Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2016


Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2016 праходзіла з 6 па 13 красавіка 2016 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія.

Кваліфікацыя да чэмпіянату свету 2016
Фота
Сезон 2015/2016
Тэрміны 6 — 13 красавіка 2016
Арэна Міжнародны спартыўны цэнтр «Ponds Forge»
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Кваліфікацыя да рэйтынгавага турніру
Фінал
Пераможцы Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан
Сцяг Англіі Робі Уільямс
Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс
Сцяг Англіі Майкл Холт
Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус
Сцяг Уэльса Раян Дэй
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан
Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт
Сцяг Англіі Мічэл Ман
Сцяг Кітая Чжан Аньда
Сцяг Англіі Алістэр Картэр
Сцяг Кітая Лян Вэньбо
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 128
Колькасць матчаў 112
Колькасць фрэймаў 1758
Колькасць соценных серый 132
Найвышэйшая серыя 144 (Цепчая Ун-Ну)
←2015Кваліфікацыя да чэмпіянату свету2017→

Рэферы

правіць

Ніжэй прадстаўлены спіс усіх васьмі рэферы, якія працавалі ў кваліфікацыі чэмпіянату, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
  Бэн Уільямс 6 матчаў першага раўнда, 2 матчы другога раўнда і 2 матчы трэцяга раўнда
  Чжэн Вэйлі 2 матчы другога раўнда і 2 матчы трэцяга раўнда
  Эндзі Ейтс 1 матч другога раўнда і 2 матчы трэцяга раўнда
  Роб Спэнсэр 5 матчаў першага раўнда, 3 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Алекс Крыжан 6 матчаў першага раўнда, 2 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Майке Кеслер 4 матчы першага раўнда, 2 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Дэсіслава Бажылава 4 матчы першага раўнда, 2 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Ян Верхаас 2 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Марсэль Экарт 2 матчы другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Грэг Канілья 5 матчаў першага раўнда, 1 матч другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Дэйв Форд 5 матчаў першага раўнда, 1 матч другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Пітэр Уільямсан 1 матч першага раўнда, 1 матч другога раўнда і 1 матч трэцяга раўнда
  Брэндан Мур 1 матч трэцяга раўнда
  Мілаш Альборскі 4 матчы першага раўнда і 2 матчы другога раўнда
  Ян Шырс 4 матчы першага раўнда і 2 матчы другога раўнда
  Моніка Сулкоўска 4 матчы першага раўнда і 2 матчы другога раўнда
  Тэа Сэлбертынгер 2 матчы першага раўнда і 2 матчы другога раўнда
  Пэгі Лі 2 матчы першага раўнда і 2 матчы другога раўнда
  Таццяна Вуластан 4 матчы першага раўнда і 1 матч другога раўнда
  Колін Хамфрыс 2 матчы першага раўнда
  Інга Шміт 2 матчы першага раўнда
  Торстэн Мюлер 2 матчы першага раўнда
  Чжу Ін 2 матчы першага раўнда

