2015 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2015 год пачаўся з падзей, якія пакідаюць прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіцьI квартал
правіць- 9 студзеня — 23 студзеня: выстаўка жывапісу «Адначасова» — Iрына Ясюкайць-Дударава, Вольга Бычко, Таццяна Грыневiч, Сафiя Пiскун, галерэя «Акадэмiя», Мінск
- 14 студзеня: адкрыццё мемарыяльнай выстаўкі твораў графікі народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча «Ab imo pectore» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1]
- 15 студзеня: адкрыццё экспазіцыі жывапісу і графікі беларускай мастацкай дынастыі Аракчээевых «Зачараваныя зімой» у Мастацкай галерэі Інстытута тэалогіі БДУ[2]
- 16 студзеня — 9 лютага: выстаўка акварэляў беларускага мастака Сяргея Пісарэнкі «Цьмяныя аповеды» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[3]
- 16 студзеня — 12 лютага: выстаўка твораў беларускага скульптара Андрэя Асташова «Дзявочы дазор» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[4]
- 17 студзеня — 100-годдзе з дня нараджэння беларускага жывапісца Антона Стафанавіча Бархаткова
- 20 студзеня — 14 лютага: персанальная выстаўка Алены Сысун «Збіраючы растачонае», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[5]
- 21 студзеня: «Кераміка ночы», выніковая выстаўка пленэра «Арт-Жыжаль — 2014», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 21 студзеня: у Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбылася прэс-канферэнцыя, на якой была прадстаўлена канцэпцыя беларускага павільёна 56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва – праект «Архіў сведкі вайны» (куратарская група: Аляксей Шынкарэнка, Вольга Рыбчынская). Праект рэалізуецца пры ўдзеле Канстанціна Селіханава, які стаў пераможцам конкурсу куратарскіх канцэпцый, праведзенага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
- 21 студзеня — 22 лютага: выстаўка жывапісу «Залаты век», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск[6]
- 22 студзеня: адкрыццё мемарыяльнай выстаўкі твораў Канстанціна Шаранговіча, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 22 студзеня — 22 лютага: Рэспубліканская выстаўка тэкстыльнай скульптуры «Снежнае лета», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- 23 студзеня — 23 лютага: выстаўка твораў жывапісу Ілоны Касабукі «Танец ветру» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[7]
- 23 студзеня — 13 лютага: выстаўка твораў жівапісу Леаніда Шчамялёва «Белае сонца блакітнай зімы», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
- 23 студзеня: адкрыццё калектыўнай выстаўкі «Вілейскія далягляды» беларускіх мастакоў Вольгі Гацко, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцька і Яўгена Шунейкі, выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея[8]
- 26 студзеня: адбылася сустрэча дыскусійнага клуба на галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тэма абмеркавання «Што такое сучасны рэалізм? Ці сучасны сучасны рэалізм?» па выніках персанальнай выставы жывапісу Марыі і Мікалая Ісаёнкаў «Двое пад адным дахам». У абмеркаванні прынялі ўдзел экспаненты, мастакі, мастацтвазнаўцы і журналісты: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Аляксандр Грышкевіч, Сямён Дамарад, Ларыса Міхневіч, Наталля Сяліцкая, Ілля Свірын (Сін), Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Канстанцін Селіханаў, Аляксандр Радаеў.
