Air Serbia

Сербская авіякампанія

Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.

Air Serbia
ІАТА
JU
ІКАА
ASL
Пазыўны
AIR SERBIA
Дата заснавання 1927
Порт прыпіскі Аэрапорт Ніколы Тэслы
Бонусная праграма Etihad Guest
Памер флота 20 (+7 замоўлена)
Кірункі 79
Штаб-кватэра Сербія Бялград, Сербія
Кіраўніцтва Данэ Кондзіч (генеральны дырэктар)
Сайт: http://www.airserbia.com/
Самалёт Air Serbia
Самалёт JAT Airways

Гісторыя

правіць

Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў Румынію[1]. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.

У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.

JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.

1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia сербск.: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.

Міжнародныя рэйсы

правіць

JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).[2]

Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі
Абу-Дабі   ААЭ 4074 Boeing 737—300 да 4 лютага 2010
Дубай   ААЭ Boeing 737—300 і Boeing 737—700 з 9 лютага 2010
Ларнака   Кіпр 1780 Boeing 737—300
Стамбул   Турцыя 926 Boeing 737—300 і Boeing 737—400
Тэль-Авіў   Ізраіль 2090 Boeing 737—300

Афрыка

правіць
Аэрапорт Краіна Адлегласць, км. Самалёт Заўвагі
Манасцір   Туніс 1400 Boeing 737—300
Трыпалі   Лівія 1820 Boeing 737—300
Туніс   Туніс Boeing 737—300 сезонны

Еўропа

правіць
Аэрапорт Краіна Адлегласць, км.
Амстэрдам   Нідэрланды 1581
Афіны   Грэцыя 1044
Берлін   Германія 1126
Брусель   Бельгія 1513
Валета   Мальта 1466
Варшава   Польшча 967
Вена   Аўстрыя 597
Гамбург   Германія 1380
Гановер   Германія 1320
Гётэбарг   Швецыя 1710
Дзюсельдорф   Германія 1348
Капенгаген   Данія 1462
Лондан   Вялікабрытанія 1840
Любляна   Славенія 510
Мілан   Італія 1020
Масква   Расія 1950
Мюнхен   Германія 900
Парыж   Францыя 1542
Падгорыца   Чарнагорыя 360
Прага   Чэхія 858
Рым   Італія 833
Салонікі   Грэцыя 658
Сараева   Боснія і Герцагавіна 278
Скоп'е   Паўночная Македонія 468
Стакгольм   Швецыя 1823
Тыват   Чарнагорыя 400
Трыест   Італія 641
Франкфурт-на-Майне   Германія 1175
Цюрых   Швейцарыя 1028
Штутгарт   Германія 1094

Былыя рэйсы

правіць

У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat:

Краіна Гарады
  Аўстралія Брысбен, Мельбурн, Перт, Сідней
  Аўстрыя Грац, Клагенфурт, Лінц
  Албанія Тырана
  Алжыр Алжыр
  Беларусь Мінск
  Балгарыя Сафія
  Боснія і Герцагавіна Баня-Лука, Мостар
  Бразілія Рыа-дэ-Жанэйра
  Вялікабрытанія Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр
  Венгрыя Будапешт
  Германія Мюнхен, Гамбург, Гановер
  Егіпет Каір
  Індыя Калькута, Мумбаі
  Інданезія Джакарта
  Іарданія Аман
  Ірак Багдад
  Іран Тэгеран
  Іспанія Барселона, Мадрыд
  Італія Венецыя, Турын
  Канада Ванкувер, Манрэаль, Таронта
  Кенія Найробі
  Кітай Пекін,   Ганконг
  Рэспубліка Карэя Сеул
  Кувейт эль-Кувейт
  Ліван Бейрут
  Паўночная Македонія Бітала
  Малайзія Куала-Лумпур
  Мексіка Мехіка
  Новая Зеландыя Окленд
  Нарвегія Нарвегія Осла
  Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Абу-Дабі
  Пакістан Карачы
  Польшча Варшава
  Партугалія Лісабон
  Расія Санкт-Пецярбург, Сочы
  Румынія Бухарэст, Тымішаара
  Сербія Ніш, Нові-Сад, Прышціна, Трстэнік, Ужыцы
  Сінгапур Сінгапур
  Сірыя Дамаск
  Славакія Браціслава
  Славенія Марыбар
  ЗША Вашынгтон, Дэтройт, Кліўленд, Лос-Анджэлес, Сіэтл, Нью-Ёрк, Х'юстан, Чыкага
  Тайланд Бангкок
  Турцыя Анкара
  Украіна Кіеў
  Фінляндыя Хельсінкі
  Францыя Мюлуз, Ліён
  Харватыя Борава, Дуброўнік, Заграб, Задар, Осіек, Рыека, Спліт
  Чарнагорыя Бар, Беранэ, Жабляк, Херцаг-Нові
  Чэхія Брно, Прага
  Швейцарыя Жэнева, Санкт-Гален
  ПАР Яганэсбург
  Японія Токіа

Самалёты ў эксплуатацыі

правіць

На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з[3]:

Катастрофы

правіць
 
Карта месца крушэння 26 студзеня 1972

У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа:

Зноскі

  1. Як была выратавана грамадзянская авіяцыя Югаславіі
  2. тут і далей у табліцах звесткі па адлегласці з часопіса Jat Airwais New Review
  3. Клаус Браўн. Наш самалётны парк — Air Serbia.
  4. Accident Database: Accident Synopsis 01261972 Архівавана 2 мая 2013.

Спасылкі

правіць