінс: 140

Шосты дзень (21 верасня)Правіць

Выбылі:   Майкл Холт (25),   Бары Хокінс (7)

21 верасня на турніры Шанхай Мастэрс 2013 праходзілі паўфінальныя двубоі, якія гуляліся да шасці перамог у фрэймах[11]. У дзённай сесіі да стала выйшлі 39-ы нумар рэйтынгу Сяа Гадун з Кітая і 25-ы сеяны Майкл Холт. Абодва гульцы ўпершыню патрапілі ў стадыю 1/2 фіналу рэйтынгавага першынства[113][110], а пераможца матча ўпершыню ў кар'еры трапляў у фінал спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага снукерысты два разы перасякаліся паміж сабой, абодва разы ў рамках рэйтынгавых турніраў, і атрымалі па адной перамозе. У ўайлдкард раўндзе адкрытага чэмпіянату Кітая 2009 20-гадовы кітаец перамог Майкла з лікам 5:3, а ў кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Уэльса 2011 года Холт быў мацнейшы за саперніка з лікам 4:2[129]. Пры ліку 37:41 у стартавай партыі 24-гадовы Гадун зрабіў пераможны падыход у 30 балаў, адкрыўшы лік у матчы, а брытанец забіў апошнія ружовы і чорны шары пры ліку 36:43 у другім фрэйме і зраўняў лік. З брэйкамі ў 64 і 96 ачкоў у дзвюх наступных партыях Сяа Гадун, настаўнікам якога быў чэмпіён свету 1979 года Тэры Грыфітс, выйшаў наперад з лікам 3:1, а ў пятым фрэйме 35-гадовы Холт аформіў першую сотню ў матчы, 113 балаў (відэа), пасля чаго выканаў серыю ў 65 ачкоў у шостай партыі, зноў зраўняўшы лік — 3:3. У сёмым фрэйме Гадун аформіў сэнчуры ў 111 балаў (відэа), а ў восьмым, дзякуючы брэйку ў 40 ачкоў, зрабіў лік 64:34 пры чатырох каляровых шарах на стале, пасля чаго Майкл Холт рабіў спробы адыграцца, ставячы снукеры, але не здолеў набраць неабходную колькасць балаў, і лік стаў 5:3 на карысць азіята. Выдатны брэйк у 127 пунктаў у дзявятым фрэйме, які стаў другім сэнчуры кітайца ў паядынку і трэцім у асноўнай стадыі турніру, прынёс Сяа перамогу з лікам 6:3 і першы рэйтынгавы фінал у яго прафесійнай кар'еры[відэа 19][130][131][132][5].

У вячэрняй сесіі шостага гульнявога дня 7-ы нумар пасеву Бары Хокінс гуляў супраць лепшага кітайскага снукерыста Дзіна Цзюньхуэя. Снукерысты дзесяць разоў гулялі адзін з адным на прафесійных спаборніцтвах, і лік па асабістых сустрэчах быў 6:4 на карысць Бары. З пяці рэйтынгавых матчаў, у якіх сустракаліся ігракі, Хокінс атрымаў чатыры перамогі. Адзіны раз, калі Дзін перайграў брытанскага снукерыста, адбыўся падчас іх першага паядынку, калі на турніры Players Championship 2004 17-гадовы кітайскі снукерыст перайграў апанента з лікам 5:2, зрабіўшы брэйк у 137 балаў. Пасля гэтага Бары Хокінс перамагаў азіята ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2006 года (10:6), у 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 (5:3), у 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2013 (5:3) і ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2013 года (13:7), які стаў апошнім двубоем паміж Дзінам і Хокінсам[133]. Кітаец выйграў стартавы фрэйм, забіўшы апошнія жоўты, зялёны і руды шары, а таксама зарабіўшы 5 штрафных ачкоў на сінім. Пасля гэтага ён дамінаваў у другой партыі з вышэйшым брэйкам у 41 бал, але 34-гадовы Бары пакінуў за сабой трэці фрэйм з пераможнай серыяй у 44 ачкі, скараціўшы адставанне да адной партыі. Цзюньхуэй узяў чацвёрты фрэйм з падыходамі ў 49 і 36 балаў, а таксама зачысціў усе каляровыя шары пасля брэйка ў 53 ачкі ў пятай партыі, зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць. 9-ы нумар рэйтынгу выканаў серыю ў 90 балаў у шостым фрэйме, на што яго праціўнік адказаў пераможным брэйкам у 68 ачкоў у сёмай партыі, аднавіўшы адрыў у тры фрэймы. Пры ліку 37:27 у восьмай партыі Дзін здзейсніў падыход у 21 бал, а пазней забіў апошнія руды і сіні, давёўшы фрэйм да перамогі. Такім чынам, ён перамог у матчы з лікам 6:2[відэа 20][134] і выйшаў у фінал Шанхай Мастэрс 2013 на свайго суайчынніка Сяа Гадуна, і ўпершыню ў гісторыі снукера ў вырашальным матчы рэйтынгавага першынства сустрэліся два кітайскія снукерысты[135][136][5].