- 27 студзеня — 9 лютага: выстаўка жывапісу Антона Вырвы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 29 студзеня — 24 лютага: выстаўка «Сустрэча», Галерэя «Вільнюс», Мінск. 16 мастакоў прадставілі каля 50 работ (жывапіс, акварэль, графіка). Сярод аўтараў — Мікалай Ісаёнак, Віталь Чарнабрысаў, Віктар Васюкевіч, Уладзімір Сытчанка, Уладзіслаў Петручык, Юрый Яскевіч, Генадзь Капусцін і іншыя[9]
- 3 лютага — 28 лютага: выстаўка мастацкага тэкстылю і керамікі «Сем + Два», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 3 лютага — 4 сакавіка: выстаўка «Код памяці», прысвечаная 90-годдзю адзінага ў сваім родзе ў Брэсце і Беларусі горадабудаўнічага помніка драўлянай архітэктуры — калоніі Варбурга. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст. У экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, выкананыя берасцейцамі ў калоніі імя Варбурга, аўтарскія малюнкі-рэканструкцыі У. М. Губенка, архіўныя здымкі з фонду Амерыканскага габрэйскага камітэта «Джойнт», зробленыя ў 1923—1924 гадах у калоніі Ф. Варбурга, арыгінальныя прадметы і матэрыялы з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і музея Брэсцкай яўрэйскай абшчыны[10]
- 5 лютага: лекцыя міжнароднага эксперта ў галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў культуры, кіраўніка секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы, прафесара і дэкана факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе Мілены Драгічэвіч-Шэшыч «Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў», Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»[11]
- 6 лютага — 2 сакавіка: выстаўка жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стальмашонка (1928–2013) «Летапіс часу», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 10 лютага: «Сустрэча з Шапенам...» — творчая вечарына з беларускім мастаком Алесем Пушкіным, Антыкавярня «Дом Фішера», Мінск. Прэзэнтацыя партрэта Фрыдэрыка Шапэна, аўтар Алесь Пушкін. Музыку Шапена выконвалі на фартэпіяна Аляксандра Клінцэвіч, Ганна Ахрэм.
- 10 лютага — 23 лютага: выстаўка жывапісу Аксаны Еўдакіменка «Дыялог», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 11 лютага: адкрыццё выставы «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі», філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Музее «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»[12]
- 12 лютага — 28 лютага: выстаўка скульптуры Сяргея Аганава «XL», Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 13 лютага — 3 мая: выстаўка «Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 13 лютага — 21 сакавіка: выстаўка мастацкага тэкстылю Марыі Барысенкі «BLUES», Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 17 лютага: адкрыццё выстаўкі з цыклу «Краявіды зямлі беларускай. Творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
- 18 лютага — 4 сакавіка: выстаўка нарвежскага мастака Ларса Странда «За гарызонтам», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 18 лютага — 27 сакавіка: калектыўны міжнародны выставачны праект «Свет без межаў», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
- 20 лютага — 30 красавіка: мастацкая выстаўка майстроў савецкай эпохі «Адлюстраванне мінулай эпохі», мастацкая галерэя «ЛаСандр-арт», Мінск
- 4 сакавіка — 19 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск[13]
- 5 сакавіка: адкрыццё расійскай фотавыстаўкі «Foundart», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 6 сакавіка — 21 сакавіка: выстаўка «Святочныя іконы» па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча). Выстаўка арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 6 сакавіка — 24 сакавіка: мастацкая выстаўка «Gvalt» («Гвалт»), прымеркаваная да выпуску аднайменнага альбома беларускага гурта «Гаротніца», галерэя Беларускага саюза дызайнераў, Мінск
- 11 сакавіка — 26 сакавіка: праект Руслана Найдзена «Белае Чорнае». У экспазіцыі былі прадстаўлены работы студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Графічны дызайн» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2008—2013 гг., Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 13 сакавіка — 27 сакавіка: персанальная выстаўка жывапісу Анатоля Концуба, мастацкая галерэя «Беларт», Мінск
- 13 сакавіка — 29 сакавіка: выставачны праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», частка ІІ, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель[14][15]
-
Інтэрв'ю з Уладзімірам Сцяпанам
-
Інтэрв'ю з куратарам праекта Таццянай Маркінай
-
Удзельнікі выстаўкі
- 17 сакавіка: «Круглы стол» па пытаннях сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Тэма абмеркавання «Актуальна ці сёння сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва? Ці не засталося яно ў мінулым стагоддзі? Што актуальна сёння? Ці варта «сутыкаць ілбамі» сучаснае і актуальнае? Што застанецца ў гісторыі, а што адыдзе ў нябыт?» па выніках персанальнай выстаўкі жывапісу і графікі Валерыя Песіна «Дэталі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. У абмеркаванні прынялі ўдзел мастакі, мастацтвазнаўцы і калекцыянеры: Вольга Архіпава, Мікола Бушчык, Пётра Васілеўскі, Мікалай Паграноўскі, Дзяніс Барсукоў, Надзея Усава, Ларыса Фінкельштэйн, Вольга Сазыкіна, Анна Вашчынчук, Віталь Чарнабрысаў, Яўген Ксяневіч, Андрэй Плясанаў , Аляксандр Радаеў. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Маркіна[16].