Удзельнікі

правіць
Леташні ўдзельнік АС
Дэбютант турніру


П Р Гулец Дэбют К Топ АС Найлепшы вынік
17 17   Дзін Цзюньхуэй 2004 4 8 9 Паўфінал (2011)
18 18   Лян Вэньбо 2005 11 0 4 Чвэрцьфінал (2008)
19 19   Кайрэн Уілсан 2011 3 0 1 1/16 фіналу (2014)
20 20   Раян Дэй 1998 15 3 10 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012)
21 21   Роберт Мілкінс 1996 20 0 6 1/8 фіналу (2002, 2013)
22 22   Дэвід Гілберт 1998 16 0 3 1/8 фіналу (2012)
23 23   Мэцью Сэлт 2002 12 0 2 1/16 фіналу (2013, 2015)
24 24   Грэм Дот 1995 10 11 16 Перамога (2006)
25 25   Бэн Вуластан 2004 10 0 1 1/16 фіналу (2013)
26 26   Марк Дэвіс 1992 23 1 10 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013)
27 27   Лука Брэсэль 2012 4 0 1 1/16 фіналу (2012)
28 28   Майкл Холт 1997 19 0 7 1/8 фіналу (2005)
29 29   Алан Мак-Манус 2000 11 14 19 Паўфінал (1992, 1993)
30 30   Энтані Мак-Гіл 2011 5 0 1 Чвэрцьфінал (2015)
31 31   Алістэр Картэр 1997 10 9 13 Фінал (2008, 2012)
32 32   Пітэр Эбдан 1992 7 17 22 Перамога (2002)
33 33   Джэймі Джонс 2005 8 0 2 Чвэрцьфінал (2012)
34 34   Дамінік Дэйл 1993 23 0 9 Чвэрцьфінал (2000, 2014)
35 35   Цепчая Ун-Ну 2010 4 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2013, 2014)
36 36   Джымі Робертсан 2003 10 0 2 1/16 фіналу (2011, 2015)
37 37   Марк Кінг 1992 18 6 14 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013)
38 38   Том Форд 2001 15 0 2 1/16 фіналу (2010, 2014)
39 39   Фергал О’Браен 1992 21 3 9 Чвэрцьфінал (2000)
40 40   Марк Джойс 2003 12 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2010, 2013)
41 41   Майк Дан 1992 24 0 1 1/16 фіналу (2002)
42 42   Дэчават Пумджаенг 2012 4 0 1 1/8 фіналу (2013)
43 43   Джэк Лісоўскі 2011 5 0 1 1/16 фіналу (2013)
44 44   Род Лоўлер 1991 25 0 2 1/8 фіналу (1996)
45 45   Цянь Пэнфэй 2005 7 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2007, 2008, 2013, 2015)
46 46   Мэцью Стывенс 1995 11 10 15 Фінал (2000, 2005)
47 47   Сяа Гадун 2008 7 0 1 1/16 фіналу (2014)
48 48   Гэры Уілсан 2004 5 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2006, 2015)
49 49   Эндру Хігінсан 1997 18 0 2 1/8 фіналу (2012)
50 50   Джэймі Бёрнэт 1993 23 0 4 1/16 фіналу (1996, 2009, 2011, 2014)
51 51   Джо Свэйл 1992 19 5 12 Паўфінал (2000, 2001)
52 52   Кен Доэрці 1991 10 15 19 Перамога (1997)
53 53   Курт Мэфлін 2000 12 0 1 1/16 фіналу (2015)
54 54   Роры Мак-Лаўд 1992 18 0 2 1/8 фіналу (2011)
55 55   Робін Хал 1994 18 0 3 1/16 фіналу (2002, 2014, 2015)
56 56   Лі Хан 2009 4 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2015)
57 57   Робі Уільямс 2013 3 0 2 1/16 фіналу (2014, 2015)
58 58   Чжоу Юэлун 2015 1 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2015)
59 59   Сэм Бэйрд 2010 6 0 1 1/16 фіналу (2013)
60 60   Дэвід Грэйс 2009 5 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2012)
61 61   Сцюарт Кэрынгтан 2012 3 0 1 1/16 фіналу (2015)
62 62   Юй Дэлу 2012 4 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2012, 2013, 2015)
63 63   Олівер Лайнс 2015 1 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2015)
64 64   Ян Бэрнс 2013 3 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2014)
65 65   Джэрард Грын 1994 22 0 5 1/16 фіналу (1999, 2003, 2005, 2009, 2010)
66 66   Цаа Юйпэн 2012 4 0 1 1/8 фіналу (2012)
67 67   Крэйг Стэдмэн 2000 10 0 1 1/16 фіналу (2015)
68 68   Дэвід Морыс 2007 9 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2010, 2012)
69 69   Пітэр Лайнс 1992 22 0 1 1/16 фіналу (1998)
70 70   Ліам Хайфілд 2011 5 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2013)
71 71   Чжан Аньда 2010 5 0 2 1/16 фіналу (2010, 2015)
72 72   Энтані Хэмілтан 1992 19 5 12 Чвэрцьфінал (2000, 2002, 2004, 2007)
73 73   Майкл Джорджыу 2009 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2009)
74 74   Мічэл Ман 2015 1 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2015)
75 75   Лі Уолкер 1995 14 0 3 Чвэрцьфінал (1997)
76 76   Джоэль Уолкер 2013 3 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013, 2014)
77 77   Альфрэд Бёрдэн 1995 19 0 1 1/16 фіналу (1998)
78 78   Мартын О'Донэл 2005 3 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013, 2014)
79 79   Джэймі Коўп 2003 12 1 5 1/8 фіналу (2009, 2011)
80 80   Рос М’юр 2014 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2014)
81 81   Скот Дональдсан 2013 3 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013, 2014)
82 82   Напон Саенхам 2011 3 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2015)
83 83   Крыс Уэйклін 2014 2 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2015)
84 84   Зак Сурэці 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
85 85   Майкл Уослі 2013 3 0 1 1/8 фіналу (2014)
86 86   Дэніэл Уэлс 2009 6 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2009)
87 87   Бары Пінчэс 1990 26 0 3 1/8 фіналу (2004)
88 88   Шон О’Саліван 2013 3 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013)
89 89   Крыс Мелінг 2001 7 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2007)
90 90   Дарыл Хіл 2015 1 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2015)
91 91   Майкл Лэслі 2013 3 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013)
92 92   Тоні Дрэга 1986 24 5 13 Чвэрцьфінал (1988)
93 93   Рыс Кларк 2014 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2014)
94 94   Найджэл Бонд 1990 19 7 15 Фінал (1995)
95 96   Сандэрсан Лэм 2014 1 0 0 1/64 фіналу (кв.) (2014)
96 97   Хусэйн Вафаі Аюры 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
97 98   Лу Нін 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
98 99   Сідні Уілсан 2014 2 0 0 1/64 фіналу (кв.) (2014)
99 101   Стывен Холуарт 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
100 102   Тор Чуан Леонг 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
101 104   Ян Гловер 1996 4 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
102 105   Лю Чэньвэй 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
103 106   Майкл Уайлд 1998 8 0 0 1/64 фіналу (кв.) (2004)
104 107   Джэймс Кэхіл 2014 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2014)
105 108   Алан Тэйлар 2014 2 0 0 1/64 фіналу (кв.) (2014)
106 109   Гарэт Ален 2016 0 0 0
107 110   Эдэн Шараў 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
108 111   Джэйсан Уэстан 1992 12 0 0 1/32 фіналу (кв.) (1994, 1997)
109 113   Фрэйзер Патрык 2003 7 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2013, 2015)
110 114   Чжан Юн 2016 0 0 0
111 116   Пол Дэвісан 1992 19 0 0 1/32 фіналу (кв.) (1997, 2011)
112 117   Дуэйн Джонс 2016 0 0 0
113 120   Джымі Уайт 1981 14 21 25 Фінал (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994)
114   Хамза Акбар 2016 0 0 0
115   Хатэм Ясін 2016 0 0 0
116   Акані Сангсермсавад 2016 0 0 0
117   Ігар Фігейрэду 2011 4 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2015)
118 100   Стыў Дэвіс 1986 12 25 30 Перамога (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989)
119 103   Джэймс Уатана 1990 18 7 13 Паўфінал (1993, 1997)
120 А[у 1]   Люк Сімандс 1998 6 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2002, 2004)
121 А[у 1]   Адам Дафі 2012 4 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2015)
122 А[у 1]   Эндзі Хікс 1992 22 0 7 Паўфінал (1995)
123 А[у 1]   Кулдэш Джохал 2001 7 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2011)
124 А[у 1]   Леа Фернандэз 1996 12 0 1 1/16 фіналу (1999)
125 А[у 1]   Эшлі Х'юджыл 2016 0 0 0
126 А[у 1]   Грэг Кэйсі 2016 0 0 0
127 А[у 1]   Алекс Таўбман 2016 0 0 0
128 А[у 1]   Джо О'Конар 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
129 А[у 1]   Нгон І 2016 0 0 0
130 А[у 1]   Чжаа Сіньтун 2016 0 0 0
131 А[у 1]   Джэймі Рыс Кларк 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
132 А[у 1]   Ка Вай Чунг 2016 0 0 0
133 А[у 1]   Джош Буало 2016 0 0 0
134 А[у 1]   Брэндан Сэрджант 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
135 А[у 1]   Тайлер Рыс 2016 0 0 0
136 А[у 1]   Хамад Міа 2014 2 0 0 1/64 фіналу (кв.) (2014)
137 А[у 1]   Кішан Хірані 2016 0 0 0
138 А[у 1]   Матэвуш Бараноўскі 2016 0 0 0
139 А[у 1]   Дылан Крэйг 2016 0 0 0
140 А[у 1]   Лукаш Клекерс 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
141 А[у 1]   Брэндан О’Донах’ю 2005 2 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2010)
142 А[у 1]   Конар Мак-Кормак 2016 0 0 0
143 А[у 1]   Радыён Юдын 2015 1 0 0 1/72 фіналу (кв.) (2015)
144 А[у 1]   Братыслаў Крусцеў 2016 0 0 0
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш Падчас турніру гулец з’яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.

Ход кваліфікацыі

правіць

Першы дзень (6 красавіка)

правіць
 
Найджэл Бонд

Выбылі:   Джэймі Джонс (33),   Леа Фернандэз,   Зак Сурэці (84),   Сідні Уілсан (98),   Гарэт Ален (108),   Эндру Хігінсан (49),   Шон О’Саліван (88),   Дуэйн Джонс (114),   Бэн Вуластан (25),   Джэймс Уатана (102)

