Шаблон:Выдатныя артыкулы

Дакументацыя шаблона

Гэты шаблон прызначаны для выбаркі аднаго з выдатных артыкулаў.

  • Выкарыстанне: {{Выдатныя артыкулы|артыкул=нумар}}
  • Напрыклад: {{Выдатныя артыкулы|артыкул=3}}

Пры дадаванні новых артыкулаў дадавайце іх у шаблоне.

Навошта гэта трэба?

Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў выдатных артыкулаў на старонкі Вікіпедыя:Выдатныя артыкулы і некаторыя парталы.



Паштовая марка СССР
Паштовая марка СССР

«Вожык у тумане» (руск.: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм, зняты Юрыем Нарштэйнам у 1975 годзе на студыі «Саюзмультфільм[ru]. Распавядае пра Вожыка, які выпраўляецца ў госці да свайго сябра Мядзведзіка і губляецца ў тумане. Заблукаўшы, ён апынаецца ў дзіўным свеце, які насяляюць як пужаючыя істоты, так і зычлівыя, добрыя, у свеце цішыні і шолахаў, свеце цемры, высокай травы і ваблівых зор.

Даследчыкі адзначаюць, што на стылістыку фільма аказалі ўплыў культурныя традыцыі розных краін і народаў (у тым ліку тэатр і жывапіс Усходу, творы Паўля Клее, Андрэя Рублёва, Юрыя Васняцова[ru]). Фільм атрымаў прызы шэрагу міжнародных кінафестываляў, стваральнікі стужкі сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР (далей…).


Раман Паланскі
Раман Паланскі

Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета[en]. Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе[en] працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі.

Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм[en]. Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).


Івана Бакера
Івана Бакера

«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль і Алекс Ангула. Фільм атрымаў высокую ацэнку крытыкаў.

Дзеянне адбываецца ў Іспаніі ў маі — чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як яе айчым палюе на іспанскіх партызан, што змагаюцца супраць рэжыму, а цяжарная маці ўсё больш жорстка пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў (далей…).


Жан-Луі Трэнціньян
Жан-Луі Трэнціньян

«Тры колеры: Чырвоны» (фр.: Trois Couleurs: Rouge) — мастацкі фільм 1994 года, апошняя карціна польскага кінарэжысёра і сцэнарыста Кшыштафа Кеслёўскага. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Кшыштаф Пясевіч, галоўныя ролі выканалі Ірэн Жакоб і Жан-Луі Трэнціньян. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы і Швейцарыі. Гэта завяршальная частка трылогіі «Тры колеры», дзе кожны фільм меў акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Чырвоны» — братэрства[en].

Прэм’ера адбылася 16 мая 1994 года ў межах конкурснай праграмы 47-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна лічылася фаварытам, аднак у выніку не атрымала ўзнагарод. Фільм у той жа час меў прызнанне англамоўных крытыкаў. Прэміяльны сезон прынёс карціне 19 кінаўзнагарод, сярод якіх прэміі «Сезар» і «Незалежны дух[en]», а таксама 3 намінацыі на «Оскар», 4 — на прэмію «BAFTA», намінацыі на «Залаты глобус» і «Еўрапейскую кінапрэмію» (далей…).


Партрэт Віктара Турава
Партрэт Віктара Турава

«Людзі на балоце»беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Прэм’ера фільма адбылася 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы».

Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі (далей…).


Плакат, на якім выяўлены Адам Ланг
Плакат, на якім выяўлены Адам Ланг

«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс.

«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы (далей…).


«Hair Peace Salon» выступае на фестывалі «Басовішча» (2005 год)
«Hair Peace Salon» выступае на фестывалі «Басовішча» (2005 год)

«Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп  (англ.) гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).


Вакзал Сен-Лазар, дзе Верані́к шукае Аляксандра
Вакзал Сен-Лазар, дзе Верані́к шукае Аляксандра

«Падвойнае жыццё Веранікі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы.

Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веранікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).


Збігнеў Прайснер
Збігнеў Прайснер

Збігнеў Прайснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне.

Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Нікало Паганіні і Яна Сібеліуса. Збігнеў Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).


Беларусь на карце
Беларусь на карце

Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, ці ж горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і інш. У самім тэрміне «краязнаўства» заключана яго вызначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплякснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх ўзаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб’ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галінавае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д.

далей…


Ягайла
Ягайла

Ягайла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.

У 1380 годзе каб стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—1384 гадоў са сваім дзядзькам Кейстутам і ўрэшце перамог яго. У 1385 годзе была заключана Крэўская унія — пагадненне пра дынастычны саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1386 годзе ахрысціўся па каталіцкім абрадзе ў Кракаве, ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай і каранаваны як кароль польскі пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў Княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у Грунвальдскай бітве (далей…).


Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт
Ф. Скарына. Гравіраваны партрэт

Францыск Скарына, Францішак Скарына (~1490 — ~1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы і выдавец кніг Бібліі. Лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі.

Нарадзіўся ў сям’і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаў там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце стаў доктарам медыцыны. Пераехаў у Прагу, і там 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр» (далей…).


Зігмунд Фрэйд (1856 — 1939) — аўстрыйскі псіхааналітык, псіхіятр і неўролаг.

Найбольш вядомы як заснавальнік псіхааналізу, зрабіў значны ўплыў на псіхалогію, медыцыну, сацыялогію, антрапалогію, літаратуру і мастацтва XX стагоддзя. Погляды Фрэйда на прыроду чалавека былі наватарскімі для яго часу і на працягу ўсяго жыцця даследчыка не пераставалі выклікаць рэзананс і крытыку ў навуковай супольнасці. Цікавасць да тэорый навукоўца не згасае і да сёння (далей…)


Альберт Эйнштэйн
Альберт Эйнштэйн

Альберт Эйнштэйн (1879 — 1955) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту».

Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. (далей…)


Марк Сэлбі
Марк Сэлбі

Шанхай Мастэрс 2011 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 11 верасня 2011 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў пятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які адбываўся штогод з 2007 года. Bank of Communications упершыню спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд спаборніцтваў склаў £350,000 (на £25,000 больш, чым у летась), з якіх £65,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў англічанін Марк Сэлбі, які ў фінальным матчы перайграў валійца Марка Уільямса (далей…).


Кайрэн Уілсан
Кайрэн Уілсан

Шанхай Мастэрс 2015 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў гэтыя спаборніцтвы, прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў 23-гадовы англічанін Кайрэн Уілсан (далей…).


Дзін Цзюньхуэй
Дзін Цзюньхуэй

Шанхай Мастэрс 2016 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 верасня 2016 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. «Bank of Communications» у шосты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465 200, з іх £85 000 атрымаў пераможца Дзін Цзюньхуэй, які ў фінальным паядынку перайграў чэмпіёна свету Марка Сэлбі.

далей…


Джордж Р. Р. Марцін
Джордж Р. Р. Марцін

«Гульня тронаў» (англ.: A Game of Thrones) — раман у жанры фэнтэзі аўтарства амерыканскага пісьменніка Джорджа Р. Р. Марціна, першая кніга серыі «Песня Лёду і Агню». Упершыню твор быў апублікаваны ў 1996 годзе выдавецтвам «Bantam Spectra». Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым сусвеце. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў Высокага Сярэднявечча; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў (далей…).