21 верасня
Сяа Гадун (35)
  Кітай
6-3 Майкл Холт (25)
  Англія
67-41, 43-49, 78-1 (64), 96-29 (96), 0-113 (113), 22-77 (65), 111-0 (111), 64-53, 140-0 (127)
Соценныя серыі: Сяа: 111, 127; Холт: 113
21 верасня
Бары Хокінс (7)
  Англія
2-6 Дзін Цзюньхуэй (11)
  Кітай
54-80, 11-61, 65-4, 27-85, 32-88 (53), 126-0 (90), 0-76 (68), 35-67

Сёмы дзень (22 верасня)Правіць

 
Пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй

Выбылі:   Сяа Гадун (35)

«Перад фіналам я ведаў, што мне трэба атрымаць лідарства ў пачатку матча і добра гуляць у абароне, каб прымусіць праціўніка даваць мне шанцы. Я ўсталяваў адрыў у тры фрэймы пасля дзённай сесіі, бо адыгрышы Сяа былі не такія добрыя, як маі. Але ён сумеў гуляць расслаблена і ўзяць увечары стартавы фрэйм і яшчэ некалькі фрэймаў, пасля таго, як я выйграў дзявятае ачко. Я вельмі рады, што мне ўдалося выйграць дзясяты фрэйм з салідным брэйкам».

«Лян Вэньбо таксама быў у фінале гэтага турніру, і я спадзяюся, што для гульцоў з Кітая будзе больш шанцаў. Маладое пакаленне хутка расце, і хутка прыйдзе іх час».

22 верасня на шанхайскай гранд-сцэне адбыўся першы фінал рэйтынгавага турніру ў гісторыі снукера, у якім удзельнічалі два кітайскія снукерысты: 35-ы сеяны Сяа Гадун, які ўпершыню патрапіў у рэйтынгавы фінал[131], і Дзін Цзюньхуэй, які да гэтага выйграў шэсць тытулаў рэйтынгавага ўзроўню[138]. 3 красавіка 2005 года Дзін, якому толькі 1 красавіка споўнілася 18 гадоў, выйграў свой першы рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Кітая[139], адзіны рэйтынгавы тытул Цзюньхуэя, здабыты ў роднай краіне. Гэтая перамога стала штуршком для развіцця папулярнасці снукера ў Кітаі, у выніку якога шматлікія кітайскія гульцы атрымалі месцы ў мэйн-туры, уключаючы Сяа Гадуна. 24-гадовы ігрок стаў прафесіяналам у 2007 годзе, але вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона[140], вярнуўшыся туды ў 2009 годзе. У 2012 годзе патрапіў у топ-48 сусветнага рэйтынгу і з таго часу не пакідаў яго, з'яўляючыся адным з самых таленавітых снукерыстаў свайго пакалення. Ігракі правялі паміж сабой два матчы і выйгралі па аднаму з іх. Гадун перамог апанента ў іх першым і адзіным рэйтынгавым паядынку ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2009 (5:3), а Дзін перайграў яго ў паўфінале другога этапу PTC 2011/2012 (4:3)[141].