- 22 сакавіка — 5 красавіка: персанальная выстаўка жывапісу і скульптуры Спартака Аруцюняна, прысвечаная 100-годдзю Генацыду армян, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 24 сакавіка: адкрыццё выстаўкі «Адам Глобус. Беларускі авангард 80-х», Літаратурны Музей Петруся Броўкі, Мінск
- 24 сакавіка: адкрыццё выстаўкі «To be Estonian. Эстонскія асацыяцыі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 25 сакавіка — 30 красавіка: выстаўка літаграфіі і дэкаратыўнай пластыкі Марыны Капілавай, галерэя «Атрыум», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- 26 сакавіка — 18 красавіка: выстаўка фатаграфічных праектаў «Артэрыя», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 26 сакавіка — 27 красавіка: выстаўка жывапісу Рыгора Іванова «Спектр Святла», Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск
- 31 сакавіка — 25 красавіка: Міхаіл Сеўрук. Жывапіс і графіка розных гадоў з прыватнага збору, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
II квартал
правіць- 3 красавіка: вернісаж Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск
- 7 красавіка: адкрыццё выстаўкі Тамары Шэлест «Bez Slou», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 10 красавіка — 25 красавіка: выстаўка «Касмадром», прысвечанай Дню касманаўтыкі. Удзельнікі выставы – студэнты факультэта дызайна и дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзялення «Вырабы з керамікі» БДАМ, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 10 красавіка — 19 красавіка: выстаўка жывапісу Сяргея, Эвеліны і Белаславы Крыштаповічаў «Формула вясны», галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 11 красавіка — 8 мая: праект «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы» з серыі «Этнаграфія Гарадскога Мастацтва – Urban Art», Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура, Мінск
- 14 красавіка — 28 красавіка: фестываль пінхол-фатаграфіі «Проста Pinhole», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 14 красавіка — 22 красавіка: выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі «Лабірынт ІІ», Палац мастацтва, Мінск
- 14 красавіка: адкрыццё выстаўкі мастакоў тэатра і кіно «Маштаб 1 : 25», Палац мастацтва, Мінск
- 15 красавіка — 28 красавіка: выстаўка жывапісу Вольгі Шкарубы, «Галерэя Мастацтва», Мінск[17]
- 17 красавіка — 10 мая: выстаўка жаночага партрэта Аксаны Аракчэевай «Купалінкі», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск
- 22 красавіка — 10 мая: выставачны праект-дакумент «Мінск. Нонканфармiзм 1980-Х», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск
- 23 красавіка — 30 красавіка: выстаўка да 75-годдзя мастака-графіка Уладзіміра Басалыгі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Мінск
- 23 красавіка 13 мая: выстаўка Інстытута імя Гётэ «Геніяльныя дылетанты»: субкультура 1980-х гадоў у Германіі», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
- 24 красавіка — 5 мая: юбiлейная мастацкая выстаўка Iрыны Кузняцовай «Рытмы часу», Палац мастацтва, Мінск
- 24 красавіка — 5 мая: юбілейная выстаўка творчага аб’яднання беларускіх мастакоў «Верасень», Палац мастацтва, Мінск
- 24 сакавіка — 13 мая: выстаўка жывапісу Васіля Жарнасека (1929-1998) «Музей майго імя», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 24 красавіка — 23 мая: сумесная выстаўка Валянціна и Аляксея Губаравых «Вертыкальныя вуглы», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 28 красавіка: Аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя «Брама» прэзэнтуе: выстаўка «Механізмы: рэфлексіі і метамарфозы», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск. Удзельнікі выстаўкі — Іван Семілетаў, Віктар Копач. Куратар праекта — мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн
- 28 красавіка: адкрыццё выстаўкі «Вясна 2015», прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 30 красавіка — 28 чэрвеня: выстаўка скульптуры, керамікі і графікі Сальвадора Далі і Пабла Пікаса, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск[18]
