Маладзечна
Маладзе́чна[3] (трансліт.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 89 068 чал. (2024)[4].
Горад
Маладзечна
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Маладзечна ад назвы прытока ракі Уша ракі Маладзечанкі (*Маладзечны, *Маладзечні), на якой адпачатна паселішча паўстала.
Адпачатная балцкая назва ракі звязаная з літоўскім maldas, meldas «трыснёг», ад якога літоўскія гідронімы тыпу Mald-upis, Maldenis[5]. Падобным чынам утвораная гібрыдная (балцкі корань з пазнейшым афармленнем) назва сожскай рачулкі Стабачна (< *Стабка < *Stabė «Каменная»).
Менш імаверна, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр княжацкай дружыны[6]), «малады», «малодшы» або ад спалучэння даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».
Гісторыя
правіцьУ раёне Маладзечна ў бронзавым веку (XI тысячагоддзе да н. э. — VII стагоддзе да н. э.) жылі плямёны культуры шнуравой керамікі.
Насельнікі займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, хоць больш старадаўнія заняткі — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва — таксама займалі значнае месца у іх гаспадарчай дзейнасці.
Наступная стадыя ў развіцці насельніцтва рэгіёна — культура штрыхаванай керамікі. Жыллём для насельнікаў служылі хаты слупавой канструкцыі[7].
На захадзе ад Маладзечна ў пачатку II тысячагоддзя спынілася ўмоўная мяжа паміж старалітоўскай племянной тэрыторыяй і тэрыторыяй, якую ў выніку экспансіі (імаверна пры Брачыславе) кантралявалі крывічы[8]. Пра гэта сведчаць тапонімы каля Маладзечна тыпу Палачаны, Гарадзілава (ад імя тыпу *Гарадзіла). Пазней адбылася літоўская палітычная (і часткова дэмаграфічная, у выглядзе перасялення літоўскага баярства) экспансія ў адваротным кірунку, пра гэта сведчыць суцэльная прастора тапонімаў, вытворных ад балцка-літоўскіх імёнаў, ажно да Менску (непасрэдна ля Маладзечна — Цівідаўка і Насілава, ад імёнаў тыпу Ti-vydas, Nasilà).
Першы пісьмовы ўспамін Маладзечна ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча каралю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 года[9][10]. З 1413 года мясцовасць у складзе Віленскага ваяводства.
У XV ст. каля сутокаў Маладачанкі і Ушы (на яе правым забалочаным беразе) пабудавалі драўляны замак, які неаднаразова цярпеў ад пажараў (у 1519 двойчы, у 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.
Цэнтр намесніцтва, у 1500 годзе згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі[9]. У канцы XVI ст. Маладзечна сярод 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[9]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 года дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831)[11].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.
Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў, 14 красавіка 1831 года атрад Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў выбіў расійскі гарнізон з Маладзечна. Аднак ужо 22 красавіка 1831 года царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе для русіфікацыі краю расійскія ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў ёй вялося рускай мовай пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.
-
Грэка-каталіцкая царква
-
Панарама мястэчка
-
Сінагога
У Першую сусветную вайну Маладзечна з восені 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе. Тут дыслацыраваліся часці расійскай 10-й арміі Заходняга фронту, размяшчаўся яе штаб, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выдавалася армейская газета «Бюллетень военно-революционного комитета 10-й армии». У сакавіку 1917 года быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 23 сакавіка па 13 красавіка 1917 года тут праходзіў 1-ы з’езд 10-й арміі. У гарнізоннай пякарні, дзе працавала 60 салдат і 140 вольнанаёмных рабочых, у ліпені 1917 года створана першая бальшавіцкая арганізацыя.
Савецкая ўлада ўстаноўлена 7 (20) лістапада 1917 года. З 18 лютага 1918 года Маладзечна акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 18 снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года Маладзечна занята польскімі войскамі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе было самастойнай гмінай Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр Маладзечанскага павета, а 26 красавіка 1929 года атрымала статус горада[12][13]. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.
