Спіс прэзідэнтаў ЗША
Паводле Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі Прэзідэ́нт ЗША з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Злучаных Штатаў, а таксама асновай выканаўчай улады і кіраўніком усяго Федэральнага Урада. Прэзідэнцтва з’яўляецца найвышэйшай палітычнай пасадай у Злучаных Штатах Амерыкі паводле ўплыву і прызнання. Апроч таго, Прэзідэнт ЗША з’яўляецца і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Злучаных Штатаў. Прэзідэнты абіраюцца непрамым галасаваннем на тэрмін у чатыры гады калегіяй выбаршчыкаў[заўв 1]. Пасля ратыфікацыі Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў у 1951 годзе ніводная асоба не можа быць абранай Прэзідэнтам больш за два разы, а таксама ніводны чалавек, які выконваў абавязкі Прэзідэнта больш за два гады падчас тэрміну іншага Прэзідэнта, не можа быць абраны Прэзідэнтам больш за адзін раз[1]. Пасля смерці, адстаўкі або адхілення ад пасады дзеючага Прэзідэнта, на пасаду ўступае віцэ-прэзідэнт. На пасаду Прэзідэнта ЗША могуць абірацца грамадзяне старэйшыя за 35 гадоў, якія нарадзіліся ў Злучаных Штатах і пражывалі там не менш за 14 гадоў да выбараў.
Гэты спіс уключае ў сябе толькі тых асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, якая ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з’яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса[2]. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.
Дзеючым, 45-м прэзідэнтам, з’яўляецца Дональд Трамп (з 2017 года). Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтва Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 44 чалавекі. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан[3], Закары Тэйлар[4], Уорэн Гардзінг[5] і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн[6], Джэймс Гарфілд[6][7], Уільям Мак-Кінлі[8] і Джон Кенэдзі) і адзін падаў у адстаўку (Рычард Ніксан)[9].
Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт, уступіў на пасаду ў 1789 годзе пасля аднагалоснага галасавання выбаршчыкаў. Самы кароткі час на пасадзе прэзідэнта правёў Уільям Генры Гарысан (32 дні ў 1841 годзе), а самы доўгі — Франклін Рузвельт, які быў прэзідэнтам амаль 13 гадоў, але памёр неўзабаве пасля пачатку свайго чацвёртага тэрміну ў 1945. Ён адзіны прэзідэнт, які займаў пасаду больш за два тэрміны. Пры наступным прэзідэнце Гары Трумэне была прынята папраўка да Канстытуцыі, якая забараніла балаціравацца на прэзідэнцкую пасаду больш за два разы. Найстарэйшым прэзідэнтам на момант абрання стаў Дональд Трамп, які заняў пасаду ва ўзросце 70 гадоў. Самым маладым прэзідэнтам быў Тэадор Рузвельт, які заняў пасаду ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў[10]. Сёмы прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан стаў першым, які быў абраны белымі мужчынамі ўсіх класаў у 1828 годзе пасля таго, як большасць законаў, якія забаранялі беззямельным грамадзянам галасаваць, былі адмененыя. Уорэн Гардзінг стаў першым прэзідэнтам абраным пасля таго, як жанчыны атрымалі права галасаваць у 1920 годзе. Адзіным каталіком лацінскага абраду на пасадзе прэзідэнта ЗША быў Джон Кенэдзі, а адзіным цемнаскурым — Барак Абама[11].
Пасля Вайны за незалежнасць і да Грамадзянскай вайны (1789—1861)
правіць№ | Прэзідэнт (Гады жыцця) |
Папярэдняя пасада | Партыя | Тэрмін прэзідэнцтва | № тэрміна[заўв 2] (Год выбараў) | Віцэ-прэзідэнт | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Джордж Вашынгтон (1732—1799)[12][13][14] |
Вярхоўны Галоўнакамандуючы Кантынентальнай арміі (1775—1783) |
Беспартыйны | 30 красавіка 1789[заўв 3] 4 сакавіка 1797 |
1 (1789) | Джон Адамс | ||
2 (1792) | ||||||||
Быў Вярхоўным Галоўнакамандуючым Кантынентальнай арміі падчас Амерыканскай вайны за незалежнасць і лічыцца адным з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў. Ад яго прэзідэнцтва паходзіць большасць прэзідэнцкіх традыцый краіны. Сярод яго дасягненняў стварэнне Федэральнага Урада і структуры кабінета ЗША. Аднак, падатак на права вырабляць віскі прывёў да паўстання, якое было задушана апалчэннем, а Дамова Джэя, ратыфікаваная ў Сенаце пад уплывам Вашынгтона і Аляксандра Гамільтана, таксама была спрэчным палітычным рашэннем. Джордж Вашынгтон заняў нейтральную пазіцыю падчас Напалеонаўскіх войнаў у Еўропе, нягледзячы на моцныя пра-французскія настроі насельніцтва. Яго выхад на пенсію пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў стаў пачаткам двухтэрміновай традыцыі, якая працягвалася пакуль Франклін Рузвельт не вырашыў балаціравацца на трэці тэрмін у 1940 годзе. | ||||||||
2 | Джон Адамс (1735—1826)[15][16][17] |
Віцэ-прэзідэнт | Федэраліст | 4 сакавіка 1797 4 сакавіка 1801 |
3 (1796) | Томас Джэферсан | ||
Адзін са стваральнікаў Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў 1776 года. Быў віцэ-прэзідэнтам краіны на працягу абодвух прэзідэнцкіх тэрмінаў Джорджа Вашынгтона. Яго прэзідэнцтва характарызуецца шматлікімі палітычнымі інтрыгамі: ён сутыкнуўся з нападамі з боку рэспубліканцаў на чале з Томасам Джэферсанам і з боку дамінуючай групы ў сваёй Федэралісцкай партыі на чале са сваім ворагам Аляксандрам Гамільтанам. Ва ўмовах неабвешчанай марской вайны з Францыяй («Квазівайны»), якая доўжылася з 1798 па 1800 гады, стварыў войска і флот. Адамс стаў першым прэзідэнтам ЗША, рэзідэнцыяй якога быў асабняк, які ў выніку стаў вядомы як Белы дом. | ||||||||
3 | Томас Джэферсан (1743—1826)[18][19][20] |
Віцэ-прэзідэнт | Дэмакрат- рэспубліканец |
4 сакавіка 1801 4 сакавіка 1809 |
4 (1800) | Аарон Бёр (4 сакавіка 1801-4 сакавіка 1805) |
||
5 (1804) | Джордж Клінтан (4 сакавіка 1805-4 сакавіка 1809) |
|||||||
Асноўны аўтар Дэкларацыі незалежнасці ЗША і адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі. Сваё абранне прэзідэнтам Джэферсан назваў «Рэвалюцыяй 1800 года». Курыраваў набыццё вялізнай тэрыторыі Луізіяны ў Францыі ў 1803 годзе, а таксама экспедыцыю Люіса і Кларка ў 1804—1806 гадах і іншыя экспедыцыі, удзельнікі якіх даследавалі захад, у выніку чаго за час прэзідэнцтва Джэферсана тэрыторыя краіны павялічылася ў два разы. З 1801 па 1805 гады адбылася Трыпалітанская вайна — першы ваенны канфлікт, у якім удзельнічалі ЗША не на сваёй тэрыторыі. У ходзе вайны з Напалеонам Джэферсан спрабаваў весці эканамічную вайну, абвясціўшы эмбарга на тавары Вялікабрытаніі і Францыі, але гэта паралізавала амерыканскі знешні гандаль. У 1807 годзе ён падрыхтаваў і падпісаў закон, які забараніў увоз рабоў у ЗША. | ||||||||
4 | Джэймс Мэдысан (1751—1836)[21][22][23] |
Дзяржаўны сакратар (1801—1809) |
Дэмакрат- рэспубліканец |
4 сакавіка 1809 4 сакавіка 1817 |
6 (1808) | Джордж Клінтан[заўв 4] (4 сакавіка 1809-20 красавіка 1812) | ||
Свабодна[заўв 5] | ||||||||
7 (1812) | Элбрыдж Джэры[заўв 4] (4 сакавіка 1813-23 лістапада 1814) |
|||||||
Свабодна[заўв 5] (23 лістапада 1814-4 сакавіка 1817) |
||||||||
Адзін з ключавых аўтараў Канстытуцыі Злучаных Штатаў. Пасля спрэчкі з Аляксандрам Гамільтанам разам з Томасам Джэферсанам арганізаваў Рэспубліканскую партыю. Правал амерыканскага гандлёвага эмбарга супраць Вялікабрытаніі прывёў да англа-амерыканскай вайны ў 1812 годзе і няўдалай спробы амерыканскіх войскаў захапіць брытанскую калонію ў Канадзе. У ходзе канфлікту брытанцы здолелі часова акупаваць Вашынгтон, а таксама спаліць Белы дом і Капітолій. Федэралісцкая партыя, якая адмовілася падтрымаць вайну, канчаткова распалася. У выніку вайны статус-кво быў адноўлены, а Злучаныя Штаты атрымалі шырокую прамысловую незалежнасць і паскорылі эканамічны рост. У канцы другога тэрміна Мэдысана было прынята першае мытнае заканадаўства, якое таксама спрыяла ўмацаванню айчыннай эканомікі. | ||||||||