- 14 мая — 10 верасня: выстаўка рэпрадукцый твораў Мікалая Селяшчука, плошча Якуба Коласа, Мінск
- 16 мая: Ноч музеяў 2015
- 21 мая: адкрыццё выстаўкі Кацярыны Сумаравай «Памежны стан», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 22 мая: адкрыццё выстаўкі Алега Яравенкі «100*66,6», галерэя Беларускага саюза дызайнераў, Мінск
- 26 мая: адкрыццё персанальнай выстаўкі беларускага графіка і жывапісца Сяргея Баленка «Усё як заўсёды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 3 чэрвеня: адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю заснавання БДАМ, Палац мастацтва, Мінск
- 12 чэрвеня — 24 чэрвеня: выстаўка твораў маладых беларускіх мастакоў Вольгі Бычко, Сафіі і Валянціны Піскун «Тры сястры», мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Мінск[19]
- 17 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Віктара Мікалаевіча Мурашова, Палац мастацтва, Мінск
- 17 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Марата Клімава, Палац мастацтва, Мінск
- 18 чэрвеня — 14 верасня: праект «Арт-выспы», Камсамольскае возера, Мінск[20]
-
Дзяніс Барсукоў, «Сырнае крэсла»
- 19 чэрвеня — 1 ліпеня: персанальна мастацка выстаўка Абрама Львовіча Куцікава «Час Рыбы», Палац мастацтва, Мінск
- 19 чэрвеня — 1 ліпеня: Фестываль эксперыментальнага мастацтва ДАХ-ХХVIII «Рэйтан», Палац мастацтва, Мінск
- 23 чэрвеня — 8 ліпеня: групавая выстава «Дыплом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Арганізавана платформай «Факультэт Агітацыйнай Крытыкі» (ФАК) сумесна са студэнтамі-выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2015 года: Алесяй Галотай, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч, Алесем Кудрашовым, Глебам Аманкулавым і іншымі
- 26 чэрвеня — 27 верасня: выстаўка «Беларускі іканастас», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
III квартал
правіць- 2 ліпеня — 31 ліпеня: выстаўка Віктара Васюкевіча «Святло-Візія», Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск
- 2 ліпеня — 3 жніўня: выстаўка твораў жывапісу творчага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў «Традыцыя» і Студыі ваенных мастакоў «Рубцы нашай памяці», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск. Выстаўка прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- 8 ліпеня — 17 ліпеня: мастацкі праект Уладзіміра Зленкі і Андрэя Пяткевіча «Мяса», Палац мастацтва, Мінск
- 8 ліпеня — 17 ліпеня: выстаўка жівапісу Кіма, Алены і Яна Шастоўскіх, Палац мастацтва, Мінск
- 8 ліпеня — 17 ліпеня: персанальная мастацкая выстаўка Святланы Баранкоўскай «RАD№0», Палац мастацтва, Мінск
- 8 ліпеня — 19 ліпеня: «Праект», выстаўка секцыі скульптуры Беларускага саюзу мастакоў, Палац мастацтва, Мінск
- 10 ліпеня — 10 жніўня: групавая выстаўка сучаснага мастацтва «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры», Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск[21]
- 28 ліпеня — 2 жніўня: мастацкі пленэр, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага, вёска Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пленэр арганізаваны мастакамі суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў. Прынялі ўдзел мастакі-графікі Мікола Купава, Віктар Мікіта, Мікола Аўчыннікаў, скульптар і жывапісец Алесь Шатэрнік, жывапісец Ягор Батальёнак[22]
- 4 жніўня — 22 жніўня: арт-праект Філіпа Заслонава «Паламаная лінія|The Broken Line»[23]
-
Выступае Рыгор Сітніца
-
Філіп Заслонаў, Наталля Шаранговіч
-
Філіп і Раман Заслонавы
-
Раман Заслонаў с бацькамі, Вячаслаў Лемачка
-
Андрэй Асташоў, Ігар Лявонцьеў, Яўген Колчаў
-
Мастак Мікола Бушчык і мастацтвазнаўца Алесь Сухадолаў
- 4 жніўня — 17 жніўня: «Неба», юбілейная выстаўка Аляксандра Сільвановіча, «Галерэя Мастацтва» ГА «Беларускі саюз мастакоў»[24]