У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе горад стаў цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Імёны людзей, звязаных з Маладзечнам, ёсць у спісах ахвяр катынскага расстрэла, так, былі забіты падпаручнік Стэфан Чапурно[14][15], лекар 12-га дывізіёна 19-га палка ў Маладзечна, падпаручнік запасу Тадэвуш Ставіньскі[14][16], чыноўнік падатковага ведамства ў Маладзечне, паручнік пяхоты Антоні Дэрвіньскі, які нарадзіўся ў Маладзечне[17], паручнік Вацлаў Лужынскі, выпускнік мясцовай гімназіі[14][16]. Загінулі таксама вайскоўцы ды паліцыянты, якія ў розныя часы служылі ў Маладзечне, напрыклад капітан пяхоты Чэслаў Жэшатарскі[18].
У 1940 годзе ў Маладзечне адкрылася педагагічнае вучылішча, таксама на гэты час у горадзе працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.[19]
28 чэрвеня 1958 года створана Маладзечанскае музычнае вучылішча, якое 1 верасня 2011 года перайменавана ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».
17 сакавіка 1988 года зацверджаны першы герб Маладзечна[20]. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).
У пачатку 1990-х гадоў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка правеў самую буйную кампанію па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь.[19] Так, 25 красавіка 1993 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. Пасля пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.[21]
3 мая 1991 года першым намеснікам старшыні Маладзечанскага гарвыканкама прызначаны Віктар Іосіфавіч Ганчар.
18 сакавіка 1997 года ў горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа[22].
21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна (аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт)[23].
-
Касцёл і кляштар трынітарыяў
-
Трыўмфальная брама, знішчаная пасля вайны
-
Капліца
-
Чыгуначная станцыя
17 кастрычніка 2002 года адкрыты Палац культуры (ДУ «Палац культуры г. Маладзечна»).
31 мая 2005 года адбылося аб’яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечна[24].
У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».
21 кастрычніка 2011 года адкрыты Лядовы палац з аквапаркам (Спартыўна-забаўляльны цэнтр ДУ «Мінская абласная комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа „Алімпік-2011“»).
У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета[25].
10 сакавіка 2017 года адбылася акцыя пратэсту (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.[26][27][28][29]
13 ліпеня 2019 года адбылося адкрыццё «Вуліцы стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска») на міні-рынку па вул. Ф. Скарыны. На дзень адкрыцця працавалі 12 павільёнаў ежы, прастора для выстаў і вулічных выступаў. Лічыцца мясцовай славутасцю.[30][31][32][33][34][35]
19 мая 2020 года адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020» у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.[36][37]
31 ліпеня 2020 года кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай падчас перадвыбарчага мітынгу на гарадскім стадыёне сабралі па розных ацэнках ад 3 да 5 тысяч жыхароў.[38][39][40][41][42][43][44]
9—11 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы сабралася да 2 тысяч жыхароў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што сканчалася жорсткімі сілавымі разгонамі і затрыманнямі (арыштамі) да 80-90 чалавек штодня, часта з збіццём і катаваннямі пасля і суправаджалася поўным адключэннем інтэрнэту ўсімі правайдэрамі каля трох сутак. 13-22 жніўня прысутнасць супрацоўнікаў сілавых структур у горадзе практычна не назіралася. 16 жніўня адбылася найбольш масавая за ўсю гісторыю пратэстная акцыя на цэнтральнай плошчы горада — па розных ацэнках ад 5 да 7 тысяч жыхароў. З 23 жніўня сілавікі пачалі з’яўляцца падчас акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы і ў іншых раёнах горада, затрымліваць пратэстуючых супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — распачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі.
