World Open 2014 (снукер)

(Пасля перасылкі з World Open 2014, снукер)


World Open 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 10 — 16 сакавіка 2014
Арэна Міжнародны выставачны і канферэнцыйны цэнтр Хайнаня
Горад Хайкоу
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Gujinggong Liquor
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £478,000
Прызавыя пераможцы £85,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік 10:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 68 (+64)
Колькасць матчаў 66 (+64)
Колькасць фрэймаў 494 (+453)
Колькасць соценных серый 43 (+20)
Найвышэйшая серыя 144 (Энтані Мак-Гіл)
(кваліфікацыя: 141 (Том Форд))
←2013World Open2016→
Снукерны сезон 2013/2014
←Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня Гранд-фінал PTC→

World Open 2014 (таксама вядомы як Gujinggong Liquor Haikou World Open 2014 — ад назваў спонсара і горада, у якім праходзіў турнір) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 сакавіка 2014 года ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня, у горадзе Хайкоу, Кітай. Турнір стаў 32-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Па прычыне павялічэння колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з мінулымі гадамі ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

У кваліфікацыі абышлося без сенсацыйных вынікаў, і ўсе 16 першых сеяных турніру прайшлі ў асноўную сетку. Стыў Дэвіс, які таксама прайшоў кваліфікацыйны раўнд, прыняў удзел у турніры ў 27-ы раз, абнавіўшы свой рэкордны паказчык. У 1/16 фіналу фіналіст World Open 2013, Мэцью Стывенс з Уэльса саступіў Джаду Трампу з лікам 4:5. У трэцім круге лідар сусветнага рэйтынгу Ніл Робертсан саступіў у вырашальным фрэйме на перагулёйцы чорнага шара снукерысту з Ганконга Марка Фу — 4:5. У сваю чаргу, Робертсан аформіў 4 соценныя брэйкі на турніры і давёў рэкордную колькасць сваіх сэнчуры ў сезоне да 92-х. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй таксама прайграў у 1/8 фіналу Шону Мёрфі з лікам 4:5. Такім чынам, была перапынена серыя перамог кітайца ў вырашальных партыях: да свайго паражэння ён выйграў 10 вырашальных партый з 10 згуляных у сезоне. Пераможца двух апошніх World Open Марк Ален з Паўночнай Ірландыі зноў здолеў дайсці да паўфіналу, але прайграў за крок да фінальнага матчу Мёрфі — 4:6. У фінал выйшлі прадстаўнікі Англіі Шон Мёрфі і Марк Сэлбі. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 144 ачкі, зрабіў Энтані Мак-Гіл з Шатландыі у матчы першага раўнда супраць Марка Фу.

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Тоні Драгу ў кваліфікацыйным раўндзе (5:1), Джымі Уайта (5:1), Марка Кінга (5:1), Дзіна Цзюньхуэя (5:4), шатландца Грэма Дота на апошнім чорным шары ў вырашальным фрэйме (5:4), Марка Алена (6:4) і свайго суайчынніка Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:6). Гэтая перамога стала чатырнаццатым прафесійным і пятым рэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, а таксама першым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Мёрфі за тры гады (з Гранд-фінала PTC 2011).

Турнір

правіць
Горад Хайкоу

World Open 2014 стаў 32-м розыгрышам турніру, заснаванага ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, які таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (англ.: Grand Prix) (1984—2000; 2004—2009) і кубак LG (англ.: LG Cup) (2001—2003). У 2012 годзе першынства было перанесена ў Кітай і з таго часу праходзіла ў горадзе Хайкоу[1][2][3][4].

World Open 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзявятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014[5].

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў міжнародным выставачным і каферэнцыйным цэнтры Хайнаня, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла за тры месяцы да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія.

Прызавыя грошы

правіць

Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open[6]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000[7].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£21,000
Чвэрцьфіналісты
£12,500
1/8 фіналу
£8,000
1/16 фіналу
£6,500
1/32 фіналу
£3,000
Вышэйшы брэйк
£2,000
Агульны прызавы фонд
£478,000
Максімальны брэйк
£5,000

Рэйтынгавыя ачкі

правіць

World Open 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі, акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і адкрыты чэмпіянат Кітая). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў)[8].

Дасягненне Ачкі
Пераможца
7.000
Фіналіст
5.600
Паўфіналісты
4.480
Чвэрцьфіналісты
3.500
1/8 фіналу
2.660
1/16 фіналу
1.960
1/32 фіналу
1.260
1/64 фіналу (квал.)
560

Фармат турніру

правіць
Міжнародны выставачны і канферэнцыйны цэнтр Хайнаня

На World Open 2014 прыняло ўдзел 132 гульцы, з якіх 117 — удзельнікі мэйн-тура і 15 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён 13 і 14 снежня 2013 года (за тры месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на World Open з 2005 года). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу World Open. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня.

[5][9][10]

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Кваліфікацыйны раўнд 13—14 снежня 9 5
Уайлдкард раўнд 10 сакавіка 9 5
1/32 фіналу 10—11 сакавіка 9 5
1/16 фіналу 12 сакавіка 9 5
1/8 фіналу 13 сакавіка 9 5
1/4 фіналу 14 сакавіка 9 5
1/2 фіналу 15 сакавіка 11 6
Фінал 16 сакавіка 19 10

Кваліфікацыя

правіць

Кваліфікацыйныя матчы

правіць

Пасеў гульцоў на World Open 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года)[11]. Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Марк Ален. Чэмпіён свету, Роні О'Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.

[10][12]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (1) 5-4 Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (101) Сцяг Англіі Марк Сэлбі (3) 5-2 Сцяг Кітая Лю Хаацян (96)
Сцяг Англіі Майк Дан (62) 5-1 Сцяг Англіі Пол Дэвісан (72) Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (41) 5-3 Сцяг Англіі Эндру Норман (102)
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (39) 5-2 Сцяг Аўстраліі Раян Кларк (106) Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (59) 5-0 Сцяг Кітая Чжан Аньда (73)
Сцяг Уэльса Марк Уільямс (18) 5-3 Сцяг Англіі Крыс Норбэры (105) Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (30) 2-5 Сцяг Тайланда Напон Саенхам (98)
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (32) 5-4 Сцяг Англіі Алан Тэйлар (108) Сцяг Кітая Лян Вэньбо (23) 5-2 Сцяг Кітая Чэнь Чжэ (78)
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (58) 2-5 Сцяг Англіі Бары Пінчэс (68) Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (36) 3-5 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (74)
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (43) 5-0 Сцяг Шатландыі Рос М'юр (99) Сцяг Кітая Лю Чуан (47) 2-5 Сцяг Англіі Адам Уічэрд
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (11) 5-1 Сцяг Англіі Джон Эстлі (93) Сцяг Англіі Марк Дэвіс (14) 5-4 Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун (77)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (12) 5-3 Сцяг Англіі Сідні Уілсан Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (13) 5-3 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (95)
Сцяг Англіі Джымі Робертсан (50) 4-5 Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (94) Сцяг Англіі Род Лоўлер (48) 5-1 Сцяг Англіі Эліят Слесар (103)
Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (61) 5-2 Сцяг Уэльса Джэк Джонс (114) Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (42) 5-2 Сцяг Англіі Джэф Кандзі
Сцяг Уэльса Майкл Уайт (31) 5-2 Сцяг Англіі Шэйн Кэсл Сцяг Англіі Марцін Гоўлд (29) 5-2 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (76)
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (19) 5-0 Сцяг Лівіі Халід Бэлаід Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (28) 5-0 Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (113)
Сцяг Кітая Юй Дэлу (45) 5-1 Сцяг Ірландыі Джош Буало Сцяг Тайланда Джэймс Уотана (63) 2-5 Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (89)
Сцяг Англіі Дэйв Харальд (52) 1-5 Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (56) 5-2 Сцяг Англіі Хамад Міа (100)
Сцяг Англіі Джад Трамп (5) 5-3 Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук (109) Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (8) 5-1 Сцяг Англіі Робі Уільямс (65)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (6) 5-2 Сцяг Шатландыі Рыс Кларк Сцяг Англіі Бары Хокінс (7) 5-4 Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ (104)
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (53) 3-5 Сцяг Тайланда Цяпчая Ун-Нух (69) Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (54) 5-3 Сцяг Англіі Ліам Хайфілд (71)
Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен (34) 3-5 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (80) Сцяг Англіі Марк Джойс (38) 5-2 Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (111)
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (27) 5-0 Сцяг Англіі Эшлі Карці Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (22) 2-5 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (87)
Сцяг Уэльса Раян Дэй (21) 5-4 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (70) Сцяг Англіі Алістэр Картэр (17) 5-3 Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (92)
Сцяг Англіі Джэймі Коўп (44) 3-5 Сцяг Англіі Майкл Уослі (75) Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (35) 5-4 Сцяг Англіі Гэры Уілсан (86)
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (60) 5-1 Сцяг Англіі Ян Бэрнс (67) Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (49) 5-1 Сцяг Фінляндыі Робін Хал (112)
Сцяг Шатландыі Грэм Дот (16) 5-4 Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл (110) Сцяг Англіі Джо Пэры (15) 5-4 Сцяг Кітая Лі Хан (91)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (9) 5-1 Сцяг Мальты Тоні Драга (79) Сцяг Ганконга Марка Фу (10) 5-0 Сцяг Англіі Марцін О'Донэл (85)
Сцяг Англіі Джымі Уайт (57) 5-1 Сцяг Англіі Дылан Мічэл Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (40) 5-2 Сцяг Англіі Адам Дафі (66)
Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (55) 5-3 Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (83) Сцяг Англіі Найджэл Бонд (51) 5-0 Сцяг Англіі Лі Пэйдж (107)
Сцяг Англіі Марк Кінг (24) 5-4 Сцяг Англіі Дэвід Грэйс (82) Сцяг Англіі Майкл Холт (20) 5-2 Сцяг Мальты Алекс Борг (115)
Сцяг Кітая Сяа Гадун (25) 5-1 Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт (97) Сцяг Англіі Том Форд (26) 5-4 Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (84)
Сцяг Індыі Панкай Адвані (64) 5-2 Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (46) 5-1 Сцяг Англіі Кірэн Уілсан (88)
Сцяг Англіі Бэн Вуластан (33) 1-5 Сцяг Кітая Лі Янь (81) Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (37) 5-4 Сцяг Англіі Джэймі О'Ніл (90)
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (4) 5-0 Сцяг Англіі Крыстафер Кіган Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (2) 5-0 Аляксандр Урсенбахер (116)

Соценныя серыі

правіць

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 20 соценных серый. Два гульцы зрабілі па два соценныя падыходыМэцью Стывенс (105, 105) і Сяа Гадун (107, 104). Вышэйшы брэйк раўнда аформіў Том Форд у матчы супраць Джоэля Уолкера — 141 ачко.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца[13][14].