Дудэн — зборнік норм правапісу нямецкай мовы
Дудэн — зборнік норм правапісу нямецкай мовы

Нямецкая мовамова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі. Адна з самых распаўсюджаных моў у свеце пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў Еўрапейскага саюза.

Належыць да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і (далей…).


Бук лясны
Бук лясны

Бук лясны (Fágus sylvática) — вялікае лістападнае дрэва, від роду Бук (Fagus) сямейства Букавыя (Fagaceae). Арэал віду ахоплівае амаль усю Заходнюю і частку Усходняй Еўропы. Гэта найбольш распаўсюджаны від бука ў Еўропе.

Бук лясны з’яўляецца важнай лесаўтваральнай пародай і характэрным кампанентам шыракалістых лясоў. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне, многія культурныя формы вырошчваюць у батанічных садах, парках і дэндрарыях многіх краін свету (далей…).


Пётр Аркадзьевіч Сталыпін (1862 — 1911) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. У розныя гады займаў пасты павятовага правадыра дваранства ў Коўне, Гродзенскага і Саратаўскага губернатара, міністра ўнутраных спраў, прэм’ер-міністра.

У расійскай гісторыі пачатку XX стагоддзя вядомы перадусім як рэфарматар і дзяржаўны дзеяч, які адыграў значную ролю ў падаўленні рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. На пасадзе прэм’ер-міністра, якую ён займаў аж да сваёй гібелі, Сталыпін правёў цэлы шэраг законапраектаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як сталыпінская аграрная рэформа, галоўным здабыткам якой было ўвядзенне прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці (далей…).


Экспедыцыйнае судна «Эндзьюранс»
Экспедыцыйнае судна «Эндзьюранс»

Імперская трансантарктычная экспедыцыя 1914—1917 гадоў — другая экспедыцыя пад камандаваннем сэра Эрнэста Шэклтана, мэтай якой было перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка. Дасягнуць пастаўленай мэты не ўдалося, аднак у аналах гісторыі гэтая экспедыцыя стала прыкладам прафесіяналізму і цягавітасці палярнікаў, якія здолелі выжыць у экстрэмальных умовах. Экспедыцыя лічыцца апошнім вялікім падарожжам «Залатога веку палярных даследаванняў», якое выкарыстоўвала тэхналогіі XIX стагоддзя, калі абмежаваная ў рэсурсах каманда была цалкам адрэзаная ад знешняга свету. Далей у антарктычных экспедыцыях выкарыстоўваліся прынцыпова іншыя тэхналогіі і сродкі сувязі.

далей…


«Фрам»
«Фрам»

Нарвежская палярная экспедыцыя 1910—1912 гадоў (або Трэцяе плаванне «Фрама») пад кіраўніцтвам Руаля Амундсена — даследчая экспедыцыя ў Антарктыку, галоўнай мэтай якой было дасягненне Паўднёвага геаграфічнага полюса.

У час экспедыцыі, якая праходзіла ў вострай канкурэнтнай барацьбе з англійскай экспедыцыяй «Тэра Нова» Роберта Фалкана Скота, былі атрыманы важныя навуковыя вынікі. Галоўным дасягненнем Амундсена было заваяванне Паўднёвага Полюса 14 снежня 1911 года. Каманда Скота дабралася да полюса праз 33 дні і загінула на зваротным шляху, не дайшоўшы да базы 264 км (далей…).


Аляксандр Васільевіч Калчак
Аляксандр Васільевіч Калчак

Аляксандр Васільевіч Калчак (1874 — 1920) — расійскі ваенны і палітычны дзеяч, флатаводзец, навуковец-акіянограф, палярны даследчык. Належаў да дваранскага роду. З’яўляўся адным з найбуйнейшых палярных даследчыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, пасля знікнення групы барона Толя ў час экспедыцыі 1900—1902 гадоў арганізаваў уласную экспедыцыю для яго выратавання. Удзельнік Руска-японскай вайны. У час Першай сусветнай вайны камандаваў міннай дывізіяй Балтыйскага флота (1915—1916), Чарнаморскім флотам (1916—1917). Георгіеўскі кавалер, адмірал (1918). Правадыр Белага руху ў час Грамадзянскай вайны. Вярхоўны кіраўнік Расіі (1918—1920). Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй (далей…).


PQ-17 — арктычны канвой часоў Другой сусветнай вайны, сумна знакаміты вялікімі стратамі. PQ-17 быў адпраўлены ў СССР 27 чэрвеня 1942 года са стратэгічнымі грузамі і ваеннай тэхнікай з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У яго склад уваходзілі 35 грузавых судоў.

4 ліпеня 1942 года крэйсерская група атрымала загад адысці на захад з-за асцярогі атакі нямецкага злучэння. Судны канвою паасобку прарываліся ў Архангельск, караблі ва ўмовах палярнага дня станавіліся лёгкай здабычай нямецкіх падлодак і авіяцыі. У выніку 22 транспарты і 2 дапаможныя судны са складу канвою былі патоплены (далей…).


Антон Дзянікін
Антон Дзянікін

Антон Іванавіч Дзянікін (1872 — 1947) — расійскі военачальнік, палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, мемуарыст, публіцыст і ваенны дакументаліст.

Адзін з найбольш выдатных генералаў Рускай імператарскай арміі ў перыяд Першай сусветнай вайны. Актыўны ўдзельнік ваенных з'ездаў 1917 года, праціўнік дэмакратызацыі армііberu. Выказаў падтрымку Карнілаўскаму выступленню, за што арыштаваны Часовым урадам, удзельнік Бярдычаўскага і Быхаўскага сядзенняў генералаў (1917). Адзін з асноўных кіраўнікоў Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны, яго лідар на Поўдні Расіі. Дамогся найбольшых ваенных і палітычных вынікаў сярод усіх кіраўнікоў Белага руху. Выконваючы абавязкі вярхоўнага кіраўніка Расіі (4 студзеня — 4 красавіка 1920 года). З красавіка 1920 года — эмігрант (далей…).


Каспар Хаўзер
Каспар Хаўзер

Каспар Хаўзер (раней таксама Каспар Гаўзер, ням.: Kaspar Hauser / Casparus Hauser), празваны «Дзіця Еўропы» (як мяркуецца, 1812 — 1833) — вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш, адна з загадак XIX стагоддзя. Юнак, які практычна не ўмеў хадзіць і гаварыць, быў знойдзены ў Нюрнбергу, у Пяцідзясятніцу 1828 года, быў забіты невядомым праз пяць гадоў. Нягледзячы на ўсе намаганні і велізарную ўзнагароду, прызначаную баварскім каралём, ні сапраўднае імя, ні паходжанне Каспара, ні прычыну яго забойства, ні асобу забойцы ўстанавіць так і не ўдалося.

далей…


Мемарыял Генацыду ў г. Ньямата
Мемарыял Генацыду ў г. Ньямата

Генацыд у Руандземасавыя забойствы, генацыд тутсі і памяркоўных хуту ў Руандзе, учыненыя народам хуту. Прыкладна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 года па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000—1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.

Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны (далей…).


Хвароба Альцгеймера, або Сенільная дэменцыя альцгеймераўскага тыпу — найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі, нейрадэгенератыўнае захворванне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера — рэдкая форма захворвання. Агульнасусветная захворвальнасць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 года колькасць хворых можа вырасці ў чатыры разы.