17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША з-за ўдзелу ў арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі.[45][46][47][48][49][50][51][52]
19 ліпеня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты», была канфіскавана тэхніка. Ператрус прайшоў і ў галоўрэда выдання Аляксандра Манцэвіча, пасля яго з жонкай павезлі на допыт, пасля чаго адпусцілі[53][54][55][56]. 22 ліпеня 2021 года «Рэгіянальная газета» спыніла выпуск друкаванай версіі выдання па незалежных ад рэдакцыі прычынах[57][58][59], а 20 студзеня 2022 года інфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала «Рэгіянальнай газеты» суд Маладзечанскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.
15 кастрычніка 2021 года судом ліквідавана Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «NSNL» (РМГА «Некст Стоп — Нью Лайф»), дзякуючы якому ў Маладзечне з’явілася «Вуліца стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска»). Арганізацыя была заснавана ў 1989 годзе, а ў Маладзечне пачала дзейнічаць ад 2019 года. Сябры NSNL займаліся актывізмам-урбанізмам, праблемамі інклюзіі, правоў чалавека, гендара. Ліквідацыя найбольш імаверна адбылася ў рамках «зачысткі» КДБ Беларусі грамадскіх арганізацый, якія фармавалі грамадзянскую супольнасць Беларусі.[60][61][62]
15 сакавіка 2022 года аднавіла працу Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча пасля васьмігадовага рамонту.[63]
У верасні 2022 года закрыты рэчавы рынак, які працаваў больш за 20 гадоў з канца 1990-х (ТАА «Маладзечанскі кірмаш», дырэктар Святлана Пузянкова на момант закрыцця).[64]
5 ліпеня 2022 пасля рэканструкцыі адкрыты футбольны комплекс «Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 4 горада Маладзечна».[65]
15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій, скіраваных супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем.[66][67][68][69][70][71][72][73]
9-10 чэрвеня 2023 адбыўся ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023».[74][75][76]
15 ліпеня 2023 адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ЗАГСа ў цэнтры Маладзечна з удзелам міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына. У будынку ЗАГСа размясцілася таксама служба «Адно акно».[77][78]
4-14 жніўня 2023 года ў Маладзечне праведзены гульні па пляжным валейболе ў рамках II Гульняў краін СНД 2023.[79][80] Гульні мелі вельмі нізкую папулярнасць сярод жыхароў Беларусі, нягледзячы на магчымасць бясплатнага наведвання і прымус бюджэтнікаў як гледачоў.[81]
25 верасня 2023 года старшыню Маладзечанскага райвыканкама Горлава Юрыя Мікалаевіча вызваліў ад пасады Лукашэнка і прызначыў сваім памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці.[82][83]
3 лістапада 2023 года вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу — 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$). Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Аляксандр Марцінчык.[84][85][86][87][88]
4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко, упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.[89][90][91][92]
Кіраўнікі горада
правіць- Маладзечанскі гарвыканкам
- Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка (1991—1994), першы намеснік Віктар Іосіфавіч Ганчар (1991—1994).
- Мікалай Усцімавіч Чурсін (1995—2005), першы намеснік Яфім Аронавіч Ідэльчык (1995—200?).
- Маладзечанскі райвыканкам (з 2005 года аб’яднаны з гарвыканкамам)
- Сямён Міхайлавіч Касабуцкі (2005—2009).
- Генадзь Мечыслававіч Кучко (2009—2010).
- Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (верасень 2010[93] — 2013).
- Аляксандр Дзмітрыевіч Яхнавец (5 сакавіка 2013 года[94] — жнівень 2018).
- Юрый Мікалаевіч Горлаў (31 жніўня 2018[95] — 25 верасня 2023[82][83]).
- Павел Валянцінавіч Губко (з 4 студзеня 2024 года[89][90][91][92]).
