Баранавічы

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Баранавічы)

Бара́навічы[3] (трансліт.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна, у міжрэччы р. Шчары і яе прытоку р. Мышанкі, за 206 км ад Брэста. Чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва 173 тыс. чал. (2022).[4]

Горад
Баранавічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1627
Першая згадка
Плошча
50,22[1] км²
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
  • 172 150 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Нацыянальны склад
беларусы — 82,17 %,
рускія — 9,73 %,
палякі — 2,47 %,
украінцы — 1,59 %,
іншыя — 4,04 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225320, 225401, 225402, 225404, 225406—225411, 225413, 225415—225417
Аўтамабільны код
1
СААТА
1410000000
Афіцыйны сайт
baranovichy.by  (руск.)
Баранавічы на карце Беларусі ±
Баранавічы (Беларусь)
Баранавічы
Баранавічы (Брэсцкая вобласць)
Баранавічы

Гісторыя правіць

У складзе Расійскай імперыі правіць

Узнікненне Баранавічаў звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы (назва ад вёскі ў Навагрудскім павеце), здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года. Вакол яе ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 года пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 годзе пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я годзе пасёлкі аб’ядналіся. Паводле перапісу 1897 года ў Баранавічах 8718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.

У рэвалюцыю 1905—1907 гадоў адбылося выступленне рабочых і салдатаў 1905 года. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.

Першая сусветная вайна правіць

У пачатку Першай сусветнай вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 года акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 года рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат[5]. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.

У складзе Польскай Рэспублікі правіць

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Баранавічы ў складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У горадзе існаваў таксама, створаны раней за варшаўскі, Помнік-магіла невядомага жаўнера[6]. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела Брыгада КАП «Навагрудак», якая дзейнічала ў 1924—1937 гадах[7].

Баранавічы былі месцам дыслакацыі 2-й Навагрудская брыгады кавалерыі, у склад якой ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (ў Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя Караля Стэфана Баторага (ў Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай. У 1936—1939 гадах камандзірам брыгады быў Уладзіслаў Андэрс.

Другая сусветная вайна правіць

З пачаткам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся рабункі і забойствы. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Тым часам у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы[8].

З лістапада 1939 года горад у БССР, са снежня 1939 года — цэнтр Баранавіцкай вобласці. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты зрабілі ў горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавічаў і навакольных вёсак[9]. У дамах № 54 і 56 па Віленскай вуліцы і ў доме № 111 па вул. Шашэйнай з красавіка 1942 года па чэрвень 1944 года існавалі лагеры (спецыяльныя адборачныя пункты) для адпраўкі цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў нацысцкую Германію. Штомесяц вывозілася па 300—400 чалавек[10]. На станцыі Баранавічы-Цэнтральныя з сакавіка 1943 да ліпеня 1944 гадоў дзейнічаў лагер для грамадзянскага насельніцтва[11].

Супраць акупацыйных улад дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. Падчас акупацыі было знішчана ад 22 да 30 тысяч яўрэяў Баранавічаў і наваколля[12][13].

Савецкі перыяд правіць

З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.

У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не жадалі жыць у СССР, а хацелі з’ехаць у Польшчу ў яе новых, пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. У наступным, выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, таму, што яны тут нарадзіліся»[14].

8 сакавіка 1956 года ў гарадскую мяжу ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты Балабанавіцкага сельсавета[15], 14 сакавіка 1962 года — вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета[16], 27 лютага 1978 года — хутар Храсты Навамышскага сельсавета, вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета[17].

У Рэспубліцы Беларусь правіць

У 2012 годзе ў межы горада Баранавічы ўключаны былыя вёскі Анісімавічы, Бараўцы, Зорная і Узногі[18].

Насельніцтва правіць

  • сярэдзіна 1880-х гадоў— 1,5 тыс. чал.;
  • 1897 год — 8 718 чал.
  • 1912 год — 30 тыс. чал.;
  • 1939 год — 27 тыс. чал.;
  • 1959 год — 58,1 тыс. чал.;
  • 1970 год — 101,5 тыс. чал.;
  • 2006 год — 167,9 тыс. чал.;
  • 2009 год — 168 240 чал. (перапіс);
  • 2016 год — 179 122 чал.[19];
  • 2017 год — 179 439 чал.[20]

Эканоміка правіць

 
гасцініца Гарызонт
 
Электрастанцыя ў Баранавічах

Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП "Мэблевая фабрыка «Лагуна» і інш. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.

Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, ў горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у т.л. станцыя Баранавічы-Паўночныя.

Культура правіць

Штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».

Адукацыя правіць

СМІ правіць

Турыстычная інфармацыя правіць

 
«Лодачкі» адна з папулярных мясцовых страў. Гатаванне

Славутасці правіць

Сакральная архітэктура правіць

Гістарычная забудова правіць

Помнікі правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Каталіцкая капліца
  • Каталіцкая капліца (пач. XX ст.)
  • Царква (пач. XX ст.)
  • Царква могілкавая (пач. XX ст.)

Вядомыя асобы правіць

Партнёрскія гарады правіць

  • Хейнала (1978)
  •   Аўстрыя, Штокераў (1989)
  • Васілеастроўскі раён Санкт-Пецярбурга (1998)
  • Чыбі (1997)
  • Феррара (1998)
  • Карлава (1999)
  • Мыцішчы (2000)
  • Кінешма (2002)
  • Новавалынск (2003)
  • Накка (2005)
  • Раён Солнцава, Масква (2007)
  • Коньяалты (2007)
  • Тхыатхьен-Хюэ (2007)
  • Калінінград (2007)
  • Туресё (2008)
  • Суленцын (2009)
  • Ейскі раён, Расія (2011)
  • Чачак (2013)
  • Ічан (2017)

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1].
  5. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
  6. Калi манумент з арлом у Баранавiчах змянiлi на Сталiна. Забытыя помнікі панскага часу
  7. Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
  8. Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  9. Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0.
  10. Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 5. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 1. — Арк. 11; Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. — 7021. — Воп. 81. — Спр. 102. — Л. 10.
  11. Справочник о немецко-фашистских лагерях… — С. 5.Са спасылкай на: Архив УКГБ по Брестской области.
  12. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
  13. "Барановичи". Российская еврейская энциклопедия. Праверана 2016-05-25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.
  14. Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
  15. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
  16. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
  17. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  18. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 "Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района"
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. «Інтэкс-прэс»
  22. Афіцыйная старонка «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб'яднаныя Масмедыі“»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 28 снежня 2013.
  23. Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла https://www.svaboda.org/a/28994483.html

Спасылкі правіць