5 | Джэймс Манро (1758—1831)[24][25][26] |
Дзяржаўны сакратар (1811—1817) |
Дэмакрат- рэспубліканец |
4 сакавіка 1817 4 сакавіка 1825 |
8 (1816) | Дэніэл Томпкінс | ||
9 (1820) | ||||||||
Апошні прэзідэнт, які прымаў удзел у Амерыканскай вайне за незалежнасць. З-за слабога супраціву з боку апазіцыйнай партыі федэралістаў, якая распалася ў 1824 годзе, быў абраны прэзідэнтам, атрымаўшы больш за 80 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Будучы прэзідэнтам, набыў Фларыду, якая належала Іспаніі. Знізіў палітычнае напружанне ў краіне, у выніку чаго перыяд яго кіравання называюць «эрай добрай згоды». У 1819 годзе ў ЗША адбыўся эканамічны крызіс, аднак гэта не перашкодзіла Манро дамагчыся перавыбрання на другі прэзідэнцкі тэрмін. Праводзіў дактрыну Манро (англ.: Monroe Doctrine), якая складалася ў прынцыпе неўмяшання еўрапейскіх дзяржаў у справы дзяржаў Амерыканскага кантынента, а ЗША — у справы дзяржаў Еўропы. | ||||||||
6 | Джон Квінсі Адамс (1767—1848)[27][28][29] |
Дзяржаўны сакратар (1817—1825) |
Дэмакрат- рэспубліканец |
4 сакавіка 1825 4 сакавіка 1829 |
10 (1824) | Джон Колдуэл Кэлхун | ||
Сын другога Прэзідэнта Злучаных Штатаў Джона Адамса і адзін з найвялікшых дыпламатаў у амерыканскай гісторыі. На выбарах не набраў большасці галасоў выбаршчыкаў (галасы падзяліліся напалову), але быў абраны на пасаду прэзідэнта Палатай Прадстаўнікоў[заўв 1]. У якасці прэзідэнта Адамс імкнуўся мадэрнізаваць эканоміку і развіццё адукацыі. Паслядоўна выступаў супраць рабства, за што падвяргаўся жорсткай крытыцы. | ||||||||
7 | Эндру Джэксан (1767—1845)[30][31][32] |
Сенатар ЗША з Тэнесі (1823—1825) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1829 4 сакавіка 1837 |
11 (1828) | Джон Колдуэл Кэлхун[заўв 6] (4 сакавіка 1829-28 снежня 1832) | ||
Свабодна[заўв 5] (28 снежня 1832-4 сакавіка 1833) |
||||||||
12 (1832) | Марцін Ван Бюрэн (4 сакавіка 1833-4 сакавіка 1837) |
|||||||
Лічыцца першым «народным прэзідэнтам», бо, з аднаго боку, з’яўляўся выхадцам з простай сям’і, а, з іншага, — яго папулярнасць сярод шляхетных выбаршчыкаў была велізарнай. Атрымаў нацыянальную вядомасць, дзякуючы сваёй ролі ў вайне 1812 года, дзе ён выйграў вырашальныя бітвы супраць індзейцаў, а таксама супраць галоўнай брытанскай наступальнай арміі ў бітве за Новы Арлеан. Адзін з заснавальнікаў дэмакратычнай партыі. Стаўшы прэзідэнтам, увёў «сістэму здабычы» (англ.: Spoils system) і замяніў вялікую колькасць служачых федэральных органаў выканаўчай улады. У 1836 годзе закрыў Другі банк ЗША. Быў прыхільнікам рабаўладальніцкай сістэмы, а таксама падтрымаў і падпісаў закон аб перасяленні індзейцаў, які перадыслакаваў шэраг плямёнаў на «індзейскую тэрыторыю». | ||||||||
8 | Марцін Ван Бюрэн (1782—1862)[33][34][35] |
Віцэ-прэзідэнт | Дэмакрат | 4 сакавіка 1837 4 сакавіка 1841 |
13 (1836) | Рычард Джонсан | ||
Адзіны прэзідэнт, роднай мовай якога была не англійская (вырас у сям’і нідэрладскага паходжання), і першы прэзідэнт, які нарадзіўся грамадзянінам ЗША. Адмовіўся ад анексіі тэрыторыі Тэхаса Злучанымі Штатамі. З-за Арустукскай вайны і Каралінскай справы адносіны з Англіяй і яе калоніямі ў Канадзе былі напружанымі. Прэзідэнцтва Ван Бюрэна характарызуецца эканамічнымі цяжкасцямі і адным з найвялікшых крызісаў у гісторыі ЗША ў 1837 годзе, у якім яго абвінавацілі, у выніку чаго ён не быў абраны на другі тэрмін. | ||||||||
9 | Уільям Генры Гарысан (1773—1841)[36][37][38] |
Пасол ЗША ў Калумбіі (1828—1829) |
Віг | 4 сакавіка 1841 4 красавіка 1841 |
14 (1840) | Джон Тайлер | ||
Апошні прэзідэнт, які нарадзіўся да вайны за незалежнасць ЗША, і першы прэзідэнт, які памёр, займаючы пасаду. Гарысан праславіўся як герой вайны з Англіяй і баявых дзеянняў супраць індзейцаў. Быў абраны прэзідэнтам ва ўзросце 68 гадоў, але правёў на пасадзе ўсяго 32 дні, паколькі прастудзіўся падчас інаўгурацыйнай прамовы і неўзабаве памёр. Яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Джон Тайлер. | ||||||||
10 | Джон Тайлер (1790—1862)[39][40][41] |
Віцэ-прэзідэнт | Віг | 4 красавіка 1841 4 сакавіка 1845 |
14 | Свабодна | ||
Смерць Гарысана прывяла да таго, што Тайлер стаў першым віцэ-прэзідэнтам, які замяніў прэзідэнта падчас яго тэрміну. Для прадухілення канстытуцыйных нявызначанасцей неадкладна пераехаў у Белы дом, прыняў прысягу і ўсе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, пасля чаго гэтая пераемнасць стала традыцыйнай і была зафіксавана Дваццаць пятай папраўкай да Канстытуцыі. Тайлер шмат канфліктаваў з Кангрэсам, у тым ліку са сваёй партыяй Вігаў, у выніку чаго быў выключаны з яе. Нягледзячы на няўдачы ва ўнутранай палітыцы, пры ім былі падпісаны істотныя дагаворы Уэбстэра-Ашбертана (англ.: Webster–Ashburton Treaty) з Вялікабрытаніяй і Вансяскі (англ.: Treaty of Wanghia, кіт.: 望廈條約) з Кітаем дынастыі Цын. Апошнія два гады на пасадзе прэзідэнта прысвяціў прыяднанню тэрыторыі Тэхаса да ЗША. | ||||||||
11 | Джэймс Нокс Полк (1795—1849)[42][43][44] |
Губернатар штата Тэнесі (1839—1841) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1845 4 сакавіка 1849 |
15 (1844) | Джордж Далас | ||
Апошні моцны прэзідэнт да Грамадзянскай вайны, вядомы сваімі знешнепалітычнымі поспехамі. Пагражаў Вялікабрытаніі вайной з-за канфлікту па арэгонскай зямлі, а пазней яны паздялілі ўласнасць гэтага рэгіёна. Вёў краіну да пераканаўчай перамогі ў амерыкана-мексіканскай вайне, у выніку якой Злучаныя Штаты атрымалі большую частку сваёй цяперашняй паўднёва-заходняй тэрыторыі. У 1846 годзе забяспечыў увядзенне тарыфу Уолкера (англ.: Walker tariff), а таксама стварыў сістэму казначэйства, якая дзейнічала да 1913 года. Адмовіўся балаціравацца на другі тэрмін і сканаў ад халеры праз тры месяцы пасля свайго прэзідэнцтва. | ||||||||
12 | Закары Тэйлар (1784—1850)[45][46][47] |
Генерал-маёр арміі ЗША ў Першым пяхотным палку (1846—1849) |
Віг | 4 сакавіка 1849 9 ліпеня 1850 |
16 (1848) | Мілард Філмар | ||
Генерал-маёр арміі Злучаных Штатаў, які стаў нацыянальным героем у выніку амерыкана-мексіканскай вайны, што і прынесла яму перамогу на выбарах, нягледзячы на смутныя перакананні і адсутнасць цікавасці да палітыкі. Галоўным прыярытэтам Тэйлара на пасадзе прэзідэнта было захаванне Саюза, бо дэбаты з нагоды статуса рабства ў краіне станавіліся ўсё больш гарачымі і прывялі да пагроз аддзялення паўднёвых тэрыторый. Памёр праз 16 месяцаў пасля абрання прэзідэнтам ад хваробы страўніка і не дамогся ніякага прагрэсу ў пытанні рабства. | ||||||||
13 | Мілард Філмар (1800—1874)[48][49][50] |
Віцэ-прэзідэнт | Віг | 9 ліпеня 1850 4 сакавіка 1853 |
16 | Свабодна[заўв 5] | ||
Будучы віцэ-прэзідэнтам краіны, замяніў памерлага Тэйлара ў разгар палітычнага «крызісу 1850 года» з-за рознагалоссяў па тэме рабства. Як умераны праціўнік рабства Філмар выступаў супраць абаліцыянісцкіх патрабаванняў забараніць рабства на ўсіх тэрыторыях, атрыманых у выніку амерыкана-мексіканскай вайны. Замест гэтага падтрымаў «кампраміс 1850 года» (англ.: Compromise of 1850), які хутка, але ненадоўга спыніў развіццё канфлікту. У 1852 годзе кандыдатуру Філмара не падтрымала партыя Вігаў, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін запар. | ||||||||
14 | Франклін Пірс (1804—1869)[51][52][53] |
Брыгадны генерал арміі ЗША ў Дзявятым пяхотным палку (1847—1848) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1853 4 сакавіка 1857 |
17 (1852) | Уільям Руфус Кінг[заўв 4] (4 сакавіка 1853-18 красавіка 1853) |