Насельніцтва
правіць- 1501 год — 882 чал.;
- 1623 год — 1000 чал.;
- 1850 год — 1330 чал.;
- 1861 год — 746 чал.;
- 1897 год — 2393 чал.;
- 1921 год — 1997 чал.;
- 1929 год — 5991 чал.;
- 1931 год — 5964 чал.;
- 1939 год — 6600 чал.;
- 1941 год — 9500 чал.;
- 1944 год — 4750 чал.;
- 1959 год — 28 384 чал.;
- 1970 год — 50 413 чал.;
- 1972 год — 56 100 чал.[96];
- 1978 год — 58 000 чал.;
- 1978 год — 68 000 чал.;
- 1979 год — 72 612 чал.;
- 1989 год — 91 726 чал.;
- 1991 год — 93 500 чал.;
- 1995 год — 98 100 чал.[96];
- 1996 год — 96 600 чал.;
- 2004 год — 98 384 чал.;
- 2006 год — 98 514 чал.;
- 2007 год — 98 432 чал.;
- 2008 год — 98 415 чал.;
- 2009 год — 94 282 чал.[97];
- 2010 год — 94 195 чал.[98];
- 2011 год — 93 885 чал.[98];
- 2012 год — 93 736 чал.[99];
- 2013 год — 93 802 чал.[100];
- 2014 год — 94 155 чал.[101];
- 2015 год — 94 686 чал.[102];
- 2016 год — 94 922 чал.[103];
- 2017 год — 95 233 чал.[104];
- 2018 год — 95 011 чал.;
- 2019 год — 92 136 чал.;
- 2020 год — 91 719 чал.;
- 2021 год — 91 063 чал.;
- 2022 год — 90 136 чал.;
- 2023 год — 89 268 чал.[105];
- 2024 год — 89 068 чал.[106]
Геаграфія
правіцьУ Маладзечне вылучаюцца мікрараёны: Залінейны, Старое Месца, Парашкі (ЗПМ), 11-ы, 10-ы, 6-ы, 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы, Цэнтральны, Гелянова, Здземелева, Паўднёвы (Рагазы).
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, курортны пасёлак Нарач.
Гасцініца «Маладзечна», знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага вакзала і аўтавакзала.[107].
У 1970 годзе пачаў працу завод сілавых паўправадніковых вентыляў (з 1994 года — ААТ «Электрамодуль»)[108].
У 1984 годзе пачаў працу завод парашковай металургіі (з 1991 года ВРУП «Маладзечанскі завод парашковай металургіі»)[109][110].
У 1980 годзе арганізаваны Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый праз зліццё двух заводаў: металаканструкцый і лёгкіх металаканструкцый. Першы ўведзены ў эксплуатацыю ў 1968 годзе, другі — у 1978 годзе[111].
У 1989 годзе створана беларуска-германскае вытворчае сумеснае прадпрыемства «Мiнскi мэблевы цэнтр» (СП «ММЦ» ТАА) — мэблевая фабрыка па вытворчасці корпуснай мэблі з масіву[112][113].
У 2006 годзе адбылося поўнае спыненне вытворчай дзейнасці і пачаўся працэс ліквідацыі (банкруцтва) РУП «Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў»[114].
У 2012 годзе пачаў працу завод вагавымяральнага абсталявання (ЗАТ «ЗВА»)[115][116].
Адукацыя
правіцьУ Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.
СШ № 8
правіцьСярэдняя навучальная ўстанова па адрасе вуліца Касманаўтаў-3. Упершыню пра будаўніцтва школы згадана на жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Маладзечна ў 1963/1964 навучальным годзе. Школа будавалася на новай вуліцы з сакавіка 1965 года, за красавік узведзены 2-гі паверх, у маі — трэці, пачалося будаўніцтва майстэрняў, актавай і спартыўнай залаў. Адкрыццё школы адбылося 1 верасня 1965 года[117], установа атрымала ганаровае імя Юрыя Гагарына. Першы дырэктар — Уладзімір Цітавіч Каралькоў, першыя намеснікі дырэктара — Ілья Раманавіч Салавейчык, Пётр Пятровіч Валынец і Уладзімір Іосіфавіч Нічыпаровіч.[118]
Сярод выпускнікоў школы: Андрэй Віталевіч Гендрых — намеснік начальніка Службы спецыяльнай сувязі ФСА Расіі; Генадзь Яўгенавіч Тур — беларускі ўрач-анколаг; Алег Багданавіч Нячаеў — беларускі ўрач-анестэзіёлаг; Юрый Казіміравіч Касабуцкі — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі; Людміла Багданаўна Церах — дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў; Аляксандр Іванавіч Асіповіч — беларускі гісторык; Анатоль Анатолевіч Лабінскі — беларускі ўрач-анколаг-хірург; Васіль Генрыхавіч Богдан — беларускі ўрач-хірург; Ігар Анатолевіч Франчук — украінскі прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны II, III і IV скліканняў.
Культура
правіцьУ горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).
У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[119].
У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).
Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»
Транспарт
правіцьАўтамабільны транспарт
правіцьПраз Маладзечна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі Р28 (Мінск-Маладзечна-Нарач), Р56 (Маладзечна-Валожын), Р106 (Маладзечна-Смаргонь).
Адлегласць ад Маладзечна(аўтамабільнымі шляхамі) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вільнюс ~ 145 км Осла ~ 2206 км Гданьск ~ 710 км |
Талін ~ 706 км Хельсінкі ~ 793 км Рыга ~ 401 км |
Полацк ~ 222 км Санкт-Пецярбург ~ 783 км Мурманск ~ 2101 км |
|||||||
Гродна ~ 266 км Варшава ~ 609 км Берлін ~ 1176 км |
Магілёў ~ 285 км Смаленск ~ 387 км Казань ~ 1600 км |
||||||||
Брэст ~ 421 км Кракаў ~ 838 км Барселона ~ 3008 км |
Львоў ~ 683 км Адэса ~ 1082 км Стамбул ~ 1905 км |
Мінск ~ 77 км Ерэван ~ 2650 км Доха ~ 5221 км |
Чыгуначны транспарт
правіцьБудаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі (1870-я) спрыяла ператварэнню мястэчка ў чыгуначны вузел. У пачатку XX стагоддзя праз Маладзечна прайшла яшчэ адна чыгунка — Балагое-Сядлецкая, якая злучыла важныя рэгіёны Расійскай імперыі. Маладзечна стаў чыгуначным вузлом. У 1907 годзе ўзведзены будынак вакзала ў стылі «мадэрн», які захаваўся да цяперашняга часу.
Маладзечна — чыгуначны вузел з кірункамі на Мінск, Вільнюс, Ліду і Полацк. Пасажырскімі цягнікамі звязаны з Масквой, Санкт-Пецербургам, Рыгай, Калінінградам, Гродна, Віцебскам і іншымі.
Гарадскі транспарт
правіцьПасажырскія перавозкі па горадзе ажыццяўляюцца толькі аўтобусамі. Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў горадзе ажыццяўляе філіял «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс». У будучыні плануецца замяніць аўтобусы на электробусы.
СМІ
правіць- «Маладзечанская газета». Орган раённай улады.
- «Рэгіянальная газета». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»
- Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
- Радыё «Маладзечна».
Грамадскае жыццё
правіцьПрадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».
Рэлігійнае жыццё
правіцьУ горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.
Турыстычная інфармацыя
правіцьМаладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[120].
Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.
Славутасці
правіць- Касцёл Святога Айца Піо
- Касцёл Святога Юзафа
- Гарадзішча (XV—XVII стст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000295
- Гістарычная забудова горада (XIX — пач. XX стст.)
- Касцёл і кляштар трынітарыяў (XVIII ст., дагэтуль не вернутыя каталікам) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000294
- Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»
- Настаўніцкая семінарыя (1762)
- Сінагога (XIX—XX стст.)
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1867—1871)
- Чыгуначная станцыя (1907)
Страчаная спадчына
- Брама Трыўмфальная (1920-я)
- Уніяцкая царква Святых Казьмы і Дзям’яна (XVIII ст.)
- Касцёл (1-я пал. XX ст.)
- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
- Царква (XVI ст.)
-
Вуліца Вялікі Гасцінец — галоўная вуліца горада
-
Касцёл Святога Айца Піо
-
Касцёл Св. Іосіфа
-
Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы
-
«Брадвей» — пешаходная частка вуліцы Прытыцкага, папулярнае сярод моладзі месца сустрэч
-
Амфітэатр, узведзены да Дажынак-2011
-
Помнік-паравоз
-
Помнік вандроўніцы з коткай
Вядомыя асобы
правіць- Юрый Антонаў (нар. 1945) — савецкі і расійскі кампазітар і спявак.
- Меер Аксельрод (1902—1970) — савецкі мастак.
- Зэлік Аксельрод (1904—1941) — яўрэйскі савецкі паэт і перакладчык.
- Валянцін Анатолевіч Борзды (нар. 1968) — беларускі скульптар.
- Уладзімір Боська (нар. 1984) — пісьменнік, драматург, музыка.
- Аляксандр Арсенавіч Варанецкі (нар. 1951) — акцёр цырка, клоўн.
- Сяржук Вітушка (1965—2012) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака».
- Алег Груздзіловіч (нар. 1958) — беларускі журналіст.
- Фёдар Фёдаравіч Гулевіч (нар. 1952) — беларускі акцёр цырка, клоўн.
- Ігар Дзедусенка (нар. 1990) — беларускі класічны гітарыст.
- Юрый Касабуцкі (нар. 1970) — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
- Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка (1946—2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно.
- Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч (нар. 1978) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Ян Станіслаў Сапега (1589—1635) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
- Вадзім Іванавіч Сіняўскі (нар. 1970) — генерал-маёр, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (з 2021).
- Уладзімір Іванавіч Сытчанка (1951—2021) — беларускі мастак.
- Кандрат Зігмундавіч Церах (нар. 1935) — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 гадах — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.
Гарады-пабрацімы
правіцьГл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ а б GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
- ↑ Каханоўскі Г. А. Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс.— Мн.: Полымя, 1988.— 120 с.: іл.— (Гарады Беларусі). ISBN 5-345-000787-6
- ↑ Е. Ахманскі. Літоўская этнічная племянная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагоддзя // Arche. № 2. 2016. С. 91.
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005, с. 263.
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 215.
- ↑ https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
- ↑ http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon Архівавана 24 верасня 2019.
- ↑ а б в Убиты в Катыни книга памяти, Москва, Общество «Мемориал» — Издательство «Звенья» 2015 ISBN 978-5-78700-123-5
- ↑ Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 92
- ↑ а б Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
- ↑ Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
- ↑ Charków. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2003, s. 466
- ↑ а б https://news.tut.by/society/669362.html Архівавана 26 студзеня 2020.
- ↑ Рашэнне № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў
- ↑ Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
- ↑ 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
- ↑ Рашэнне № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў, новы герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 пад № 39
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года № 248 «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу»
- ↑ Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
- ↑ https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/ Архівавана 16 чэрвеня 2018.
- ↑ http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
- ↑ http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
- ↑ https://news.tut.by/economics/534762.html Архівавана 29 ліпеня 2019.
- ↑ https://rh.by/ru/2019/07/13/molodechno-street-food/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ https://kraj.by/news/sobitiya/pesni-tantsi-i-eda-v-molodechno-otkrilas-pervaya-v-belarusi-ulitsa-strit-fuda
- ↑ https://www.sb.by/articles/ulitsa-na-udivlenie.html
- ↑ https://www.the-village.me/village/food/food-news/276151-molodechno
- ↑ http://www.belmir.by/2019/07/14/кот-франциско-и-48-граффити-в-молодечно/
- ↑ https://naviny.online/new/20190714/1563117731-v-molodechno-otkrylas-pervaya-v-belarusi-ulica-strit-fuda Архівавана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/ Архівавана 27 мая 2020.
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-festivalya-belorusskoy-pesni-i-poezii-v-molodechno-v-etom-godu-ne-budet-2020-05-19
- ↑ https://rh.by/2020/08/01/mola-cikhanouskaja-fota/ Архівавана 1 сакавіка 2021.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=256298
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-v-molodechno-priehala-svetlana-tihanovskaya-so-svoim-shtabom-ochered-na-stadion-vnushitelnaya-2020-07-31 Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ https://news.tut.by/society/694890.html Архівавана 30 лістапада 2020.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 30 студзеня 2021.
- ↑ https://belsat.eu/news/mityng-svyatlany-tsihanouskaj-u-maladzechne-strym/
- ↑ https://charter97.org/be/news/2020/7/31/387735/
- ↑ https://euroradio.fm/pad-sankcyi-es-trapili-dana-holdyngz-kiraunictva-spravami-prezidenta-agat
- ↑ https://charter97.org/ru/news/2020/12/18/404495/
- ↑ https://belsat.eu/ru/news/evrosoyuz-utverdil-novyj-paket-sanktsij-protiv-vlastej-belarusi
- ↑ https://www.the-village.me/village/city/news-city/287283-us-uk-sanct
- ↑ https://www.currenttime.tv/a/eu-belarus-sanctions/31005607.html
- ↑ Vadzim Siarhejevich PRYGARA (англ.). OpenSanctions.org (31 кастрычніка 1980). Праверана 20 ліпеня 2023.
- ↑ Détail du registre - Gels des Avoirs - Direction Générale Du Trésor . gels-avoirs.dgtresor.gouv.fr. Праверана 20 ліпеня 2023.
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus | Välisministeerium . vm.ee. Праверана 20 ліпеня 2023.
- ↑ https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
- ↑ https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
- ↑ https://rh.by/2021/07/22/rg-prypynjaje-druk/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
- ↑ https://rh.by/2021/10/20/likvidacyja-2/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ https://t.me/rh_by/9442
- ↑ https://reform.by/265536-garadskaja-prastora-nas-gjeta-kazarma-v-belarusi-likvidirovany-urbanisticheskie-organizacii
- ↑ https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_posle_vosmiletnego_kapremonta_otkrylas_biblioteka/
- ↑ https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_na_veschevom_rynke_snosjat_torgovye_pavilony__uznali_chto_proishodit/
- ↑ Limerencefox.com. В Молодечно торжественно открыли футбольный комплекс (руск.) . Минская правда (5 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2023.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ https://nashaniva.com/312744
- ↑ https://www.svaboda.org/a/32330967.html
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
- ↑ https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
- ↑ Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
- ↑ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ “МАЛАДЗЕЧНА - 2023” - июнь, 2023 - Дворец культуры г.Молодечно (руск.). mdk.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ Гала-канцэрт закрыцця «Любімыя песні. Спяваем разам» ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” - Навіны - Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА” . festyval.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ Урачыста завяршыўся XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2023» (руск.). zviazda.by (11 чэрвеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ У Маладзечне ўрачыста адкрылі новы ЗАГС . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (15 ліпеня 2023).(недаступная спасылка)
- ↑ ЗАХАРОВ, Андрей. Настоящий дворец – в Молодечно торжественно открыли новый ЗАГС (руск.) . www.sb.by (15 ліпеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ Молодечненцы на Играх стран СНГ бесились с красками, ели солдатскую кашу, а в гости приехали Премьер-министр и зампредседателя Миноблисполкома (руск.) . KRAJ.BY - Спорт. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ Участников II Игр стран СНГ встречают в гостинице "Молодечно" (руск.) . www.belta.by (4 жніўня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ Беларусский расследовательский центр . Telegram. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА(нявызн.). blr.belta.by (25 верасня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ Главреда «Рэгіянальнай газеты» приговорили к четырем годам колонии за «дискредитацию Беларуси» (руск.). Зеркало (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ В Беларуси главного редактора "Региональной газеты" Александра Манцевича приговорили к четырем годам колонии (руск.). Настоящее Время (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ Раман Шавель. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча засудзілі на 4 гады . Belsat TV (3 лістапада 2023).
- ↑ Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 3 лістапада 2023.
- ↑ а б Разгляд кадравых пытанняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ а б Александр Турчин новому председателю Молодечненского райисполкома: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.) . KRAJ.BY - События. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ а б Limerencefox.com. Турчин новому руководителю Молодечненского района: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.) . Минская правда (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ а б Молодечненская газета - Александр Турчин представил председателя Молодечненского райисполкома(нявызн.)(недаступная спасылка). mgazeta.by. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2024. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Президент Беларуси принял кадровые решения
- ↑ Молодечненский районный исполнительный комитет | РУКОВОДСТВО РЕГИОНА | Молодеченский район|Молодечно|Молодеченский райисполком|Новости Молодеченского района . web.archive.org (5 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ https://kraj.by/news/sobitiya/u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года . belstat.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2010.
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a5d/ldk4wixkq91lgnvvgplqizlt02u8d43a.pdf
- ↑ web.archive.org. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь .
- ↑ Аб гатэлі "Маладзечна" .
- ↑ Аб кампаніі ААТ "Электрамодуль" . elmodul.by. Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ ВРУП "Маладзечанскі завод парашковай металургіі" .
- ↑ ПРУП "Мол ЗПМ", УНП 600066447. Проверка предприятия. (руск.). bizinspect.by. Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ Аб Заводзе | Маладзечанскі ЗМК ААТ . mzmk.by. Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ Аб прадпрыемстве . Мэблевая фабрыка Беларусі па вытворчасці корпуснай мэблі з масіву.
- ↑ СП "ММЦ" ТАА, УНП 600003222. Праверка прадпрыемства. . bizinspect.by. — «Беларуска-германскае вытворчае сумеснае прадпрыемства "Мiнскi Мэблевы Цэнтр" таварыства з абмежаванай адказнасцю» Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ Міхась Радкевіч. Беларусы застануцца без сваіх піяніна і баянаў . bankrot.by. Беларуская штодзённая інтэрнэт-газета "Штодзённік" (13 верасня 2009). Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ Аб заводзе . ЗАТ "Завод вагавымяральнага абсталявання".
- ↑ ЗАТ "ЗВА", УНП 691357099. Праверка прадпрыемства. . bizinspect.by. Праверана 2 лістапада 2024.
- ↑ История школы (руск.)
- ↑ История школы и выпускники
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
- ↑ Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.)
Літаратура
правіць- Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 31. Акты о литовских татарах. — Вильна, 1906. — С.108, 138—139, 161—162, 193, 196—197, 222—228, 255—256.
- Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 39. Документы и материалы, относящиеся к истории Отечественной войны 1812 года. — Вильна, 1912. — С. 270, 259, 260, 299, 406—407, 465, 470.
- Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Каханоўскі Г. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 263. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Mołodeczno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 647—648.
- Маладзе́чна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 458—459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маладзечна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Маладзечна на OpenStreetMap
- Маладзечна на сайце Radzima.org
- «Рэгіянальная газета» анлайн Архівавана 18 мая 2013.
- Агульныя звесткі пра Занальны дзяржаўны архіў г. Маладзечна Архівавана 14 снежня 2006.
- Маладзечанскае аддзяленне РАА «БХК»
- Надвор’е ў горадзе Маладзечна