Найчасцей на ранніх стадыях назіраецца разлад кароткачасовай памяці. З развіццём хваробы адбываецца страта доўгачасовай памяці. Паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці. Індывідуальны прагноз ускладнены праз варыяцыі ў тэрміне цячэння хваробы (далей…).


«BioShock Infinite» — шутар ад першай асобы, распрацаваны кампаніяй «Irrational Games» і выдадзены «2K Games». Быў выпушчаны ва ўсім свеце для «Microsoft Windows», «PlayStation 3» і «Xbox 360» 26 сакавіка 2013 года, порт для «OS X» ад кампаніі «Aspyr» выпушчаны 29 жніўня 2013 года, порт для «Linux» — 17 сакавіка 2015 года. «Infinite» — трэцяя гульня ў «серыі BioShock», але яе сюжэтная лінія не з’яўляецца часткай лініі папярэдніх гульняў «BioShock». Канцэпцыя геймплэю аналагічная папярэднім. «Irrational Games» і Кен Левін базавалі гульню на гістарычных падзеях пачатку XX стагоддзя, напрыклад, Калумбаўскай выстаўцы 1893 года, і на аснове канцэпцыі амерыканскай выключнасці, а таксама ўплыве ад пазнейшых падзей, напрыклад, руху «Захапі».

Гульня атрымала больш за 85 узнагарод на E3 2011, добрыя водгукі крытыкаў (далей…).


Роберт Фалкан Скот (1868 — 1912) — капітан каралеўскага флота Вялікабрытаніі, палярны даследчык, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса, які ўзначаліў дзве экспедыцыі ў Антарктыку: «Дыскаверы» (1901—1904) і «Тэра Нова» (1912—1913). Падчас другой экспедыцыі Скот разам з яшчэ чатырма ўдзельнікамі паходу дасягнуў Паўднёвага полюса 17 студзеня 1912 года, але выявіў, што іх на некалькі тыдняў апярэдзіла нарвежская экспедыцыя Руаля Амундсена. Роберт Скот і яго таварышы загінулі на зваротным шляху ад холаду, голаду і фізічнай знямогі.

далей…


Макс Планк
Макс Планк

Макс Планк (1858 — 1947) — выдатны нямецкі фізік, заснавальнік квантавай тэорыі, які перадвызначыў асноўны кірунак развіцця фізікі з пачатку XX стагоддзя.

Навуковыя працы прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння задач фізічнай хіміі. Атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (Закон выпрамянення Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы, статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг яго работ прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі (далей…).


Эрнэст Хемінгуэй
Эрнэст Хемінгуэй

Эрнэст Хемінгуэй (1899 — 1961) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX стагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1954). За сваё жыццё ён апублікаваў сем раманаў, шэсць зборнікаў апавяданняў і два дакументальныя творы. Апроч таго, яшчэ тры раманы, чатыры зборнікі апавяданняў і тры дакументальныя творы былі апублікаваны пасмяротна. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры (далей…).


«Ідзі і глядзі» (руск.: Иди и смотри) — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча. Фільм зняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, у выніку чаго за два дні ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.

За аснову сцэнарыя была ўзята «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча. Фільм выйшаў у пракат у 17 кастрычніка 1985 года, быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года (далей…).


Шэкспіраўскае пытанне — праблема аўтарства твораў, якія прыпісваюцца Уільяму Шэкспіру. Назва паўстала па аналогіі з гамераўскім пытаннем  (англ.).

Пра жыццё Шэкспіра мала што вядома, як і пра большасць іншых англійскіх драматургаў эпохі праўлення Елізаветы I, асабістым жыццём якіх сучаснікі не пераймаліся. Існуе пункт гледжання, так званае «антыстратфардыянства» або «нестратфардыянства», прыхільнікі якога адмаўляюць аўтарства вядомага з крыніц акцёра Шэкспіра са Стратфарда і лічаць, што «Уільям Шэкспір» — гэта псеўданім, пад якім хавалася іншая асоба або група асоб (хутчэй за ўсё, з ведама рэальнага Шэкспіра са Стратфарда). Пры гэтым, улічваючы, што шэраг сучаснікаў прыпісваюць шэкспіраўскія творы менавіта Шэкспіру са Стратфарда, звычайна гэтыя версіі ўключаюць у сябе тую ці іншую тэорыю змовы. (далей…)


Жанчына ў традыцыйным сялянскім строі
Жанчына ў традыцыйным сялянскім строі

Беларускі нацыянальны касцюм — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Сялянскі беларускі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, нацыянальны касцюм сялян адлюстроўваў мясцовыя традыцыі і сацыяльны статус асобы, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце можна было прачытаць цэлыя гісторыі. Мяшчанскі і шляхецкі касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць асаблівасцей, якія дазваляюць вызнаваць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (далей…).


Руаль Амундсен
Руаль Амундсен

Руаль Амундсен (1872—1928) — нарвежскі палярны падарожнік і рэкардсмен, «Напалеон палярных краін» паводле выразу Р. Хантфарда  (руск.).

Першы чалавек, які дасягнуў Паўднёвага полюса (14 снежня 1911 года). Першы чалавек (сумесна з Оскарам Вістынгам), які пабываў на абодвух геаграфічных полюсах планеты. Першы падарожнік, які здзейсніў марскі пераход Паўночна-Заходнім праходам  (шведск.) (па пралівах Канадскага архіпелага), пазней здзейсніў пераход Паўночна-Усходнім шляхам (уздоўж берагоў Сібіры), упершыню замкнуўшы кругасветную дыстанцыю за Палярным кругам. Адзін з піянераў прымянення авіяцыі — гідрасамалётаў і дырыжабляў — у арктычных падарожжах. Загінуў (далей…).


Хрыстос Пантакратар, ікона
Хрыстос Пантакратар, ікона

Ісус Хрыстос, Езус Хрыстус (каля 4 г. да н.э. — каля 30 г. н.э.) — цэнтральная постаць хрысціянства, Богачалавек, большасць хрысціянскіх дэнамінацый лічыць Яго Божым Сынам, у Якім спалучаны Боская (як Бог-Сын ён — другая асоба Тройцы) і чалавечая (народжаны ад Марыі) прыроды. Паводле Новага Запавету, добраахвотна прыняў пакутніцкую смерць, каб выкупіць людскія грахі. Адсюль розныя эпітэты і імёны Ісуса Хрыста — Збавіцель, Сын Чалавечы, Сын Божы і інш.

Хрысціянская царква лічыць Ісуса Хрыста заснавальнікам свайго веравызнання. Апісанне жыцця і вучэння Ісуса выкладзена ў тэкстах кананічных Евангелляў ад Мацвея, Марка, Лукі і Яна (далей…).


Эрнэст Генры Шэклтан
Эрнэст Генры Шэклтан

Сэр Эрнэст Генры Шэклтан (1874—1922) — англа-ірландскі даследчык Антарктыкі, дзеяч гераічнага веку антарктычных даследаванняў. Удзельнік чатырох антарктычных экспедыцый, трыма з якіх камандаваў.