Гулец 100+ Усе серыі 100+
Сцяг Англіі Том Форд 1 141
Сцяг Ганконга Марка Фу 1 137
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1 135
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 1 131
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1 125
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1 119
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1 117
Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 1 116
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 1 115
Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 1 112
Сцяг Кітая Сяа Гадун 2 107, 104
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1 107
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 1 106
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 2 105, 105
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1 105
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1 105
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 1 104
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 102
Увогуле 20 Найвышэйшы брэйк: 141 (Том Форд)

Удзельнікі

правіць

У асноўнай стадыі World Open прыняло ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Усе шаснаццаць першых нумароў пасеву патрапілі на турнір[10].

Трохразовы пераможца турніру, Стыў Дэвіс, прыняў удзел у 27-м (з 32-х) розыгрышы першынства, абнавіўшы, такім чынам, свой рэкордны паказчык. Чэмпіён турніраў 1986 і 1992 года, Джымі Уайт, удзельнічаў на гэтым чэмпіянаце ў 26-ы раз.

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічалі два аматары, прайшоўшыя кваліфікацыйны раўнд: Сандэрсан Лэм, які перайграў Дэйва Харальда ў кваліфікацыі (5:1), і Адам Уічэрд, які адолеў у папярэднім крузе кітайскага гульца Лю Чуана (5:2). Апроч таго, на World Open 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Лінь Шуай і Чжаа Сіньтун, якія ўжо атрымлівалі такі ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Юань Сыцзюнь і Чэнь Цзыфань.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з апошнімі розыгрышамі выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на World Open удзельнічала 19 дэбютантаў: Сяа Гадун (25), Майкл Уайт (31), Энтані Мак-Гіл (40), Юй Дэлу (45), Курт Мэфлін (49), Цаа Юйпэн (55), Адыт'я Мехта (61), Панкай Адвані (64), Цепчая Ун-Ну (69), Скот Дональдсан (74), Майкл Уослі (75), Крэйг Стэдмэн (80), Лі Янь (81), Майкл Лэслі (89), Алекс Дэйвіс (94), Сандэрсан Лэм, Адам Уічэрд, Юань Сыцзюнь і Чэнь Цзыфань.

Джон Хігінс з Шатландыі чатыры разы станавіўся пераможцам гэтага спаборніцтва (1994, 1999, 2005, 2008). Па тры разы на турніры перамагалі Стыў Дэвіс (1985, 1988, 1989), Марк Уільямс (1996, 2000, 2003) і Ніл Робертсан (2006, 2009, 2010). З астатніх удзельнікаў турніру пераможцамі станавіліся чэмпіён двух апошніх розыгрышаў Марк Ален (2012, 2013) і Джымі Уайт (1986, 1992) па два разы, а таксама Дамінік Дэйл (1997) і Марка Фу (2007) па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі World Open 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Найджэлу Бонду — 48.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах World Open.

[15][16][17][18][19][20][21][22][23][24][25][26][27][28][29][30][31][32][33][34][35][36][37][38][39][40][41][42][43][44][45][46][47][48][49][50][51][52][53][54][55][56][57][58][59][60][61][62][63][64][65][66][67][68][69][70][71][72][73][74][75][76]

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/100+[у 1] Ф/50+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 12 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2005 Перамога (2012, 2013) 7 25 15 10 60 % 167 93 74 55,7 % 59 14 127 2,83 11,93 194,300
2 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2006, 2009, 2010) 9 35 26 9 74,3 % 238 145 93 60,9 % 75 16 136 3,17 14,88 284,600
3 2 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 1999 Паўфінал (2012) 10 28 14 14 50 % 176 94 82 53,4 % 55 15 139 3,2 11,73 81,800
4 3 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2006 Фінал (2009) 7 25 14 11 56 % 149 80 69 53,7 % 52 9 129 2,87 16,56 88,450
5 5 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2006 Паўфінал (2008) 5 14 6 8 42,9 % 86 46 40 53,5 % 19 5 111 4,53 17,2 53,400
6 8 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 1999 Чвэрцьфінал (2004, 2010) 11 27 14 13 51,9 % 162 82 80 50,6 % 46 8 132 3,52 20,3 79,900
7 4 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2001 Паўфінал (2005) 10 31 17 14 54,8 % 206 109 97 52,9 % 73 6 145 2,82 34,33 89,250
8 6 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 1999 Чвэрцьфінал (2005) 8 21 8 13 38,1 % 118 50 68 42,4 % 34 7 141 3,47 16,86 65,600
9 9 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2003 Паўфінал (2007) 9 27 16 11 59,3 % 185 98 87 53 % 63 11 139 2,94 16,82 82,050
10 7 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 1998 Перамога (2007) 15 43 25 18 58,1 % 311 162 149 52,1 % 94 16 139 3,31 19,44 193,450
11 11 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2004 Чвэрцьфінал (2010, 2013) 8 18 9 9 50 % 114 57 57 50 % 32 4 125 3,56 28,5 67,350
12 10 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1992 Перамога (1994, 1999, 2005, 2008) 20 82 66 16 80,5 % 635 393 242 61,9 % 265 52 147 2,4 12,21 462,625
13 14 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 1998 Паўфінал (2012) 10 25 15 10 60 % 165 85 80 51,5 % 40 5 134 4,13 33 73,325
14 15 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 1995 1/8 фіналу (2009) 12 20 5 15 25 % 131 52 79 39,7 % 27 4 132 4,85 32,75 63,250
15 13 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 1997 Чвэрцьфінал (2004, 2006, 2007, 2009) 13 36 21 15 58,3 % 233 126 107 54,1 % 54 9 133 4,31 25,89 96,900
16 17 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977 1996 Паўфінал (2000) 14 32 12 20 37,5 % 214 93 121 43,5 % 47 4 139 4,55 53,5 93,500
17 16 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 1999 Паўфінал (1999, 2008) 11 33 21 12 63,6 % 222 125 97 56,3 % 58 7 112 3,83 31,7 89,950
18 18 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 1993 Перамога (1996, 2000, 2003) 21 58 39 19 67,2 % 405 227 178 56 % 116 15 142 3,49 27 338,050
19 19 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 11.09.1977 1995 Фінал (2013) 17 43 24 19 55,8 % 300 154 146 51,3 % 95 5 137 3,16 60 138,100
20 20 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 1999 Чвэрцьфінал (2003, 2005) 11 30 17 13 56,7 % 199 103 96 51,8 % 58 6 137 3,43 33,17 83,600
21 22 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 1999 Фінал (2008) 9 24 12 12 50 % 164 84 80 51,2 % 58 10 140 2,83 16,4 83,000
23 21 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987 2006 1/16 фіналу (2008, 2009) 3 7 3 4 42,9 % 33 14 19 42,4 % 7 0 88 4,71 28,500
24 23 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974 1994 Паўфінал (2006) 17 43 22 21 51,2 % 275 136 139 49,5 % 75 5 140 3,67 55 105,245
25 25 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2014 0 0 0 0 0 0 0 6,000
26 30 Сцяг Англіі Том Форд 17.08.1983 2005 1/8 фіналу (2012) 4 13 6 7 46,2 % 79 39 40 49,4 % 20 7 147 3,95 11,29 34,300
27 28 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 13.12.1977 2008 1/8 фіналу (2010) 4 5 1 4 20 % 25 6 19 24 % 4 0 74 6,25 31,950
28 24 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 1994 Перамога (1997) 14 31 12 19 38,7 % 197 90 107 45,7 % 47 6 120 4,19 32,83 122,375
29 36 Сцяг Англіі Марцін Гоўлд 14.09.1981 2010 Чвэрцьфінал (2010) 3 5 2 3 40 % 28 15 13 53,6 % 7 0 94 4 28,700
31 33 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 4,050
32 34 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1991 Фінал (1992, 1993) 19 57 34 23 59,6 % 410 232 178 56,6 % 98 14 140 4,18 29,29 197,500
35 35 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2008 1/16 фіналу (2008, 2013) 2 3 1 2 33,3 % 23 13 10 56,5 % 10 1 123 2,3 23 25,700
37 41 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 14.02.1988 2006 Групавы раўнд (2006) 1 5 2 3 40 % 22 9 13 40,9 % 6 0 79 3,67 11,050
38 43 Сцяг Англіі Марк Джойс 11.08.1983 2007 ГР (2007), 1/16 фіналу (2009, 2013) 3 8 1 7 12,5 % 50 16 34 32 % 9 0 83 5,56 21,550
39 40 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 1994 Чвэрцьфінал (1998) 10 16 6 10 37,5 % 110 50 60 45,5 % 24 1 105 4,58 110 57,170
40 42 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 5,500
41 39 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971 1992 Чвэрцьфінал (1999) 15 38 17 21 44,7 % 260 123 137 47,3 % 70 10 138 3,71 26 85,785
42 38 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Фінал (2002) 19 56 36 20 64,3 % 412 226 186 54,9 % 106 12 137 3,89 34,33 193,775
43 45 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 1997 1/8 фіналу (1997) 4 10 6 4 60 % 70 34 36 48,6 % 16 3 143 4,38 23,33 35,750
45 49 Сцяг Кітая Юй Дэлу 11.10.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 4,600
46 48 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2001 1/16 фіналу (2005), ГЭ (2006) 4 9 4 5 44,4 % 61 27 34 44,3 % 8 0 84 7,63 37,700
48 44 Сцяг Англіі Род Лоўлер 12.07.1971 1990 1/8 фіналу (1994) 10 13 3 10 23,1 % 97 41 56 42,3 % 17 2 133 5,71 48,5 44,885
49 46 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 08.08.1983 2014 0 0 0 0 0 0 0 5,400
51 53 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 15.11.1965 1989 Фінал (1990) 22 56 30 26 53,6 % 394 202 192 51,3 % 88 8 139 4,48 49,25 163,666
54 58 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985 2009 1/16 фіналу (2009) 1 1 0 1 0 % 7 2 5 28,6 % 0 0 35 16,100
55 52 Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 27.10.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,500
56 62 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 22.08.1957 1983 Перамога (1985, 1988, 1989) 26 90 63 27 70 % 654 403 251 61,6 % 139 15 137 4,71 43,6 398,625
57 60 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962 1982 Перамога (1986, 1992) 25 71 48 23 67,6 % 561 332 229 59,2 % 148 24 140 3,79 23,38 306,256
59 63 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12.11.1973 1993 Паўфінал (2007) 12 32 18 14 56,3 % 210 114 96 54,3 % 49 6 123 4,29 35 85,525
60 57 Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2007 Групавы раўнд (2007) 1 5 2 3 40 % 29 12 17 41,4 % 8 1 102 3,63 29 6,500
61 61 Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 31.10.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,200
62 70 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971 1999 1/16 фіналу (2010) 5 5 0 5 0 % 35 12 23 34,3 % 4 0 79 8,75 34,650
64 66 Сцяг Індыі Панкай Адвані 24.07.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
68 69 Сцяг Англіі Бары Пінчэс 13.07.1970 1989 Чвэрцьфінал (2005) 6 14 8 6 57,1 % 106 53 53 50 % 24 1 109 4,42 106 46,020
69 68 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 18.10.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 4,800
74 71 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 19.03.1994 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
75 77 Сцяг Англіі Майкл Уослі 23.02.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
80 83 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 14.07.1982 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
81 85 Сцяг Кітая Лі Янь 17.09.1992 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
87 89 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 27.11.1988 2010 1/16 фіналу (2010) 1 1 0 1 0 % 4 1 3 25 % 0 0 13,150
89 93 Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 19.03.1994 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
94 98 Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс 27.07.1987 2014 0 0 0 0 0 0 0 250
98 101 Сцяг Тайланда Напон Саенхам 15.07.1992 2013 Уайлдкард раўнд (2013) 1 1 0 1 0 % 9 4 5 44,4 % 2 0 74 4,5 1,500
А[у 3] Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 28.01.1994 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
А[у 3] Сцяг Англіі Адам Уічэрд 23.08.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь 29.05.2000 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Лінь Шуай 2013 Уайлдкард раўнд (2013) 1 1 0 1 0 % 8 3 5 37,5 % 1 0 69 8 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 03.04.1997 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50 % 13 7 6 53,8 % 2 0 86 6,5 0
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
  3. а б в г д е Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг

Ход турніру

правіць

Зняўся: Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (39)

Джэймі Бёрнэт, які павінен быў пачынаць свой выступ на World Open з уайлдкард раўнда, зняўся з турніру. Такім чынам у першы круг выйшаў уладальнік уайлдкарда — кітайскі аматар Юань Сыцзюнь[10].

Першы дзень (10 сакавіка)

правіць
Цяпчая Ун-Нух

Выбылі: Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (94), Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм, Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (80), Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (59), Сцяг Англіі Майк Дан (62), Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун, Сцяг Англіі Адам Уічэрд, Сцяг Кітая Лінь Шуай, Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (41), Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (6), Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (54), Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (37), Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (60), Сцяг Англіі Майкл Уослі (75), Сцяг Індыі Адыт'я Мехта (61), Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (56), Сцяг Кітая Сяа Гадун (25)

Матчы асноўнай стадыі World Open 2014 стартавалі ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня 10 сакавіка і праходзілі на працягу трох сесій за шасцю сталамі адначасова. Першым удзельнікам другога раўнда стаў чатырохразовы пераможца турніру Джон Хігінс, які абыграў Алекса Дэйвіса з лікам 5:1 з вышэйшым брэйкам у 122 балы. Чэмпіён двух апошніх розыгрышаў World Open Марк Ален з Паўночнай Ірландыі таксама без асаблівых цяжкасцяў прайшоў у другі круг, перайграўшы 62-га сеянага Майка Дана. Саступаючы ў пачатку паядынку 1:2, ён выйграў чатыры партыі запар і давёў матч да перамогі 5:2 з вышэйшай серыяй — 127 ачкоў (відэа). Другі нумар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі выйграў два апошнія фрэймы пасля ліку 3:3 у матчы супраць суайчынніка Энтані Хэмілтана. Галоўнай нечаканасцю першага гульнявога дня стала паражэнне шостага нумара турніру, шатландца Стывена Магуайра, які саступіў у стартавым матчы тайцу Цепчае Ун-Нуху, які займаў 68-ы радок афіцыйнага рэйтынгу. Прайграўшы ў першых трох партыях, Магуайр узяў чатыры фрэймы запар, зрабіўшы серыю ў 111 ачкоў у сёмым. Яго сапернік выйграў восьмую партыю і звёў матч у вырашальную, на старце якой зрабіў добры брэйк, 60 ачкоў, і максімальна наблізіўся да перамогі. Шатландзец меў магчымасць зачысціць стол, але дапусціў памылку пры гульні апошняга рудога шара, забіўшы які Ун-нух выйшаў у другі раўнд World Open.

Бары Хокінс, які займаў чацвёртае месца ў рэйтынгу, упэўнена пачаў гульню супраць Мэцью Сэлта, выйграўшы чатыры першых фрэймы. Але Сэлт здолеў здзейсніць камбэк і, параўнаўшы лік, давесці матч да апошняй, дзевятай партыі. У канцоўцы вырашальнага фрэйма Хокінс аказаўся больш рашучым і зрабіў клірэнс з зялёнага па чорны шары. У апошняй сесіі дня лідар сусветнага рэйтынгу Ніл Робертсан з Аўстраліі таксама выйграў пуцёўку ў 1/16 фіналу турніру. Ён адолеў валійца Джэймі Джонса з лікам 5:1, дзякуючы чатыром паўсоценным серыям: 68, 53, 100 і 84. Соценная серыя, якую аўстраліец зрабіў у пятым фрэйме стала яго 89-м сэнчуры ў сезоне (папярэдні рэкорд, 61 соценны брэйк за сезон, належаў Джаду Трампу, які ўсталяваў яго ў мінулым сезоне). Шаснаццаты сеяны World Open 2014 Грэм Дот з Шатландыі таксама ўпэўнена перайграў кітайскага снукерыста Цяня Пэнфэя (5:2) з вышэйшай серыяй у 55 балаў. Фіналіст Гран-пры 2008 Раян Дэй з Уэльса, саступаючы 77-му нумару сусветнага рэйтынгу Майклу Уослі 1:4, здолеў выдрапаць перамогу, выйграўшы чатыры партыі запар — 5:4. Сцюарт Бінэм, які за два дні да турніру выйграў апошні этап азіяцкага тура PTC, перайграў Стыва Дэвіса з лікам 5:3 з выніковымі падыходамі ў 84, 103 і 67 ачкоў[10][77][78].

Матчы ўайлдкард раўнда
Сандэрсан Лэм
Сцяг Англіі Англія
3:5 Чэнь Цзыфань
Сцяг Кітая Кітай
12:66, 21:91, 8:113, 69:37, 36:71, 79:0, 82:36 (59), 0:82 (82)[хт 1]
Роры Мак-Лаўд (46)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Чжаа Сіньтун
Сцяг Кітая Кітай
68:36, 78:28 (74), 73:0, 93:8 (93), 32:87, 66:39 (61)
Скот Дональдсан (74)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:1 Лінь Шуай
Сцяг Кітая Кітай
85:50, 61:50, 82:52 (56), 1:96 (92), 65:64, 64:21
Матчы 1/32 фіналу
Джон Хігінс (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:1 Алекс Дэйвіс (94)
Сцяг Англіі Англія
91:0, 39:65, 70:50, 122:0 (122), 71:27, 60:52
Крэйг Стэдмэн (80)
Сцяг Англіі Англія
2:5 Эндру Хігінсан (27)
Сцяг Англіі Англія
27:81, 42:69, 73:16, 51:61 (52), 35:82 (55), 72:10, 58:69
Джэрард Грын (59)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
2:5 Напон Саенхам (98)
Сцяг Тайланда Тайланд
31:67, 72:24, 33:62, 0:90 (67), 20:69, 70:31 (65), 24:68 (52)
Марк Ален (1)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
5:2 Майк Дан (62)
Сцяг Англіі Англія
127:0 (127), 0:84, 29:72, 74:54 (53 Дан), 67:1 (59), 68:24, 64:0
Адам Уічэрд
Сцяг Англіі Англія
0:5 Марк Дэвіс (14)
Сцяг Англіі Англія
1:81 (77), 48:55, 34:63, 31:71 (50), 32:68
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
5:3 Энтані Хэмілтан (41)
Сцяг Англіі Англія
44:60, 65:51, 72:60, 65:61 (61 Хэмілтан, 52 Сэлбі), 45:66, 5:62, 50:29, 63:0
Стывен Магуайр (6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
4:5 Цяпчая Ун-Нух (69)
Сцяг Тайланда Тайланд
25:94, 5:85 (61), 48:67, 65:29, 71:24, 63:58, 111:5 (111), 37:61, 48:75 (60)
Бары Хокінс (7)
Сцяг Англіі Англія
5:4 Мэцью Сэлт (54)
Сцяг Англіі Англія
69:15, 75:16 (75), 86:0, 55:30, 29:71, 34:68, 5:84 (51), 39:70, 73:67
Джэймі Джонс (37)
Сцяг Уэльса Уэльс
1:5 Ніл Робертсан (2)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
43:64, 88:35, 35:77 (68), 16:100 (53), 30:100 (100), 0:84 (84)
Цянь Пэнфэй (60)
Сцяг Кітая Кітай
2:5 Грэм Дот (16)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
14:78, 40:96 (55), 75:24, 118:1 (113), 21:63, 44:74, 0:81 (52)
Раян Дэй (21)
Сцяг Уэльса Уэльс
5:4 Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Англія
49:57, 76:36, 1:75 (75), 13:46, 0:83 (75), 79:67, 68:29 (53), 85:0, 66:13 (53)
Адыт'я Мехта (61)
Сцяг Індыі Індыя
3:5 Майкл Уайт (31)
Сцяг Уэльса Уэльс
77:9 (61), 7:78 (53), 70:23 (52), 49:74, 8:65, 67:69 (50 Мехта), 91:0 (80), 29:60
Стыў Дэвіс (56)
Сцяг Англіі Англія
3:5 Сцюарт Бінэм (8)
Сцяг Англіі Англія
82:18 (74), 45:99 (84), 0:103 (103), 45:75, 69:40 (63), 16:67, 67:63, 19:78 (67)
Сяа Гадун (25)
Сцяг Кітая Кітай
4:5 Панкай Адвані (64)
Сцяг Індыі Індыя
78:7, 44:72 (55), 24:61, 66:43 (62)[ПД 1], 76:0 (70), 51:67 (56), 83:19 (61), 85:15 (63), 0:119 (80)
  1. У чацвёртым фрэйме Сяа Гадун дапусціў тры памылкі запар у пазіцыі з бачным шарам, і яго сапернік аўтаматычна выйграў партыю, нягледзячы на адставанне ў ліку.