26-гадовы снукерыст пакінуў за сабой першую партыю з дзвюма серыямі ў 42 ачкі, пасля чаго падвоіў лік, зрабіўшы брэйк у 83 бала ў другім фрэйме. Сяа зраўняўся з сапернікам, выканаўшы серыі ў 62 і 67 ачкоў у трэцяй і чацвёртай партыях. Дзін Цзюньхуэй выйграў пяты фрэйм з брэйкам у 66 балаў, пасля чаго пачаў наступную партыю з падыходу ў 46 ачкоў, але яго праціўнік адказаў серыяй у 53 бала і пазней давёў фрэйм да перамогі, забіўшы ўсе каляровыя шары і зрабіўшы лік у матчы 3:3. У сёмай партыі Дзін аформіў першы соценны брэйк, 126 ачкоў (відэа), які стаў яго чацвёртай сотняй на Шанхай Мастэрс 2013, пасля чаго адарваўся ад саперніка на два фрэймы з серыямі ў 58 і 34 ачкі ў восьмай партыі. У дзявятым фрэйме зацягнулася тактычная барацьба, пераможцам якой стаў 11-ы нумар пасеву, які выйграў партыю на каляровых шарах з лікам 57:38 і скончыў сесію з лікам 6:3 на сваю карысць.

Сяа Гадун пачаў другую палову матча з серыі ў 78 балаў і пакінуў за сабой дзясяты фрэйм. Яго апанент выйграў тры наступныя партыі з брэйкамі ў 58, 78 і 81 ачко і зрабіў лік 9:4 на сваю карысць. Гадун дамінаваў у чатырнаццатым фрэйме з брэйкамі ў 46 і 40 балаў, а таксама ўзяў пятнаццатую партыю з серыямі ў 40 і 45 ачкоў, скараціўшы адставанне да трох фрэймаў. Ён пачаў шаснаццатую партыю з падыходу ў 45 балаў, але пры ліку 7:45 Дзін Цзюньхуэй з Усі атрымаў магчымасць павесці атаку і, набраўшы 71 бал, выйграў дзясятае ачко і перамог у матчы з лікам 10:6[відэа 21][142]. Такім чынам, 26-гадовы азіят выйграў сёмы рэйтынгавы тытул у кар'еры і другі за паўгода пасля гранд-фіналу PTC 2013[138]. За перамогу ён атрымаў прыз у £80,000, а таксама падняўся ў сусветным рэйтынгу на пяць пунктаў (з дванаццатага на сёмае месца)[103][143][137][144][145][5].

Фінал
Сяа Гадун (35)
  Кітай
6-10 Дзін Цзюньхуэй (11)
  Кітай
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 37-85, 13-103 (83), 74-0 (62), 88-31 (67), 29-67 (66), 77-47 (52), 0-127 (126), 26-101 (58), 38-57
Вячэрняя сесія: 78-0 (78), 12-65 (58), 8-78 (78), 0-81 (81), 86-9, 85-0, 45-78 (71)
Соценныя серыі: Дзін: 126
  1. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.

Уайлдкард раўндПравіць

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Юань Сыдзюнь, Чжоу Юэлун, Чжаа Сіньтун, Лінь Шуай, Лу Нін, Фан Сюнмань, Чжу Інхуэй і Ван Юйчэнь. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Сяа Гадуна, Цаа Юйпэна, Мартына Гоўлда, Эндру Хігінсана, Раяна Дэя, Дэвіда Гілберта, Марка Кінга і Джо Пэры[146][5][147][148].

Першы гулец Лік Другі гулец
  Сяа Гадун (35) 5-0   Юань Сыдзюнь
  Цаа Юйпэн 5-4   Чжоу Юэлун
  Мартын Гоўлд (21) 5–4   Чжаа Сіньтун
  Эндру Хігінсан (22) 4-5   Лінь Шуай
  Раян Дэй (26) 5–1   Лу Нін
  Дэвід Гілберт (39) 5–4   Фан Сюнмань
  Марк Кінг (24) 5–1   Чжу Інхуэй
  Джо Пэры (19) 3-5   Ван Юйчэнь

Асноўная сеткаПравіць

[5][147][148]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1    Джон Хігінс 5  
61    Майк Дан 1  
  1    Джон Хігінс 1  
  15    Марк Дэвіс 5  
15    Марк Дэвіс 5
18    Алістэр Картэр 2  
  15    Марк Дэвіс 4  
  35    Сяа Гадун 5  
12    Мэцью Стывенс 4  
55    Пітэр Лайнс 5  
  55    Пітэр Лайнс 3
  35    Сяа Гадун 5  
6    Стывен Магуайр 2
35    Сяа Гадун 5  
  35    Сяа Гадун 6  
  25    Майкл Холт 3  
8    Сцюарт Бінэм 1  
97    Кайрэн Уілсан 5  
  97    Кайрэн Уілсан 5
  13    Марка Фу 3  
13    Марка Фу 5
58