Першы досвед палярных даследаванняў атрымаў у экспедыцыі «Дыскаверы», удзельнік першага паходу да Паўднёвага полюса, пасля якога быў эвакуяваны з-за стану здароўя. У 1907 годзе Шэклтан узначаліў уласную экспедыцыю «Німрада», падчас якой дасягнуў 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы да Паўднёвага полюса 97 геаграфічных міль (180 км). За свае дасягненні быў узведзены каралём Эдуардам VII у рыцары (далей…).


Фрыцьёф Нансен
Фрыцьёф Нансен

Фрыцьёф Нансен (1861 — 1930) — нарвежскі палярны даследчык, вучоны, доктар заалогіі, заснавальнік новай навукі — фізічнай акіянаграфіі, палітычны і грамадскі дзеяч, гуманіст, філантроп, кавалер узнагарод многіх краін. Імем Нансена названыя геаграфічныя і астранамічныя аб’екты.

З 1921 года ён быў вярхоўным камісарам Лігі Нацый па пытаннях бежанцаў. У 1922 годзе ўганараваны Нобелеўскай прэміі міру за сваю працу па рэпатрыяцыі  (англ.) і натуралізацыі  (англ.) асоб, перамешчаных у выніку Першай сусветнай вайны, і ўрэгуляванні звязаных з гэтым канфліктаў. Найважнейшай яго ініцыятывай былі Нансенаўскія пашпарты, якія дазваляюць бежанцам без грамадзянства знайсці прытулак у іншых краінах. Пасля смерці Нансена яго справа была працягнута Нансенаўскай арганізацыяй па пытаннях бежанцаў (далей…).


Крыс Хемсварт на прэс-канферэнцыі, прысвечанай фільму
Крыс Хемсварт на прэс-канферэнцыі, прысвечанай фільму

«Тор» (англ.: Thor) — мастацкі фільм рэжысёра Кенета Браны, заснаваны на аднайменных коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Галоўны герой фільма — Тор, пагардлівы і горды бог грому, — быў пазбаўлены сваёй сілы і выгнаны з Асгарда — аднаго з дзевяці светаў. Апынуўшыся на Зямлі, ён знаёміцца з маладым астрафізікам Джэйн Фостэр, да якой у яго ўзнікаюць нейкія пачуцці. Акрамя таго, Тор павінен спыніць свайго брата Локі, які мае намер стаць новым царом Асгарда. Карціна стала часткай кінематаграфічнага сусвету «Marvel», фільмы якой аб’ядноўваюцца ў агульную сюжэтную лінію.

У 2006 годзе «Marvel Studios» падпісала кантракт са сцэнарыстам Маркам Пратасевічам, а рэжысёрам быў прызначаны Мэцью Вон, аднак у 2008 годзе ён пакінуў праект, і рэжысёрскае крэсла заняў Кенет Брана. У 2009 годзе прайшоў кастынг, здымкі стартавалі ў 2010 годзе ў Каліфорніі і Нью-Мексіка (далей…).


Гарэт Хедлунд
Гарэт Хедлунд

«Трон: Спа́дчына» (англ.: Tron: Légacy, таксама вядомы як «TR2N» і «Tron 2») — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2010 года, выпушчаны студыяй «Walt Disney Pictures». Фільм з’яўляецца сіквелам фільма «Трон» 1982 года. Рэжысёрам з’яўляецца Джозеф Касінскі, адным з прадзюсараў — рэжысёр арыгінальнага фільма Стывен Лісбергер, аўтарамі сцэнарыя — Адам Хоравіц і Эдвард Кіціс. Сцэнарый заснаваны на апавяданні Хоравіца, Кіціса, Браяна Клугмана і Лі Стэрнхала. У фільме ігралі акцёры з арыгінальнага фільма «Трон» Джэф Брыджэс і Брус Бакслейтнер, якія выконвалі ролі Кевіна Фліна і Алана Брэдлі, а таксама Гарэт Хедлунд, Алівія Уайлд, Бо Гарэт, Майкл Шын і Джэймс Фрэйн. Фільм распавядае пра сына Фліна Сэма (Хедлунд), які адказвае на паведамленне свайго даўно страчанага бацькі (Брыджэс) і патрапляе ў віртуальную рэальнасць пад назвай «Grid», дзе Сэм, яго бацька і алгарытм Квора (Уайлд) спыняюць злосную праграму «CLU» (Брыджэс) ад уварвання ў чалавечы свет.

Кампанія «Disney» агрэсіўна рэкламіравала «Трон: Спадчына». Ён атрымаў змешаныя водгукі ад кінакрытыкаў, якія ў цэлым высока ацанілі эфекты і саўндтрэк, але былі абыякавымі да развіцця персанажаў і акцёрскай ігры. Фільм сабраў больш за $ 400 млн у працягу свайго сусветнага паказу ў кінатэатрах, што робіць яго паспяховым. Ён заняў 11 месца ў рэйтынгу самых касавых фільмаў года (далей…).


Сцюарт Бінэм
Сцюарт Бінэм

Шанхай Мастэрс 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, што праходзіў з 8 па 14 верасня 2014 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Ён стаў восьмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. «Bank of Communications» у чацвёрты раз запар спансаваў гэтыя спаборніцтвы. Прызавы фонд склаў £456 000 (на £31 000 больш, чым летась), з якіх £85 000 атрымаў пераможца (на £5 000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў англічанін Сцюарт Бінэм, які перайграў у фінале леташняга чэмпіёна кітайца Дзіна Цзюньхуэя (далей…).


Шон Мёрфі
Шон Мёрфі

World Open 2014 (таксама вядомы як Gujinggong Liquor Haikou World Open 2014 — ад назваў спонсара і горада, у якім праходзіў турнір) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 сакавіка 2014 года ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня, у горадзе Хайкоу, Кітай. Турнір стаў 32-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

64 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Па прычыне павялічэння колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з мінулымі гадамі ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў. Пераможцам турніру стаў англічанін Шон Мёрфі (далей…).


Руны. Футарк
Руны. Футарк

Руны — пісьменнасць старажытных германцаў. Ужывалася з I—II па XII стагоддзе на тэрыторыі сучасных Даніі, Швецыі і Нарвегіі, па X—XIII стагоддзе ў Ісландыі і Грэнландыі, а ў шведскай правінцыі Даларна аж да XIX стагоддзя.

Пасля прыняцця хрысціянства ў краінах Паўночнай Еўропы руны як пісьменнасць былі выцеснены лацініцай. Сам тэрмін «руны» мае сувязь са старажытнагерманскім коранем run («тайна»). Усяго вядома каля 5000 рунічных надпісаў, большая частка была знойдзена ў Швецыі. Акрамя таго, у сярэдневяковай Еўропе існавалі рунічныя календары (далей…).


Пацыент з хваробай Паркінсона
Пацыент з хваробай Паркінсона

Хвароба Паркінсона, або хвароба Паркінсана, або ідыяпатычны дрыжальны параліч — павольна прагрэсіруючае хранічнае неўралагічнае захворванне, характэрнае для асоб старэйшай узроставай групы. Адносіцца да дэгенератыўных хвароб экстрапіраміднай маторнай сістэмы. У патагенезе галоўная роля адводзіцца разбурэнню і гібелі нейронаў, выпрацоўваючых нейрамедыятар дафамін, асабліва ў чорнай субстанцыі, але таксама і ў іншых аддзелах цэнтральнай нервовай сістэмы. Недастатковая выпрацоўка дафаміну павялічвае ўплыў базальных гангліяў на кару галаўнога мозга.