||
Свабодна[заўв 5] (18 красавіка 1853-4 сакавіка 1857) |
||||||||
Ажыццявіў пакупку зямлі Гадсдэн плошчай 76 800 км² у Мексікі, а таксама ўзначаліў няўдалую спробу набыць Кубу ў Іспаніі. Папулярнасць Пірса, які адстойваў інтарэсы рабаўладальнікаў, рэзка скарацілася ў паўночных штатах пасля таго, як ён падтрымаў закон «Канзас-Небраска» (англ.: Kansas–Nebraska Act), які ануляваў кампраміс «Місуры» (англ.: Missouri Compromise), нягледзячы на тое, што гэты кампраміс падтрымлівалі многія жыхары паўднёвых штатаў. Гэта яшчэ больш паглыбіла супярэчнасці паміж Поўднем і Поўначчу, рыхтуючы глебу да пазнейшага аддзялення паўднёвых штатаў краіны, з-за чаго Пірс лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў у гісторыі ЗША. У 1856 годзе яго кандыдатуру не падтрымала Дэмакратычная партыя, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін і быў адпраўлены ў адстаўку. | ||||||||
15 | Джэймс Б’юкенен (1791—1868)[54][55][56] |
Пасол ЗША ў Вялікабрытаніі (1853—1856) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1857 4 сакавіка 1861 |
18 (1856) | Джон Брэкінрыдж | ||
Апошні прэзідэнт Злучаных Штатаў, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі. Намаганні Б’юкенена падтрымаць мір паміж Поўначчу і Поўднем расчаравалі абодва бакі, пасля чаго 11 паўднёвых штатаў аб’явілі пра выхад з Саюза, што пазней прывяло да Грамадзянскай вайны. Па словах Б’юкенена, аддзяленне было незаконным, але пачынаць вайну, каб прадухіліць аддзяленне — таксама незаконна. Такім чынам, Б’юкенен не прымаў ніякіх канкрэтных мер, каб захаваць Саюз, і завёў палітычнае становішча краіны ў глухі кут. Таксама, як і яго папярэднік, Б’юкенен лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў у гісторыі краіны і характарызуецца гісторыкамі як няздольны пазбегнуць самай вялікай прэзідэнцкай памылкі. Адзіны прэзідэнт ЗША, які ніколі не быў жанаты[заўв 7]. |
Пасля Грамадзянскай вайны і да канца Другой сусветнай вайны (1861—1945)
правіць№ | Прэзідэнт (Гады жыцця) |
Папярэдняя пасада | Партыя | Тэрмін прэзідэнцтва | № тэрміна[заўв 2] (Год выбараў) | Віцэ-прэзідэнт | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
16 | Аўраам Лінкальн (1809—1865)[57][58][59] |
Член Палаты Прадстаўнікоў з Ілінойса (1847—1849) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1861 15 красавіка 1865 |
19 (1860) | Ганібал Гэмлін (4 сакавіка 1861-4 сакавіка 1865) |
||
20 (1864) | Эндру Джонсан (4 сакавіка 1865-15 красавіка 1865) |
|||||||
Прэзідэнцтва Лінкальна было адзначана грамадзянскай вайной супраць Канфедэрацыі. Пасля аддзялення ад ЗША адзінаццаці паўднёвых штатаў — прыхільнікаў рабаўладання прывёў паўночныя штаты да перамогі, аднавіў Саюз і сумеў увесці Трынаццатую папраўку да Канстытуцыі аб адмене рабства ў Злучаных Штатах. Неўзабаве пасля яго паспяховага пераабрання на другі тэрмін у 1864 годзе і падпісання капітуляцыі ў Апатамоксе быў застрэлены прыхільнікам паўднёвых штатаў, акцёрам Джонам Уілксам Бутам, стаўшы першым прэзідэнтам, які быў забіты падчас знаходжання на пасадзе. У цяперашні час яго прэзідэнцтва лічыцца адным з самых важных у гісторыі краіны, бо перамога ў грамадзянскай вайне прадухіліла раскол Злучаных Штатаў, а таксама было скасавана рабства. Але праблема грамадзянскіх правоў афраамерыканцаў і расавай няроўнасці заставалася юрыдычна нявырашанай яшчэ сто гадоў (да прэзідэнцтва Ліндана Джонсана). | ||||||||
17 | Эндру Джонсан (1808—1875)[60][61][62] |
Віцэ-прэзідэнт | Дэмакрат | 15 красавіка 1865 4 сакавіка 1869 |
20 | Свабодна[заўв 5] | ||
Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Лінкальне на працягу месяца. Нягледзячы на тое, што Джонсан і Лінкальн знаходзіліся ў розных партыях, яны ўдзельнічалі ў выбарах 1864 года разам у складзе партыі «Нацыянальны Саюз» (англ.: National Union Party). Пасля забойства прэзідэнта Лінкальна Джонсан заняў пасаду прэзідэнта ЗША[заўв 8]. Асноўнай задачай яго прэзідэнцтва пасля грамадзянскай вайны стала сацыяльная і эканамічная рэканструкцыя паўднёвых штатаў. Абскарджваў і накладваў вета на законы, якія прысвечваліся паляпшэнню ўмоў жыцця чарнаскурых, аднак гэта часта адхілялася Кангрэсам, у якім дамінавалі рэспубліканцы. Таксама выступаў супраць Чатырнаццатай папраўкі да Канстытуцыі, якая прадугледжвала наданне грамадзянства былым рабам. З-за гэтых спрэчак вясной 1868 года была праведзена першая спроба імпічменту ў гісторыі краіны, аднак для звальнення Джонсана з пасады не хапіла аднаго голасу. Апроч таго, пакупка Аляскі, здзейсненая падчас яго прэзідэнцтва, у той час лічылася вельмі спрэчным рашэннем. У 1868 годзе яго кандыдатуру не падтрымала Дэмакратычная партыя, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін. Рэйтынг Джонсана вагаўся на працягу доўгага часу, аднак ён, як правіла, лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў ЗША з-за апазіцыі да надання гарантаваных правоў афраамерыканцам. | ||||||||
18 | Уліс Грант (1822—1885)[63][64][65] |
Камандуючы генерал арміі ЗША (1864—1869) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1869 4 сакавіка 1877 |
21 (1868) | Шайлер Колфакс (4 сакавіка 1869-4 сакавіка 1873) |
||
22 (1872) | Генры Уілсан[заўв 4] (4 сакавіка 1873-22 лістапада 1875) |
|||||||
Свабодна[заўв 5] (22 лістапада 1875-4 сакавіка 1877) |
||||||||
Будучы камандуючым генералам арміі ЗША, працаваў у цесным супрацоўніцтве з Аўраамам Лінкальнам з мэтай прывесці Саюзныя войскі да перамогі ў грамадзянскай вайне. Працягваў «Рэканструкцыю» (англ.: Reconstruction Era) і сумеў выдаліць рэшткі канфедэрацыйных настрояў і рабства, а таксама спрабаваў павялічыць правы афраамерыканскага насельніцтва, нягледзячы на моцны ўнутраны супраціў паўднёвых штатаў. Палітыка Гранта ў адносінах да індзейцаў вядомая Вайной за Чорныя Узгоркі 1876 года. Другі прэзідэнцкі тэрмін характарызуецца скандаламі з удзелам яго супрацоўнікаў з Рэспубліканскай партыі, замешанымі ў карупцыі, якая прывяла да цяжкай эканамічнай дэпрэсіі. У 1880 годзе Грант спрабаваў зноў балаціравацца ў прэзідэнты, але не атрымаў падтрымкі сваёй партыі. | ||||||||
19 | Рэзерфард Хейс (1822—1893)[66][67][68] |
Губернатар штата Агая (1868—1872, 1876—1877) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1877 4 сакавіка 1881 |
23 (1876) | Уільям Уілер | ||
У 1876 годзе быў абраны ў выніку адных з самых супярэчлівых выбараў у гісторыі краіны. На выбарах перамог дэмакрат Сэмюэль Цілдэн, але ў выніку доўгіх дэбатаў спецыяльная камісія, прызначаная Кангрэсам, вызначыла перамогу Хейса. Кіраваў завяршэннем «Рэканструкцыі», пачаў намаганні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы, а таксама спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся ад грамадзянскай вайны і «Рэканструкцыі». | ||||||||
20 | Джэймс Гарфілд (1831—1881)[69][70][71] |
Член Палаты Прадстаўнікоў з Агая (1863—1881) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1881 19 верасня 1881 |
24 (1880) | Чэстэр Артур | ||
Планаваў канчаткова пакончыць з праблемамі ўнутры Рэспубліканскай партыі і карупцыяй у дзяржаве. Зрабіў прыкметныя дыпламатычныя і судовыя прызначэнні, а таксама прапанаваў істотную рэформу грамадзянскай службы, у канчатковым выніку прынятую Кангрэсам у 1883 годзе пад назвай «Закон аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана» (англ.: Pendleton Civil Service Reform Act). Быў застрэлены псіхічна неўраўнаважаным Шарлем Гіто, памёршы ад ран праз два з паловай месяцы. | ||||||||
21 | Чэстэр Артур (1829—1886)[72][73][74] |
Віцэ-прэзідэнт | Рэспубліканец | 19 верасня 1881 4 сакавіка 1885 |