Кваліфікацыя чэмпіянату свету 2016 пачалася 6 красавіка на арэне міжнароднага спартыўнага цэнтру «Ponds Forge» у Шэфілдзе і праходзіла на працягу трох сесій за адзінаццаццю сталамі. У першы гульнявы дзень у другі раўнд прайшлі 10 гульцоў. Першым пераможцам на турніры нечакана стаў адзіны прафесійны снукерыст з Пакістана Хамза Акбар, які праводзіў першы сезон у мэйн-туры і не меў рэйтынгавых ачкоў, прайграўшы ўсе восем папярэдніх матчаў у якасці прафесіянала[1]. У матчы супраць Джэймі Джонса з Уэльса, які дайшоў да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў пачатку сезона[2] і займаў 33-е месца ў сусветным рэйтынгу[3], азіят вёў 7:2 пасля першай сесіі з вышэйшай серыяй у 70 ачкоў у той час, як валіец шмат памыляўся і не зрабіў ніводнага паўсоценнага брэйка. У другой сесіі Джонс быў больш паспяховым, выканаўшы серыі ў 125 і 52 ачкі, аднак 22-гадовы Акбар паступова давёў паядынак да перамогі з лікам 10:5, выйграўшы пятнаццатую партыю на каляровых шарах, і стаў першым удзельнікам другога кваліфікацыйнага раўнда, атрымаўшы першыя 6600 рэйтынгавых балаў[4]. 48-ы сеяны Гэры Уілсан упэўнена перамог ірландскага аматара Леа Фернандэза з лікам 10:4 і серыямі ў 104, 80 і 50 ачкоў[5], у трэці раз дайшоўшы да стадыі 1/40 фіналу чэмпіянату свету[6]. 40-ы нумар рэйтынгу Марк Джойс у матчы супраць Зака Сурэці вёў з лікам 5:4 пасля першай паловы паядынку, а пазней саступаў з лікам 6:7, аднак выканаў соценны брэйк у 106 балаў і выйграў чатыры фрэймы запар, давёўшы паядынак да перамогі з лікам 10:7[7]. 44-гадовы Энтані Хэмілтан, які займаў 72-гі радок у рэйтынгу і знайходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура[3], упэўнена перайграў Сідні Уілсана з лікам 10:3[8]. Пры гэтым у другім і восьмым фрэймах Хэмілтан ішоў на максімальны брэйк, але памыліўся спачатку на 80 ачках, а потым на 104 ачках[9]. 57-ы сеяны Робі Уільямс, які трапляў у Крусібл у 2014 і 2015 гадах[10], гуляў супраць валійца Гарэта Алена, які ўпершыню прымаў удзел у кваліфікацыі да чэмпіянату свету[11]. 29-гадовы Уільямс саступаў з лікам 4:5 пасля першай паловы матча, у дзявятым фрэйме якога яго апанент выканаў серыю ў 101 бал, а пры ліку 7:7 у другой сесіі выйграў тры партыі запар з трыма паўсоценнымі брэйкамі і выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі на Марка Джойса[12]. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года[13] Найджэл Бонд, які займаў 94-е месца ў сусветным рэйтынгу[3], прадэманстраваў упэўненую гульню ў матчы супраць паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Гдыні[14] Эндру Хігінсана. 50-гадовы Бонд павёў з лікам 5:2 у пачатку матча, але яго апанент, які даходзіў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2012 годзе[15], выканаў найвышэйшую серыю матча ў 135 ачкоў і скараціў адставанне да ліку 4:5 да канца сесіі. Пры ліку 5:6 49-ы сеяны Хігінсан выканаў тры пераможныя брэйкі ў наступных фрэймах і зрабіў лік 8:6 на сваю карысць, але снукерны ветэран адказаў трыма наступнымі выйгранымі партыямі і выйшаў наперад з лікам 9:8, пасля чаго давёў матч да перамогі ў вырашальнай партыі і з чатырма паўсоценнымі брэйкамі за паядынак выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд на Гэры Уілсана[16]. Рос М’юр з Шатландыі, які займаў 80-ы радок у рэйтынгу[3], перамог Шона О'Салівана з лікам 10:5 і найвышэйшым брэйкам у 53 ачкі. М'юр ішоў наперадзе з лікам 5:4 пасля вельмі роўнай першай сесіі, але дамінаваў у другой палове паядынку, выйграўшы тры фрэймы запар пры ліку 7:5[17]. Ян Бэрнс, які займаў 64-е месца ў сусветным рэйтынгу і мог вылецець з мэйн-тура па выніках сезона[3], у напружаным матчы перамог дэбютанта кваліфікацыі да чэмпіянату свету[18] Дуэйна Джонса з Уэльса з лікам 10:8 і пяцю паўсоценнымі серыямі[19]. 25-ы сеяны Бэн Вуластан, які дайходзіў да чвэрцьфіналаў двух рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне[20], гуляў супраць Крыса Уэйкліна, які займаў 83-е месца ў рэйтынгу[3]. 28-гадовы Вуластан, які ўдзельнічаў у Крусібле ў 2013 годзе[21], павёў з лікам 4:1 у пачатку матча, пасля чаго Уэйклін зраўняў лік, дзякуючы тром пераможным брэйкам. Бэн скончыў сесію з лікам 5:4 на сваю карысць[відэа 1], а ў другой частцы паядынку выйшаў наперад з лікам 7:5, зрабіўшы серыю ў 131 бал[відэа 2], аднак яго 24-гадовы апанент здолеў зраўняць лік. З брэйкам у 77 ачкоў Вуластан павёў з лікам 9:7, але Уэйклін выйграў тры наступныя фрэймы з сэнчуры-брэйкам у 107 балаў і ў другі раз запар выйшаў у другі кваліфікацыйны раўнд найбуйнейшага снукернага спаборніцтва на Энтані Хэмілтана[відэа 3][відэа 4][22].

 
Пітэр Эбдан

Апошнім матчам, які скончыўся ў першы гульнявы дзень чэмпіянату, была сустрэча паміж ветэранамі чэмпіёнам свету 2002 года[23] Пітэрам Эбданам і паўфіналістам розыгрышаў 1993 і 1997 гадоў[24] Джэймсам Уатанам з Тайланда. 45-гадовы англічанін, які займаў 32-гі радок у рэйтынгу[3], выйшаў наперад з лікам 6:3 і серыямі ў 105[відэа 5] і 55 ачкоў пасля першай сесіі[відэа 6], а яго 46-гадовы праціўнік, які страціў месца сярод прафесіяналаў, але меў уайлдкард ад снукернага кіраўніцтва, які даваў яму права ўдзельнічаць ва ўсіх прафесійных турнірах, зрабіў сэнчуры-брэйк у 111 балаў у пачатку другой сесіі[відэа 7], аднак Эбдан, які дайходзіў да 1/8 трох рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне[25], паступова давёў паядынак да перамогі з лікам 10:6[відэа 8] і атрымаў месца ў другім раўндзе кваліфікацыі[26][27].

Сярод паядынкаў, у якіх была праведзена толькі першая сесія, 46-гадовы Пітэр Лайнс, які знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура, выйграў усе дзевяць партый у матчы супраць чэмпіёнкі свету сярод жанчын 2015 года Нгон І з Ганконга, зрабіўшы пяць паўсоценных серый, у тым ліку найвышэйшы брэйк першага гульнявога дня ў 142 балы[відэа 9][відэа 10][28]. 28-ы сеяны Майкл Холт з такім жа лікам 9:0 вёў у матчы супраць Майкла Уайлда[29]. 21-ы сеяны Роберт Мілкінс таксама наблізіўся да перамогі, павёўшы з лікам 7:2 у матчы супраць аматара з Ганконга Ка Вай Чунга[30]. Курт Мэфлін і Род Лоўлер ішлі наперадзе з лікам 6:3 у сваіх матчах супраць Сандэрсана Лэма і кітайскага аматара Чжаа Сіньтуна адпаведна[31][32]. У матчы ветэранаў Джэрард Грын саступаў Джымі Уайту з лікам 1:4, але выйграў чатыры апошнія фрэймы сесіі і выйшаў наперад з лікам 5:4[відэа 11][33]. Чэмпіён свету 2006 года[34] Грэм Дот ішоў наперадзе ў матчы супраць аматара Брэндана Сэрджанта з лікам 5:4[35]. Такі ж лік на карысць гульцоў з вышэйшымі нумарамі пасеву быў усталяваны ў паядынках паміж снукерыстамі, якія ніколі не гулялі ў Крусібле, Лі Ханам і Лю Чэньвэем[36], Майклам Джорджыу і чвэрцьфіналістам адкрытага чэмпіянату Кітая[37] Напонам Саенхамам з Тайланда[38], а таксама маладымі снукерыстамі Джоэлем Уолкерам і Скотам Дональдсанам[39]. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі[40] Дэвід Грэйс, які займаў 60-е месца ў рэйтынгу[3], ішоў наперадзе з лікам 5:1 у матчы супраць ірландскага аматара Брэндана О'Донах'ю, пасля чаго матч быў спынены з-за заканчэння часу сесіі[41].


Другі дзень (7 красавіка)

правіць
 
Роберт Мілкінс

Выбылі:   Ка Вай Чунг,   Нг Он І,   Майкл Уайлд (105),   Лю Чэньвэй (104),   Брэндан Сэрджант,   Майкл Джорджыу (73),   Сандэрсан Лэм (95),   Брэндан О’Донах’ю,   Род Лоўлер (44),   Джымі Уайт (115),   Тайлер Рыс,   Дэніэл Уэлс (86),   Джош Буало,   Джоэль Уолкер (76),   Джэйсан Уэстан (110),   Крыс Мелінг (89),   Майкл Уослі (85),   Эндзі Хікс,   Джо Свэйл (51),   Акані Сангсермсавад (116),   Цянь Пэнфэй (45),   Хамад Міа

7 красавіка ў Шэфілдзе прайшоў другі дзень першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету. Падчас дзённай сесіі свае матчы заканчвалі гульцы, якія правялі першую сесію 6 красавіка. Роберт Мілкінс, які два разы даходзіў да стадыі 1/8 фіналу ў Крсіблу[42], хутка давёў матч супраць Ка Вай Чунга да перамогі з лікам 10:3[30]. Адзіная жанчына турніру Нг Он І з Ганконга здолела выйграць адзін фрэйм у пачатку другой сесіі паядынку супраць Пітэра Лайнса, які займаў 69-е месца ў рэйтынгу[3], аднак англічанін пакінуў за сабой 11-ы фрэйм і скончыў матч з лікам 10:1[відэа 12][28]. 34-гадовы Майкл Уайлд, які таксама саступаў Майклу Холту з лікам 0:9 пасля першай сесіі, выйграў шэсць партый запар з серыямі ў 55 і 90 балаў, аднак Холт, які даходзіў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў 2005 годзе[43], выйграў шаснаццаты фрэйм і скончыў матч з лікам 10:6 на сваю карысць[29]. Кітаец Лі Хан, які спыніўся за крок да асноўнай стадыі сусветнага першынства ў мінулым годзе[44], саступаў свайму суайчынніку Лю Чэньвэю з лікам 7:8, аднак пакінуў за сабой тры фрэймы запар з брэйкамі ў 108 і 120 (ішоў на максімальны брэйк і памыліўся на апошнім жоўтым шары[9]) ачкоў і перамог з лікам 10:8[36]. Грэм Дот з Шатландыі, які тры разы гуляў у фіналах чэмпіянату свету[34], не без цяжкасцяў давёў матч супраць аматара Брэндана Сэрджанта да перамогі з лікам 10:8 з серыяй у 103 у апошняй партыі і таксама здабыў сабе месца ў другім кваліфікацыйным раўндзе[35]. Яго апанентам стаў Напон Саенхам з Тайланда, які занімаў 82-гі радок у рэйтынгу[3] і за тыдзень да гэтага ўпершыню дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Кітая[37]. Тайскі снукерыст саступаў Майклу Джорджыу з лікам 4:5 пасля першай сесіі, але прайграў толькі адну партыю ў другой і з лікам 10:6 і трыма соценнымі серыямі за матч выйшаў у 1/40 фіналу чэмпіянату[38]. Курт Мэфлін з Нарвегіі, які дэбютаваў у Крусібле ў 2015 годзе[45], давёў матч супраць Сандэрсана Лэма да перамогі з лікам 10:8, нягледзячы на бадзёрую гульню 22-гадовага апанента, які выканаў пяць паўсоценных брэйкаў у другой сесіі[31]. 60-ы сеяны Дэвід Грэйс таксама атрымаў месца ў другім раўндзе кваліфікацыі, дзякуючы перамозе над аматарам Брэнданам О'Донах'ю з лікам 10:5[41]. 18-гадовы кітайскі аматар Чжаа Сіньтун саступаў 44-гадоваму Роду Лоўлеру з лікам 4:7, пасля чаго выйграў чатыры партыі запар з брэйкам у 123 ачкі, выйшаўшы наперад, і давёў паядынак да перамогі з лікам 10:9, патрапіўшы на Мэфліна ў другім кваліфікацыйным раўндзе[32]. Шасціразовы фіналіст Крусібла[46] 53-гадовы Джымі Уайт, які не гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету з 2006 года[46], выйшаў наперад у матчы супраць 42-гадовага Джэрарда Грына з лікам 9:7[відэа 13], але здолеў набраць толькі 30 балаў у наступных партыях, у выніку чаго снукерыст з Паўночнай Ірландыі, які займаў 65-е месца ў рэйтынгу і мог пакінуць мэйн-тур па выніках сезона[3], перамог у вырашальным фрэйме[відэа 14] і стаў апанентам Пітэра Эбдана ў 1/40 фіналу сусветнага чэмпіянату[відэа 15][33][33]. У матчы паміж 22-гадовымі Джоэлем Уолкерам і Скотам Дональдсанам з Шатландыі Уолкер ішоў наперадзе з лікам 5:4 пасля першай сесіі, але шатландскі снукерыст, які выйграў толькі адзін матч у рамках рэйтынгавых турніраў у сезоне[47], мацней правёў другую сесію і з лікам 10:6 выйшаў у другі раўнд на Роберта Мілкінса[39].