Асноўныя сімптомы: цягліцавая рыгіднасць, гіпакінезія, трэмар, пастуральная няўстойлівасць (далей…).


Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам
Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам

«Палёт над гняздом зязюлі», «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» (англ.: One Flew Over the Cuckoo’s Nest) — мастацкі фільм-драма кінарэжысёра Мілаша Формана, экранізацыя аднайменнага рамана Кена Кізі.

Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада 1975 года на кінафестывалі ў Чыкага. Ён стаў другім фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, які атрымаў «Оскар» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «Гэта здарылася аднойчы ноччу» (1934). Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «Залаты глобус» — адзіны раз у гісторыі кіно. Фільм, які распавядае пра драму ў псіхіятрычнай клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата Арэгон. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў ЗША. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей «новай хвалі» амерыканскага кінематографа 1970-х гадоў (далей…).


Марк Сэлбі — пераможца турніру
Марк Сэлбі — пераможца турніру

Мастэрс 2013 (англ.: Masters 2013, таксама вядомы як Betfair Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 студзеня 2013 года ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Прэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2012/2013. Турнір стаў 39-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія «Betfair» упершыню спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £500 000, з якіх £175 000 (на £25 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз Мастэрс 2013 стаў самым высокім на турніры з 2003 года.

У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца. Пераможцам турніру стаў англічанін Марк Сэлбі (далей…).


Фрэдэрык Кук
Фрэдэрык Кук

Фрэдэрык Кук (1865—1940) — амерыканскі ўрач, палярны падарожнік і бізнесмен, які заявіў, што першым у гісторыі чалавецтва дасягнуў Паўночнага полюса 21 красавіка 1908 года, за год да Роберта Піры. Таксама сцвярджаў, што 16 верасня 1906 года першым узышоў на вяршыню гары Дэналі. У 1909 годзе Піры і некаторыя супрацоўнікі Кука абвінавацілі яго ў фальсіфікацыі дадзеных. Дыскусіі працягваюцца па цяперашні час.

У 1894—1913 гадах быў сапраўдным членам Арктычнага клуба, з’яўляецца адным з яго заснавальнікаў. У 1904 годзе стаў адным з заснавальнікаў Клуба Даследчыкаў, у 1907—1908 гадах Фрэдэрык Кук быў абраны яго ганаровым прэзідэнтам (далей…).


Калона 9-й нямецкай арміі, разбітая каля Бабруйска
Калона 9-й нямецкай арміі, разбітая каля Бабруйска

«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года), наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых вайсковых аперацый у сусветнай гісторыі.

далей…


Крыстаф Вальц на Канскім кінафестывалі
Крыстаф Вальц на Канскім кінафестывалі

«Бясслаўныя вырадкі» (англ.: Inglourious Basterds) — фільм, зняты рэжысёрам Квенцінам Таранціна па ўласным сцэнарыі. Здымкі пачаліся ўвосень 2008 года ў Францыі і Германіі, прэм’ера адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2009 годзе. Дзеянне карціны, у якой зняліся Брэд Піт, Майк Маерс, Элай Рот, Крыстаф Вальц, адбываецца ў Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Фільм атрымаў пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і сабраў у сусветным пракаце больш за 320 млн долараў. Карціна была высунута на дзевяць прэмій «Оскар», але перамагла толькі ў адной намінацыі. Найвышэйшую ацэнку атрымала акцёрская праца Крыстафа Вальца, які выканаў ролю штандартэнфюрара СС Ганса Ланды. Падводзячы кінавынікі дзесяцігоддзя, шмат хто з аглядальнікаў уключыў «Бясслаўных вырадкаў» ва ўласныя спісы найлепшых фільмаў (далей…).


Аўтапартрэт 1896 года
Аўтапартрэт 1896 года

Сэр Лоўрэнс Альма-Тадэма (1836—1912) — брытанскі мастак нідэрландскага паходжання, які пісаў карціны пераважна на гістарычныя сюжэты. Адзін з найбольш вядомых і высокааплатных мастакоў віктарыянскай эпохі.

Вучыўся ў Бельгіі, адразу пазіцыянаваўшы сябе як мастака гістарычнага жанру. У 1860-я гады сюжэты карцін браў пераважна з гісторыі эпохі Меравінгаў, затым пераключыўся на тэмы Старажытнага Егіпта, далей перайшоў на антычную тэматыку. У 1870 годзе перасяліўся ў Вялікабрытанію, у 1873 годзе па асабістым распараджэнні каралевы Вікторыі атрымаў брытанскае падданства. Стварыў 408 палотнаў, з якіх больш за 300 былі выявамі антычнасці. Персанажамі яго карцін былі сучаснікі-віктарыянцы, пастаўленыя ў класічныя дэкарацыі, карціны дакладна ўзнаўлялі дэталі мінулай эпохі і карысталіся вялікай папулярнасцю ў Англіі, пра што сведчыць і факт прысваення мастаку рыцарскага звання ў 1899 годзе і ўзвядзенне яго ў членства ордэна Заслуг у 1904 годзе. Пахаваны ў Саборы Св. Паўла (далей…).


Мэры Касат. «Мацярынства»
Мэры Касат. «Мацярынства»

Грудное выкормліванне, або натуральнае выкормліванне — форма харчавання нованароджанага чалавека, з’яўляецца адзіным фізіялагічным адэкватным харчаваннем нованароджанага і груднога дзіцяці.

Акрамя ўласна высмоктвання дзіцем малака непасрэдна з малочных залоз жанчыны-маці грудное выкормліванне ўключае ў сябе ланцуг складаных псіха-фізіялагічных узаемадзеянняў паміж дзіцем і маці, якія фарміраваліся на працягу мільёнаў гадоў эвалюцыі. Важным элементам паспяховага наладжвання натуральнага кармлення з’яўляецца сумеснае знаходжанне маці і нованароджанага дзіцяці адразу пасля родаў (далей…).


Тадэвуш Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. У 1783 годзе, у прызнанне заслуг, Кантынентальны кангрэс надаў яму званне брыгаднага генерала.

Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года і ўзначаліў яго (далей…).


Дзіцячы часопіс «Заранка»
Дзіцячы часопіс «Заранка»

Беларуская дзіцячая літаратура створана на беларускай мове, прызначана для дзяцей і падлеткаў, іх выхавання і адукацыі праз мову мастацкіх вобразаў.