24 | Свабодна[заўв 5] | ||
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Гарфілда. Галоўнай справай яго адміністрацыі было прыняцце «Закона аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана», каб ліквідаваць разгул карупцыі. Кіраваў рэарганізацыяй Ваенна-марскіх сіл ЗША, але крытыкаваўся за змяншэнне прафіцыту федэральнага бюджэту, які назапашваўся з канца грамадзянскай вайны. На выбарах 1884 года кандыдатуру Артура не падтрымала Рэспубліканская партыя, у выніку чаго ён пайшоў у адстаўку. | ||||||||
22 | Гровер Кліўленд (1837—1908)[75][76] |
Губернатар штата Нью-Ёрк (1883—1885) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1885 4 сакавіка 1889 |
25 (1884) | Томас Хендрыкс[заўв 4] (4 сакавіка 1885-25 лістапада 1885) |
||
Свабодна[заўв 5] (25 лістапада 1885-4 сакавіка 1889) |
||||||||
Выступаў супраць высокіх тарыфаў, «Бясплатнага срэбра», інфляцыі і субсідый на бізнес і фермерства. Зрабіў спробу адмовіцца ад «сістэмы здабычы» (змены чыноўнікаў пасля выбару новага прэзідэнта). На выбарах 1888 года атрымаў падтрымку насельніцтва, але прайграў паводле галасавання выбаршчыкаў. | ||||||||
23 | Бенджамін Гарысан (1833—1901)[77][78][79] |
Сенатар ЗША з Індыяны (1881—1887) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1889 4 сакавіка 1893 |
26 (1888) | Леві Мортан | ||
Адзіны прэзідэнт ЗША, які быў унукам іншага прэзідэнта — дзявятага прэзідэнта краіны Уільяма Генры Гарысана. Пры ім былі прыняты такія эканамічныя законы, як пратэкцыянісцкі «Тарыф Мак-Кінлі» (англ.: McKinley Tariff) і «Антыманапольны закон Шэрмана» (англ.: Sherman Antitrust Act), які павінен быў абмежаваць утварэнне манаполій і картэляў. У сувязі з ростам непапулярнасці Гарысана з-за высокіх тарыфаў і вялікіх федэральных расходаў ён прайграў выбары ў 1892 годзе. | ||||||||
24 | Гровер Кліўленд (1837—1908)[75][76] |
Прэзідэнт ЗША (1885—1889) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1893 4 сакавіка 1897 |
27 (1892) | Эдлай Стывенсан | ||
Атрымаў перамогу на народным рэферэндуме ў трэці раз запар і стаў адзіным прэзідэнтам ЗША, які займаў прэзідэнцкую пасаду два тэрміны з перапынкам. Паніка 1893 года (англ.: Panic of 1893) паклала пачатак сур’ёзнай эканамічнай дэпрэсіі ў краіне, з якой Кліўленд не здолеў справіцца. Яго ўмяшальніцтва ў Пулманаўскі страйк 1894 года (англ.: Pullman Strike) прывяло да абурэння прафсаюзаў па ўсёй краіне. Падчас другога тэрміну Кліўленда быў адноўлены залаты стандарт, а таксама заснаваны штат Юта. | ||||||||
25 | Уільям Мак-Кінлі (1843—1901)[80][81][82] |
Губернатар штата Агая (1892—1896) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1897 14 верасня 1901 |
28 (1896) | Гарэт Хобарт[заўв 4] (4 сакавіка 1897-21 лістапада 1899) |
||
Свабодна[заўв 5] (21 лістапада 1899-4 сакавіка 1901) |
||||||||
29 (1900) | Тэадор Рузвельт (4 сакавіка 1901-14 верасня 1901) |
|||||||
Апошні прэзідэнт, які ўдзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Пры Мак-Кінлі ў краіне пачаўся хуткі эканамічны рост. Прывёў краіну да хуткай і вырашальнай перамогі ў Іспана-амерыканскай вайне 1898 года, у выніку якой Кубе была абяцана незалежнасць, пасля чаго Іспанія перадала ва ўладанні ЗША калоніі Пуэрта-Рыка, Гуам і Філіпіны. Апроч таго, у 1898 годзе была анексавана тэрыторыя незалежнай Рэспублікі Гаваі, якая стала тэрыторыяй Злучаных Штатаў. У 1900 годзе быў абраны на другі тэрмін, але праз паўгода застрэлены анархістам Леанам Чолгашам. | ||||||||
26 | Тэадор Рузвельт (1858—1919)[83][84][85] |
Віцэ-прэзідэнт | Рэспубліканец | 14 верасня 1901 4 сакавіка 1909 |
29 | Свабодна[заўв 5] (14 верасня 1901-4 сакавіка 1905) |
||
30 (1904) | Чарлз Фэрбенкс (4 сакавіка 1905-4 сакавіка 1909) |
|||||||
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Мак-Кінлі, стаўшы самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны ва ўзросце 42 гадоў. Ва ўнутранай палітыцы адстойваў сваю праграму «Сумленная здзелка» (англ.: «Square Deal»), абяцаючы сярэдняму класу справядлівасць і змагаючыся за абмежаванне ўлады картэляў. Усталяваў мноства новых нацыянальных паркаў, лясоў і помнікаў у мэтах захавання прыродных рэсурсаў краіны. Пачаў будаўніцтва Панамскага канала і пашырыў Ваенна-марскія сілы ЗША. Атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 1906 года за пасярэдніцтва ў Руска-японскай вайне. | ||||||||
27 | Уільям Тафт (1857—1930)[86][87][88] |
Ваенны міністр (1904—1908) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1909 4 сакавіка 1913 |
31 (1908) | Джэймс Шэрман[заўв 4] (4 сакавіка 1909-30 кастрычніка 1912) |
||
Свабодна[заўв 5] (30 кастрычніка 1912-4 сакавіка 1913) |
||||||||
Блізкі палітычны паплечнік Рузвельта, які падтрымаў яго падчас перадвыбарнай кампаніі. Працягваў праводзіць рэформы, якія пачаў яго папярэднік, у тым ліку рэформу дзяржаўнай службы, павышэнне эфектыўнасці паштовай службы і ўвядзенне Шаснаццатай папраўкі да Канстытуцыі. Імкнуўся садзейнічаць эканамічнаму развіццю краін Паўднёвай Амерыкі і Азіі праз «Дыпламатыю долара» (англ.: Dollar diplomacy), а таксама прадэманстраваў рашучасць і стрыманасць падчас Мексіканскай рэвалюцыі. Унутры партыі патрапіў у канфлікт розных груп інтарэсаў і прайграў выбары 1912 года. У 1921 годзе прэзідэнт Гардзінг прызначыў яго Галоўным суддзёй, у выніку чаго ён стаў адзіным прэзідэнтам Злучаных Штатаў, які займаў гэтую пасаду. | ||||||||
28 | Вудра Вільсан (1856—1924)[89][90][91] |
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1911—1913) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1913 4 сакавіка 1921 |
32 (1912) | Томас Маршал | ||
33 (1916) | ||||||||
Адзін з трох прэзідэнтаў-дэмакратаў, якія абіраліся падчас панавання Рэспубліканскай партыі (з 1861 па 1933 гады). Увёў закон аб Федэральным рэзерве (англ.: Federal Reserve Act), у выніку чаго была створана Федэральная рэзервовая сістэма (англ.: Federal Reserve System), якая дзейнічае па сённяшні дзень, закон аб Федэральнай гандлёвай камісіі (англ.: Federal Trade Commission Act), закон Клейтана (англ.: Clayton Antitrust Act), а таксама знізіў падатак на прыбытак. У пачатку Першай сусветнай вайны праводзіў палітыку нейтралітэту, аднак пасля апублікавання тэлеграмы Цымермана і вядзення Германіяй «неабмежаванай падводнай вайны» Злучаныя Штаты ўступілі ў вайну на баку Антанты. Аўтар «Чатырнаццаці пунктаў» (англ.: «Fourteen Points»), у якіх ён распавёў пра сваё бачанне міжнароднага ладу пасля вайны. Адзін з самых уплывовых удзельнікаў Парыжскай мірнай канферэнцыі і ініцыятар стварэння Лігі Нацый, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў 1919 годзе. Пры Вільсане ў ЗША быў уведзены «сухі закон». Перажыў інсульт і ў апошнія два гады свайго прэзідэнцтва быў недзеяздольным. | ||||||||
29 | Уорэн Гардзінг (1865—1923)[92][93][94] |
Сенатар ЗША з Агая (1915—1921) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1921 2 жніўня 1923 |
34 (1920) | Калвін Кулідж | ||
Праводзіў палітыку неўмяшання ў эканамічнай і сацыяльнай абласцях. Асноўным дасягненнем знешняй палітыкі з’яўляецца Вашынгтонская ваенна-марская канферэнцыя 1921-1922 гадоў, на якой галоўныя ваенна-марскія дзяржавы свету дамовіліся аб праграме абмежавання марскіх узбраенняў, якая доўжылася дзесяць гадоў. Карупцыйныя скандалы, у якіх былі замяшаны члены кабінета Гардзінга, моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Падчас паездкі на Захад памёр ад хваробы сэрца ў Сан-Францыска ў 1923 годзе. | ||||||||
30 | Калвін Кулідж (1872—1933)[95][96][97] |
Віцэ-прэзідэнт | Рэспубліканец | 2 жніўня 1923 4 сакавіка 1929 |
34 | Свабодна[заўв 5] (2 жніўня 1923-4 сакавіка 1925) |
||
35 (1924) | Чарлз Даўэс (4 сакавіка 1925-4 сакавіка 1929) |
|||||||
Атрымаў прэзідэнцкую пасаду ў выніку раптоўнай смерці Гардзінга. Працягваў палітыку эканамічнага неўмяшання, што было асаблівасцю «Залатых дваццатых», знізіў падаткі, што прывяло да падвышэння матэрыальнага дабрабыту амерыканцаў. Пры Куліджы рэзка павысілася актыўнасць Ку-клукс-клана, а індзейцы канчаткова атрымалі амерыканскае грамадзянства. Аднавіў давер грамадскасці да Белага дома пасля скандалаў у адміністрацыі свайго папярэдніка і пайшоў у адстаўку, будучы папулярным сярод насельніцтва. | ||||||||
31 | Герберт Гувер (1874—1964)[98][99][100] |
Міністр гандлю (1921—1928) |
Рэспубліканец | 4 сакавіка 1929 4 сакавіка 1933 |
36 (1928) | Чарлз Кёртыс | ||
Падтрымліваў палітыку неўмяшання ў эканоміку і збіраўся правесці маштабныя эканамічныя рэформы, але праз восем месяцаў яго прэзідэнцтва адбыўся біржавы крах 1929 года, які паклаў пачатак Вялікай дэпрэсіі. Пад знакам няўдалай барацьбы з ёй прайшло амаль усё прэзідэнцтва Гувера. Ён вылучаў вялікія грошы на развіццё прамысловасці, стварэнне працоўных месцаў, але выступаў супраць прамой грашовай дапамогі беспрацоўным. Да канца тэрміну цалкам страціў папулярнасць у народзе. | ||||||||
32 | Франклін Рузвельт (1882—1945)[101][102][103] |
Губернатар штата Нью-Ёрк (1929—1932) |
Дэмакрат | 4 сакавіка 1933 12 красавіка 1945 |
37 (1932)[заўв 9] | Джон Гарнер (4 сакавіка 1933-20 студзеня 1941) |
||
38 (1936) | ||||||||
39 (1940) | Генры Уолес (20 студзеня 1941-20 студзеня 1945) |
|||||||
40 (1944) | Гары Трумэн (20 студзеня 1945-12 красавіка 1945) |
|||||||
Перамог на выбарах 1932 года пад лозунгамі барацьбы з Вялікай дэпрэсіяй. Яго праграма дапамогі, аднаўлення і рэформаў, вядомая як «Новы курс» (англ.: New Deal), павялічыла ўдзел Федэральнага Урада ў эканоміцы. Стварыў шматлікія праграмы падтрымкі беспрацоўных і фермераў і больш цеснага рэгулявання бізнесу, пасля чаго з 1933 па 1937 гады эканамічнае становішча краіны моцна палепшылася. Стаў адзіным прэзідэнтам, які абіраўся на гэтую пасаду больш за два тэрміны. У пачатку Другой сусветнай вайны імкнуўся захаваць нейтралітэт, але пастаўляў боепрыпасы і правізію саюзнікам (ленд-ліз). Пасля нападу японскай авіяцыі на Пёрл-Харбар ЗША ўступілі ў вайну. Як актыўны ваенны лідар ён рэалізаваў стратэгію вайны на два фронты, якая прывяла да паражэння краін Восі, а таксама пры ім была зроблена першая ядзерная бомба ў свеце. Яго праца аказала ўплыў на стварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Брэтан-Вудскай сістэмы. У ваенныя гады здароўе Рузвельта моцна пагоршылася, і праз тры месяцы пасля пачатку свайго чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну ён памёр ад інсульту. |
Пасля Другой сусветнай вайны (з 1945)
правіць№ | Прэзідэнт (Гады жыцця) |
Папярэдняя пасада | Партыя | Тэрмін прэзідэнцтва | № тэрміна[заўв 2](Год выбараў) | Віцэ-прэзідэнт | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
33 | Гары Трумэн (1884—1972)[104][105][106] |
Віцэ-прэзідэнт | Дэмакрат | 12 красавіка 1945 20 студзеня 1953 |
40 | Свабодна[заўв 5] (12 красавіка 1945-20 студзеня 1949) |
||
41 (1948) | Олбен Барклі (20 студзеня 1949-20 студзеня 1953) |
|||||||
Будучы віцэ-прэзідэнтам краіны, замяніў памерлага Рузвельта неўзабаве пасля абрання апошняга на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, за месяц да капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне. Чакаючы, што вайна з Японіяй будзе працягвацца яшчэ больш за год, ухваліў выкарыстанне атамнай зброі з мэтай прымусіць Японію да капітуляцыі — гэтае рашэнне застаецца спрэчным па сённяшні дзень. Пасля вайны прымаў удзел у стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, выдаў «Дактрыну Трумэна» (англ.: Truman Doctrine) па ўтрымліванні распаўсюджвання камунізму, паводле «Плана Маршала» выдаткаваў 13 мільярдаў долараў на аднаўленне краін Еўропы, у тым ліку краін Восі. Напружанасць адносінаў Злучаных Штатаў і СССР павялічылася, што дало пачатак Халоднай Вайны. У 1950 годзе атрымаў адабрэнне ААН і падтрымаў адпраўку войскаў у Паўднёвую Карэю, якая была атакавана камуністычнай Паўночнай Карэяй. У 1948 годзе выдаў распараджэнне аб расавай інтэграцыі ў ваеннай і федэральнай галінах, у выніку чаго праблема правоў чарнаскурага насельніцтва апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці. У 1952 годзе адмовіўся ад перавыбрання. | ||||||||
34 | Дуайт Эйзенхаўэр (1890—1969)[107][108][109] |
Вярхаўны Галоўнакамандуючы АУС НАТА ў Еўропе (1949—1952) |
Рэспубліканец | 20 студзеня 1953 20 студзеня 1961 |
42 (1952) | Рычард Ніксан | ||
43 (1956) | ||||||||
Апошні прэзідэнт ЗША, які нарадзіўся ў XIX стагоддзі. Быў Вярхоўным Галоўнакамандуючым саюзнымі войскамі ў Еўропе падчас Другой сусветнай вайны і першым Вярхоўным Галоўнакамандуючым НАТА. Падтрымаў дзяржаўны пераварот у Іране, заканчэнне Карэйскай вайны, у выніку якой краіна засталася падзеленай на дзве часткі, і рэзалюцыю па Фармозе 1955 года (англ.: Formosa Resolution of 1955), якая абавязвала ЗША падтрымліваць Кітайскую рэспубліку на Тайвані ў барацьбе супраць КНР. Аддаваў прыярытэт развіццю недарагой ядзернай зброі з адначасовым зніжэннем фінансавання звычайных узброеных сіл з мэтай аказання ціску на СССР. Сфармуляваў тэорыю даміно (англ.: Domino theory), якая сцвярджала аб пагрозе распаўсюджвання камунізму ў вольным свеце ў выніку перамогі камуністаў у Індакітайскай вайне. Вымусіў Ізраіль, Вялікабрытанію і Францыю спыніць уварванне ў Егіпет у выніку Суэцкага крызісу 1956 года, а таксама асудзіў уварванне войскаў СССР у Венгрыю падчас Венгерскай рэвалюцыі 1956 года. Санкцыянаваў стварэнне НАСА, якое прывяло да касмічнай гонкі (англ.: Space Race). | ||||||||
35 | Джон Кенэдзі (1917—1963)[110][111][112] |
Сенатар ЗША з Масачусетса (1953—1960) |
Дэмакрат | 20 студзеня 1961 22 лістапада 1963 |
44 (1960) | Ліндан Джонсан | ||
Другі самы малады прэзідэнт ЗША (пасля Тэадора Рузвельта) і першы прэзідэнт, які нарадзіўся ў XX стагоддзі. Адзіны прэзідэнт каталіцкай веры лацінскага абраду і адзіны прэзідэнт-уладальнік Пулітцэраўскай прэміі. Шматлікія падзеі, якія адбыліся падчас яго прэзідэнцтва, уключаюць у сябе аперацыю ў заліве Свіней, кубінскі ракетны крызіс, дагавор аб забароне ядзерных выпрабаванняў (англ.: Partial Nuclear Test Ban Treaty), тыдзень паліцыі (англ.: Police Week), стварэнне Корпуса міру, касмічную гонку, якая была ініцыявана праектам «Апалон» (англ.: Apollo program) і пазнейшай высадкай на Месяц, будаўніцтва Берлінскай сцяны, рух за правы афраамерыканцаў (які падтрымліваў Кенэдзі, выступаючы супраць сегрэгацыі) і больш актыўны ўдзел ЗША ў В’етнамскай вайне. 22 лістапада 1963 года быў забіты ў Даласе Лі Харві Освальдам, што было пацверджана Федэральным бюро расследаванняў (англ.: Federal Bureau of Investigation (FBI)) і Камісіяй Уорэна (англ.: Warren Commission), а таксама прызнана Спецыяльным камітэтам палаты прадстаўнікоў па справах забойстваў (англ.: United States House Select Committee on Assassinations (HSCA)). Тым не менш, забойства Кенэдзі на сённяшні дзень абрасло шматлікімі тэорыямі змоў. | ||||||||
36 | Ліндан Джонсан (1908—1973)[113][114] |
Віцэ-прэзідэнт | Дэмакрат | 22 лістапада 1963 20 студзеня 1969 |
44 | Свабодна[заўв 5] (22 лістапада 1963-20 студзеня 1965) |
||
45 (1964) | Х'юберт Хамфры (20 студзеня 1965-20 студзеня 1969) |
|||||||
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Кенэдзі. Стварыў заканадаўства «Вялікае грамадства» (англ.: «Great Society»), якое падтрымлівала грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Мэдзікэр (англ.: Medicare), Мэдзікэйд (англ.: Medicaid), дапамагала адукацыі, мастацтву, гарадскому і сельскаму развіццю, дзяржаўным паслугам, а таксама яго «вайне з беднасцю» (англ.: «War on Poverty»). Законапраекты па грамадзянскіх правах забаранілі расавую дыскрымінацыю ў грамадскіх і працоўных месцах і ва ўласных дамах, а закон аб праве голасу (англ.: Voting Rights Act of 1965) забараніў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў чарнаскурага насельніцтва. Пры Джонсане абвастрыўся ўдзел ЗША ў В’етнамскай вайне, у выніку чаго занепакоенасць вайной сярод насельніцтва стымулявала вялікі антываенны рух асабліва сярод студэнтаў. Пасля пачашчэння масавых беспарадкаў і росту ўзроўню злачыннасці падтрымка Джонсана ўпала, а дэмакратычная партыя раскалолася, бо антываенныя сілы не падтрымлівалі яго. У 1968 годзе адмовіўся ад перавыбрання[заўв 10]. | ||||||||
37 | Рычард Ніксан (1913—1994)[115][116][117] |
Віцэ-прэзідэнт (1953—1961) |
Рэспубліканец | 20 студзеня 1969 9 жніўня 1974 |
46 (1968) | Спіра Агню[заўв 6] (20 студзеня 1969-10 кастрычніка 1973) |
||
47 (1972) | ||||||||
Свабодна[заўв 5] (10 кастрычніка 1973-6 снежня 1973) |
||||||||
Джэральд Форд (6 снежня 1973-9 жніўня 1974) |
||||||||
На працягу васьмі гадоў быў віцэ-прэзідэнтам пры Эйзенхаўэры (1953—1961 гг.), пасля чаго балаціраваўся ў прэзідэнты ў 1960 годзе, але прайграў на выбарах Кенэдзі, аднак стаў прэзідэнтам яшчэ праз восем гадоў. Першапачаткова пры Ніксане абвастрылася В’етнамская вайна, але ў 1973 годзе ён вывеў амерыканскія войскі, скончыўшы ўдзел Злучаных Штатаў у гэтым канфлікце. У 1972 годзе яго візіт у КНР адкрыў дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, а ў тым жа годзе ён ініцыяваў разрадку ў адносінах і Дагавор аб супрацьракетнай абароне з СССР. Яго адміністрацыя, як правіла, перадавала ўладу ад Вашынгтона непасрэдна штатам. Пры Ніксане экіпаж карабля «Апалон-11» (англ.: «Apollo 11») здзейсніў высадку на Месяц, паклаўшы канец месяцавай гонцы. У 1973 годзе адбыўся Уотэргейцкі скандал (англ.: Watergate scandal), у выніку якога быў адпраўлены ў адстаўку віцэ-прэзідэнт Спіра Агню, а пазней рэйтынг палітычнай падтрымкі Ніксана катастрафічна знізіўся. Фактычна сутыкнуўшыся з імпічментам, 9 жніўня 1974 года пайшоў у адстаўку, стаўшы адзіным прэзідэнтам у гісторыі, які пакінуў офіс падчас тэрміну. | ||||||||
38 | Джэральд Форд (1913—2006)[118][119][120] |
Віцэ-прэзідэнт | Рэспубліканец | 9 жніўня 1974 20 студзеня 1977 |
47 | Свабодна[заўв 5] (9 жніўня 1974-19 снежня 1974) |
||
Нельсан Ракфелер (19 снежня 1974-20 студзеня 1977) |
||||||||
Першы чалавек, які быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам паводле ўмоў Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі пасля адстаўкі Спіры Агню. Пасля адстаўкі Ніксана стаў адзіным палітыкам, які быў віцэ-прэзідэнтам і прэзідэнтам Злучаных Штатаў без абрання Калегіяй выбаршчыкаў. Адным з яго найбольш спрэчных дзеянняў было памілаванне, якое ён прадаставіў Ніксану. Працягваў разрадку ў Халоднай вайне, падпісаўшы Хельсінкскія пагадненні (англ.: Helsinki Accords). Пасля заваявання Паўднёвага В’етнама камуністычным Паўночным В’етнамам і заканчэння вайны канчаткова вывеў амерыканскія войскі з краіны. Сутыкнуўся з найгоршым становішчам у эканоміцы за 40 гадоў (пасля Вялікай дэпрэсіі): падчас яго знаходжання на пасадзе хутка раслі інфляцыя і рэцэсія. У 1976 годзе балаціраваўся на выбарах, але прайграў дэмакратычнаму кандыдату Джымі Картэру. | ||||||||
39 | Джэймс Картэр (нар. 1924)[121][122][123] |
Губернатар штата Джорджыя (1971—1975) |
Дэмакрат | 20 студзеня 1977 20 студзеня 1981 |
48 (1976) | Уолтэр Мандэйл | ||
Стварыў Міністэрства энергетыкі і Міністэрства адукацыі. Усталяваў нацыянальную энергетычную палітыку, якая ўключала ў сябе захаванне, кантроль над цэнамі і новыя тэхналогіі. У эканоміцы сутыкнуўся з пастаяннай стагфляцыяй, спалучэннем высокай інфляцыі, высокага ўзроўню беспрацоўя і павольнага росту эканамічнага развіцця. Заключыў «Кэмп-Дэвідскія пагадненні» (англ.: Camp David Accords), пагадненні Тарыхаса-Картэра (англ.: Torrijos–Carter Treaties) аб Панамскім канале, другое пагадненне аб абмежаванні стратэгічных узбраенняў (англ.: Strategic Arms Limitation Talks II), а таксама вярнуў зону Панамскага канала Панаме. Канец прэзідэнцтва Картэра быў адзначаны захопам амерыканскіх закладнікаў у Іране, энергетычным крызісам 1979 года, аварыяй на Тры-Майл-Айлэнд і ўварваннем войскаў СССР у Афганістан. Такім чынам, скончылася разрадка ў адносінах з Савецкім Саюзам, і Халодная вайна абвастрылася, што прывяло да міжнароднага байкоту летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве. Да 1980 года яго папулярнасць была падарвана, і на выбарах ён прайграў рэспубліканскаму кандыдату Рональду Рэйгану. Пасля сыходу з пасады прэзідэнта актыўна займаўся прасоўваннем правоў чалавека і ў 2002 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. | ||||||||
40 | Рональд Рэйган (1911—2004)[124][125][126] |
Губернатар штата Каліфорнія (1967—1975) |
Рэспубліканец | 20 студзеня 1981 20 студзеня 1989 |
49 (1980) | Джордж Герберт Уокер Буш | ||
50 (1984) | ||||||||
Найстарэйшы прэзідэнт Злучаных Штатаў у гісторыі, які быў абраны ва ўзросце 69 гадоў. Рэалізаваў новыя эканамічныя і палітычныя ініцыятывы. Яго вытворча-збытавая эканамічная палітыка, якая атрымала назву «рэйганоміка» (англ.: «Reaganomics») і дапамагла істотна знізіць інфляцыю і павысіць рост ВУП, уключала ў сябе зніжэнне падатковай стаўкі для стымулявання эканамічнага росту, кантроль грашовай масы для ўтаймавання інфляцыі, эканамічнае дэрэгуляванне і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. Пры Рэйгане адбыліся аперацыя «Каньён Эльдарада» (англ.: Operation El Dorado Canyon) і скандал «Іран-контрас» (англ.: Iran–Contra affair). Публічна называючы СССР «імперыяй зла» (англ.: «Evil empire»), перайшоў да эскалацыі гонкі ўзбраенняў з Савецкім Саюзам. Перамовы з генеральным сакратаром ЦК КПСС Міхаілам Гарбачовым прывялі да Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці (англ.: Intermediate-Range Nuclear Forces Treaty), які скараціў ядзерныя арсеналы краін. Падчас сваёй вядомай прамовы каля Брандэнбургскіх варотаў кінуў выклік Гарбачову «разбурыць гэтую сцяну!» (англ.: «Tear down this wall!»). Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння яго прэзідэнцтва Берлінская сцяна абрынулася, а неўзабаве пасля гэтага СССР распаўся. Пакідаючы пасаду ў 1989 годзе, Рэйган меў рэйтынг адабрэння 68 %, што з’яўляецца адным з самых высокіх рэйтынгаў прэзідэнтаў, якія выходзілі ў адстаўку, у сучаснай эпосе. | ||||||||
41 | Джордж Герберт Уокер Буш (1924—2018)[127][128][129] |
Віцэ-прэзідэнт | Рэспубліканец | 20 студзеня 1989 20 студзеня 1993 |
51 (1988) | Джэймс Куэйл | ||
Апошні прэзідэнт ЗША, які ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Яго часта называюць Джордж Буш-старэйшы, каб адрозніць ад сына, які пазней таксама стаў прэзідэнтам. Працягваў эканамічную палітыку свайго папярэдніка, але сутыкнуўся з праблемамі, звязанымі з дэфіцытам бюджэту. Адмовіўся ад перадвыбарнага абяцання («Чытайце па вуснах: ніякіх новых падаткаў» (англ.: Read my lips: no new taxes)) і пасля барацьбы з Кангрэсам павысіў падаткі. Яго прэзідэнцтва адзначылася канчатковай перамогай у Халоднай вайне і палітыкай, накіраванай на памяншэнне запасаў стратэгічнага зброі. Пры Бушы былі праведзены ваенныя аперацыі ў Персідскім заліве і ў Панаме. Пасля падзення Берлінскай сцяны спрыяў аб’яднанню Германіі. У выніку слабога аднаўлення пасля эканамічнага спаду і бюджэтнага дэфіцыту прайграў на выбарах 1992 года. | ||||||||