Другі дзень (11 сакавіка)

правіць
Дзін Цзюньхуэй

Выбылі: Сцяг Англіі Том Форд (26), Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (40), Сцяг Англіі Марцін Гоўлд (29), Сцяг Кітая Юй Дэлу (45), Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (43), Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь, Сцяг Англіі Джымі Уайт (57), Сцяг Англіі Род Лоўлер (48), Сцяг Кітая Лі Янь (81), Сцяг Англіі Найджэл Бонд (51), Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (55), Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (89), Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань, Сцяг Англіі Джо Пэры (15), Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (74), Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (87), Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (35), Сцяг Англіі Бары Пінчэс (68)

Другі гульнявы дзень працягваў гульні першага круга World Open 2014. Пераможца Гран-пры 2007 Марка Фу з Ганконга, пасеяны на турніры пад дзесятым нумарам абыграў 23-гадовага шатландца Энтані Мак-Гіла з лікам 5:3, зрабіўшы 4 серыі за 50 ачкоў. У сваю чаргу Мак-Гіл у шостым фрэйме аформіў брэйк у 144 балы, які стаў вышэйшым брэйкам на турніры (відэа). Мэцью Стывенс, які займаў 19-ю пазіцыю ў рэйтынгу, разграміў кітайскага гульца Юя Дэлу — 5:0 з вышэйшай серыяй ў 55 ачкоў. Цяжкай для 11-га сеянага Рыкі Уолдэна атрымалася сустрэча з Альфі Бёрдэнам, які зрабў па ходзе паядынку тры паўсоценныя серыі: 78, 59 і 64. Уолдэн выйшаў наперад, 4:2, але дазволіў саперніку адквітаць дзве партыі і звесці матч у вырашальную, дзе Рыкі давёў яго да перамогі дзякуючы сэнчуры — 112 ачкоў. Трохразовы пераможца турніру Марк Уільямс без асаблівых цяжкасцей адолеў уладальніка ўайлдкард, кітайскага аматара Юаня Сыцзюня — 5:1. У другой гульнявой сесіі Шону Мёрфі, дзевятаму нумару сусветнага рэйтынгу, не спатрэбілася шмат часу для перамогі над Джымі Уайтам. Мёрфі перайграў 51-гадовага саперніка з лікам 5:1 і вышэйшай серыяй 128 балаў у стартавым фрэйме, нанёсшы сур'ёзны ўдар па шанцах Уайта застацца ў мэйн-туры на наступны сезон (да турніру ён займаў 60-е месца ў афіцыйным рэйтынгу). Кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які выйграў 4 рэйтынгавых турніры ў сезоне, з якіх два таксама праходзілі на тэрыторыі Кітая, у матчы супраць суайчынніка Лі Яня саступіў толькі адзін фрэйм, зрабіўшы дзейсныя падыходы ў 62, 57, 51 і 128 балаў (відэа). У доўгім матчы супраць 89-га нумару турніру Майкла Лэслі з Шатландыі валійскі гулец Дамінік Дэйл здолеў сысці ад паражэння выйграўшы тры фрэймы запар пасля адставання ў ліку 2:4. Вырашальную дзевятую партыю, якая доўжылася 52 хвіліны, Дэйл выдрапаў на апошнім чорным шары. Пяты нумар пасеву Джад Трамп, фіналіст German Masters 2014, а таксама пераможца Championship League 2014, які скончыўся за 4 дні да матчу першага круга World Open, усяго за 61 хвіліну перайграў апошняга ўладальніка ўалдкард на турніры, Чэня Цзыфаня, зрабіўшы брэйкі ў 61, 61, 64 і 80 ачкоў. Адзіны прадстаўнік Нарвегіі ў мэйн-туры, Курт Мэфлін, здзейсніў невялікую сенсацыю, упэўнена абыграўшы Джо Пэры, які займаў 13-ы радок у сусветным рэйтынгу, — 5:1. Фіналіст апошняга этапу азіяцкага тура PTC, Лян Вэньбо з Кітая, перайграў 19-гадовага шатландскага гульца Скота Дональдсана — 5:1 з вышэйшым брэйкам у 111 балаў. Марк Джойс, 38-ы нумар першынства, аказаўся мацней ірландца Дэвіда Морыса з лікам 5:2, зрабіўшы 4 паўсоценныя серыі. Апошнім матчам, які завяршыўся ў гэты дзень стала сустрэча ўзроставых гульцоў — 44-гадовага Кена Доэрці з Ірландыі і 43-гадовага Бары Пінчэса. Доэрці выйграў з лікам 5:2 з вышэйшай серыяй у 95 ачкоў[10][79][80].

Матчы 1/32 фіналу
Том Форд (26)
Сцяг Англіі Англія
4:5 Роры Мак-Лаўд (46)
Сцяг Англіі Англія
91:11, 61:71 (53 Мак-Лаўд), 81:48, 90:6 (66), 64:66, 69:31, 0:84 (69), 41:96, 4:67 (52)
Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
5:3 Энтані Мак-Гіл (40)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
26:70, 67:38 (66), 82:31 (82), 90:32 (76), 84:0, 0:144 (144), 0:74 (74), 64:50 (64)
Алан Мак-Манус (42)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:1 Марцін Гоўлд (29)
Сцяг Англіі Англія
68:55 (53 Гоўлд), 83:0, 85:0 (63), 0:112 (112), 73:11, 79:27
Мэцью Стывенс (19)
Сцяг Уэльса Уэльс
5:0 Юй Дэлу (45)
Сцяг Кітая Кітай
70:16, 66:28, 62:53, 81:40 (55), 71:29
Альфрэд Бёрдэн (43)
Сцяг Англіі Англія
4:5 Рыкі Уолдэн (11)
Сцяг Англіі Англія
71:13, 44:55, 78:0 (78), 0:70 (50), 0:99 (85), 63:70 (59 Бёрдэн), 64:31, 64:53 (64), 0:131 (112)
Юань Сыцзюнь
Сцяг Кітая Кітай
1:5 Марк Уільямс (18)
Сцяг Уэльса Уэльс
17:57, 21:58, 59:41, 0:102 (78), 38:51, 11:66
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Джымі Уайт (57)
Сцяг Англіі Англія
128:4 (128), 124:0 (50, 55), 77:29, 66:16, 30:87 (69), 79:21 (62)
Роберт Мілкінс (13)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Род Лоўлер (48)
Сцяг Англіі Англія
0:81, 86:5 (51), 24:68 (52), 60:38, 70:1, 71:13, 75:13 (62)
Лі Янь (81)
Сцяг Кітая Кітай
1:5 Дзін Цзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая Кітай
68:62 (62 Дзін), 22:77 (57), 16:98 (51), 58:64, 0:128 (128), 37:66
Найджэл Бонд (51)
Сцяг Англіі Англія
1:5 Майкл Холт (20)
Сцяг Англіі Англія
11:104 (104), 51:45, 0:71, 38:51, 62:70, 27:61
Цаа Юйпэн (55)
Сцяг Кітая Кітай
2:5 Марк Кінг (24)
Сцяг Англіі Англія
84:44, 12:97 (53), 0:123 (83), 80:49, 37:52, 52:66, 18:71 (55)
Дамінік Дэйл (28)
Сцяг Уэльса Уэльс
5:4 Майкл Лэслі (89)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
67:23, 54:67, 56:12, 68:73, 9:71, 1:96 (96), 69:7 (54), 69:10, 60:59
Чэнь Цзыфань
Сцяг Кітая Кітай
0:5 Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
6:93 (61), 42:83 (61), 1:85 (64), 50:60, 0:88 (88)
Курт Мэфлін (49)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
5:1 Джо Пэры (15)
Сцяг Англіі Англія
73:18 (51), 0:95 (83), 74:24 (72), 83:2, 76:43, 60:13
Лян Вэньбо (23)
Сцяг Кітая Кітай
5:1 Скот Дональдсан (74)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
88:1 (54), 92:32, 126:1 (111), 90:23, 20:93 (65), 72:19 (67)
Марк Джойс (38)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Дэвід Морыс (87)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
76:0 (72), 99:14 (95), 74:36 (51), 49:69, 75:37, 8:61, 75:0 (75)
Алістэр Картэр (17)
Сцяг Англіі Англія
5:3 Дэвід Гілберт (35)
Сцяг Англіі Англія
79:72 (66 Картэр), 81:17 (67), 40:62, 59:14, 0:79 (79), 40:55, 74:37 (58), 53:44
Кен Доэрці (32)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
5:2 Бары Пінчэс (68)
Сцяг Англіі Англія
24:97, 15:73, 95:0 (95), 91:0 (56), 64:24, 96:35, 59:35

Трэці дзень (12 сакавіка)

правіць
Ніл Робертсан

Выбылі: Сцяг Уэльса Майкл Уайт (31), Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (27), Сцяг Уэльса Раян Дэй (21), Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (13), Сцяг Уэльса Марк Уільямс (18), Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (8), Сцяг Англіі Алістэр Картэр (17), Сцяг Англіі Марк Дэвіс (14), Сцяг Тайланда Напон Саенхам (98), Сцяг Індыі Панкай Адвані (64), Сцяг Англіі Бары Хокінс (7), Сцяг Англіі Марк Кінг (24), Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (32), Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (46), Сцяг Англіі Майкл Холт (20), Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (19)

12 сакавіка стартаваў другі раўнд на World Open 2014. 16 матчаў стадыі, як і раней, былі падзеленыя на тры сесіі, і ў апошні раз выкарыстоўвалася шэсць гульнявых сталоў. Менш за дзве гадзіны спатрэбілася 12-му сеянаму турніру Джону Хігінсу для таго, каб першым заваяваць пуцёўку ў 1/8 фіналу. З вышэйшым брэйкам у 58 ачкоў ён не аддаў Майклу Уайту з Уэльса ні аднаго фрэйма — 5:0. Цяпчая Ун-Нух пасля перамогі над Стывенам Магуайрам у першым матчы выбіў з першынства яшчэ аднаго больш вопытнага гульца — Эндру Хігінсана, які займаў 28-ю пазіцыю ў рэйтынгу. Зрабіўшы ў стартавай партыі соценную серыю, 127 ачкоў, таец выйграў у Хігінсана з лікам 5:1 і ўпершыню ў сваёй кар'еры выйшаў у 18 фіналу рэйтынгавага турніру. Шатландзец Грэм Дот, які займаў семнаццатае месца ў сусветным рэйтынгу і, такім чынам, змагаўся за топ-15 (месца ў якім давала права гуляць на чэмпіянаце свету без кваліфікацыі), з двума паўсоценнымі падыходамі адолеў валійца Раяна Дэя — 5:2. У матчы супраць 13-га сеянага Роберта Мілкінса Алан Мак-Манус з Шатландыі здзейсніў камбэк, выйграўшы пры ліку 1:3 чатыры фрэйма запар з серыямі ў 96 і 68 балаў. Не менш удалым атрымаўся матч у дзейнага пераможцы World Open Марка Алена. У гульні супраць валійца Марка Уільямса ён выйграў тры апошніх партыі пры адставанні 2:3, зрабіўшы за матч чатыры брэйкі за 50 ачкоў. Іншы снукерыст з Уэльса, Дамінік Дэйл, здолеў прайсці ў трэці круг, абыграўшы ў вырашальным фрэйме шостага нумара сусветнага рэйтынгу Сцюарта Бінэма — 5:4. Выдатную гульню прадэманстраваў 49-ы сеяны турніру Курт Мэфлін, абыграўшы з лікам 5:2 Алістэра Картэра, які займаў 16-ы радок рэйтынгу. Мэфлін аформіў дзве соценныя серыі, 129 і 110, а таксама тры серыі за 50 балаў — 51, 74 і 80 ачкоў. Трэці сеяны World Open 2014 Марк Сэлбі ўпэўнена выйшаў у наступны раўнд, перайграўшы тайскага гульца Напона Саенхама, 5:2, з вышэйшай серыяй у 127 балаў. Услед за Сэлбі пуцёўку ў 1/8 фіналу выйграў Дзін Цзюньхуэй, які набліжаўся да англічаніна ў сусветным рэйтынгу. Саступаючы індыйскаму снукерысту Панкаю Адвані з лікам 2:4, кітаец зраўняў лік з брэйкамі ў 52 і 136 ачкоў і давёў паядынак да вырашальнага фрэйма. Адвані ня здолеў скарыстацца сваім шанцам ў дзявятай партыі і Дзін выйграў матч з чарговай серыяй — 86. Такім чынам, кітайскі гулец выйграў дзясятую вырашальную партыю з дзесяці згуляных на рэйтынгавых турнірах у сезоне.