Бярэ свой пачатак ад дзіцячага фальклору (казкі, калыханкі, прыгаворы, загадкі, песні, дзіцячыя гульні і г. д.). Станаўленне, як жанру літаратуры, адносіцца да XVI стагоддзя, часу ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Спачатку мела пераважна рэлігійную скіраванасць. Больш выразна накіраванасць на дзіцячую аўдыторыю фарміруецца ў XIX стагоддзі. Росквіт адносіцца да XX стагоддзя, у гэты час дзіцячая літаратура ўзбагацілася новымі яркімі імёнамі, жанрамі і творамі, якія даходзілі да юнага чытача праз дзіцячыя газеты, часопісы, кнігі, сцэнічныя пастаноўкі. Багата развіваецца і ў XXI стагоддзі, папаўняючыся не толькі новымі імёнамі і яркімі творамі, але і новымі формамі падачы матэрыялу з дапамогай сучасных сродкаў і інавацый. (далей…)


Вокладка камп’ютарнай гульні American McGee’s Alice
Вокладка камп’ютарнай гульні American McGee’s Alice

«American McGee’s Alice»камп’ютарная гульня ў жанры экшн ад трэцяй асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй «Rogue Entertainment» пад кіраўніцтвам геймдызайнера Амерыкэна МакГі і выдадзеная «Electronic Arts». Першы выпуск гульні адбыўся 5—6 снежня 2000 года. Прадукт распрацаваны для персанальных камп’ютараў з аперацыйнымі сістэмамі «Microsoft Windows» і «Mac OS», а таксама для платформ «PlayStation 3» і «Xbox 360». Гульня выкарыстоўвае рухавічок «id Tech 3» ад «id Software», які раней ужываўся ў «Quake III Arena» і быў перапрацаваны кампаніяй «Ritual Entertainment».

Сюжэт грунтуецца на казках Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» і «Скрозь люстэрка», аднак прадстаўлены іншым варыянтам гэтага выдуманага сусвету — змрочным, напоўненым жорсткасцю і гвалтам. У гульні распавядаецца пра тое, як за некалькі гадоў да пачатку яе асноўнай сюжэтнай лініі ў доме маленькай дзяўчынкі Алісы адбываецца пажар, у якім гінуць яе бацькі; а сама Аліса, якая спіць і знаходзіцца тым часам у Краіне цудаў, атрымлівае эмацыянальную траўму. Яна лічыць сябе вінаватай у іх смерці. Пасля некалькіх безвыніковых гадоў лячэння дзяўчына зноў трапляе ў Краіну цудаў, але ўжо папсаваную яе траўміраванай псіхікай (далей…).


Канстытуцыя 3 мая 1791 года
Канстытуцыя 3 мая 1791 года

Канстытуцыя 3 ма́я — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 годзе ў Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т. зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на канстытуцыйную манархію.

Канстытуцыя рэгулюе перш за ўсе сферу палітычных адносін і вызначае падзел галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У ёй дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор). Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага грамадства (далей…).


Планета Зямля
Планета Зямля

Зямля — трэцяя ад Сонца планета, пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з’яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.

Навуковыя дадзеныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярдаў гадоў назад і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю (далей…).


Пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй
Пераможца турніру Дзін Цзюньхуэй

Шанхай Мастэрс 2013 (англ.: Shanghai Masters 2013, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 22 верасня 2013 года на гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў гэтыя спаборніцтвы. Прызавы фонд турніру склаў £425,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым летась).

32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. Пераможцам турніру стаў кітаец Дзін Цзюньхуэй (далей…).


Гравюра Ф. Г. Рэбэрга (малюнак Ю. Палькоўскага)
Гравюра Ф. Г. Рэбэрга (малюнак Ю. Палькоўскага)

Ян Чачот (1796 — 1847) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, фалькларыст, мовазнавец.

Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку з якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» ў 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасцей беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытанне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У баладнай творчасці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераванняў і звычаяў. Пазнейшыя збіральнікі народнай творчасці (А. Кіркор, І. Насовіч, П. Шэйн) у сваіх зборніках актыўна публікавалі запісаны Янам Чачотам фальклорны матэрыял, пры гэтым не заўсёды пазначаючы крыніцу прыведзеных тэкстаў (далей…).


Нептун з «Вояджэра-2»
Нептун з «Вояджэра-2»

Нептун — восьмая і самая далёкая планета Сонечнай сістэмы, таксама з'яўляецца чацвёртай па дыяметры і трэцяй па масе планетай. Маса Нептуна у 17,2 разы, а дыяметр экватара у 3,9 разы большыя чым зямныя. Планета была названа ў гонар рымскага бога мораў, астранамічны сімвал ♆ — стылізаваны трызубец Нептуна.

Выяўлены 23 верасня 1846 года, Нептун стаў першай планетай, адкрытай дзякуючы матэматычным разлікам, а не шляхам рэгулярных назіранняў. Непрадбачаныя змяненні ў арбіце Урана спарадзілі гіпотэзу аб невядомай планеце, гравітацыйным уплывам якой яны і абумоўленыя. Нептун быў знойдзены ў межах прадказанага становішча. Неўзабаве быў адкрыты і яго спадарожнік Трытон, аднак іншыя 13 спадарожнікаў былі невядомыя да XX стагоддзя. Планету наведаў толькі адзін касмічны апарат, «Вояджэр-2» (далей…).


Курапаты
Курапаты

Курапаты — лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска, дзе выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: архівы КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, засакрэчаны. Ёсць розныя версіі і ацэнкі.

Курапаты — найбольш вядомае, з прынамсі васьмі, месца масавых расстрэлаў, якія здзяйсняў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што адпавядае катэгорыі найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць. (далей…)


Жамойць — гістарычная вобласць і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы, размешчаны на паўночным захадзе краіны паміж нізоўямі ракі Нёман і вярхоўямі рэк Дубіса і Вента. Жамойць мае доўгую пісьмовую гісторыю і самабытныя культурныя традыцыі, адлюстраваныя паміж іншага ў існаванні жамойцкага дыялекта (мовы).

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца Жамойцкае ўзвышша: узгорыста-марэнны рэльеф; хваёвыя і змешаныя лясы, лугі, пашы, палі; шмат маленькіх азёр і рэчак. У цяперашні час самым вялікім горадам этнаграфічнага рэгіёна з'яўляецца Шаўляй, а гістарычнай сталіцай — горад Цельшай. (далей…)


Юпітэр
Юпітэр

Юпітэр — самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.

Шэраг атмасферных з’яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі пераўзыходзяць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з’яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя. Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе. (далей…)


Марк Сэлбі, пераможца турніру
Марк Сэлбі, пераможца турніру

Чэмпіянат свету 2014 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Ён стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 38-м сусветным першынствам, праведзеным у Крусібле. Кампанія Dafabet упершыню спансіравала турнір. Прызавы фонд склаў на той час рэкордную суму £1,214,000, з якіх £300,000 атрымаў пераможца.

Англічанін Марк Сэлбі стаў пераможцам турніру, хоць і прайграваў Роні О’Салівану ў ходзе фінальнага матча. (далей…)


Карта
Карта

Мяцеж Глінскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра Ягелончыка. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву (далей…).


Сцяг Інданезіі
Сцяг Інданезіі

Інданезія, Рэспубліка Інданезія — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа-Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн км². Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці, 17 жніўня (далей…).


Губерні Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі
Губерні Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі

Паўночна-Заходні край — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасці губерняў Расійскай імперыі (Віленская, Ковенская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская і Віцебская губерні). Тэрмін пачаў ужывацца ва ўрадавай тэрміналогіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генерал-губернатарства пасля скасавання ў Расійскай імперыі ўніяцтва (1839) як жаданне паказаць этнаканфесійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губерняў). Падпарадкаванне ад пачатку паўстання 1863—1864 гадоў Віцебскай і Магілёўскай губерняў уладзе віленскага ваеннага генерал-губернатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя тэрыторыі.

Цэнтрам Паўночна-Заходняга края лічылася Вільня (далей…).