42 | Уільям Клінтан (нар. 1946)[130][131][132] |
Губернатар штата Арканзас (1979—1981, 1983—1992) |
Дэмакрат | 20 студзеня 1993 20 студзеня 2001 |
52 (1992) | Альберт Гор | ||
53 (1996) | ||||||||
Новы Дэмакрат, палітыка якога адлюстроўвала цэнтрысцкі Трэці шлях філасофіі кіравання. Яго прэзідэнцтва прыйшлося на працяглы мірны перыяд эканамічнага росту ў гісторыі ЗША. Правёў праграму страхавання, якая забяспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей. Былі падпісаны «Кіёцкі пратакол» (англ.: Kyoto Protocol) і засанавана НАФТА (англ.: North American Free Trade Agreement, NAFTA) — паўночнаамерыканская зона свабоднага гандлю. Праводзіў палітыку прымірэння з былымі ворагамі, Расіяй і Кітаем, і падпісаў «Дэйтанскае пагадненне» (англ.: Dayton Agreement), аднак створаная тэрарыстычная арганізацыя «Аль-Каіда» стала новай пагрозай для бяспекі краіны. У 1998 годзе за дачу лжывых паказанняў перад вялікім журы і перашкаджэнне правасуддзю ў ходзе судовага працэсу супраць яго па справе, звязанай са скандалам з яго супрацоўніцай Монікай Левінскі, у Сенаце быў праведзены працэс імпічменту, але ён быў апраўданы і заставаўся на прэзідэнцкай пасадзе да канца тэрміну. | ||||||||
43 | Джордж Уокер Буш (нар. 1946)[133][134][135] |
Губернатар штата Тэхас (1995—2000) |
Рэспубліканец | 20 студзеня 2001 20 студзеня 2009 |
54 (2000) | Рычард Чэйні | ||
55 (2004) | ||||||||
Сын сорак першага прэзідэнта Злучаных Штатаў Джорджа Герберта Уокера Буша, з-за чаго яго часта называюць Джордж Буш-малодшы. Праз восем месяцаў пасля абрання адбыліся вядомыя тэракты 11 верасня 2001 года. У адказ аб’явіў «Вайну супраць тэрарызму» (англ.: War on Terror), міжнародную ваенную кампанію, якая ўключала ў сябе вайну ў Афганістане, распачатую ў 2001 годзе, і вайну ў Іраку, распачатую ў 2003 годзе. Палітыка Буша была накіравана на эканоміку, ахову здароўя, адукацыю, рэформы сацыяльнага забяспечання, а таксама на ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю аб забароне аднаполых шлюбаў. Сярод законаў, прынятых пры Бушы, зніжэнне падаткаў (англ.: Bush tax cuts), Патрыятычны акт (англ.: Patriot Act), рэформа адукацыі «No Child Left Behind Act», закон аб забароне абортаў на познім тэрміне цяжарнасці (англ.: Partial-Birth Abortion Ban Act), а таксама праграма дапамогі хворым на СНІД, вядомую як «PEPFAR». Пасля перавыбрання ў 2004 годзе сутыкнуўся з крытыкай усяго палітычнага спектру ў сувязі з зацягненнем канфліктаў у Іраку і Афганістане, з няўдалым супрацьдзеяннем урагану «Катрына» і іншымі праблемамі. У снежні 2007 года Злучаныя Штаты ўступілі ў самую доўгую пасля Другой сусветнай вайны рэцэсію, у сувязі з якой рэйтынг яго падтрымкі моцна знізіўся. | ||||||||
44 | Барак Абама (нар. 1961)[136][137][138] |
Сенатар ЗША з Ілінойса (2005—2008) |
Дэмакрат | 20 студзеня 2009 20 студзеня 2017 |
56 (2008) | Джозеф Байдэн | ||
57 (2012) | ||||||||
Першы чарнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act (DOMA)) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Ірака, аднак у сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам. | ||||||||
45 | Дональд Трамп (нар. 1946) |
Кіраўнік «The Trump Organization» | Рэспубліканец | 20 студзеня 2017 20 студзеня 2021 |
58 (2016) | Майкл Пенс | ||
Першы прэзідэнт ЗША, які не займаў да ўезду ў Белы дом ніякай іншай дзяржаўнай або ваеннай пасады. Акрамя гэтага, Трамп з’яўляецца самым багатым чалавекам, які ўступіў на пасаду прэзідэнта. Да таго ж Дональд Трамп — пяты прэзідэнт, які быў абраны, набраўшы меншую колькасць галасоў грамадзян, чым прайграўшы кандыдат. У снежні 2019 года Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якія падвергся імпічменту. Рашэнне было прынята з-за сур’ёзных абвінавачванняў у злоўжыванні ўладай, ціску на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з мэтай атрымаць кампрамат на Джо Байдэна і перашкодзе правасуддзю (так званы «Украінагейт»). Быў апраўданы Сенатам па абодвух абвінавачваннях. У выніку захопу Капітолія прыхільнікамі Трампа 6 студзеня 2021 года шматлікія дзяржаўныя дзеячы ЗША абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту. 13 студзеня 2021 года (за тыдзень да сканчэння яго паўнамоцтваў) Палата прадстаўнікоў у другі раз распачала працэдуру імпічмента супраць Трампа. Адзіны прэзідэнт у гісторыі ЗША, якому Палата прадстаўнікоў Кангрэса аб’яўляла імпічмент двойчы. | ||||||||
46 | Джозеф Байдэн (нар. 1942) |
Віцэ-прэзідэнт (2009—2017) |
Дэмакрат | 20 студзеня 2021 | 59 (2020) | Камала Харыс | ||
Найстарэйшы паводле ўзросту прэзідэнт ЗША на момант уступлення на пасаду (78 гадоў). Другі прэзідэнт у гісторыі ЗША, які з’яўляецца каталіком. За яго прагаласавала найбольшая колькасць грамадзян ЗША за ўсю гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне (крыху больш за 81 мільён галасоў). |
Колеры партый
правіцьКолер | Партыя |
---|---|
Дэмакратычная партыя | |
Рэспубліканская партыя | |
Партыя Вігаў | |
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя | |
Федэралісцкая партыя | |
Беспартыйны |
Храналогія
правіцьЖывыя прэзідэнты ў адстаўцы
правіцьСтанам на снежань 2024 года жывыя пяцёра былых Прэзідэнтаў ЗША. З найстарэйшага да наймалодшага:
Прэзідэнт | Тэрмін прэзідэнцтва | Дата нараджэння |
---|---|---|
Джымі Картэр | 1977—1981 | 1 кастрычніка 1924 (100 гадоў) |
Дональд Трамп | 2017—2021 | 14 чэрвеня 1946 (78 гадоў) |
Джордж Уокер Буш | 2001—2009 | 6 ліпеня 1946 (78 гадоў) |
Біл Клінтан | 1993—2001 | 19 жніўня 1946 (78 гадоў) |
Барак Абама | 2009—2017 | 4 жніўня 1961 (63 гады) |
Апошняя смерць былога Прэзідэнта Злучаных Штатаў адбылася 30 лістапада 2018 года, калі Джордж Герберт Уокер Буш (1989—1993) памёр ва ўзросце 94 гадоў.
Заўвагі
правіць- ↑ а б Калі ніводны кандыдат не набірае абсалютнай большасці галасоў выбаршчыкаў, то, згодна з Дванаццатай папраўкай прэзідэнта абірае Палата Прадстаўнікоў; у гісторыі ЗША быў толькі адзін такі выпадак — у 1824 годзе.
- ↑ а б в Для нумерацыі прэзідэнцтва вызначаецца як бесперапынны перыяд часу, на працягу якога адзін чалавек займае пасаду. Напрыклад, Джордж Вашынгтон, які быў Прэзідэнтам два тэрміны запар, лічыцца першым Прэзідэнтам (не першым і другім). Пасля адстаўкі 37-га Прэзідэнта Рычарда Ніксана Джэральд Форд стаў 38-м Прэзідэнтам, хоць ён проста знаходзіўся на пасадзе рэшту другога тэрміна Ніксана і ніколі сам не быў абраны Прэзідэнтам. Гровер Кліўленд лічыцца 22-м і 24-м Прэзідэнтам, бо два яго тэрміны не былі паслядоўнымі. Перыяд, на працягу якога Віцэ-прэзідэнт часова выконвае абавязкі Прэзідэнта, паводле дваццаць пятай папраўкі не лічыцца прэзідэнцтвам, бо Прэзідэнт застаецца на пасадзе на працягу гэтага часу.
- ↑ Інаўгурацыя Вашынгтона не адбылася 4 сакавіка 1789 года, а пачатак яго першага тэрміна быў адкладзены на 57 дзён (на 1 месяц і 27 дзён) да 30 красавіка 1789 года з-за таго, што Кангрэс ЗША яшчэ не дасягнуў кворуму.
- ↑ а б в г д е ё Памёр, займаючы пасаду.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Да ратыфікацыі дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ў 1967 годзе не існавала механізмаў, з дапамогай якіх людзі абіраліся на свабодную пасаду Віцэ-прэзідэнта. Рычард Ніксан першым выкарыстаў дваццаць пятую папраўку, прызначыўшы на пасаду Джэральда Форда. Форд стаў другім Прэзідэнтам, які абраў Віцэ-прэзідэнта Нельсана Ракфелера паводле дваццаць пятай папраўкі.