- 5 жніўня — 18 жніўня: «Святло. Прастора. Час», юбілейная выстава Аляксея Пшанко, мастацкая галерэя «Беларт» ГА «Беларускі саюз мастакоў»[25]
- 20 жніўня — 27 верасня: «Плынь часу», выстаўка твораў мастакоў Беларусі, юбіляраў 2015 года ў рамках праекта «Нашы калекцыі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск[26]
- 27 жніўня — 28 верасня: арт-праект Усевалада Швайбы «Тканіны думак», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск[27]
- 28 жніўня — 19 верасня: выстаўка дванаццаці беларускіх мастакоў «12 стратэгій», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск[28]
- 2 верасня — 26 верасня: праект пяці маладых польскіх мастакоў «Сіла абстракцыі», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск. Мастакі: Барташ Какасіньскі, Гжэгаж Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла Рагуцка і Ірміна Стась
- 8 верасня — 8 кастрычніка: выстаўка фотаздымкаў Аляксея Шлыка і Аляксея Валахановіча «FEMALE» (18+), кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», Мінск
- 9 верасня: урачыстае адкрыццё новай мінскай галерэі «Дом карцін». Прэзентацыя выстаўкі «Народныя мастакі Беларусі» — каля 300 твораў 19 жывапісцаў і графікаў, сярод якіх Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка, Май Данцыг, Георгій Паплаўскі і іншыя[29]
- 17 верасня — 15 кастрычніка: выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётры Сергіевіча «Сын роднага краю» з фондаў Мастацкага музея Літвы і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Музей Янкі Купалы, Мінск
- 10 верасня — 11 кастрычніка: выстаўка Акадэміі акварэлі і прыгожых мастацтваў Сяргея Андрыякі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
IV квартал
правіць- 1 кастрычніка — адкрыццё фотавыстаўкі Алены і Ядвігі Адамчык «Прырода беларускі», Музей гісторыі горада Мінска
- 6 кастрычніка — адкрыццё арт-праекта «БТР», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 8 кастрычніка — мастакам-графікам Льву Алімаву і Валерыю Славуку былі прысвоены ганаровыя званні Заслужаных дзеячоў мастацтваў Беларусі, мастак Мікалай Кузьміч атрымаў Ордэн Францыска Скарыны[30]
-
Валерый Славук і беларускі калекцыянер Алег Судленкоў
- 8 кастрычніка — 8 лістапада: арт-праект «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», Палац мастацтва, Мінск
-
Журналісты Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў
-
Адкрыццё выстаўкі. Аляксандр Шапо.
-
Творы Алега Касцючэнкі
-
Інсталяцыя Антаніны Слабодчыкавай
-
Юлія Мацура і яе творы
- 15 кастрычніка — адкрыццё рэтраспектыўнай выстаўкі твораў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 22 кастрычніка — 10 лістапада: выстаўка «Людміла Русава. Татальны перформанс», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск
- 27 кастрычніка — 30 лістапада: выставачны праект Зоі Літвінавай «ЗОЯ», галерэя «Дом карцін», Мінск
- 19 лістапада — 18 снежня: выстаўка жывапісу Жанны Капуснікавай «Другія Дажынкі», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 26 лістапада — мастаку Валянціне Шоба з Гродна і скульптару Сяргею Парцянкову з Гомеля прысудзілі прэмію Тэйлара ў час правядзення выстаўкі сучаснага мастацтва «Art Capital» у палацы «Гран Пале», Парыж. Работы творцаў былі прадстаўлены ў экспазіцыі беларускага павільёна[31]
- 26 лістапада — 10 студзеня: персанальная выстаўка фотапартрэтаў Яўгена Колчава «Святло і Колер», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- 28 лістапада — 11 студзеня: выстаўка Мікалая Залознага (1925—1982) «Колер жыцця», прымеркаваная да яго 90-годдзя, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 3 снежня — 25 студзеня: выстаўка жывапісу Рамана Заслонава, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 7 снежня — выстаўка твораў Міколы Тарасікава, сабраных прыватнымі калекцыянерамі за мяжой. Літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску. Асноўным мецэнатам гэтай экспазіцыі выступіў беларускі мастак і калекцыянер Ігар Бархаткоў[32].