Аўрэліян
Аўрэліян

Луцый Даміцый Аўрэліян (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэліян — рымскі імператар у 270275 гадах. Ён быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз’яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.

Аўрэліян насіў шэраг рымскіх пераможных тытулаў. Уладу трыбуна атрымліваў шэсць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод 10 снежня), з 270 года — вялікі пантыфік. Консул 271, 274, 275 гадоў (далей…).


Пашкоджаная воданапорная вежа ў Вукавары
Пашкоджаная воданапорная вежа ў Вукавары

Вайна ў Харватыі (Айчынная вайна; сакавік 1991 — лістапад 1995) — ваенны канфлікт на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя, выкліканы выхадам Харватыі са складу Югаславіі.

У выніку вайны Харватыя дамаглася незалежнасці і захавання сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці. У ходзе баявых дзеянняў многія гарады і вёскі моцна пацярпелі і былі разбураны. Шкода народнай гаспадарцы Харватыі ацэньваецца ў 37 млрд $. Агульная колькасць загінулых падчас вайны перавышае 20 000 чалавек. Вялікая колькасць харвацкіх бежанцаў была выгнана з тэрыторый, якія кантраляваліся сербамі ў 1991—1992 гадах. У той жа час, згодна з паведамленнямі Камісарыята па справах бежанцаў ААН, да 1993 года толькі з тэрыторый пад кантролем Заграба была выгнана 251 000 сербаў. Іншы буйны паток сербскіх бежанцаў (каля 230 000 чалавек) быў зафіксаваны ў 1995 годзе пасля правядзення аперацыі «Бура». 115 000 сербскіх бежанцаў пасля вайны вярнулася ў Харватыю (далей…).


Сабор Святога Марка
Сабор Святога Марка

Сабор Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco — «базіліка Сан-Марка») — кафедральны сабор Венецыі (да 1807 года прыдворная капэла пры палацы дожаў), які ўяўляе сабой рэдкі прыклад візантыйскай архітэктуры ў Заходняй Еўропе. Размяшчаецца на плошчы Святога Марка, побач з Палацам дожаў.

Сабор, упрыгожаны шматлікімі мазаікамі, выкананымі ў візантыйскім стылі, з’яўляецца месцам знаходжання мошчаў апостала Марка і мноства каштоўных прадметаў мастацтва, вывезеных з Канстанцінопаля ў ходзе крыжовых паходаў. У 1987 годзе сабор разам з іншымі венецыянскімі помнікамі ўвайшоў у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (далей…).


Дзін Цзюньхуэй з трафеем «German Masters»
Дзін Цзюньхуэй з трафеем «German Masters»

«German Masters 2014» — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 29 студзеня па 2 лютага 2014 года на арэне Тэмпадром у Берліне, Германія. Турнір быў восьмым розыгрышам German Masters, заснаванага ў 1995 годзе і адноўленага ў 2011. Прызавы фонд склаў €335,000 (на €35,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх €80,000 атрымаў пераможца (на €20,000 больш, чым год таму).

Пераможцам спаборніцтваў стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які перайграў англічаніна Джада Трампа ў фінальным паядынку. Гэтая перамога стала дзясятым рэйтынгавым поспехам Дзіна, а таксама чацвёртым яго рэйтынгавым тытулам у сезоне (далей…).


Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры ранняга барока з элементамі готыкі і рэнесансу, пабудаваны ў 1634—1642 гадах у Гродне на вуліцы вуліцы Язерскай (цяпер Карла Маркса), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада, размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна. Ён уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. У архітэктурных дэталях відаць прыкметнае адхіленне ад класічных барочных форм. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордара, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брам, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры. У іх невядомы беларускі майстар праявіў самабытнае выяўленчае дараванне (далей…).


Партрэт Аўгусціна Кентэрберыйскага з Санкт-Пецярбургскага рукапісу
Партрэт Аўгусціна Кентэрберыйскага з Санкт-Пецярбургскага рукапісу

Аўгусцін Кентэрберыйскі (пам. 604) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Хрысціянскай Царквы на тэрыторыі Англіі. Сучасная Царква Англіі лічыць сябе законнай правапераемніцай архібіскупскай кафедры, якую заснаваў Аўгусцін. Каталіцкая Царква аспрэчвае гэта.

Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Грыгорый I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як Грыгарыянская місія  (англ.), у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося ахрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры (далей…).


Мікеланджэла Буанароці
Мікеланджэла Буанароці

Мікеланджэла Буанароці (1475—1564) — італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт і інжынер.

Яго творы лічыліся найвышэйшымі дасягненнямі мастацтва Адраджэння яшчэ пры жыцці самога майстра. Рамэн Ралан пісаў: «Няхай сам ён быў створаны з гэтага праху зямнога. Але з тлену ўспыхнуў агонь, які ачышчае ўсё, — агонь генія». Мікеланджэла пражыў амаль 89 гадоў, цэлую эпоху, ад перыяду «Высокага Адраджэння» да пачатку «Контррэфармацыі». За гэты перыяд змяніліся трынаццаць Папаў Рымскіх — ён выконваў заказы для дзевяці з іх. Захавалася шмат дакументаў пра яго жыццё і творчасць — сведчанні сучаснікаў, лісты самога Мікеланджэла, дагаворы, яго асабістыя і прафесійныя запісы (далей…).


Тытан на здымку «Касіні»
Тытан на здымку «Касіні»

Тытан — найбуйнейшы спадарожнік Сатурна, другі па велічыні ў Сонечнай сістэме (пасля спадарожніка Юпітэра Ганімеда), з'яўляецца адзіным, акрамя Зямлі, целам Сонечнай сістэмы, для якога даказана існаванне вадкасці на паверхні, і адзіным планетным спадарожнікам, у якога ёсць шчыльная атмасфера.

Тытан стаў першым вядомым спадарожнікам Сатурна — у 1655 годзе яго выявіў галандскі астраном Хрысціян Гюйгенс. Нягледзячы на нізкую тэмпературу, Тытан супастаўляецца з Зямлёй на ранніх стадыях развіцця, і нельга выключаць, што на спадарожніку магчыма існаванне простых форм жыцця, у прыватнасці, у падземных вадаёмах, дзе ўмовы могуць быць больш камфортнымі, чым на паверхні (далей…).


Эдвард Вайніловіч
Эдвард Вайніловіч

Эдвард Вайніловіч (1847 — 1928) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Праявіў сябе глыбока веруючым, працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, патрыётам Беларусі. Быў праціўнікам нацыяналізму, пры тым актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кірункі апошняга. Атрымаў тэхнічную адукацыю і практыку (у тым ліку — за мяжой), але хутка пачаў актыўна займацца ва ўласным маёнтку сельскагаспадарчай вытворчасцю, грамадскай і дзяржаўнай службай у родным Слуцкім павеце Мінскай губерні. (далей…)


Стары замак (Гродна)
Стары замак (Гродна)

Стары замак у Гродне, замак Баторыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў XI—XIX стагоддзяў. Цяпер тут размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

З’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, і такім чынам ён адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У часы сярэднявечча гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з Тэўтонскім ордэнам, набыўшы з часам славу легендарнага (далей…).


Бартавы залп бразільскага дрэдноўта «Мінас Жэрайс»
Бартавы залп бразільскага дрэдноўта «Мінас Жэрайс»

Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкагонка ўзбраенняў паміж Аргенцінай, Бразіліяй і Чылі, якая пачалася ў 1907 годзе. Падставай да абвастрэння ваенна-марскога суперніцтва стаў заказ Бразіліяй у Вялікабрытаніі трох дрэдноўтаў, якія на той момант уяўлялі сабой найноўшы клас буйных надводных караблёў і валодалі найбольшай агнявой моцай. Аргенціна-чылійская гонка ўзбраенняў (1887—1902 гады), якая супала з падзеннем бразільскай манархіі і агульнай нестабільнасцю ў краіне, паставіла бразільскі флот у становішча, у якім ён саступаў супернікам і якасна, і па танажу. У 1904 бразільскія палітыкі ўпершыню паставілі пытанне аб узмацненні нацыянальнага флоту, імкнучыся вывесці Бразілію ў лік сусветных дзяржаў. У канцы 1905 года былі заказаны тры браняносцы, аднак заказ быў адменены ў 1906 годзе, неўзабаве пасля таго, як Вялікабрытанія пабудавала «Дрэдноўт», які стаў рэвалюцыйным. Замест браняносцаў на англійскіх стапелях былі закладзены корпусы двух бразільскіх дрэдноўтаў тыпу «Мінас Жэрайс» з разлікам на пабудову ў будучыні яшчэ аднаго (далей…).


Узор гусарскага даспеху з крыламі сяр. XVII ст.
Узор гусарскага даспеху з крыламі сяр. XVII ст.

Гусарыя альбо крылатыя гусары — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя, спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Гусарыя была ўтворана на рубяжы XV-XVI стагоддзяў і ўяўляла з сябе атрады цяжкай кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падраздзяленнямі (далей…).


Беркут
Беркут

Беркут, ці арол-маркут (Aquila chrysaetos) — адна з найбольш вядомых драпежных птушак сямейства ястрабіных, самы распаўсюджаны ў свеце арол. Пашырвны ў Паўночным паўшар’і, сустракаецца ў лясных, горных і пустынных раёнах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі, Паўночнай Амерыкі. Пазбягае чалавека. На большай частцы арэала жыве асела, трымаецца парамі каля гнязда. Качуе пасля перыяду гнездавання, месца зiмовак у межах гнездавога арэала, акрамя Крайняй Поўначы ва Усходняй Еўропе. Палюе на разнастайную дзічыну, часцей на зайцоў, грызуноў і многія віды птушак. Гняздо робіць на высокім дрэве альбо на цяжкадаступным скалістым уступе. У кладцы звычайна два яйкі, аднак часцей за ўсё выжывае толькі адно птушаня. Выкарыстоўваецца як лоўчая птушка (далей…).


Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка (1533). На пачатку (да 1599 г.) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафтна-пейзажны парк.

Нясвіжскі замак з'яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Ён меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і пабудове прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім архітэктурна-мастацкім рашэннем (далей…).


Бен Афлек, 2012 год
Бен Афлек, 2012 год

«Аперацыя „Арго“» (англ.: Argo) — палітычны трылер амерыканскага рэжысёра Бена Афлека. Сюжэт карціны заснаваны на рэальных падзеях — аперацыі спецслужб па выратаванні шасці амерыканскіх дыпламатаў з Тэгерана. Сцэнарый напісаны па матывах артыкула Джошуа Бермана «Як ЦРУ выратавала амерыканцаў з Тэгерана фальшывым фантастычным фільмам» і кнігі Тоні Мендэса «Майстар маскіроўкі». Прэм’ера адбылася 31 жніўня 2012 года. Карціна выйграла тры статуэткі «Оскара» ў сямі намінацыях, заваяваўшы ў 2013 годзе ўзнагароду акадэміі ў галоўнай намінацыі «Лепшы фільм», таксама стужка заслужыла шмат іншых кінаўзнагарод.

Дыскусіі выклікала гістарычная дакладнасць падзей, паказаных у фільме, і яго палітычны кантэкст (далей…).


Ураўненні Максвеласістэма ўраўненняў у дыферэнцыяльнай або інтэгральнай форме, якія апісваюць электрамагнітнае поле і яго сувязь з электрычнымі зарадамі і токамі ў вакууме і суцэльных асяроддзях. Разам з выразам для сілы Лорэнца, што задае меру ўздзеяння электрамагнітнага поля на зараджаныя часціцы, ураўненні Максвела ўтвараюць поўную сістэму ўраўненняў класічнай электрадынамікі, якую часам называюць ураўненнямі Максвела — Лорэнца. Ураўненні, сфармуляваныя Джэймсам Клеркам Максвелам на аснове назапашаных к сярэдзіне XIX стагоддзя эксперыментальных вынікаў, адыгралі ключавую ролю ў развіцці ўяўленняў тэарэтычнай фізікі і аказалі моцны, у некаторых выпадках вырашальны, уплыў не толькі на ўсе вобласці фізікі, непасрэдна звязаныя з электрамагнетызмам, але і на многія пазнейшыя фундаментальныя тэорыі, прадмет якіх не зводзіўся да электрамагнетызму (адным з самых яскравых прыкладаў тут можа служыць спецыяльная тэорыя адноснасці). далей…


Тэорыя струн — кірунак у тэарэтычнай фізіцы, які вывучае дынаміку і ўзаемадзеянні не кропкавых часціц, а аднамерных працяглых аб'ектаў, так званых квантавых струн. Яна спалучае ў сабе ідэі квантавай механікі і тэорыі адноснасці, таму на яе аснове магчыма пабудаваць будучую тэорыю квантавай гравітацыі.

Тэорыя струн заснавана на гіпотэзе, што ўсе элементарныя часціцы і іх фундаментальныя ўзаемадзеянні ўзнікаюць у выніку ваганняў і ўзаемадзеянняў ультрамікраскапічных квантавых струн на маштабах парадку планкаўскай даўжыні 10−35 м. Дадзены падыход, з аднаго боку, дазваляе пазбегнуць такіх цяжкасцей квантавай тэорыі поля, як перанарміроўка, а з другога боку, прыводзіць да больш глыбокага погляду на структуру матэрыі і прасторы-часу (далей…).


Касцёл Святога Сымона і Свято́й Алены
Касцёл Святога Сымона і Свято́й Алены

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены (таксама вядомы як Чырвоны касцёл) — каталіцкі парафіяльны касцёл у неараманскім стылі ў Мінску, пабудаваны ў 1905—1910 гадах на грошы Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі, віцэ-старшыні (а з 1907 г. і старшыні) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у памяць аб яго заўчасна памерлых дзецях — Сямёну (Сымону) і Алене Вайніловічах. Касцёл знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дома ўрада і стаў адным з сімвалаў Мінска. Ён атрымаў у народзе неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл» з-за колеру дахоўкі і цэглы, з якой быў пабудаваны, з’яўляецца вялікай святыняй, помнікам культуры і гісторыі, які абараняецца законам Рэспублікі Беларусь. Пры касцёле пахаваны сам фундатар (далей…).


Мірскі замак
Мірскі замак

Мірскі замак, Замкава-паркавы комплекс Мір — помнік беларускай нацыянальнай культуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом эканома. Знаходзіцца ў пасёлку Мір, на правым беразе ракі Міранкі.

далей…