У апошняй сесіі трэцяга гульнявога дня ўпэўненыя перамогі з лікам 5:1 аформілі дзявяты і адзінаццаты сеяныя турніру, Шон Мёрфі і Рыкі Уолдэн. Мёрфі абыграў суайчынніка Марка Кінга, зрабіўшы 6 паўсоценных серый у матчы, а Уолдэн аказаўся мацней ірландца Кена Доэрці. Аўстраліец Ніл Робертсан, пасеяны на турніры пад другім нумарам, перайграў Роры Мак-Лаўда з лікам 5:1, а таксама зрабіў два соценных брэйка ў матчы — 111 і 116. Такім чынам, колькасць сэнчуры Робертсана ў сезоне 2013/2014 дайшла да 91. Марка Фу з Ганконга сышоў ад паражэння ў паядынку супраць Майкла Холта. Саступаючы ў ліку 2:3, ён здолеў атрымаць верх у трох партыях запар з брэйкамі ў 104 і 53 ачкі. Апошняй сустрэчай, якая завяршылася ў гэты дзень, стала баталія паміж Мэцью Стывенсам з Уэльса і англічанінам Джадам Трампам, які займаў пятае месца ў афіцыйным рэйтынгу. Валіец больш упэўнена пачаў матч, выйграўшы дзве стартавыя партыі, але Трамп здолеў зраўняць лік да перапынку — 2:2. Дзякуючы падыходам па 40 і 75 ачкоў Стывенс выйграў пяты фрэйм і зноў выйшаў наперад у ліку. Шостая партыя засталася за Джадам, а ў сёмай Мэцью зрабіў яшчэ адну паўсоценную серыю ў 67 ачкоў, і лік стаў 4:3 на карысць валійскага снукерыста. Але ў апошніх партыях англійскаму гульцу пашанцавала больш і ён давёў паядынак да вырашальнага фрэйма, а пасля і да перамогі з лікам 5:4 з пераможнай серыяй у 49 ачкоў[10][81][82].

Матчы 1/16 фіналу
Джон Хігінс (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:0 Майкл Уайт (31)
Сцяг Уэльса Уэльс
81:4 (50), 82:26 (58), 64:20, 56:26, 87:17
Цяпчая Ун-Нух (69)
Сцяг Тайланда Тайланд
5:1 Эндру Хігінсан (27)
Сцяг Англіі Англія
127:1 (127), 71:44 (54), 0:94 (94), 72:42, 75:38, 71:31
Раян Дэй (21)
Сцяг Уэльса Уэльс
2:5 Грэм Дот (16)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
27:75 (53), 14:65, 7:73 (60), 56:64 (56 Дэй), 60:17, 73:23, 0:82
Роберт Мілкінс (13)
Сцяг Англіі Англія
3:5 Алан Мак-Манус (42)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
81:7 (81), 95:34, 57:59 (59), 72:2 (71), 67:68 (67 Мілкінс, 68), 0:96 (96), 5:73, 11:68
Марк Ален (1)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
5:3 Марк Уільямс (18)
Сцяг Уэльса Уэльс
20:64 (63), 86:38 (80), 14:79 (62), 71:42 (56), 53:56, 106:0 (73), 60:0, 62:25 (50)
Дамінік Дэйл (28)
Сцяг Уэльса Уэльс
5:4 Сцюарт Бінэм (8)
Сцяг Англіі Англія
77:24, 25:80, 67:33, 64:38, 0:74 (73), 72:65, 1:65, 0:73 (50), 67:11 (52)
Алістэр Картэр (17)
Сцяг Англіі Англія
2:5 Курт Мэфлін (49)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
61:7, 1:133 (129), 113:0 (89), 11:110 (110), 13:82 (51), 39:75 (74), 1:80 (80)
Лян Вэньбо (23)
Сцяг Кітая Кітай
5:3 Марк Дэвіс (14)
Сцяг Англіі Англія
66:15, 0:90 (90), 84:0, 81:32 (80), 20:72, 4:75 (52), 89:30 (52), 86:20
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
5:2 Напон Саенхам (98)
Сцяг Тайланда Тайланд
43:52, 123:0 (123), 100:17 (76), 56:46, 64:42, 48:71, 90:4
Панкай Адвані (64)
Сцяг Індыі Індыя
4:5 Дзін Цзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая Кітай
62:76, 87:15 (51), 0:123 (91), 62:53, 86:1 (86), 75:17 (74), 39:94 (52), 0:136 (136), 17:86 (86)
Бары Хокінс (7)
Сцяг Англіі Англія
4:5 Марк Джойс (38)
Сцяг Англіі Англія
65:50 (50 Джойс), 51:33, 11:67, 61:62 (55 Хокінс), 71:27 (67), 70:22 (67), 25:66 (65), 58:68 (52 Хокінс, 68), 13:72 (72)
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Марк Кінг (24)
Сцяг Англіі Англія
12:96 (81), 129:0 (62, 67), 78:12 (51), 85:0 (57), 80:38 (75), 76:36 (59)
Кен Доэрці (32)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
1:5 Рыкі Уолдэн (11)
Сцяг Англіі Англія
26:59, 89:0 (53), 9:80 (52), 12:64, 12:97 (58), 55:61
Роры Мак-Лаўд (46)
Сцяг Англіі Англія
1:5 Ніл Робертсан (2)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
59:66, 16:111 (111), 48:60, 53:82 (56), 51:29, 4:116 (116)
Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
5:3 Майкл Холт (20)
Сцяг Англіі Англія
90:37 (75), 0:117 (117), 16:64, 69:40, 18:66, 75:16, 104:0 (104), 63:20 (53)
Мэцью Стывенс (19)
Сцяг Уэльса Уэльс
4:5 Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
61:0, 68:7, 42:89, 20:50, 115:0 (75), 42:80, 81:3 (67), 24:60, 6:73

Чацвёрты дзень (13 сакавіка)

правіць
Джон Хігінс

Выбылі: Сцяг Кітая Лян Вэньбо (23), Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (28), Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (49), Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (2), Сцяг Тайланда Цяпчая Ун-Нух (69), Сцяг Англіі Джад Трамп (5), Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (11), Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (4)

Фармат чацвёртага гульнявога дня на World Open 2014 уключаў у сябе восем паядынкаў трэцяга раўнду турніру: па чатыры ў першай і другой сесіі. Матч паміж ангічанінам Маркам Сэлбі і кітайцам Лянам Вэньбо, якія ўжо сустракаліся ў рамках Гран-пры ў 2006 годзе (перамогу святкаваў Сэлбі з лікам 3:0)[83], скончыўся першым. Саступіўшы першую партыю, другі нумар сусветнага рэйтынгу, выйграў тры наступныя і сышоў на перапынак з лідарствам 3:1, зрабіўшы адну паўсоценную серыю — 62. А ў пятым і шостым фрэймах Сэлбі прадэманстраваў выбітны снукер, зрабіўшы дзве буйныя серыі ў 135 і 131 ачко. Праз паўгадзіны вызначыўся сапернік Марка па чвэрцьфінале. Алан Мак-Манус з Шатландыі з такім жа лікам 5:1 разбіў Дамініка Дэйла з вышэйшымі серыямі — 101, 69 і 72 балы. Марк Джойс, які абыграў у другім крузе чацвёртага нумара рэйтынгу Бары Хокінса, сустракаўся з Куртам Мэфлінам, які займаў 46 радок у сусветнай табелі аб рангах. Два першых фрэйма засталіся за прадстаўніком Нарвегіі, але Джойс здолеў зраўняць лік з падыходам у 59 балаў у чацвёртай партыі. Пасля перапынку Мэфлін быў блізкі да таго, каб выйсці наперад, зрабіўшы серыю ў 63 ачкі, але Марк аформіў клірэнс і выйграў фрэйм з лікам 65:63. Курт зраўняў лік, аформіўшы паўсоценны брэйк, 62, у шостай партыі. Дамінаванне ангічаніна ў двух наступных фрэймах прынесла яму перамогу з лікам 5:3 і выхад у другі чвэрцьфінал у сваёй кар'еры пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2010. Захапляльным выдаўся паядынак паміж Нілам Робертсан, які займаў першае месца ў афіцыйным рэйтынгу, і дзесятым нумарам турніру Марка Фу, пераможцам турніру 2007 года. Да гэтага гульцы сустракаліся паміж сабой 13 разоў, з якіх у сямі матчах перамагаў Фу, уключаючы рэйтынгавы фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў бягучым сезоне, дзе снукерыст з Ганконга аказаўся мацней — 9:6[84]. Серыя ў 121 ачко дазволіла Марка адкрыць лік у матчы. Аўстраліец выйграў два наступных фрэйма з паўсоценным брэйкам у 61 бал і 92-м соценным брэйкам Ніла ў сезоне — 127. Фу дамінаваў стала ў чацвёртай, пятай і шостай партыях з выніковымі падыходамі ў 127, 52 і 114 ачкоў, дазволіўшы Робертсану набраць толькі адно ачко, і давёў лік да 4:2 на сваю карысць. Гульня зацягнулася ў сёмым фрэйме і Робертсан, атрымаўшы пазіцыю пры адставанні 39:64 і адным чырвоным, зачысціў стол і зрабіў лік 3:4. Выйграўшы восьмую партыю, Ніл здолеў звесці сустрэчу ў вырашальны фрэйм — 4:4. Дзявятая партыя доўжылася 49 хвілін і гульня дайшла да каляровых шароў. Аўстраліец забіў руды і сіні, зрабіўшы лік 49:36, але памыліўся пры гульні ружовага ў цэнтр. Фу забіў ружовы і чорны і зраўняў лік — 49:49. На перагулёўцы чорнага шара гулец з Ганконга добра абараняўся і, калі Робертсан дапусціў памылку пры гульні ў дальні вугал, забіў шар і здабыў пуцёўку ў 1/4 фіналу, дзе трапіў на Марка Джойса.

У другой гульнявой сесіі першым чвэрцьфіналістам стаў шатландзец Грэм Дот, які абыграў Цепчаю Ун-Нуха. Пры ліку 1:1, у трэцім фрэйме таец ішоў на максімальны брэйк, але дапусціў памылку пры гульні цяжкага апошняга ружовага шара ў дальнюю лузу, набраўшы 134 ачкі. Пасля гэтага Дот выйграў чатыры партыі запар, аформіўшы ў кожнай па серыі вышэйшай за 50 балаў: 88, 55, 88 і 92. Адным з цэнтральных матчаў 1/8 фіналу стала сустрэча паміж Джадам Трампам, паўфіналістам турніру 2008 года, і чатырохразовым чэмпіёнам свету Джонам Хігінсам з Шатландыі. З 16 папярэдніх паядынкаў паміж гульцамі ангічанін выйграў усяго чатыры, пры гэтым ні разу не перайграўшы саперніка на рэйтынгавым узроўні. Хігінс чатыры разы атрымліваў верх над Трампам у рэйтынгавых турнірах, у тым ліку ў паўфінале Гран-пры 2008 года (6:4) і ў фінале чэмпіянату свету ў 2011 годзе (18:15). Акрамя таго, Хігінс атрымаў перамогу над Джадам на апошнім рэйтынгавым турніры, адкрытым чэмпіянаце Уэльса, на стадыі 1/8 фіналу з лікам 4:3[85]. Пачатак матчу прайшоў пад дыктоўку пятага нумара турніру. З брэйкамі ў 100, 63, 110 і 68 ачкоў Трамп сышоў на перапынак пры ліку 4:0 і адным фрэйме патрэбным для перамогі. Але пасля чатырох стартавых фрэймаў сітуацыя ля стала змянілася і шатландзец здолеў пераламаць ход гульні. З пераможнымі серыямі ў 104, 89, 90 і 124 бала ён зраўняў лік і вывеў паядынак у вырашальны фрэйм. Трамп атрымаў шанец у дзевятай партыі, але набраў толькі 37 ачкоў за падыход, пасля чаго Хігінс зрабіў сваю пятую паўсоценную серыю, 63, і давёў матч да перамогі на апошніх каляровых шарах. Сапернікам Джона ў стадыі чвэрцьфіналаў стаў Марк Ален, які меў магчымасць выйграць трэці розыгрыш World Open запар. Паўночнаірландзец у трэцім крузе перайграў адзінаццатага сеянага турніру Рыкі Уолдэна з лікам 5:2 і вышэйшымі брэйкамі ў 61 і 92 ачкі. Апошнім паядынкам, які скончыўся ў чацвёрты гульнявы дзень, стала сустрэча паміж Шонам Мёрфі і Дзінам Цзюньхуэем, які выйграў тры рэйтынгавых тытула ў сезоне. Дзін і Мёрфі 19 раз сустракаліся паміж сабой і ў 10 выпадках мацней аказваўся англічанін. Апроч таго, Шон лідзіраваў па ліку асабістых сустрэч рэйтынгавага ўзроўню — 5:3. Ён таксама перамагаў Дзіна ў рамках Гран-пры ў 2007 годзе на стадыі групавога этапу — 4:3. Апошні раз гульцы перасякаліся паміж сабой на Мастэрс 2014, дзе ў матчы першага круга Мёрфі атрымаў перамогу з лікам 6:4[86]. Снукерыст з Англіі больш упэўнена пачаў матч, зрабіўшы дзве паўсоценныя серыі ў чатырох фрэймах і сышоў на перапынак з перавагай — 3:1. Пасля перапынку кітаец аднавіў статус-кво дзякуючы падыходам у 92 і 76 ачкоў, зрабіўшы лік 3:3. Пасля гэтага гульцы ўзялі яшчэ па адной партыі і паядынак перайшоў у вырашальны фрэйм. На старце дзевятай партыі Мёрфі зрабіў серыю ў 45 ачкоў і неўзабаве здолеў давесці матч да перамогі з лікам 5:4 і ўпершыню ў сезоне выйсці ў чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру на Грэма Дота. Такім чынам, чэмпіён свету 2005 года перапыніў серыю перамог у вырашальных партыях Дзіна, якая дайшла да 10[10][87][88].

Матчы 1/8 фіналу
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Лян Вэньбо (23)
Сцяг Кітая Кітай
7:72 (52), 69:40 (62), 67:45, 64:28, 135:4 (135), 131:0 (131)
Алан Мак-Манус (42)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:1 Дамінік Дэйл (28)
Сцяг Уэльса Уэльс
7:63, 117:10 (101), 57:47, 72:48, 76:25 (69), 89:16 (72)
Марк Джойс (38)
Сцяг Англіі Англія
5:3 Курт Мэфлін (49)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
36:74, 2:52, 72:47, 73:8 (59), 65:63 (63 Мэфлін, 57 Джойс), 9:68 (62), 63:25, 63:7
Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
5:4 Ніл Робертсан (2)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
138:0 (121), 0:99 (61), 7:127 (127), 127:1 (127), 95:0 (52), 114:0 (114), 64:73, 38:73, 56:49
Цяпчая Ун-Нух (69)
Сцяг Тайланда Тайланд
2:5 Грэм Дот (16)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
21:66, 66:62 (57 Ун-Нух), 134:0 (134), 19:94 (88), 0:130 (55), 37:96 (88), 8:92 (92)
Джон Хігінс (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
5:4 Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
5:130 (100), 0:82 (63), 12:110 (110), 0:68 (68), 104:0 (104), 137:5 (89), 90:0 (90), 124:0 (124), 75:38 (63)
Марк Ален (1)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
5:2 Рыкі Уолдэн (11)
Сцяг Англіі Англія
67:54, 72:41 (61), 37:73, 77:47, 117:6 (92), 0:75 (70), 61:16
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
5:4 Дзін Цзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая Кітай
84:15 (53), 66:78, 78:33 (57), 64:61, 0:99 (92), 16:93 (76), 94:8, 8:72, 74:28

Пяты дзень (14 сакавіка)

правіць
Марк Ален

Выбылі: Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (42), Сцяг Англіі Марк Джойс (38), Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (12), Сцяг Шатландыі Грэм Дот (16)

Пяты гульнявы дзень, як і папярэдні, уключаў у сябе дзве сесіі: па два чвэрцьфінальныя паядынкі ў кожнай. Марк Сэлбі, якому яшчэ не ўдавалася выйграць рэйтынгавых турніраў у гэтым сезоне, гуляў з 42-м сеяным турніру Аланам Мак-Манусам з Глазга. Да гэтага гульцы ўсяго адзін раз гулялі паміж сабой: у 2006 годзе на Гран-пры Мак-Манус упэўнена абыграў саперніка з лікам 5:1[89]. Першы фрэйм застаўся за шатландскім гульцом, які зрабіў падыход у 41 ачко на старце матчу, але Сэлбі здолеў зраўняць лік, зачысціўшы стол з апошняга рудога шара ў другой партыі. Дзякуючы серыі ў 85 балаў англічанін выйшаў наперад у матчы — 2:1. Выйграўшы чацвёрты фрэйм з лікам 72:0, Марк да перапынку усталяваў на табло 3:1. У пятай партыі Мак-Манус зрабіў брэйк, 63 ачкі, але "Весялуну з Лестэра" зноў удалося зрабіць клірэнс з апошняга рудога і зраўняць лік у фрэйме — 63:63. Пасля гэтага Сэлбі аказаўся мацней на перагулёўцы чорнага і давёў сваю перавагу да трох фрэймаў. У шостым фрэйме англійскі снукерыст зрабіў серыю ў 56 балаў і давёў паядынак да перамогі, 5:1, стаўшы першым паўфіналістам World Open 2014. Такім чынам, Марк Сэлбі ў другі раз (пасля розыгрышу 2012 года) выйшаў у 1/2 фіналу World Open. Яго сапернік вызначаўся ў матчы, які праходзіў паралельна. Марка Фу, які выйграў рэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў ліпені 2013 года, сустракаўся з Маркам Джойсам, які яшчэ ні разу ў сваёй кар'еры не выходзіў у паўфінал турніру рэйтынгавага ўзроўню. Раней яны двойчы перасякаліся на ранніх этапах рэйтынгавых турніраў і двойчы поспех святкаваў гулец з Ганконга[90]. Першы фрэйм з серыяй з 77 ачкоў застаўся за Джойсам, які ўжо стварыў сенсацыю на World Open 2014, абыграўшы сёмага сеянага турніру Бары Хокінса ў другім крузе. Дзякуючы добрым серыям, 71 і 104, Фу выйграў дзве наступныя партыі і выйшаў наперад — 2:1. Англічанін адказаў сваёй сотняй, 108 балаў, зраўняўшы лік, і дамінаваў у пятым фрэйме. Такім чынам, лік стаў 3:2 на карысць Марка Джойса. Марка знішчыў перавагу саперніка, зрабіўшы чарговую паўсоценную серыю — 89 ачкоў. Англійскі снукерыст зрабіў брэйк у 59 балаў у сёмай партыі, але ганконгец здолеў скараціць адставанне ў ачках і давесці фрэйм да перамогі, зрабіўшы клірэнс з апошняга рудога шара. У восьмай партыі Фу аформіў перамогу ў паядынку з лікам 5:3, зрабіўшы серыю ў 57 ачкоў.Снукерыст з Ганконга, быўшы пераможцам Гран-пры ў 2007 годзе, у трэці раз выйшаў у паўфінал гэтага турніру.

У вячэрняй сесіі пятага гульнявога дня да стала выйшлі Марк Ален, які выйграў два адзіных рэйтынгавых тытула на World Open у 2012 і 2013 гадах, і шатландзец Джон Хігінс, адзін з рэкардсменаў (нароўні са Стывенам Хендры) па колькасці перамог на турніры (4 тытула), які апошні раз атрымаў перамогу ў 2008 годзе. У сезоне 2013/2014 Ален у другі раз выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, аднак ён выйграў два міні-рэйтынгавыя турніры з серыі PTC. Хігінс выйшаў у чвэрцьфінал на другім рэйтынгавым турніры запар (пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса), а таксама быў у фінале першага рэйтынгавага турніру ў сезоне, Усі Класік, у чвэрцьфінале Мастэрс 2014 і выйграў першы этап Еўратура PTC у Балгарыі. Да гэтага гульцы перасякаліся паміж сабой на прафесійных спаборніцтвах 13 разоў, з якіх у сямі перамога даставалася шатландскаму гульцу, уключаючы паўфінальны матч чэмпіянату свету 2009 (17:13) і чвэрцьфінал Гран-пры 2009 года (5:1). Год таму на World Open 2013 Марк Ален атрымаў перамогу над Джонам у паўфінале — 6:2[91]. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі хутка выйшаў наперад з лікам 2:0, зрабіўшы ў другім фрэйме значную серыю ў 119 ачкоў. Хігінс, які за дзень да гэтага матчу адыграўся з ліку 0:4 у матчы супраць Джада Трампа, здолеў зраўняць лік да перапынку, аформіўшы брэйк у 71 бал у трэцяй партыі і падыходы ў 42 і 41 ачко ў чацвёртай. Марк вярнуў сваю перавагу ў пятым і шостым фрэймах, дзякуючы серыям ў 111 і 62 ачкі, і ўсталяваў лік 4:2. У сёмай партыі гульцы абмяняліся паўсоценнымі брэйкамі: 55 балаў набраў Джон, 54 ачкамі адказаў Ален. Пасля гэтага чатырохразовы чэмпіён свету давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах і скараціў адставанне ў ліку. Але Марк не выпусціў перамогу, выйграўшы восьмы фрэйм з дапамогай серыі ў 80 балаў, і, такім чынам, выйшаўшы ў трэці паўфінал World Open. Яго сапернік па 1/2 фіналу вызначаўся ў матчы паміж шатланцам Грэмам Дотам, паўфіналістам Гран-пры 2000, і Шонам Мёрфі, які таксама адзін раз выходзіў у паўфінал турніру ў 2007 годзе. Мёрфі не выйграваў на турнірах рэйтынгавага ўзроўню 3 гады пасля перамогі ў фінале PTC у сезоне 2010/2011 і ўпершыню выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал у бягучым сезоне, аднак у пачатку 2014 аформіў дзве максімальныя серыі і выйграў завяршальны этап Еўратура серыі PTC. У сваю чаргу, Грэм Дот быў у паўфінале International Championship 2013, дзе з лікам 7:9 саступіў будучаму пераможцу Дзіну Цзюньхуэю. З дзесяці сустрэч паміж гульцамі на прафесійным узроўні Шон атрымаў перамогу ў васьмі, уключаючы матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года (6:2) і чэмпіянату свету 2013 (13:11)[92]. Англічанін упэўнена пачаў паядынак з серыямі ў 70 і 126 балаў (відэа) і выйшаў наперад з лікам 2:0. Грэм зрабіў серыю ў 56 ачкоў у трэцяй партыі і неўзабаве павялічыў лік да 64:0, але Мёрфі выдрапаў фрэйм, дзякуючы двум падыходам, 31 і 35, і павялічыў адрыў. Зноў зрабіўшы паўсоценную серыю, 64 ачкі, у чацвёртай партыі, Дот на гэты раз не выпусціў перавагу і давёў фрэйм да перамогі, адкрыўшы рахунак сваім ачкам — 1:3. Пасля перапынку шатландскі снукерыст выйграў яшчэ два фрэймы з брэйкамі ў 74 і 69 балаў і зраўняў лік у матчы. У сёмай партыі Шон атрымаў шанец на серыю, але спыніўся на 43 ачках, пасля чаго Грэм Дот зраўняў лік і выйграў фрэйм пераможным падыходам у 20 балаў — 64:54. З серыяй ў 58 ачкоў Мёрфі выйграў восьмую партыю і, усталяваўшы лік 4:4, вывеў матч у вырашальную. У дзевятым фрэйме англічанін дамогся значнай перавагі, 72:34, дзякуючы выніковым падыходам у 42 і 30 балаў. Пры ліку 38:72 і адным чырвоным на стале Дот атрымаў магчымасць зрабіць клірэнс і выйграць фрэйм, але памыліўся на апошнім ружовым шары, скараціўшы адставанне да ліку 60:72. Пазней Грэм забіў ружовы шар і на стале застаўся вырашальны чорны. Пасля серыі адыгрышаў Мёрфі забіў флюк у сярэднюю лузу і выйграў матч з лікам 5:4, выйшаўшы ў свой першы рэйтынгавы паўфінал пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2013[10][93][94].

14 сакавіка
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
5:1 Алан Мак-Манус (42)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
48:74, 62:59, 102:4 (85), 72:0, 70:63 (63 Мак-Манус), 97:1 (56)
14 сакавіка
Марк Джойс (38)
Сцяг Англіі Англія
3:5 Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
78:0 (77), 10:72 (71), 0:129 (104), 115:0 (108), 76:13, 10:93 (89), 59:64 (59 Джойс), 26:64 (57)
Соценныя серыі: Джойс: 108; Фу: 104
14 сакавіка
Марк Ален (1)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
5:3 Джон Хігінс (12)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
82:25, 119:0 (119), 1:71 (71), 0:83, 111:0 (111), 69:32 (62), 57:78 (55 Хігінс, 54 Ален), 80:10 (80)
Соценныя серыі: Ален: 119, 111
14 сакавіка
Грэм Дот (16)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
4:5 Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
17:76 (70), 0:127 (126), 64:66 (56 Дот), 94:0 (64), 74:0 (74), 78:6 (69), 64:54, 26:62 (58), 66:79
Соценныя серыі: Мёрфі: 126

Шосты дзень (15 сакавіка)

правіць
Марк Сэлбі

Выбылі: Сцяг Ганконга Марка Фу (10), Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (1)

Шосты гульнявы дзень на World Open 2014 складаўся з двух паўфінальных матчаў, якія праходзілі ў двух сесіях па чарзе. Фармат гульняў павялічыўся да 11 фрэймаў і, такім чынам, для перамогі гульцам патрабавалася выйграць 6 партыяў. Першымі да стала выйшлі Марк Сэлбі, які не выйграваў рэйтынгавых турніраў пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012, і ганконгец Марка Фу, які выйграў Гран-пры ў 2007 годзе. У сезоне 2013/2014 Фу выйграў рэйтынгавы турнір, адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а Марк Сэлбі, які займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, быў у фіналах на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2013 і на Мастэрс 2014, а таксама выйграў адзін з этапаў серыі PTC. З 12-ці сустрэч, якія гульцы правялі паміж сабой, англічанін атрымаў перамогу ў васьмі, але на рэйтынгавым узроўні не перамагаў пасля чвэрцьфінальнага матчу Шанхай Мастэрс 2008. Марка атрымліваў верх над праціўнікам у 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2011 года (6:3) і ў чвэрцьфінальным матчы на International Championship 2013 (6:5)[95]. Пачатак паядынку цалкам не заладзілася ў снукерыста з Ганконга: ён набраў усяго 9 ачкоў у першых трох фрэймах і дазволіў Сэлбі з адной паўсоценнай серыяй, 74 балы, павесці ў ліку 3:0. Пры ліку 1:39 у чацвёртай партыі Фу атрымаў шанец на вядзенне серыі, але дапусціў памылку, набраўшы 49 ачкоў. Марк здолеў давесці фрэйм да перамогі і павялічыць адрыў да ліку 4:0. У Марка Фу атрымалася размачыць лік дзякуючы серыі ў 70 балаў у пятым фрэйме. Сэлбі выйграў шостую партыю, забіўшы апошні сіні шар, і аднавіў адрыў у 4 ачкі ў матчы — 5:1. Такім чынам, снукерысту з Англіі засталося выйграць адзін фрэйм для перамогі. Але Фу выйграў сёмую партыю з серыямі ў 50 і 35 ачкоў. Ён таксама дамінаваў у наступным фрэйме, выйграўшы яго з лікам 69:12. Зрабіўшы першы соценны брэйк у матчы, 104 ачкі (відэа), Марка скараціў адставанне ўсяго да аднаго ачкі — 4:5. У дзясятай партыі Сэлбі першым атрымаў шанец пачаць атаку і набраў 31 ачко за падыход, на што пасля серыі адыгрышаў яго сапернік адказаў серыяй ў 47 балаў і павёў у ліку 58:31. Пасля гэтага англічанін, скарыстаўшыся памылкай Марка Фу пры адыгрышы, зачысціў стол і выйграў апошні фрэйм у гэтым паўфінальным матчы — 6:4. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у свой першы фінал гэтага турніру, другі рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014 і адзінаццаты фінал рэйтынгавага турніру ў сваёй кар'еры. Сапернік Марка Сэлбі вызначаўся ў другім паўфінальным матчы паміж Маркам Аленам, які меў магчымасць упершыню ў гісторыі спаборніцтва выйграць тры розыгрышы турніру запар, і Шонам Мёрфі, які ў другі раз у кар'еры выйшаў у паўфінал гэтага турніру. Абодва гульцы ўпершыню выйшлі ў рэйтынгавы паўфінал у сезоне 2013/2014. У сваю чаргу, Ален выйграў два міні-рэйтынгавых турніру PTC у другой палове 2013 года, а Мёрфі выйграў апошні этап еўрапейскага тура за месяц да пачатку World Open. Паміж сабой Шон і Марк сустракаліся 12 разоў і ў васьмі выпадках мацней аказваўся англічанін, уключаючы пяць рэйтынгавых матчаў, апошні з якіх ён выйграў на стадыі чвэрцьфіналаў адкрытага чэмпіянату Уэльса ў 2012 годзе. Марк Ален ні разу не выйграваў у Мёрфі на рэйтынгавых турнірах[96]. У пачатку сустрэчы гульцы абмяняліся фрэймамі з вышэйшай серыяй Шона ў 48 ачкоў. Два добрых паўсоценных брэйка, 74 і 69 балаў, дазволілі англійскаму снукерысту сысці ў адрыў — 3:1. Мёрфі таксама павёў серыю ў пятай партыі, але дапусціў памылку, набраўшы 57 балаў. Паўночнаірландзец адказаў падыходам у 66 ачкоў і выйграў фрэйм, скараціўшы адставанне да аднаго бала. Шон аднавіў лідарства ў наступнай партыі дзякуючы паўсоценнаму брэйку ў 67 ачкоў — 4:2. Марк дамінаваў у сёмым фрэйме, не дазволіўшы саперніку забіць ні аднаго шара, і зноў скараціў адставанне. Мёрфі зрабіў выніковы падыход у 44 балы ў восьмай партыі і выйграў яе, забіўшы апошні ружовы шар, з лікам 64:56. Англічанін мог павесці пераможную серыю ў наступным фрэйме, але спыніўся ўсяго на 22 ачках, пасля чаго Марк Ален аформіў першы сэнчуры ў матчы, 100 ачкоў (відэа), і лік стаў 4:5. У дзясятай партыі Ален зрабіў падыход у 46 ачкоў пры ліку 1:34, пакінуўшы на стале каляровыя шары. Шон забіў усе шары да ружовага, але пры адставанні 47:54 за Маркам застаўся чорны, пасля чаго пры роўнасці ў ліку была абвешчана перагулёўка чорнага шара. Снукерыст з Паўночнай Ірландыі дапусціў памылку, дазволіўшы Мёрфі атрымаць сем штрафных ачкоў і выйграць фрэйм і матч — 6:4. Такім чынам, Марк Ален прайграў першы матч на World Open з 2011 года, перапыніўшы сваю пераможную серыю з 15 паядынкаў. Шон Мёрфі ўпершыню выйшаў у фінал гэтага турніру і ўпершыню з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру. Акрамя таго, чэмпіён свету 2005 года выйшаў у дзявяты рэйтынгавы фінал у сваёй прафесійнай кар'еры[10][97].

15 сакавіка
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
6:4 Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
115:0 (74), 74:1, 81:8, 60:50, 0:82 (70), 70:39, 31:89 (50), 12:69, 0:104 (104), 68:58
Соценныя серыі: Фу: 104
15 сакавіка
Марк Ален (1)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
4:6 Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
55:22, 48:71, 0:74 (74), 0:70 (69), 66:57 (57 Мёрфі, 66), 14:67 (67), 59:0, 56:64, 104:22 (100), 54:61
Соценныя серыі: Ален: 100

Сёмы дзень (16 сакавіка)

правіць
Пераможца турніру Шон Мёрфі

Выбыў: Сцяг Англіі Марк Сэлбі (3)

Сёмы гульнявы дзень турніру быў прысвечаны фінальнаму паядынку паміж двума англічанамі, Шонам Мёрфі, дзевятым нумарам сусветнага рэйтынгу, і Маркам Сэлбі, які займаў другое месца ў сусветнай табелі аб рангах. Марк больш паспяхова гуляў на рэйтынгавых турнірах бягучага сезона, дайшоўшы да фіналаў на двух турнірах трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і Мастэрс, і да паўфіналаў на рэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і запрашальным Champion of Champions. У сваю чаргу Шон набраў форму пасля Новага года, зрабіўшы дзве максімальныя серыі і выйграўшы апошні этап еўрапейскага тура PTC, а таксама дайшоўшы да паўфіналу на турніры Championship League. Блізкія сябры ў жыцці, гульцы 30 разоў перасякаліся паміж сабой на прафесійных турнірах, з якіх Сэлбі атрымаў на дзве перамогі больш, таксама вядучы па асабістым сустрэчам на рэйтынгавых турнірах — 5:4. Марк выйграў тры апошнія рэйтынгавыя матчы паміж снукерыстамі, уключаючы іх адзіны да гэтага фінальны паядынак на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2012 года. У рамках дадзенага турніру гульцы двойчы сустракаліся паміж сабой, атрымаўшы па адной перамозе: у 2005 годзе Мёрфі аказаўся мацней з лікам 5:2, а на World Open 2012 Сэлбі усухую абыграў саперніка — 5:0[98].

На старце матчу Шон зрабіў паўсоценную серыю, 64 ачкі, да якой пасля дадаў пераможны падыход у 31 ачко і выйграў першы фрэйм. Сэлбі пачаў брэйк у другой партыі, які крыху не дацягнуў да 50, 46 балаў, але Мёрфі здолеў набраць 80 ачкоў сваёй серыяй і падвоіць перавагу. Некалькі ўдалых падыходаў у наступнай партыі прынеслі "чараўніку" трэцяе ачко. Дзякуючы трэцяму паўсоценнаму брэйку, 52 балы, Шон яшчэ мацней ўмацаваў сваё лідарства на старце паядынку, давёўшы лік да 4:0. Зацяжны пяты фрэйм застаўся за Сэлбі, а серыя ў 91 ачко дазволіла яму скараціць сваё адставанне да двух партый. Але Мёрфі не зламаўся і прадэманстраваў цудоўную серыйнасць у трох апошніх фрэймах першай сесіі, аформіўшы 98, 105 (відэа) і 112 ачкоў (відэа) у трох партыях запар. Такім чынам, да перапынку лік стаў 7:2 на карысць Шона Мёрфі, якому заставалася выйграць тры фрэймы да перамогі на турніры. Знаходзячыся ў дрэнным становішчы, Марк Сэлбі ўпэўнена пачаў вячэрнюю сесію. Зрабіўшы сваю другую паўсоценную серыю ў матчы, 78, ён выйграў дзесяты фрэйм. Пры адставанні 29:53 у адзінаццатай партыі Марк зрабіў клірэнс з апошняга чырвонага шара і выйграў чацвёртае ачко. Скарыстаўшыся тым, што ў гульні Мёрфі сталі з'яўляцца сур'ёзныя памылкі, Сэлбі пакінуў за сабой трэці фрэйм запар, скараціўшы сваё адставанне да ліку 5:7. Шон здолеў узяць сябе ў рукі і выйграў трынаццатую партыю з пераможнай серыяй у 60 балаў. Дзякуючы некалькім удалым падыходам Марк зноў апынуўся ад саперніка на адлегласці дзвюх партый — 6:8. Ён таксама быў блізкі да сёмага ачку, але дапусціў памылку пры серыі ў 49 балаў, пасля чаго Шон Мёрфі паказаў выдатную гульню, зачысціўшы стол брэйкам у 78 ачкоў, і зрабіў лік 9:6. Мёрфі паспяхова пачаў шаснаццатую партыю, давёўшы лік да 71:0 з трыма выніковымі падыходамі, 27, 24, 20. Сэлбі не намерваўся проста аддаць перамогу і ўзмоцнена набіраў ачкі ў адказ, а таксама спрабаваў ставіць снукеры, пры гэтым яму ўдалося атрымаць 8 штрафных ачкоў за кошт памылак саперніка. Але пры ліку 54:71 і апошніх ружовым і чорным шарах на стале (Марку быў неабходны адзін снукер), "весялун з Лестэра" дапусціў памылку, дазволіўшы Шону згуляць ружовы і паставіць кропку ў фінальным паядынку — 10:6. Такім чынам, Шон Мёрфі выйграў свой першы рэйтынгавы турнір за апошнія тры гады (з гранд-фіналу PTC 2011). Гэтая перамога стала пятым рэйтынгавым тытулам 31-гадовага Мёрфі[10][99].

16 сакавіка. Рэферы: Колін Хамфрыс
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
10:6 Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓
Дзённая сесія: 95:1 (64), 80:46 (80), 81:40, 75:26 (52), 5:83, 13:91 (91), 102:1 (98), 113:1 (105), 112:0 (112)
Вячэрняя сесія: 8:92 (78), 53:62, 18:78, 85:4 (60), 43:82, 78:49 (78), 77:54
Соценныя серыі: Мёрфі: 105, 112
  1. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.
  2. а б в г д е Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.

Уайлдкард раўнд

правіць

Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Юань Сыцзюнь, Чэнь Цзыфань, Лінь Шуай і Чжаа Сіньтун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джэймі Бёрнэта, Сандэрсана Лэма, Скота Дональдсана і Роры Мак-Лаўда[100][10][101].

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (39) АП Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь
Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 3–5 Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань
Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (74) 5–1 Сцяг Кітая Лінь Шуай
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (46) 5–1 Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка

правіць

[10][101]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                                         
1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
62  Сцяг Англіі Майк Дан 2  
  1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3  
УК  Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь 1
18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
  1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  11  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2  
32  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 5  
68  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 2  
  32  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1
  11  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
43  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 4
11  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  12  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 3  
12  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
94  Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс 1  
  12  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  31  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 0  
61  Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 3
31  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
  12  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
  5  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
19  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5  
45  Сцяг Кітая Юй Дэлу 0  
  19  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4
  5  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
УК  Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань 0
5  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
1  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 4  
9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4  
69  Сцяг Тайланда Цяпчая Ун-Нух 5  
  69  Сцяг Тайланда Цяпчая Ун-Нух 5  
  27  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1  
80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 2
27  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5  
  69  Сцяг Тайланда Цяпчая Ун-Нух 2  
  16  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 4  
  21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 2
  16  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
60  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 2
16  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
  16  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4
  9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
57  Сцяг Англіі Джымі Уайт 1  
  9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 1  
55  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 2
24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
  9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
  4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 4  
25  Сцяг Кітая Сяа Гадун 4  
64  Сцяг Індыі Панкай Адвані 5  
  64  Сцяг Індыі Панкай Адвані 4
  4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
81  Сцяг Кітая Лі Янь 1
4  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10
3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
41  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 3  
  3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
  98  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 2  
59  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 2
98  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 5  
  3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
  23  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1  
23  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5  
74  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 1  
  23  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5
  14  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3  
 Сцяг Англіі Адам Уічэрд 0
14  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
  42  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 1  
13  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
48  Сцяг Англіі Род Лоўлер 2  
  13  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 3
  42  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 5  
42  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 5
29  Сцяг Англіі Марцін Гоўлд 1  
  42  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 5
  28  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
28  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5  
89  Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 4  
  28  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5
  8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 4  
56  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 3
8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
3  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
10  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
7  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
54  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 4  
  7  Сцяг Англіі Бары Хокінс 4  
  38  Сцяг Англіі Марк Джойс 5  
38  Сцяг Англіі Марк Джойс 5
87  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 2  
  38  Сцяг Англіі Марк Джойс 5  
  49  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 3  
17  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
35  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 3  
  17  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2
  49  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5  
49  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5
15  Сцяг Англіі Джо Пэры 1  
  38  Сцяг Англіі Марк Джойс 3
  10  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
10  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
40  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 3  
  10  Сцяг Ганконга Марка Фу 5
  20  Сцяг Англіі Майкл Холт 3  
51  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1
20  Сцяг Англіі Майкл Холт 5  
  10  Сцяг Ганконга Марка Фу 5
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4  
26  Сцяг Англіі Том Форд 4  
46  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 5  
  46  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
37  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 1
2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  

Шон Мёрфі выйшаў у свой першы фінал рэйтынгавага турніру ў сезоне 2013/2014. Але за месяц да World Open ён выйграў этап серыі PTC у Гдыні. Марк Сэлбі выйшаў у рэйтынгавы фінал у другі раз у бягучым сезоне пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, дзе саступіў Нілу Робертсану з лікам 7:10. Ён таксама быў у фінале на другім турніры трайной кароны, самым прэстыжным запрашальным спаборніцтве, Мастэрс, дзе прайграў Роні О'Салівану — 4:10. Тройчы Марк быў у фіналах міні-рэйтынгавых турніраў серыі PTC 2013/2014, з якіх атрымаў перамогу ў адным выпадку: на сёмым этапе еўратура ён перамог у вырашальным паядынку Роні О'Салівана з лікам 4:3.

Шон Мёрфі і Марк Сэлбі аднойчы ўжо перасякаліся ў фінале рэйтынгавага турніру: на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2012 Марк Сэлбі аказаўся мацней з лікам 10:6.

Фінал розыгрышу 2014 года стаў шостым выпадкам у гісторыі турніра і першым з 2004 года, калі ў рашаючым паядынку гулялі два англічаніна.

Для Шона Мёрфі фінал World Open 2014 стаў дзевятым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён выйграў чатыры і прайграў таксама чатыры. У прафесійнай кар'еры Марка Сэлбі гэты фінал стаў адзінаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён сем разоў саступаў у фіналах, выйграўшы толькі тры тытула.

[10]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Колін Хамфрыс.
Міжнародны выставачны цэнтр Хайнаня, Хайкоу, Кітай, 16 сакавіка 2014
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
10:6 Марк Сэлбі (3)