- 9 снежня — адкрыццё выстаўкі жывапісу Мацвея Басава, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 9 снежня — 10 студзеня:выстаўка жывапісу Рыгора і Наталлі Івановых, Музей гісторыі горада Мінска
- 16 снежня — 10 студзеня: выстаўка твораў беларускага мастака Віктара Маркаўца (1947—2013) «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 18 снежня — адкрыццё каляднай выстаўкі Валянціны Шобы, Дом-музей Ваньковічаў, Мінск
- 18 снежня — адкрыццё выстаўкі творчасці беларускай мастацкай дынастыі Хацкевічаў, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 21 снежня — адкрыццё выстаўкі графікі «Гоя... Пікаса», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 22 снежня — 22 студзеня: выстаўка «Ліхтарт – 2015», галерэя Беларускага саюза дызайнераў, Мінск
- 22 снежня — 23 студзеня: выстаўка мастацкіх эмаляў Мікалая Кузьміча «КУРГАН», прысвечаная 65-годдзю майстра, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 23 снежня — адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Алены Шлегель «Сады Семіраміды», вынік творчай дзейнасці мастака за апошнія 15 гадоў, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 23 снежня — 18 студзеня: выстаўка «Рэпліка. Керамапластыка Валерыя Калтыгіна», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
- 24 снежня — 25 студзеня: выстаўка жівапісу Уладзіміра Зленкі, Глеба Отчыка, Васіля Зянько і Андрэя Пяткевіча «Джэнтльменскі набор», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
Памерлі
правіць- 15 студзеня — Мікола Тарасюк (нар. 1932), беларускі разьбяр, музычны майстар, народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989)
- 20 студзеня — Анатоль Кавалёў (нар. 1926), беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992)
- 9 лютага — Андрэй Савіцкі (нар. 1964), беларускі мастак, сын Міхаіла Савіцкага
- 16 красавіка — Міхаіл Канькоў (нар. 1947), беларускі мастак-манументаліст, жывапісец і графік, старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў у 1995—2004 гадах[33]
- 22 мая — Эма Грамыка (нар. 1935), расійска-беларускі жывапісец, мастацтвазнаўца, журналіст, член Беларускага саюза мастакоў, жонка Народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі[34]
- 8 чэрвеня — Юрый Выхадцаў (нар. 1926), беларускі мастак-графік, жывапісец, педагог
- 16 ліпеня — Сяргей Друшчыц (нар. 1941), беларускі архітэктар, пачынальнік рэстаўрацыйнай справы ў Беларусі ў «перыяд застоя», доўгі час быў генэральным дырэктарам прадпрыемства «Белрэстаўрацыя»[35]
- 18 ліпеня — Алег Луцэвіч (нар. 1924), беларускі мастак-графік, педагог
- 12 жніўня — Галіна Азгур (нар. 1921), жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, жонка скульптара Заіра Азгура
- 13 жніўня — Георгій Скрыпнічэнка (нар. 1940), беларускі мастак-сюррэаліст, педагог
Галерэя жывапісу
правіць-
Марта Шматава «Раніца пачынаецца з сонца». Палатно, алей, 100 x 100 см.
-
Марта Шматава «Адзінота». Палатно, алей, 80 x 100 см.
-
Марта Шматава «Шлях - траекторыя руху». Палатно, алей, 80 х 100 см.
-
Уладзімір Качан «Art Messia ХХI»
Зноскі
- ↑ ArtMuseum.by. Открытие выставки Арлена Кашкуревича «Ab imo pectore» («От всей души») (руск.)
- ↑ 15 января 2015 года в Художественной галерее Института теологии БГУ состоялось открытие экспозиции «Зачарованные зимой»(недаступная спасылка)
- ↑ Открытие выставки Сергея Писаренко «Туманные рассказы» (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150405100216/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/43-otkrytie-vystavki-devichiy-dozor.html Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Андрея Осташова «Девичий Дозор» (руск.)] Архівавана 5 красавіка 2015.