 
Алан Мак-Манус

У ранішняй і вячэрняй сесіях другога гульнявога дня кваліфікацынай стадыі прайшлі яшчэ 11 матчаў першага раўнда. 36-ы сеяны турніру Джымі Робертсан, які гуляў у Крусібле ў 2011 і 2015 гадах[48], прадэманстраваў выдатную гульню ў матчы супраць аматара Тайлера Рыса, выйграўшы ўсе дзесяць партый з дзевяцю паўсоценнымі брэйкамі, два з якіх перавышалі 100 ачкоў[49]. Трохразовы чвэрцьфіналіст чэмпіянату свету[50] Раян Дэй з Уэльса, які займаў 20-е месца ў рэйтынгу[3], таксама правёў паядынак супраць свайго суайчынніка Дэніэла Уэлса на вельмі высокім узроўні, выканаўшы дзевяць паўсоценных серый, уключаючы серыі ў 136[відэа 16], 131[відэа 17] і 119[відэа 18] балаў, і з лікам 10:2 выйшаў у другі раўнд[відэа 19][відэа 20][відэа 21][51]. Яшчэ адзін прадстаўнік Уэльса Мэцью Стывенс, які два разы даходзіў да фіналаў у Крусібле[52], але займаў 46-ы радок у сусветным рэйтынгу[3], таксама ўпэўнена прайшоў першы раўнд, перайграўшы аматара Джоша Буало з лікам 10:2 і брэйкамі ў 114 і 110 ачкоў[53]. 19-ы сеяны Кайрэн Уілсан, які ў гэтым сезоне здабыў свой першы рэйтынгавы тытул[54], упэўнена перамог Джэйсана Уэстана з лікам 10:3 і сямю паўсоценнымі брэйкамі[55]. Ірландскі снукерыст Дэвід Морыс, які займаў 68-ы радок у рэйтынгу і знаходзіўся пад пагрозай страты месца ў мэйн-туры[3], перамог Крыса Мелінга з лікам 10:5 і дзвюма соценнымі серыямі ў 110 і 107 балаў[56]. 45-гадовы Алан Мак-Манус з Шатландыі, які два разы даходзіў да паўфіналаў найбуйнейшага снукернага спаборніцтва[57], гуляў супраць 26-гадовага Майкла Уослі, які патрапіў у Крусібл у 2014 годзе і нечакана дайшоў да 1/8 фіналу[58]. Мак-Манус выйграў чатыры партыі запар пры ліку 2:2 і скончыў першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць, а ў другой палове матча давёў паядынак да перамогі з лікам 10:5[59], патрапіўшы на Дэвіда Морыса ў 1/40 фіналу турніру. Іншы снукерны ветэран Кен Доэрці з Ірландыі, які стаў чэмпіёнам свету ў 1997 годзе[60], гуляў супраць Эндзі Хікса, які дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету 1995 года[61], але ўжо не ўваходзіў у лік прафесіяналаў. Хікс больш паспяхова пачаў матч, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, але 46-гадовы ірландзец, які займаў 52-е месца ў рэйтынгу[3], зрабіў серыю ў 109 балаў[відэа 22] і скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць[відэа 23], пасля чаго дамінаваў у другой палове паядынку і скончыў яго з лікам 10:6 на сваю карысць[відэа 24][62]. 46-гадовы Джо Свэйл з Паўночнай Ірландыі, які даходзіў да паўфіналаў чэмпіянату свету ў 2000 і 2001 гадах[63], гуляў супраць 20-гадовага Чжана Юна з Кітая, які ўпершыню праходзіў кваліфікацыю да найбуйнейшага турніру[64]. Азіят дамінаваў у пачатку паядынку, выйшаўшы наперад з лікам 4:1, але Свэйл, які займаў 51-ы радок у сусветным рэйтынгу[3], выйграў тры наступныя партыі з серыяй у 105 ачкоў, зраўняўшы лік. Кітайскі снукерыст, які выйграў толькі адзін матч рэйтынгавага ўзроўню ў кар'еры ў кваліфікацыі да Шанхай Мастэрс[65], аформіў сэнчуры-брэйк у 123 балы ў дзявятым фрэйме, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, пасля чаго выйграў тры стартавыя партыі другой сесіі і павялічыў свой адрыў да чатырох фрэймаў. Джо Свэйл пакінуў за сабой тры наступныя партыі, зрабіўшы лік 7:8, але больш не набраў ніводнага ачка ў той час, як яго апанент давёў паядынак да перамогі з лікам 10:7 і выйшаў у наступны раўнд[66]. У яшчэ адным матчы першага раўнда сышліся два тайскія снукерысты Цепчая Ун-Ну, які займаў 35-е месца ў рэйтынгу[3], і Акані Сангсермсавад, які стаў прафесіяналам у 2015 годзе, але да гэтага не правёў ніводнага матча на рэйтынгавых турнірах[67]. 20-гадовы Сангсермсавад упэўнена пачаў матч, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, але яго апанент, які дайшоў да паўфіналу International Championship у канцы 2015 года[68], здзейсніў тры паўсоценныя серыі і скончыў сесію з лікам 5:4 на сваю карысць. Малады снукерыст працягваў напружаную барацьбу і ў другой частцы матча, выйшаўшы наперад з лікам 8:6 і соценным брэйкам у 105 балаў, але 30-гадовы Ун-Ну перахапіў ініцыятыву і перамог у вырашальнай партыі паядынку — 10:9[69]. 45-ы сеяны Цянь Пэнфэй з Кітая гуляў супраць 21-гадовага Хусэйна Вафаі з Ірана. Іранскі снукерыст, які займаў 97-е месца ў рэйтынгу[3], больш паспяхова пачаў паядынак, скончыўшы першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, а пры ліку 6:6 у другой сесіі выканаў сэнчуры-брэйк у 110 балаў, пазней выйшаўшы наперад з лікам 8:6, і давёў матч да перамогі з лікам 10:7[70], выйшаўшы ў другі раўнд на Кена Доэрці. Апошнім матчам, які завяршыўся ў другі гульнявы дзень была напружаная гульня паміж Сцюартам Кэрынгтанам і Хамадам Міа. Кэрынгтан, які дэбютаваў у Крусібле ў 2015 годзе[71], скончыў першую сесію з лікам 5:4 на сваю карысць, а ў пачатку другой паловы паядынку выканаў соценную серыю ў 105 ачкоў і давёў перавагу да ліку 7:4, але яго 22-гадовы апанент, які знаходзіўся ў статусе аматара, пакінуў за сабой пяць фрэймаў запар і павёў з лікам 9:7, пасля чаго 25-гадовы Кэрангтан, які займаў 61-ы нумар у рэйтынгу[3], здзейсніў камбэк, выйграўшы тры апошнія партыі з брэйкам у 100 ачкоў і здабыўшы пуцёўку ў другі кваліфікацыйны раўнд[72].

Трэці дзень (8 красавіка)

правіць

Выбылі:   Конар Мак-Кормак,   Алекс Таўбман,   Хатэм Ясін (118),   Люк Сімандс,   Дарыл Хіл (90),   Майкл Лэслі (91),   Рыс Кларк (93),   Стывен Холуарт (100),   Тор Чуан Леонг (101),   Юй Дэлу (62),   Лукаш Клекерс

Чацвёрты дзень (9 красавіка)

правіць

Выбылі:   Радыён Юдын,   Ігар Фігейрэду (119),   Дылан Крэйг,   Братыслаў Крусцеў,   Матэвуш Бараноўскі,   Эдэн Шараў (109),   Ян Гловер (103),   Лу Нін (97),   Адам Дафі,   Бары Пінчэс (87),   Кішан Хірані,   Фрэйзер Патрык (111),   Джо О'Конар,   Тоні Дрэга (92),   Эшлі Х'юджыл,   Грэг Кэйсі,   Стыў Дэвіс (99),   Алан Тэйлар (107),   Кулдэш Джохал,   Джэймі Бёрнэт (50),   Джэймс Кэхіл (106)

Пяты дзень (10 красавіка)

правіць

Выбылі:   Сцюарт Кэрынгтан (61),   Хамза Акбар (117),   Чжаа Сіньтун,   Гэры Уілсан (48),   Скот Дональдсан (81),   Напон Саенхам (82),   Марк Джойс (40),   Пітэр Лайнс (69),   Дэвід Морыс (68),   Крыс Уэйклін (83)

Шосты дзень (11 красавіка)

правіць

Выбылі:   Лі Уолкер (75),   Чжан Юн (112),   Робін Хал (55),   Марк Дэвіс (26),   Том Форд (38),   Пол Дэвісан (113),   Роры Мак-Лаўд (54),   Лука Брэсэль (27),   Хусэйн Вафаі Аюры (96),   Крэйг Стэдмэн (67),   Рос М’юр (80),   Мэцью Сэлт (23),   Альфрэд Бёрдэн (77),   Цаа Юйпэн (66),   Джэймі Коўп (79),   Фергал О’Браен (39),   Мартын О'Донэл (78),   Джэймі Рыс Кларк,   Олівер Лайнс (63),   Дэвід Грэйс (60),   Лі Хан (56),   Джэрард Грын (65)

Сёмы дзень (12 красавіка)

правіць

Восьмы дзень (13 красавіка)

правіць

Выбылі:   Найджэл Бонд (94),   Джымі Робертсан (36),   Джэк Лісоўскі (43),   Курт Мэфлін (53),   Цепчая Ун-Ну (35),   Ліам Хайфілд (70),   Дэчават Пумджаенг (42),   Энтані Хэмілтан (72),   Ян Бэрнс (64),   Кен Доэрці (52),   Чжоу Юэлун (58),   Майк Дан (41),   Дамінік Дэйл (34),   Мэцью Стывенс (46),   Сяа Гадун (47),   Марк Кінг (37)

Кваліфікацыйная сетка

правіць
  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 10 перамог
Трэці раўнд
да 10 перамог
                           
17    Дзін Цзюньхуэй 10  
126    Грэг Кэйсі 4  
  17    Дзін Цзюньхуэй 10  
  80    Рос М’юр 1  
80    Рос М’юр 10
88    Шон О’Саліван 5  
  17    Дзін Цзюньхуэй 10
  94    Найджэл Бонд 2
49    Эндру Хігінсан 9  
94    Найджэл Бонд 10  
  94    Найджэл Бонд 10
  48    Гэры Уілсан 6  
48    Гэры Уілсан 10
124    Леа Фернандэз 4
33    Джэймі Джонс 5  
114    Хамза Акбар 10  
  114    Хамза Акбар 3
  64    Ян Бэрнс 10  
64    Ян Бэрнс 10
112    Дуэйн Джонс 8  
  64    Ян Бэрнс 2
  32    Пітэр Эбдан 10
65    Джэрард Грын 10  
113    Джымі Уайт 9  
  65    Джэрард Грын 9
  32    Пітэр Эбдан 10  
32    Пітэр Эбдан 10
119    Джэймс Уатана 6  
25    Бэн Вуластан 9  
83    Крыс Уэйклін 10  
  83    Крыс Уэйклін 9  
  72    Энтані Хэмілтан 10  
72    Энтані Хэмілтан 10
98    Сідні Уілсан 3  
  72    Энтані Хэмілтан 9
  57    Робі Уільямс 10
57    Робі Уільямс 10  
106    Гарэт Ален 7  
  57    Робі Уільямс 10
  40    Марк Джойс 4  
40    Марк Джойс 10
84    Зак Сурэці 7  
41    Майк Дан 10  
104    Джэймс Кэхіл 7  
  41    Майк Дан 10
  56    Лі Хан 9  
56    Лі Хан 10
102    Лю Чэньвэй 8  
  41    Майк Дан 7
  24    Грэм Дот 10
73    Майкл Джорджыу 6  
82    Напон Саенхам 10  
  82    Напон Саенхам 8
  24    Грэм Дот 10  
24    Грэм Дот 10
134    Брэндан Сэрджант 8  
21    Роберт Мілкінс 10  
132    Ка Вай Чунг 3  
  21    Роберт Мілкінс 10  
  81    Скот Дональдсан 8  
76    Джоэль Уолкер 6
81    Скот Дональдсан 10  
  21    Роберт Мілкінс 10
  53    Курт Мэфлін 7
53    Курт Мэфлін 10  
95    Сандэрсан Лэм 8  
  53    Курт Мэфлін 10
  130    Чжаа Сіньтун 8  
44    Род Лоўлер 9
130    Чжаа Сіньтун 10  