- ↑ а б Пайшоў у адстаўку.
- ↑ Функцыі Першай лэдзі афіцыйна выконвала пляменніца Б’юкенена Гарыет Лейн.
- ↑ Змоўшчыкі планавалі забіць і Джонсана, але ім не ўдалося гэтага зрабіць.
- ↑ Дваццатая папраўка да Канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў 1933 годзе, перанесла дзень інаўгурацыі з 4 сакавіка на 20 студзеня і скараціла першы прэзідэнцкі тэрмін Рузвельта на 43 дні
- ↑ Згодна з дваццаць другой папраўкай да Канстытуцыі ЗША асоба мела права балатавацца на пасаду прэзідэнта толькі раз, толькі калі была прэзідэнтам больш за два гады на працягу тэрміна, на які быў абраны яе папярэднік; а Джонсан пасля смерці Кэнэдзі быў прэзідэнтам замест яго менш за два гады.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ The Constitution: Amendments 11–27 . U.S. National Archives & Records Administration. Праверана October 1, 2008.
- ↑ Excerpts from "Forgotten Presidents" – The Patriots Handbook, by George Grant(недаступная спасылка). Harrold.org. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2019. Праверана August 8, 2011.
- ↑ Cleaves, Freeman (1939). Old Tippecanoe: William Henry Harrison and His Time. C. Scribner's Sons. p. 152.
- ↑ Ingersoll, Jared. Death of the President(недаступная спасылка). University of Virginia's Miller Center of Public Affairs. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана November 2, 2010.
- ↑ Russell, Francis (1962). The Shadow of Blooming Grove – Warren G. Harding in His Times. Easton Press. p. 591. ISBN 0070543380.
- ↑ а б Martin, Paul «Lincoln’s Missing Bodyguard» Архівавана 29 снежня 2013., Smithsonian Magazine, April 8, 2010, Retrieved November 15, 2010
- ↑ Donald (1996), p. 597.
- ↑ Big Ben Parker and President McKinley's Assassination . Math.buffalo.edu. Праверана August 8, 2011.
- ↑ "Nixon Resigns". The Washington Post. Праверана December 31, 2008.
- ↑ The Youngest Presidents in U.S. History Архівавана 18 лістапада 2012. (англ.)
- ↑ "Obama wins historic US election". BBC. November 5, 2008. Праверана November 5, 2008.
- ↑ The White House. Biography of George Washington . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George Washington – no Political Party – 1st President – American Presidents . History . Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George Washington (February 22, 1732 – December 14, 1799)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portraits. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of John Adams . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ John Adams – Federalist Party – 2nd President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ John Adams (October 30, 1735 – July 4, 1826)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Thomas Jefferson . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Thomas Jefferson – Democratic-Republican Party – 3rd President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Thomas Jefferson (April 13, 1743 – July 4, 1826)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of James Madison . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ James Madison – Democratic-Republican Party – 4th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ James Madison (March 16, 1751 – June 28, 1836)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of James Madison . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ James Monroe – Democratic-Republican Party – 5th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ James Monroe (April 28, 1758 – July 4, 1831)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of John Quincy Adams . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ John Quincy Adams – Federalist, Democratic-Republican, National Republican, WHIG Party – 6th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ John Quincy Adams (July 11, 1767 – February 23, 1848)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Andrew Jackson . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Andrew Jackson – Democratic-Republican Party – 7th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Andrew Jackson (March 15, 1767 – June 8, 1845)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Martin Van Buren . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Martin Van Buren – Democratic-Republican, Democratic, and Free Soil Party – 8th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Martin Van Buren (December 5, 1782 – July 24, 1862)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of William Henry Harrison . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William Henry Harrison – WHIG Party – 9th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William Henry Harrison (February 9, 1773 – April 4, 1841)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of John Tyler . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ John Tyler – No Party – 10th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ John Tyler (March 29, 1790 – January 18, 1862)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of James Polk . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ James Polk – Democratic Party – 11th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ James K. Polk (November 2, 1795 – June 15, 1849)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Zachary Tyler . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Zachary Taylor – WHIG Party – 12th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Zachary Taylor (November 24, 1784 – July 9, 1850)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of Millard Fillmore . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Millard Filmore – WHIG Party – 13th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Millard Fillmore (January 7, 1800 – March 8, 1874)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of Franklin Pierce . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Franklin Pierce – Democratic Party – 14th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Franklin Pierce (November 23, 1804 – October 8, 1869)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of James Buchanan . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ James Buchanan – Democratic Party – 15th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ James Buchanan (April 23, 1791 – June 1, 1868)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of Abraham Lincoln . Whitehouse.gov (12 січня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Abraham Lincoln – Republic, National Union Party – 16th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Abraham Lincoln (February 12, 1809 – April 15, 1865)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Andrew Johnson . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Andrew Johnson – National Union Party – 17th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Andrew Johnson (December 29, 1808 – July 31, 1875)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Ulysses S. Grant . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Ulysses S. Grant – National Union Party – 18th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Ulysses S. Grant (April 27, 1822 – July 23, 1885)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Rutherford B. Hayes . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Rutherford B. Hayes – Republican Party – 19th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Rutherford B. Hayes (October 4, 1822 – January 17, 1893)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of James Garfield . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ James Garfield – Republican Party – 20th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ James A. Garfield (November 19, 1831 – September 19, 1881)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Chester Arthur . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Chester A. Arthur – Republican Party – 21st President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Chester A. Arthur (October 5, 1829 – November 18, 1886)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ а б Grover Cleveland – Democratic Party – 22nd and 24th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ а б Grover Cleveland (March 18, 1837 – June 24, 1908)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Benjamin Harrison . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William Henry Harrison – Whig Party – 23rd President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Benjamin Harrison (August 20, 1833 – March 13, 1901)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of William McKinley . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William McKinley – Republican Party – 25th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William McKinley (January 29, 1843 – September 14, 1901)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Theodore Roosevelt . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Theodore Roosevelt – Republican, Bull Moose Party – 26th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Theodore Roosevelt (October 27, 1858 – January 6, 1919)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of William Howard Taft . Whitehouse.gov (13 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ William Howard Taft – Republican Party – 27th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ William Howard Taft (September 15, 1857 – March 8, 1930)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Woodrow Wilson . Whitehouse.gov (13 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Woodrow Wilson – Democratic Party – 28th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Woodrow Wilson (December 28, 1856 – February 3, 1924)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Warren G. Harding . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Warren Harding – Republican Party – 29th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Warren G. Harding (November 2, 1865 – August 2, 1923)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of Calvin Coolidge . Whitehouse.gov (13 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Calvin Coolidge – Republican Party – 30th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Calvin Coolidge (July 4, 1872 – January 5, 1933)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Herbert Hoover . Whitehouse.gov (13 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Herbert Hoover – Republican Party – 31st President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Herbert Hoover (August 10, 1874 – October 20, 1964)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Franklin D. Roosevelt . Whitehouse.gov (20 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Franklin D. Roosevelt – Democratic Party – 32nd President – American Presidents . History. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Franklin D. Roosevelt (January 30, 1882 – April 12, 1945)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Biography of Harry S Truman . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Harry S Truman – Democratic Party – 33rd President – American Presidents . History. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Harry S Truman (May 8, 1884 – December 26, 1972)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Dwight D. Eisenhower . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Dwight D. Eisenhower – Democratic Party – 34th President – American Presidents . History. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Dwight D. Eisenhower (October 14, 1890 – March 28, 1969)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of John F. Kennedy . Whitehouse.gov (12 січня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ John F. Kennedy – Democratic Party – 35th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ John F. Kennedy (May 29, 1917 – November 22, 1963)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Lyndon B. Johnson – Democratic Party – 36th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Lyndon B. Johnson (August 27, 1908 – January 22, 1973)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 студзеня 2009.
- ↑ Richard M. Nixon . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Richard Nixon – Republican Party – 37th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Richard M. Nixon (January 9, 1913 – April 22, 1994)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of Gerald R. Ford . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Gerald Ford – Republican Party – 38th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Gerald R. Ford (July 14, 1913 – December 26, 2006)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of Jimmy Carter . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Jimmy Carter – Democratic Party – 39th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Jimmy Carter (October 1, 1924 – )(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of Ronald Reagan . Whitehouse.gov (25 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Ronald Reagan – Republican Party – 40th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Ronald Reagan (February 6, 1911 – June 5, 2004)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
- ↑ Biography of George Herbert Walker Bush . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George H. W. Bush – Republican Party – 41st President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George Bush (June 12, 1924 – )(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of William J. Clinton . Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Bill Clinton – Democratic Party – 42nd President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. англ.:
- ↑ Bill Clinton (August 19, 1946 – )(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Biography of President George W. Bush . Whitehouse.gov (25 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George W. Bush – Republican Party – 43rd President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ George W. Bush (July 6, 1946 – )(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ President Barack Obama(недаступная спасылка). Whitehouse.gov (20 січня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 20 січня 2009. (англ.)
- ↑ Barack Obama – Democratic Party – 44th President – American Presidents . History. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
- ↑ Barack Obama (August 4, 1961 – )(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009. (англ.)
Спасылкі
правіць- Спіс прэзідэнтаў ЗША на сайце Белага дому (англ.) (Праверана 13 сакавіка 2011)
Гэта артыкул 2015 года Беларускай Вікіпедыі. |
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |