Спіс памерлых у 2022 годзе
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2022 годзе.
Студзень
правіць- 2 студзеня: Рычард Лікі (77) — кенійскі палеаантраполаг і палітык.
- 3 студзеня: Адам Іосіфавіч Мальдзіс (89) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990)[1].
- 3 студзеня: Віктар Данілавіч Санееў (76) — савецкі лёгкаатлет, адзіны ў гісторыі трохразовы алімпійскі чэмпіён у трайным скачку[2].
- 5 студзеня: Віктар Аўрамавіч Лукашэнка (84) — савецкі футбаліст, трэнер[3].
- 5 студзеня: Мікалай Субач (84) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі, сябра Рады БАПЦ
- 5 студзеня: Аляксандр Уладзіміравіч Федаровіч (48) — беларускі футбаліст і трэнер[4].
- 6 студзеня: Васіль Канстанцінавіч Карунас (71) — беларускі архітэктар.
- 6 студзеня: Сідні Пуацье (94) — амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (1963)[5].
- 7 студзеня: Анатоль Васільевіч Квашнін (75) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
- 7 студзеня: Яўген Уладзіміравіч Крывамаз (42) — беларускі хакеіст[6].
- 11 студзеня: Давід Сасолі (65) — італьянскі палітык і журналіст, старшыня Еўрапейскага парламента (2019—2022)[7].
- 12 студзеня: Эдуард Антонавіч Вайцэховіч (60) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання[8].
- 12 студзеня: Аляксей Герыловіч (48) — расійскі акцёр[9].
- 16 студзеня: Ібрагім Бубакар Кейта (76) — малійскі палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Малі (1994—2000), Прэзідэнт Малі (2013—2020)[10].
- 19 студзеня: Анатоль Аляксандравіч Малафееў (88) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000)[11].
- 19 студзеня: Аляксандр Васілевіч Назарэнка (74) — савецкі і расійскі гісторык, філолаг; доктар гістарычных навук (1996)
- 19 студзеня: Гаспар Ульель (37) — французскі акцёр.
- 20 студзеня: Юра Метшк (67) — лужыцкі кампазітар[12].
- 23 студзеня: Цьеры Мюглер (73), французскі мадэльер.
- 30 студзеня: Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (85) — савецкі і расійскі акцёр. Народны артыст РСФСР (1977)[13].
- 30 студзеня: Віктар Іванавіч Мярэжка (84) — савецкі і расійскі кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, драматург, пісьменнік, тэлевядучы. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2014)[14].
- 31 студзеня: Ігар Дзянісавіч Іванцаў (80) — савецкі і ўкраінскі гісторык, прафесар.
Люты
правіць- 2 лютага: Барыс Уладзіміравіч Сарвіраў (73) — беларускі эканаміст.
- 3 лютага: Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы (45) — лідар «Ісламскай дзяржавы».
- 3 лютага: Моніка Віці (90) — італьянская актрыса[15].
- 3 лютага: Хрыстас Сардзетакіс (92) — Прэзідэнт Грэцыі (1985—1990)[16].
- 5 лютага: Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў (97) — казахскі пісьменнік[17].
- 5 лютага: Эрнст Сабіла (89) — беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадскі дзеяч[18].
- 8 лютага: Валянціна Міхайлаўна Лебедзева (66) — беларускі гісторык[19].
- 8 лютага: Люк Мантанье (89) — французскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года[20].
- 10 лютага: Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў (73) — беларускі архітэктар[21].
- 15 лютага: Павел Жук (65) — выдавец беларускага незалежнага друку[22].
- 16 лютага: Крысціна Кальдэрон (93) — спявачка і этнограф, апошні прадстаўнік індзейскага народа яганаў.
- 17 лютага: Якаў Зіноўевіч Басін (82) — беларускі гісторык і краязнавец, грамадскі дзеяч, публіцыст.
- 18 лютага: Барыс Георгіевіч Няўзораў (72) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, тэатральны педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2011).
- 19 лютага: Какуіці Мімура (90) — японскі футбаліст.
- 22 лютага: Іван Міхайлавіч Дзюба (90) — украінскі літаратуразнаўца, публіцыст і праваабаронца, літаратурны крытык.
- 22 лютага: Іван Аляксандравіч Коршунаў (93) — беларускі барэц класічнага стылю і трэнер, чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, заслужаны трэнер БССР (1964) і СССР (1984)[23].
- 24 лютага: Дзмітрый Уладзіміравіч Дзябелка (46) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (2000)[24].
Сакавік
правіць- 2 сакавіка: Людміла Георгіеўна Гафо (102) — беларуская архітэктар, распрацоўніца пасляваенных праектаў забудовы Мінска.
- 3 сакавіка: Іван Ільіч Кустаў (98) — палкоўнік Савецкай Арміі, Герой Савецкага Саюза (1945), апошні Герой СССР, які пражываў на тэрыторыі Беларусі.
- 4 сакавіка: Аляксандр Леанідавіч Тамковіч (58) — беларускі літаратар, журналіст.
- 7 сакавіка: Рафік Тарар (92) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Пакістана (1998—2001)[25].
- 8 сакавіка: Павел Леанідавіч Бранштэтэр — беларускі фотамастак
- 11 сакавіка: Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч (90) — беларускі навуковец у галіне літаратуразнаўства і краязнаўства, педагог.
- 13 сакавіка: Уільям Хёрт (71) — амерыканскі акцёр.
- 14 сакавіка: Мікола Гіль (85) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча[26].
- 23 сакавіка: Мадлен Олбрайт (84) — першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША (1997—2001)[27].
- 24 сакавіка: Дагні Карлсан (109) — шведская доўгажыхарка і блогер.
- 25 сакавіка: Галіна Фёдараўна Скакун (78) — Герой Сацыялістычнай Працы (1988).
- 25 сакавіка: Мікалай Уладзіміравіч Собалеў (86) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990)[28].
- 25 сакавіка: Тэйлар Хокінс (50) — амерыканскі музыкант.
- 27 сакавіка: Аяз Муталібаў (83) — савецкі і азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Азербайджана (1991—1992)[29].
- 27 сакавіка: Аляксандр Баршчэўскі (91) — беларускі паэт, літаратуразнавец[30].
- 28 сакавіка: Мікалай Уладзіміравіч Сільчанка (68) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ[31].
- 29 сакавіка: Ангела Стахава (73) — нямецкая пісьменніца.
- 31 сакавіка: Патрык Дэмаршэлье (78) — французскі фатограф.
- 31 сакавіка: Віктар Рыгоравіч Самойленка (86) — савецкі ваенны палітработнік, генерал-палкоўнік (1988), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання[32].
Красавік
правіць- 4 красавіка: Серафім Антонавіч Андраюк (89) — беларускі літаратуразнавец[33].
- 5 красавіка: Сідней Олтмен (82) — амерыканскі малекулярны біёлаг канадскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1989)[34].
- 5 красавіка: Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў (95) — беларускі савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990)[35].
- 6 красавіка: Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі (75) — расійскі палітычны дзеяч, старшыня ЛДПР (1992—2022)[36].
- 12 красавіка: Яўген Давыдавіч Чарствой (76) — беларускі ўрач-патолагаанатам, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997).
- 13 красавіка: Мішэль Буке (96) — французскі акцёр
- 17 красавіка: Віктар Міхайлавіч Шаталаў (90) — беларускі рэжысёр, аператар і сцэнарыст дакументальнага кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991)[37].
- 21 красавіка: Анатоль Вярцінскі (90) — беларускі паэт, драматург, публіцыст[38].
- 21 красавіка: Мваі Кібакі (90) — прэзідэнт Кеніі (2002—2013)[39].
- 22 красавіка: Сцяфан (Корзун) (78) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (1990—2022)[40].
- 23 красавіка: Алег Іосіфавіч Шадыра (74) — беларускі хімік, прафесар, доктар хімічных навук[41].
Май
правіць- 3 мая: Ежы Лявінскі (92) — каталіцкі царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог.
- 3 мая: Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч (87) — беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь[42].
- 3 мая: Аляксандр Васільевіч Сукала (71) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.
- 3 мая: Аляксандр Вульфавіч Тылевіч (74) — беларускі архітэктар.
- 10 мая: Леанід Макаравіч Краўчук (88) — украінскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзідэнт Украіны.
- 13 мая: Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (73) — Прэзідэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (2004—2022).
- 26 мая: Янка Запруднік (95) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг.
- 26 мая: Эндру Флэтчэр (60) — брытанскі музыкант, адзін з заснавальнікаў і клавішнік гурта Depeche Mode.
- 27 мая: Анджэла Садана (98) — Дзяржаўны сакратар Святога Прастола (1991—2006), дэкан Калегіі кардыналаў (2005—2019) Рымска-Каталіцкай Царквы.
- 27 мая: Міхаэль Села (98) — ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі.
Чэрвень
правіць- 6 чэрвеня: Валерый Віктаравіч Румін (82) — савецкі і расійскі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза (1979, 1980).
- 8 чэрвеня: Серж Мінскевіч (52) — беларускі паэт і перакладчык[43].
- 9 чэрвеня: Мэт Цымерман (87) — канадскі акцёр[44].
- 17 чэрвеня: Жан-Луі Трэнціньян — французскі акцёр.
- 18 чэрвеня: Яраслаў Іванавіч Клімуць — беларускі літаратуразнавец.
- 19 чэрвеня: Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс (76) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
- 19 чэрвеня: Рагімантас Адамайціс (85) — савецкі і літоўскі акцёр, Народны артыст СССР (1985)[45].
- 21 чэрвеня: Сергій (Гардун) (63) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч[46].
- 21 чэрвеня: П’ер Нарцыс (45) — расійскі спявак[47].
- 23 чэрвеня: Юрый Васільевіч Шатуноў (48) — савецкі і расійскі спявак, саліст групы «Ласкавы май» (1986—1991)[48].
- 25 чэрвеня: Барыс Рафаілавіч Тасман (68) — беларускі журналіст.
- 25 чэрвеня: Эрнест Васільевіч Ялугін (85) — беларускі празаік, публіцыст[49].
- 27 чэрвеня: Матс Траат (85) — эстонскі пісьменнік.
Ліпень
правіць- 2 ліпеня: Леанід Аронавіч Шварцман (101) — савецкі і расійскі рэжысёр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно.
- 3 ліпеня: Мікалай Мікалаевіч Касцечка (75) — расійскі военачальнік, Герой Расійскай Федэрацыі (2000), генерал-палкоўнік (2002).
- 3 ліпеня: Роберт Кёрл (88) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1996).
- 7 ліпеня: Міхаіл Якаўлевіч Каплан (89) — савецкі і расійскі драматычны акцёр і тэатральны педагог, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997).
- 8 ліпеня: Сіндза Абэ (67) — японскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі.
- 8 ліпеня: Жазэ Эдуарду душ Сантуш (79) — другі прэзідэнт Анголы.
- 11 ліпеня: Юрый Мікалаевіч Мажуга (91) — украінскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1981)[50].
- 18 ліпеня: Клас Олдэнбург (93) — амерыканскі скульптар.
- 25 ліпеня: Дэвід Трымбл (77) — паўночнаірландскі палітык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1998).
- 27 ліпеня: Лізавета Рыгораўна Дзяменцьева (93) — савецкая спартсменка (веславанне на байдарках), алімпійская чэмпіёнка 1956 года.
- 31 ліпеня: Айман аз-Завахіры (71) — міжнародны тэрарыст, радыкальны ісламіст, лідэр радыкальнай ісламісцкай тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда (2011—2022), пісьменнік.
- 31 ліпеня: Вадзім Віктаравіч Бакацін (84) — савецкі і расійскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР (1991)[51].
- 31 ліпеня: Біл Расел (88) — амерыканскі баскетбаліст.
- 31 ліпеня: Фідэль Рамас (94) — філіпінскі дзяржаўны дзеяч, 12-ы прэзідэнт Філіпін (1992—1998).
Жнівень
правіць- 7 жніўня: Анатоль Васілевіч Філіпчанка (94) — лётчык-касманаўт СССР № 19, двойчы Герой Савецкага Саюза (1969, 1974). Генерал-маёр авіяцыі (1978).
- 9 жніўня: Мікалай Мікітавіч Слюнькоў (93) — савецкі партыйны дзеяч, кіраўнік БССР (1983—1987).
- 10 жніўня: Ірына Дзмітрыеўна Супруненка (68) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук.
- 11 жніўня: Анатоль Тарасавіч Федарук (83) — беларускі вучоны ў галіне геабатанікі.
- 18 жніўня: Барыс Флоравіч Манцэвіч (89) — беларускі журналіст.
- 27 жніўня: Валянцін Мікалаевіч Русак (86) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар БДУ (1989)[52]
- 30 жніўня: Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (91) — савецкі і расійскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч; першы і адзіны ў гісторыі Прэзідэнт СССР (1990—1991).
Верасень
правіць- 2 верасня: Фрэнк Дональд Дрэйк (92) — амерыканскі астраном.
- 4 верасня: Барыс Мікалаевіч Лагуцін (84) — савецкі баксёр, двухразовы Алімпійскі чэмпіён (1964, 1968).
- 8 верасня: Лізавета II (96) — каралева Вялікабрытаніі (1952—2022).
- 13 верасня: Жан-Люк Гадар (91) — франка-швейцарскі кінарэжысёр[53].
- 19 верасня: Валерый Уладзіміравіч Палякоў (80) — савецкі і расійскі лётчык-касманаўт.
- 20 верасня: Алег Леанідавіч Алкаеў (69) — дзеяч савецкай і беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, палітычны эмігрант.
- 20 верасня: Сяргей Вітаўта Пускепаліс (56) — савецкі і расійскі акцёр і рэжысёр тэатра і кіно.
- 22 верасня: Аляксей Валер’евіч Жураўко (48) — украінскі палітык, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны V і VI скліканняў (2006—2012).
- 22 верасня: Луіза Флетчэр (88) — амерыканская актрыса.
- 23 верасня: Францішак Печка (94) — польскі акцёр тэатра і кіно.
- 27 верасня: Барыс Міхайлавіч Маісееў (68) — расійскі поп-спявак[54].
Кастрычнік
правіць- 1 кастрычніка: Ігар Аркадзьевіч Гасюта (67) — беларускі футбаліст і трэнер.
- 3 кастрычніка: Аляксандр Часлававіч Трыпуць (40) — беларускі лёгкаатлет-паралімпіец, чэмпіён Паралімпійскіх гульняў 2004 года[55].
- 15 кастрычніка: Алесь Жук (75) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
- 16 кастрычніка: Юры Арак (85) — эстонскі мастак.
- 16 кастрычніка: Алена Міхалюк (92) — беларуская грамадская дзеячка ў Вялікабрытаніі.
- 22 кастрычніка: Лешак Энгелькінг (67) — польскі паэт, празаік, эсэіст, літаратуразнаўца, літаратуры крытык, перакладчык.
- 23 кастрычніка: Генадзь Ільіч Мурамцаў (90) — беларускі скульптар.
- 24 кастрычніка: Эштан Картэр (68) — амерыканскі палітык і фізік, Міністр абароны ЗША (2015—2017).
- 26 кастрычніка: П’ер Сулаж (102) — французскі мастак.
Лістапад
правіць- 4 лістапада: Мікалай Фёдаравіч Жлоба (87) — беларускі архітэктар.
- 7 лістапада: Міхась Тычына (79) — беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік.
- 7 лістапада: Хрызастом II (81) — епіскап Кіпрскай Праваслаўнай Царквы.
- 14 лістапада: Аляксандр Іванавіч Слабада (102) — беларускі палітык, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[56].
- 14 лістапада: Ян Чыквін (82) — беларускі паэт, перакладчык.
- 20 лістапада: Хібі дэ Банафіні (93) — аргенцінская актывістка, адна з заснавальніц Асацыяцыі маці Пласа-дэ-Мая.
- 26 лістапада: Уладзімір Уладзіміравіч Макей (64) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат, міністр замежных спраў (2012—2022), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008—2012)[57].
- 26 лістапада: Леанід Аляксандравіч Яновіч (88) — беларускі матэматык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[58].
- 29 лістапада: Фама Сільвестравіч Варанецкі (84) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1990).
- 30 лістапада: Цзян Цзэмінь (96) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня КНР з 1993 па 2003.
Снежань
правіць- 1 снежня: Мілен Дэманжо (87) — французская актрыса.
- 3 снежня: Вітаўт Кіпель (95) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
- 5 снежня: Лідзія Андрэеўна Навумава (89) — беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[59]
- 6 снежня: Адольфас Шляжавічус (74) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы (1993—1996)[60].
- 8 снежня: Сталін Іванавіч Федчанка (84) — беларускі архітэктар.
- 11 снежня: Анджэла Бадаламенці (85) — амерыканскі кінакампазітар.
- 12 снежня: Міраслаў Гермашэўскі (81) — першы польскі касманаўт, Герой Савецкага Саюза (1978)[61].
- 15 снежня: Яўгенія Самойлаўна Панамарова (86) — беларускі архітэктар.
- 16 снежня: Антанін Баяя (80) — чэшскі пісьменнік.
- 16 снежня: Алег Мікалаевіч Гулак (55) — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.
- 18 снежня: Міхаіл Аляксеевіч Маісееў (83) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал арміі (1989), в. а. Міністра абароны СССР (1991).
- 18 снежня: Галуст Рыгоравіч Саакян (73) — армянскі палітык, член (1995—2018) і старшыня (2014—2017) Нацыянальнага сходу Арменіі.
- 19 снежня: Аляксандр Іванавіч Родзін (75) — беларускі мастак.
- 23 снежня: Джордж Коэн (83) — англійскі футбаліст, які гуляў у нацыянальнай зборнай, чэмпіён свету (1966)[62].
- 25 снежня: Віталь Іванавіч Еўмянькоў (46) — беларускі гісторык літаратуры.
- 25 снежня: Леніна Мікалаеўна Міронава (91) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.
- 29 снежня: Эдуард Арцем’еў (85) — рускі кампазітар.
- 29 снежня: Пеле (82) — бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер[63].
- 29 снежня: Эдгар Савісаар (72) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1990—1992)[64].
- 31 снежня: Бенедыкт XVI (95) — 265-ы Папа Рымскі.
Крыніцы
правіць- ↑ Марыў схавацца на Астравеччыне і дапісаць свае кнігі. Памёр Адам Мальдзіс Архівавана 3 студзеня 2022.
- ↑ Последняя попытка Виктора Санеева. В Австралии скончался гениальный советский легкоатлет
- ↑ Умер бывший тренер «Крыльев Советов» и «Рубина» Виктор Лукашенко
- ↑ Умер Александр Федорович Архівавана 5 студзеня 2022.
- ↑ Скончался первый темнокожий обладатель «Оскара» Сидни Пуатье
- ↑ Хоккей. На 43-м году жизни скончался трехкратный чемпион Беларуси и заслуженный мастер спорта Евгений Кривомаз
- ↑ Памёр кіраўнік Еўрапарламента Давід Сасолі
- ↑ Умер экс-депутат Верховного совета Беларуси, который на свои деньги возродил четыре деревни
- ↑ Умер актер Алексей Герилович, снимавшийся в «Глухаре» и «Универе»
- ↑ Mali : décès de l’ancien président Ibrahim Boubacar Keïta
- ↑ Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
- ↑ Juro Mětšk zamrěł / Juro Mietschk gestorben
- ↑ Памёр савецкі і расійскі акцёр Леанід Кураўлёў
- ↑ Режиссер Виктор Мережко умер на 85-м году жизни
- ↑ È morta Monica Vitti, talento smisurato del cinema italiano
- ↑ Умер экс-президент Греции Христос Сардзетакис
- ↑ Токаев выразил соболезнования родным и близким Абдижамила Нурпеисова
- ↑ Памёр Эрнст Сабіла Архівавана 6 лютага 2022.
- ↑ Памерла вядомы гісторык Валянціна Лебедзева
- ↑ Во Франции умер нобелевский лауреат Люк Монтанье, открывший ВИЧ
- ↑ 10 февраля 2022, на семьдесят четвёртом году, ушел из жизни Гавриков Александр Савельевич.
- ↑ Памёр выдавец газет «Свабода» і «Навіны» Павел Жук
- ↑ На 93-м году жизни скончался Заслуженный тренер СССР и БССР Иван Александрович Коршунов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ Разное. Белорусский борец, бронзовый призер Олимпиады Дмитрий Дебелка скончался на 47-м году жизни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2022. Праверана 24 лютага 2022.
- ↑ Former Pakistan president Rafiq Tarar passes away
- ↑ Памёр пісьменнік Мікола Гіль, родны брат Ніла Гілевіча
- ↑ Madeleine Albright, first female US secretary of state, dies
- ↑ Ушел из жизни академик Николай Владимирович Соболев (28.05.1935 — 25.03.2022)
- ↑ Скончался бывший президент Азербайджана Аяз Муталлибов
- ↑ Памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Алесь Барскі
- ↑ 28 сакавіка 2022 года не стала прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2022. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ Самойленко Виктор Григорьевич(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк
- ↑ Те, кто ушли. Самые известные люди, скончавшиеся в 2022 году
- ↑ Умер Ефрем Соколов — предпоследний глава БССР
- ↑ Памёр Уладзімір Жырыноўскі
- ↑ Умер заслуженный деятель искусств Беларуси Виктор Шаталов
- ↑ «Зоркай у вяках»… Памёр паэт Анатоль Вярцінскі
- ↑ Kenya: Mwai Kibaki, former president, is dead
- ↑ Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан Архівавана 22 красавіка 2022.
- ↑ Шадыро, Олег Иосифович (доктор химических наук; радиационная химия; органическая химия ; 1948—2022)
- ↑ Памёр Станіслаў Шушкевіч
- ↑ Пайшоў з жыцця паэт Серж Мінскевіч
- ↑ RIP Matt Zimmerman
- ↑ Памёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву
- ↑ Отошел ко Господу первый проректор Института теологии БГУ, профессор Минской духовной академии протоиерей Сергий Гордун
- ↑ Памёр расійскі спявак П’ер Нарцыс
- ↑ Памёр Юрый Шатуноў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2022. Праверана 23 чэрвеня 2022.
- ↑ Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін
- ↑ Умер народный артист СССР актер Юрий Мажуга
- ↑ В Москве умер последний председатель КГБ СССР
- ↑ Памяти Валентина Николаевича Русака (10.08.1936—27.08.2022)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Liberation: Жан-Люк Годар совершил ассистированное самоубийство
- ↑ Памёр Барыс Маісееў
- ↑ Сегодня в Гродно простятся со знаменитым паралимпийцем Александром Трипутем
- ↑ На 103 году ушел из жизни ветеран ВОВ и почетный гражданин Минской области Александр Слобода
- ↑ Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
- ↑ Выражаем глубокие соболезнования родным в связи со смертью профессора Л.А. Яновича
- ↑ Скончалась Герой Социалистического Труда, Почетный гражданин Толочинского района Лидия Андреевна Наумова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 9 снежня 2022.
- ↑ Adolfas Šleževičius
- ↑ Умер первый польский космонавт Мирослав Гермашевский
- ↑ George Cohen: The World Cup winner who fought battles on and off the pitch
- ↑ Fotballegenden Pelé er død
- ↑ Умер экс-премьер Эстонии Эдгар Сависаар