37    Марк Кінг 10  
109    Фрэйзер Патрык 3  
  37    Марк Кінг 10
  60    Дэвід Грэйс 7  
60    Дэвід Грэйс 10
141    Брэндан О’Донах’ю 5  
  37    Марк Кінг 8
  28    Майкл Холт 10
69    Пітэр Лайнс 10  
129    Нгон І 1  
  69    Пітэр Лайнс 7
  28    Майкл Холт 10  
28    Майкл Холт 10
103    Майкл Уайлд 6  
29    Алан Мак-Манус 10  
85    Майкл Уослі 5  
  29    Алан Мак-Манус 10  
  68    Дэвід Морыс 6  
68    Дэвід Морыс 10
89    Крыс Мелінг 5  
  29    Алан Мак-Манус 10
  36    Джымі Робертсан 2
61    Сцюарт Кэрынгтан 10  
136    Хамад Міа 9  
  61    Сцюарт Кэрынгтан 5
  36    Джымі Робертсан 10  
36    Джымі Робертсан 10
135    Тайлер Рыс 0
45    Цянь Пэнфэй 7  
96    Хусэйн Вафаі Аюры 10  
  96    Хусэйн Вафаі Аюры 7
  52    Кен Доэрці 10  
52    Кен Доэрці 10
122    Эндзі Хікс 6  
  52    Кен Доэрці 6
  20    Раян Дэй 10
77    Альфрэд Бёрдэн 10  
92    Тоні Дрэга 7  
  77    Альфрэд Бёрдэн 9
  20    Раян Дэй 10  
20    Раян Дэй 10
86    Дэніэл Уэлс 2  
19    Кайрэн Уілсан 10  
108    Джэйсан Уэстан 3  
  19    Кайрэн Уілсан 10  
  78    Мартын О'Донэл 6  
78    Мартын О'Донэл 10
123    Кулдэш Джохал 8  
  19    Кайрэн Уілсан 10
  46    Мэцью Стывенс 6
51    Джо Свэйл 7  
110    Чжан Юн 10  
  110    Чжан Юн 3
  46    Мэцью Стывенс 10  
46    Мэцью Стывенс 10
133    Джош Буало 2
35    Цепчая Ун-Ну 10  
116    Акані Сангсермсавад 9  
  35    Цепчая Ун-Ну 10
  111    Пол Дэвісан 7  
62    Юй Дэлу 9
111    Пол Дэвісан 10  
  35    Цепчая Ун-Ну 7
  30    Энтані Мак-Гіл 10
67    Крэйг Стэдмэн 10  
91    Майкл Лэслі 3  
  67    Крэйг Стэдмэн 9
  30    Энтані Мак-Гіл 10  
30    Энтані Мак-Гіл 10
115    Хатэм Ясін 1  
27    Лука Брэсэль 10  
99    Стывен Холуарт 8  
  27    Лука Брэсэль 8  
  70    Ліам Хайфілд 10  
70    Ліам Хайфілд 10
120    Люк Сімандс 2  
  70    Ліам Хайфілд 9
  59    Сэм Бэйрд 10
59    Сэм Бэйрд 10  
100    Тор Чуан Леонг 8  
  59    Сэм Бэйрд 10
  38    Том Форд 7  
38    Том Форд 10
90    Дарыл Хіл 2  
43    Джэк Лісоўскі 10  
127    Алекс Таўбман 2  
  43    Джэк Лісоўскі 10
  54    Роры Мак-Лаўд 5  
54    Роры Мак-Лаўд 10
140    Лукаш Клекерс 7  
  43    Джэк Лісоўскі 7
  22    Дэвід Гілберт 10
75    Лі Уолкер 10  
142    Конар Мак-Кормак 0  
  75    Лі Уолкер 2
  22    Дэвід Гілберт 10  
22    Дэвід Гілберт 10
93    Рыс Кларк 5  
23    Мэцью Сэлт 10  
117    Ігар Фігейрэду 2  
  23    Мэцью Сэлт 9  
  74    Мічэл Ман 10  
74    Мічэл Ман 10
137    Кішан Хірані 7  
  74    Мічэл Ман 10
  42    Дэчават Пумджаенг 9
55    Робін Хал 10  
87    Бары Пінчэс 7  
  55    Робін Хал 5
  42    Дэчават Пумджаенг 10  
42    Дэчават Пумджаенг 10
107    Эдэн Шараў 4  
39    Фергал О’Браен 10  
118    Стыў Дэвіс 4  
  39    Фергал О’Браен 6
  58    Чжоу Юэлун 10  
58    Чжоу Юэлун 10
139    Дылан Крэйг 3  
  58    Чжоу Юэлун 7
  71    Чжан Аньда 10
71    Чжан Аньда 10  
144    Братыслаў Крусцеў 2  
  71    Чжан Аньда 10
  26    Марк Дэвіс 5  
26    Марк Дэвіс 10
121    Адам Дафі 7  
31    Алістэр Картэр 10  
138    Матэвуш Бараноўскі 2  
  31    Алістэр Картэр 10  
  66    Цаа Юйпэн 8  
66    Цаа Юйпэн 10
143    Радыён Юдын 0  
  31    Алістэр Картэр 10
  34    Дамінік Дэйл 6
63    Олівер Лайнс 10  
97    Лу Нін 5  
  63    Олівер Лайнс 6
  34    Дамінік Дэйл 10  
34    Дамінік Дэйл 10
101    Ян Гловер 6
47    Сяа Гадун 10  
105    Алан Тэйлар 6  
  47    Сяа Гадун 10
  131    Джэймі Рыс Кларк 8  
50    Джэймі Бёрнэт 9
131    Джэймі Рыс Кларк 10  
  47    Сяа Гадун 6
  18    Лян Вэньбо 10
79    Джэймі Коўп 10  
125    Эшлі Х'юджыл 4  
  79    Джэймі Коўп 5
  18    Лян Вэньбо 10  
18    Лян Вэньбо 10
128    Джо О'Конар 2  

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

правіць

У 112 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету гульцы аформілі 132 соценныя серыі, што на 49 сэнчуры больш, чым у такой жа колькасці матчаў у 2015 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 845 брэйкаў (на 60 брэйкаў больш, чым у мінулым годзе), што ў сярэднім азначае каля 7,5 паўсоценных серый у матчы.

Лідарамі па колькасці соценных серый сталі Алістэр Картэр, Джымі Робертсан і Напон Саенхам, якія зрабілі па 5 сэнчуры-брэйкаў і з якіх толькі Картэр прайшоў кваліфікацыю. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі Алістэр Картэр і Сяа Гадун (па 21 брэйку), а таксама Раян Дэй і Джымі Робертсан (па 20 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў кваліфікацыі, роўны £1000, атрымаў Цепчая Ун-Ну, які аформіў серыю ў 144 балы ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць Энтані Мак-Гіла.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі ў кваліфікацыі чэмпіянату. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
  Цепчая Ун-Ну 17 3 14 144, 140, 102; 95, 76, 76, 68, 68, 64, 64, 62, 60, 58, 56, 52, 52, 51
  Пітэр Лайнс 6 1 5 142; 76, 69, 60, 52, 51
  Дзін Цзюньхуэй 18 3 15 140, 137, 106; 99, 98, 98, 91, 89, 82, 74, 73, 68, 67, 65, 61, 56, 53, 51
  Чжоу Юэлун 12 3 9 140, 137, 104; 99, 93, 73, 71, 64, 60, 57, 55, 51
  Ліам Хайфілд 13 4 9 139, 120, 117, 104; 81, 74, 72, 66, 65, 57, 56, 56, 54
  Олівер Лайнс 8 2 6 139, 104; 94, 71, 62, 54, 53, 52
  Алістэр Картэр 21 5 16 138, 130, 111, 111, 101; 98, 84, 82, 75, 73, 70, 66, 66, 64, 62, 59, 58, 57, 55, 54, 53
  Хусэйн Вафаі Аюры 8 2 6 138, 110; 90, 84, 73, 69, 57, 54
  Лян Вэньбо 18 4 14 138, 108, 104, 101; 96, 91, 81, 79, 78, 76, 74, 71, 65, 54, 52, 52, 51, 51
  Раян Дэй 20 4 16 136, 131, 119, 104; 82, 80, 78, 77, 74, 69, 68, 68, 64, 60, 56, 55, 53, 52, 51, 51
  Джымі Робертсан 20 5 15 136, 122, 118, 115, 106; 96, 82, 82, 81, 81, 75, 73, 72, 71, 60, 55, 52, 51, 51, 51
  Эндру Хігінсан 5 1 4 135; 85, 84, 84, 84
  Дэчават Пумджаенг 16 3 13 134, 121, 114; 87, 87, 80, 79, 77, 70, 68, 64, 59, 56, 54, 53, 51
  Напон Саенхам 12 5 7 134, 118, 117, 106, 104; 98, 88, 80, 75, 56, 54, 51
  Курт Мэфлін 17 3 14 134, 110, 102; 88, 83, 81, 77, 75, 74, 60, 57, 55, 54, 54, 53, 52, 50
  Лю Чэньвэй 5 2 3 134, 101; 70, 66, 60
  Дэвід Гілберт 19 4 15 133, 119, 115, 114; 99, 86, 82, 82, 74, 73, 73, 70, 66, 66, 62, 62, 61, 61, 52
  Сяа Гадун 21 2 19 133, 100; 85, 84, 78, 73, 73, 70, 68, 63, 63, 59, 58, 58, 57, 54, 53, 53, 53, 51, 50
  Кайрэн Уілсан 19 2 17 131, 116; 98, 97, 83, 77, 75, 74, 72, 70, 65, 63, 62, 59, 59, 54, 51, 50, 50
  Бэн Вуластан 4 1 3 131; 77, 72, 58
  Марк Кінг 9 2 7 130, 108; 89, 88, 77, 66, 66, 62, 61
  Марк Дэвіс 8 1 7 130; 83, 72, 70, 67, 66, 63, 63
  Лі Уолкер 3 1 2 128; 69, 59
  Мічэл Ман 18 3 15 127, 105, 100; 89, 89, 82, 79, 77, 77, 75, 72, 63, 56, 56, 55, 52, 50, 50
  Дэніэл Уэлс 1 1 0 127
  Джэймі Джонс 2 1 1 125; 52
  Чжаа Сіньтун 8 1 7 123; 94, 88, 85, 79, 77, 76, 52
  Чжан Юн 3 1 2 123; 94, 86
  Скот Дональдсан 5 2 3 122, 104; 82, 79, 52
  Грэм Дот 11 2 9 121, 103; 90, 79, 73, 70, 70, 64, 64, 64, 60
  Кішан Хірані 3 2 1 121, 100; 50
  Лі Хан 11 2 9 120, 108; 73, 69, 67, 62, 58, 54, 54, 52, 51
  Джэк Лісоўскі 15 4 11 120, 107, 103, 102; 83, 77, 76, 70, 69, 67, 63, 58, 55, 54, 50
  Энтані Хэмілтан 19 4 15 116, 104, 104, 100; 99, 98, 83, 81, 80, 78, 73, 69, 67, 60, 59, 54, 54, 52, 51
  Сцюарт Кэрынгтан 7 3 4 115, 105, 100; 89, 55, 54, 50
  Мэцью Стывенс 14 2 12 114, 110; 96, 79, 71, 71, 70, 67, 65, 58, 54, 53, 52, 50
  Чжан Аньда 16 2 14 113, 111; 98, 81, 81, 80, 80, 72, 69, 60, 57, 56, 55, 54, 51, 50
  Альфрэд Бёрдэн 14 2 12 112, 109; 90, 88, 82, 65, 63, 62, 59, 57, 54, 54, 53, 52
  Роберт Мілкінс 14 4 10 112, 106, 103, 100; 81, 61, 60, 59, 57, 56, 55, 53, 52, 50
  Джэймс Уатана 1 1 0 111
  Дэвід Морыс 8 2 6 110, 107; 81, 61, 60, 59, 56, 51
  Ян Гловер 2 1 1 110; 65
  Кен Доэрці 11 2 9 109, 106; 96, 81, 77, 70, 67, 60, 53, 52, 50
  Энтані Мак-Гіл 15 3 12 109, 102, 101; 99, 92, 85, 80, 72, 71, 66, 65, 63, 61, 59, 54
  Сэм Бэйрд 18 3 15 108, 100, 100; 87, 85, 80, 75, 73, 70, 61, 60, 59, 58, 56, 53, 52, 52, 50
  Мэцью Сэлт 6 1 5 108; 88, 60, 59, 54, 53
  Роры Мак-Лаўд 6 1 5 108; 68, 60, 60, 59, 56
  Крыс Мелінг 1 1 0 108
  Крыс Уэйклін 9 1 8 107; 85, 84, 78, 75, 71, 60, 53, 52
  Фергал О’Браен 8 1 7 107; 82, 82, 81, 75, 75, 71, 51
  Тор Чуан Леонг 5 1 4 107; 76, 66, 61, 56
  Робі Уільямс 10 2 8 106, 105; 87, 74, 70, 66, 65, 55, 54, 53
  Марк Джойс 8 1 7 106; 73, 69, 68, 67, 63, 53, 51
  Майкл Джорджыу 3 1 2 106; 58, 54
  Том Форд 10 3 7 105, 104, 103; 96, 78, 78, 73, 72, 64, 51
  Алан Тэйлар 4 1 3 105; 95, 62, 57
  Акані Сангсермсавад 5 1 4 105; 91, 84, 72, 67
  Пітэр Эбдан 10 1 9 105; 79, 77, 75, 67, 60, 56, 55, 54, 50
  Джо Свэйл 3 1 2 105; 68, 52
  Гэры Уілсан 6 1 5 104; 83, 80, 79, 51, 50
  Лука Брэсэль 8 1 7 102; 99, 81, 72, 58, 56, 55, 52
  Эдэн Шараў 2 1 1 102; 63
  Гарэт Ален 1 1 0 101
  Род Лоўлер 3 0 3 99, 78, 66
  Майкл Уослі 4 0 4 98, 61, 59, 59
  Робін Хал 9 0 9 96, 95, 78, 71, 68, 66, 56, 54, 53
  Джымі Уайт 3 0 3 96, 77, 58
  Джэймі Коўп 10 0 10 95, 78, 72, 69, 69, 65, 62, 59, 56, 54
  Цаа Юйпэн 10 0 10 94, 89, 88, 84, 71, 62, 61, 61, 52, 51
  Дэвід Грэйс 8 0 8 94, 83, 71, 66, 60, 57, 55, 51
  Хамад Міа 2 0 2 94, 75
  Пол Дэвісан 7 0 7 93, 68, 67, 66, 61, 52, 52
  Найджэл Бонд 7 0 7 91, 85, 79, 70, 65, 63, 58
  Майкл Холт 12 0 12 91, 83, 79, 65, 60, 59, 58, 56, 54, 52, 51, 50
  Алан Мак-Манус 15 0 15 90, 85, 82, 79, 77, 71, 69, 62, 61, 60, 59, 57, 52, 50, 50
  Цянь Пэнфэй 6 0 6 90, 72, 71, 60, 57, 54
  Майкл Уайлд 3 0 3 90, 60, 55
  Джэймі Рыс Кларк 7 0 7 88, 72, 67, 65, 62, 62, 55
  Адам Дафі 7 0 7 87, 75, 74, 58, 56, 53, 50
  Джоэль Уолкер 3 0 3 86, 79, 52
  Брэндан Сэрджант 6 0 6 86, 77, 74, 67, 67, 64
  Эндзі Хікс 4 0 4 86, 73, 64, 58
  Стывен Холуарт 3 0 3 86, 70, 52
  Ян Бэрнс 11 0 11 84, 80, 79, 61, 59, 57, 56, 54, 51, 51, 50
  Кулдэш Джохал 3 0 3 79, 75, 54
  Зак Сурэці 2 0 2 77, 73
  Майк Дан 8 0 8 76, 74, 71, 64, 56, 54, 51, 50
  Дамінік Дэйл 8 0 8 76, 72, 63, 60, 59, 59, 58, 50
  Джэймс Кэхіл 2 0 2 76, 53
  Бары Пінчэс 4 0 4 75, 71, 71, 50
  Лу Нін 4 0 4 75, 71, 70, 68