- ↑ Выстаўка Алены Сысун «Збіраючы растачонае» (недаступная спасылка)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150419073629/http://antrakt.by/news/all-news/otkrytie-vystavki-zhivopisi-zolotoj-vek Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Архівавана 19 красавіка 2015. Открытие выставки живописи «Золотой век» (руск.)] Архівавана 19 красавіка 2015.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150405095337/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/47-otkrytie-vystavki-tanec-vetra.html Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие выставки Илоны Кособуко «Танец ветра» (руск.)] Архівавана 5 красавіка 2015.
- ↑ Коллективная выставка «Вілейскія далягляды» (руск.)
- ↑ У галерэі «Вільнюс» адкрылася выстаўка Архівавана 19 жніўня 2016.
- ↑ Музей «Выратаваныя каштоўнасці» Бярэсця запрашае на выставу «Код памяці».(недаступная спасылка)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305063603/http://artdigest-belarus.com/novosti/minsk/51-lekciya-mileny-dragichevich-sheshich.html Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. ArtDigest-Belarus. Лекция Милены Драгичевич-Шешич (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ ArtMuseum.by. «Прарок свайго часу. Адам Міцкевіч. Ілюстрацыі і медалі»
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150315070805/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/62-otkrytie-personalnoy-vystavki-valeriya-pesina-v-centre-sovremennyh-iskusstv.html Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. ArtDigest-Belarus. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств (руск.)] Архівавана 15 сакавіка 2015.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150405152549/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/65-dialog-epoh-prozvuchal-v-gomele.html Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. Архівавана 5 красавіка 2015. ArtDigest-Belarus. «Диалог эпох» прозвучал в Гомеле (руск.)] Архівавана 5 красавіка 2015.
- ↑ Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства. (руск.) Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20150518070112/http://news.tut.by/culture/440365.html Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Архівавана 18 мая 2015. Отсутствие денег, индивидуальности или зрелой критики: что мешает современному белорусскому искусству? (руск.)] Архівавана 18 мая 2015.
- ↑ У галерэі «Мастацтва» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» дэбютавала студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 24-гадовая Вольга Шкаруба Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Выстаўка скульптуры, керамікі і графікі Сальвадора Далі і Пабла Пікаса(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка «Тры сястры» Архівавана 23 чэрвеня 2015.
- ↑ [1] Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Усё, што цвёрдае, растае ў паветры Архівавана 11 ліпеня 2015.
- ↑ Пленэр, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага. Архівавана 7 верасня 2015.
- ↑ АртДайджэст—Беларусь. «Паламаная лінія» Філіпа Заслонава Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Юбілейная выстаўка Аляксандра Сільвановіча «Неба» Архівавана 7 верасня 2015.
- ↑ Юбілейная выстава Аляксея Пшанко «Святло. Прастора. Час» Архівавана 7 верасня 2015.
- ↑ «Плынь часу», выстаўка твораў мастакоў Беларусі, юбіляраў 2015 года ў рамках праекта «Нашы калекцыі»(недаступная спасылка)
- ↑ «Тканіны думак» - арт-праект Усевалада Міхайлавіча Швайбы(недаступная спасылка)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160131021228/http://artdigest-belarus.com/fotootchety/71-12-strategiy-belorusskogo-izobrazitelnogo-iskusstva.html Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. Архівавана 31 студзеня 2016. АртДайджест—Беларусь. «12 стратегий» белорусского изобразительного искусства (руск.)] Архівавана 31 студзеня 2016.
- ↑ Газета «Звязда». Прыватная галерэя «Дом карцін» адкрылася ў Мінску
- ↑ Почетное звание «Заслуженный деятель искусств Республики Беларусь» присвоено белорусскому художнику-графику Льву Алимову (руск.)
- ↑ Прэмія Тэйлара(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
- ↑ БТ. Невядомыя партрэты народных паэтаў БССР выставілі ў Мінску
- ↑ Міхаіл Карнілавіч Канькоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 жніўня 2015.
- ↑ 22 мая 2015 года на 81 годзе жыцця памерла Грамыка Эма Мікалаеўна, сябра БСМ Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Умер известный белорусский архитектор и реставратор Сергей Друщиц (руск.)