Праспект Незалежнасці (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Вуліца Захар'еўская)

Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.

Праспект Незалежнасці
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Працягласць каля 15 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Кастрычніцкая,
Купалаўская,
Плошча Перамогі,
Плошча Якуба Коласа,
Акадэмія навук,
Парк Чалюскінцаў,
Маскоўская,
Усход,
Барысаўскі тракт,
Уручча
Назва ў гонар незалежнасць
Забудова

81 - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

116 - Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Паштовы індэкс 220050
На карце Мінска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вуліца спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскі валоў XVI-XVII стагоддзяў пры першым расійскім грамадзянскім губернатары Мінска і Мінскай губерні Захары Карнееве і названа ў яго імя Захар’еўскай.

У савецкі час вуліца пераназвана ў Савецкую.

Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 годзе пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў моцна разбураны, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў. Было прынята рашэнне пра карэнную рэканструкцыю горада, у тым ліку да 1952 года спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 годзе ён перайменаваны ў Ленінскі праспект.

У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.

Забудова

правіць

Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

  • 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
  • 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
  • 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

1-ая частка

правіць

1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.

Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:

  • 19401950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
  • 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.

Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.

 
Галоўны корпус БДУ
 
Праспект Незалежнасці ад вуліцы Валадарскага
 
Дом № 22
 
Дом № 23

2-я частка

правіць

На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (19371941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (19521958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа[2]

 
Дом № 52
 
Інтэрнат № 4 БНТУ
 
Дом № 80
 
Дамы № 87, 89/1

3-я частка

правіць
 
Былы рэстаран «Свіцязь»
 
Навучальна-лабараторны корпус № 4 БДАТУ
 
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d] і гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж»

Плошчы

правіць

На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):

Характэрныя будынкі і збудаванні

правіць

Глядзіце Славутасці Мінска

 
Будынак КДБ РБ

Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100.

Нефармальныя тапонімы праспекта

правіць

Месца пад домам 16 нефармальна называюць месцам "пад гадзіннікам", кафэ "Світанак" (д.23, зараз не існуе) атрымала ад мінчан мянушку "памыйніца", падземны пераход паміж Нацыянальным банкам і ГУМам празвалі "трубой", адлегласць ад вул. Энгельса да вул. Леніна назвалі "цэнтр", а адлегласць ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі "стомятроўка[5]". Калі праспект называўся Сталінскім, чатырохвугольнік, які складаўся з яго і вуліц Маркса, Энгельса і Леніна, меў нефармальную назву "Квартал чатырох святых".

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. а б в г д е ё ж з Скарыны праспект // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
  5. Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць