Сацыялістычны інтэрнацыянал

Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) — міжнародная няўрадавая сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Штаб-кватэра ў Лондане. Першапачаткова створаны ў 1864 годзе, аднавіў сваю дзейнасць у 1951 годзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія) на арганізацыйным з’ездзе 34 сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый, пераважна з Еўропы. Лічыць сябе правапераемнікам II Інтэрнацыянала, а таксама Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, які існаваў з 1923 года па Другую сусветную вайну і ў 1989 годзе афіцыйна адзначыў стагоддзе.

Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн)
Socialist International
Выява лагатыпа
Лідар Георгіяс Папандрэу
Дата заснавання 3 чэрвеня 1951
Штаб-кватэра  Вялікабрытанія: Лондан
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Маладзёжная арганізацыя Міжнародны саюз маладых сацыялістаў
Колькасць членаў 153 арганізацыя
Сайт www.socialistinternational.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2009 годзе членамі Сацінтэрна з’яўляліся 156 партый з 126 краін, у тым ліку 116 партый з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі і маюць вырашальны голас, у 26 арганізацый статус кансультатыўных членаў з правам дарадчага голасу і 14 партый з’яўляюцца назіральнікамі.

Найстарэйшы член Сацінтэрна — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ).

Галоўны праграмны дакумент — «Стакгольмская дэкларацыя прынцыпаў» — абвяшчае найважнейшымі палітычнымі каштоўнасцямі свабоду, справядлівасць, салідарнасць. Да гэтага галоўным дакументам лічылася Франкфурцкая дэкларацыя.

Вышэйшы орган Сацінтэрна — з’езд (кангрэс), які праводзіцца адзін раз у тры гады. У прамежках паміж з’ездамі яго дзейнасцю кіруе Савет, які склікаецца два разы ў год.


Партыі-паўнапраўныя члены[1]

правіць

Амерыка

правіць

Афрыка

правіць

Еўропа

правіць

Акіянія

правіць

Кансультатыўныя члены Сацінтэрна[1]

правіць

Партыі-назіральнікі[1]

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць